Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006  Вітаўт Руднік

Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006

Вітаўт Руднік
Выдавец:
Памер: 109с.
Беласток 2006
36.27 МБ
з самых яркіх футбалістаў свету канца ХХ-га ст.
РЫВЕЛІНА Рабэрта (RI-
VELINO Roberto). Бразілія. 01.01.1946. Паўабаронца. ЧС 1970 (5-3). «Карынціянс» (1965-74, 471-141), «Флумінэнсэ» (1975-78, 158-53), «Аль-Хі-
лаль», Сауд. Аравія (1979-81). Чэмпіён штата Р-д-Ж 1975, 1976 і 1977, чэмпіён
Саудаўскай Аравіі 1980 і 1981, уладальнік Кубка гэтай краіны 1979. За зб. Бразіліі (1965-78) згуляў 92 гульні, забіў 26 галоў. УдзельнікЧС 1974 (7-3), бронзавы прызёр ЧС 1978 (3-0). Адзін з найвыбітнейшых гульцоў у гісторыі бразільскага футбола. Лаўрэат Bola de Prata 1971. Майстар стандартных становішчаў. У 1974 забіў гол у браму «Амерыкі» на 4-й секундзе матча, што да 1995 было непераўзыйдзеным дасягненнем. Скончыў кар'еру пасля атрымання трохмесячнай дыскваліфікацыі за ўдар саперніка рукой у час адной з сустрэч чэмпіяната Саудаўскай Аравіі. У 90-я гады працаваў трэнерам ў Японй («Сімідзу Палс»), заснаваў у Сан Паула 2 футбольныя школы, каментуе футбол для аднаго з найбуйнейшых бразільскіх тэлеканалаў «Бандэйрантэс».
РЫДПЕ Карл-Хайнц (RIEDLE Karl-Heinz). ФРГ Германія. 16.09.1965. Нападнік. ЧС 1990 (4-0). «Аўгсбург»	(1982-86),
«Блау-Вайс», Берлін (1986-87, 34-10), «Вердэр»
(1987-90, 86-38), «Лацыё», Іта. (1990-93,
84-30), «Барусія», Дортмунд (1993-97, 87-24), «Ліверпуль», Англ. (1997-99, 265), «Фулхэм», Англ., Д-2 (1999-2001, 356), «Вадуц», Ліхтэнштайн (2002). Уладальнік КЕЧ 1997. Чэмпіён ФРГ-Германіі 1988, 1995 і 1996. За зб. ФРГ-Германіі (1988-94) згуляў 42 гульні, забіў 16 га-
лоў. Бронзавы прызёр АГ 1988. Срэбны прызёр ЧЕ 1992, удзельнік ЧС 1994 (21). Герой фінала КЕЧ 1997, у якім забіў два з трох галоў свайго клуба ў браму «Ювентуса» (3-1). Вымушаны быў дачасна скончыць кар'еру з-за траўмы, атрыманай у час выступаў за «Ліверпуль».
РЫКАРДА Раберта Барэта да РОЧА (RICARDO Roberto Baretto da ROCHA). Бразілія. 11.09.1962. Абаронца. ЧС 1994 (1-0). «Санта Амара», (1982), «Санта
Крус» (1983-84), «Гуарані» (1985-88), «Сан Паула» (1988-91), «Рэал», Мадрыд, Ісп. (1991-93), «Сантас» (1993), «Васка да Гама» (1994-95), «Флумінэнсэ» (1996), «Ньюэл'с Олд Бойс», Apr. (199697), «Фламенга» (1998-99). Чэмпіён Бразіліі 1991, чэмпіён штатаў Сан Паула (1989 і 1991) і Р-д-Ж (1994). За зб. Бразіліі (1987-94) згуляў 38 гульняў. Удзельнік ЧС 1990 (2-0). Удзельнік КА 1987, срэбны прызёр КА 1991. У 1989 быўуладальнікам Bola de Ouro. Лаўрэат Bola de Prata 1986,1989, 1991 і 1993.
РЫКАРДЗІНЬЁ Рыкарда Луіс Поцці Радрыгес (RICARDINHO Ricardo Luis Pozzi Rodrigues). Бразілія. 23.05.1976. Паўабаронца. ЧС 2002	(3-0).
«Парана», Паранаэнсэ (1995-97, 29-1), «Бардо», Фра. (1997-98, 18-1), «Карынціянс» (1998-2001, 86-18), «Сан Паула» (2002-01.2004,	17-3), «Мідлсбро»
(02.2004-04.2004), «Сантас» (05.2004-*, 72-20). Чэмпіён Бразіліі 1999 і 2004, уладальнік Кубка краіны 2002, чэмпіён штатаў Парана (1996 і 1997) і Сан Паула (2000 і 2001). За зб. Бразіліі (2000-2006) згуляў 21 гульню, забіў 1 гол. У апошні момант быў дазаяўлены на ЧС 2002 пасля траўмы ЭМЕРСАНА. Удзельнік ЧС
2006 (2-0). Уладальнік «Bola de Prata» 1996, 2000 і 2004.
CEA Хасэ Педра (СЕА Jose Pedro). Уругвай. 01.09.1900 18.09.1970. Нападнік. ЧС 1930 (4-5). «Атлетыка», Літа, «Насьяналь» (1925-30, 1934-35, 103