Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006  Вітаўт Руднік

Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006

Вітаўт Руднік
Выдавец:
Памер: 109с.
Беласток 2006
36.27 МБ
НАСАСІ Хасэ (NASAZZI Jose). Уругвай. 24.05.1901 17.06.1968. Абаронца. ЧС 1930 (4-0). «Літа», Д3 (1918-21), «Роланд Мур» (1921-22), «Белья Віста» (1922-32, 250-8), «Насья-
наль» (1932-37, 106-10). Чэмпіён Уругвая 1933 і 1934. За зб. Уругвая (19231936) згуляў 39 гульняў (ва ўсіх быў капітанам каманды!). Уладальнік КА 1923, 1924, 1926, 1935, бронзавы прызёр КА 1929. Чэмпіён АГ 1924 і 1928. Легендарная постаць у гісторыі уругвайскага футболу, капітан зборнай каманды краіны часоў яе найвялікшага росквіту. У 1945 г. узначальваў зб. Уругвая. Дасягнуў поспехаў таксама ў бізнэсе: на працягу амаль 30 гадоў узначальваў адно з найвялікшых казіно ў Мантэвідэа.
НІЛТАН Рэйс дос САНТАС (NILTON Reis dos SANTOS).	Бразілія.
16.05.1925.	Абаронца.
ЧС 1958 (6-1), ЧС 1962 (6-0). «Флэсэйрас», «Батафога» (1948-64). Чэмпі-
ён штата Р-д-Ж 1948, 1953, 1957, 1961, 1962. За зб. Бразіліі (1949-62) згуляў 75 гульняў, забіў 3 галы. Запасны на ЧС 1950. Уладальнік КА 1949, срэбны прызёр КА 1953 і 1959-1, удзельнік КА 1957. Адзін з найлепшых паўднёваамерыканскіх абаронцаў усіх часоў.
НЭСТА Алясандра (NE­STA Alessandro). Італія. 19.03.1976. Абаронца. ЧС 2006 (3-0). «Лацыё» (1993-2002, 193-1), «Мілан» (2002-*,	114-2).
Уладальнік КЕЧ 2003,
КУК 1999, СК 1999. Чэмпіён Італіі 2000 і 2004, уладальнік Кубка Італіі 1998, 2000 і 2003, Суперкубка Італіі 2004. За зб. Італіі (1996-2006) згуляў 77 гульняў. Удзельнік ЧС 1998 (3-0) і 2002 (3-0),
срэбны прызёр ЧЕ 2000, удзельнік ЧЕ 2004 і АГ 1996. Адзін з найлепшых абаронцаў свету. 3-за траўмы праггусціў рашаючыя гульні ЧС 2006, але і Матэрацы, які яго замяніў, не сапсаваў гульні зб. Італіі.
НЭТЦЭР Гюнтэр (NET­ZER Gunther). ФРГ. 15.03.1949. Паўабаронца.
ЧС 1974	(1-0).
«Мёнхенгладбах» (1960— 63), «Барусія», Мёнхенгладбах (1963-73, 230-82),
«Рэал», Мадрыд, Ісп. (1973-76, 85-9), «Грасхоперс», Швайц. (1976-77). Чэмпіён ФРГ 1970 і 1971, Іспаніі 1975 і 1976. уладальнік Кубка ФРГ 1973 і Іспанй 1974 і 1975. За зб. ФРГ (1965-75) згуляў 37 гульняў, забіў 6 галоў. Чэмпіён Еўропы 1972. Зорка нямецкага футболу, найлепшы футбаліст краіны 1972 і 1973. У бундэслізе згуляў 230 гульняў, забіў 82 галы. 3-за канфліктнага характару не меў сталага месца ў зборнай ФРГ. У 1978-86 працаваў мэнэджэрам «Гамбурга», які за гэты час стаў уладальнікам КЕЧ 1983, пераможцам чэмпіянатаў Германіі 1979, 1982 і 1983, уладальнікам Кубка краіны 1983. Працуе футбольным аглядальнікам на нямецкім тэлебачанні.
ОВЕРАТ Вольфганг (ОVERATH Wolfgang). ФРГ. 29.09.1943. Паўабаронца. ЧС 1974 (7-2). «Зігбур» (1953-62), «Кёльн» (196277). Чэмпіён ФРГ 1964, уладальнік Кубка ФРГ
1968 і 1977. За зб. ФРГ (1963-74) згуляў 81 гульню, забіў 17 галоў. Срэбны прызёр ЧС 1966 (6-0), бронзавы прызёр ЧС 1970 (6-1), чэмпіён Еўропы 1972. Незаменны гулец зб. ФРГ 60-70-х. Уладальнік бронзавага, срэбнага і залатога медгілёў чэмпіянатаў свету. Удзельнічаў ва ўсіх 19 гульнях зб. ФРГ на гэтых турнірах. У бундэслізе забіў 84 галы ў 409 гульнях.
Усяго згуляў 765 афіцыйных гульняў, у якіх забіў 287 галоў. Прэзідэнт «Кёльна» з 2004.
ОДА Масіма (ODDO Ma­ssimo). Італія. 14.06.1976. Абаронца. ЧС 2006 (1-0). «Мілан» (1993-95, 0-0), «Фіярэнцуола», Д-3 (199596,19-0), «Монца», Д-3, Д2 (1996-11.1996, 1998-99,
34-4), «Прата», Д-3 (11.1996-97, 16-0), «Лека», Д-3 (1997-98, 20-1), «Напалі», Д2 (1999-2000, 36-1), «Верона» (20002002, 64-9), «Лацыё» (2002-2006, 12012). Уладальнік Кубка Італіі 2004. За зб. Італіі (2002-2006) згуляў 21 гульню. Удзельнік ЧЕ 2004.
ОРСІ Раймунда Бібіяні (ORSI Raimundo Bibiani). Аргентына — Італія. 02.12.1901 06.04.1986. Нападнік. ЧС 1934 (5-3). «Індэпэндзьентэ», Apr. (1917-29, 1935-37), «Ю-
вентус», Турын, Іта. (1929-35, 177-77), «Сан Ларэнса», Apr. (1937), «Пеньяроль», Уру. (1938), «Фламенга», Бра. (1938). Чэмпіён Аргентыны 1922 і 1926, Італіі 1931,1932, 1933, 1934, 1935. За зб. Аргентыны (1924-28) згуляў 13 гульняў, забіў 4 галы. Уладальнік КА 1927, срэбны прызёр АГ 1928. За зб. Італіі (192935) згуляў 35 гульняў, забіў 13 галоў. Першы ў Італіі «арыундзі» (гулец, які змяніў грамадзянства). Выбітны майстра, адзін з найлепшых нападнікаў свайго часу. У складзе «Індэпэндзьентэ» дэбютаваў у 16 гадоў. Аўтар першага гола, забітага непасрэдна з кутняга ўдара ў матчах еўрапейскіх зборных каманд (гол у браму зб. Партугаліі ў 1931). Пасля сканчэння кар'еры ўзначальваў аргентынскія клубы «Расарыё» і «Мендоса», чылійскі «Пасьёналь», мексіканскую «Атланту». Памёр у Чылі.
ОРЦІС Оскар Альберта (ORTIZ Oscar Alberto). Аргентына. 08.04.1953. Нападнік. ЧС 1978 (6-0). «Сан Ларэнса» (1971-76), «Грэміё», Бра. (1976), «Рывер Плэйт» (1977-81),
«Уракан» (1981-82), «Індэпэндзьентэ» (1982-83). За зб. Аргентыны (1975-79) згуляў 24 гульні, забіў 2 галы.
ПАРЭЙРА Карлас Альберта Гомес (PARREIRA Carlos Alberto Gomes). Бразілія. 25.03.1943. Трэнер. ЧС 1994. Асыстэнт галоўных трэнераў зб. Бразіліі на ЧС 1970 і 1974.
Узначальваў зб. Кувэйта (1976-83, удзельнік АГ 1980 і ЧС 1982), зб. Бразіліі (1983-84, 2-е месца на КА 1983), зб. Амана (1983-84), «Флумінэнсэ» (1984, чэмпіён Бразіліі 1984), зб. ААЭ (1985, 1990, удзельнік ЧС 1990), зб. Бразіліі (199194), «Валенсію», Ісп. (1994-95), «Фенэрбахчэ», Тур. (1995-96), «Сан Паула» (1996), зб. Саудаўскай Аравіі (1998, удзельнік ЧС 1998), «Ню-Ёрк/Ню-Джэрсі Метрастарс», ЗША (1998), «Атлетыка Мінэйра» (2000), «Сантас» (2000-01), «Інтэрнасьёналь» (2001), «Карынціянс» (2002). У 2003 зноў узначаліў зб. Бразіліі, разам з якой стаў уладальнікам КА 2004 і Кубка канфедэрацый 2005. Чакалася, іпто такім жа трыюмфальным будзе і ЧС 2006, але на гэтым турніры ПАРЭЙРА давёў сваю каманду толькі да % фінала. Найлепшы трэнер свету 1994 і 2005. Як і Мілуцінавіч, браў удзел у пяці чэмпіянатах свету, але не з пяццю, як серб, а з чатырмя рознымі зборнымі.
ПАС Анібал Луіс (PAZ Anibal Luis). Уругвай. 18.02.1918. Брамнік. ЧС 1950 (1/-2). «Ліверпуль», Мантэвідэа, «Белья Віста», «Насьяналь» (1939-53, 471 гульня),
«Рэсінг», Мантэвідэа. Чэмпіён Уругвая 1939, 1940, 1941, 1942, 1943, 1946, 1947, 1950, 1952. За зб. Уругвая (1939-50) згуляў 25 гульняў. Уладальнік КА 1942, срэбны прызёр КА 1941, удзельнік КА 1949. Дублёр МАСПАЛІ на ЧС 1950.
ПАСАРЭЛЬЯ Даніэль Альберта (PASSARELLA Daniel Alberto). Аргентына. 25.05.1953. Абаронца. ЧС 1978 (7-1). «Аргентына Чакабуна» (1965-73), «Сарміента Хунін», Д-2
(1973-74), «Рывэр Плэйт», (1974-82, 1988-89, 266-90), «Вашынгтон Дышіаматс», ЗША (1979), «Фіярэнціна», Іта. (1982-86, 109-26), «Інтэр», Іта. (1986-88, 44-9). Чэмпіён Аргентыны 1975, 1977, 1979, 1980 і 1981. Усяго за кар'еру згуляў 451 гульню, забіў 134 галы адзін з найлепшых паказчыкаў сярод абаронцаў за ўсю гісторыю футбола. За зб. Аргентыны (1976-86) згуляў 70 гульняў, забіў 22 галы. Удзельнік КА 1979 і ЧС 1982 (52), запасны на ЧС 1986. Капітан каманды на ЧС 1978 і 1982. 3-за хваробы не згуляў у пераможным для Аргентыны ЧС 1986. Найлепшы футбаліст краіны 1976 па версіі спартыўных журналістаў. Пасля сканчэння кар'еры ўзначальваў «Рывер Плэйт» (1990-94, 01.2006-*, чэмпіён краіны 1990, 1991 і 1993), зб. Аргентыны (1994-98, 2-е месца на АГ 1996, удзельнік ЧС 1998), зб. Уругвая (1999-2000), «Парму», Іта. (12.2001-02.2002), «Мантэрэй», Мекс. (04.2002-2004, чэмпіён краіны 2003), «Карынціянс», Бра. (03.200505.2005). У час кіравання зб. Аргентыны вызначыўся тым, што прымушаў гульцоў з доўгімі валасамі стрыгчыся, з-за чаго
пасварыўся з некаторымі зоркамі сваёй каманды (у прыватнасці з Габрыэлем БАЦІСТУТАМ). Найлепшы трэнер Паўднёвай Амерыкі 1997 па версіі «Эль Паіс». .
ПАСІНАЦІ Пьеіра (PASINATI Pietro). Італія. 21.07.1910. Нападнік. ЧС 1938 (1-0). «Трыесціна» (1928-46), «Крэманэзэ» (1946-47). У Серыі «А» згуляў 406 гульняў, забіў
44 галы. За зб. Італіі (1936-38) згуляў 11 гульняў, забіў 5 галоў. Працаваў трэнерам у «Трыесціне» (1955-57), «Катанзара» (1957-61).
«Леччэ», Іта.
ПАСКУЛІ Педра Пабла (PASCULLI Pedro Pablo). Аргентына. 17.05.1960. Нападнік. ЧС 1986 (2-1). «Калон», Санта Фэ (197880, 24-6), «Архенцінас Хуніёрс» (1980-85, 203-87), (1985-92, 119-29), «Футурэ
Шысуока», Яп. (1994-95), «Казертана», Казерта, Д-V, Іта. (1995-96, 17-4). Найлепшы стралец чэмпіяната Аргентыны 1984 (Н) 9. За зб. Аргентыны (1985-87) згуляў 16 гульняў, забіў 4 галы. Узначальваў італьянскія ам. клубы «Сан Пьетра» (2001-02), «Вербанія» (2002-03), «Парабіта» (2003-04), зб. Уганды (05.2003-09.2003), зб. Італіі па пляжным футболе (2004), «Дынама», Алб. (09.2004-10.2004).
ПАУЛА СЕРЖЫЁ Сільвэстр Насімента (PAU­LO SERGIO Silvestre Nascimento). Бразілія. 06.02.1969. Нападнік. ЧС
1994	(2-0). «АКЛ
Імакоу», «Эспарціва Но-
варызанціна», (1989), «Карынціянс» (1988, 1990-92, 45-6), «Баер», Леверкузэн, Герм. (1993-97, 121-47), «Рома», (та.
(1997-99, 64-24), «Баварыя», Герм. (1999-2002, 77-21), «Аль-Вахда», ААЭ (07.2002-11.2002, 2004-*), «Байя» (2003). Чэмпіён Бразіліі 1990, Германіі 2000, 2001 і 2002. За зб. Бразіліі (1993-95) згуляў 20 гульняў.
ПЕЛЕ Эдсан Арантэс дэ НАСІМЕНТА (PELE Edson Arantes do NASCIMENTO). Бразілія. 23.10.1940. Нападнік. ЧС 1958 (4-6), ЧС 1962 (2-1), ЧС 1970 (6-4).
«Атлетыка Бауру» (1953-56), «Сантас» (1956-74, 1114-1091), «Космас», Ню-Ёрк, ЗША (1975-77, 108-65), «Флумінэнсэ» (1978, 1-0). Уладальнік КЛ 1962 і 1963, МК 1962 і 1963. Чэмпіён штата Сан Паула 1956, 1958, 1960, 1961, 1962, 1963, 1964, 1965, 1967, 1968, 1969. Уладальнік Кубка Бразіліі 1961, 1962, 1963, 1964 і 1965. Чэмпіён NASL 1977. За зб. Бразіліі (1957-71) згуляў 92 гульні, забіў 77 галоў. Удзельнік ЧС 1966 (2-1). Забіваў галы ў фінальных частках чатырох ЧС (такім дасягненнем можа пахваліцца толькі немец ЗЭЕЛЕР)! Другі пасля ВАВЫ гулец, які забіваў галы ў двух фінальных матчах ЧС. Срэбны прызёр KA 1959-1. Усяго за кар'еру згуляў 1362 гульні, забіў 1282 галы. Найлепшы футбаліст Паўднёвай Амерыкі 1960, 1964, 1965, 1970, а таксама 1973 (апошні раз па версіі венесуэльскай «Эль Мунда»), найлепшы футбаліст NASL 1976. Рэкардсмен чэмпіянатаў штата Сан Паула па колькасці галоў (58) за адзін сезон (1958). Усяго перамагаў у спаборы найлепшых стральцоў гэтага штату 11 разоў (1957, 1958, 1959, 1960, 1961, 1962,1963, 1964, 1965, 1966 і 1974). У1964 у складзе «Сантаса» забіў 8 галоў у браму «Батафога» (агульны лік 11-0). Найлепшы ў свеце па колькасці забітых у гульнях Д-1 галоў футбаліст (541 гол у 560 гульнях). Наймалошы ўладальнік Кубка свету, наймалодшы аўтар хет-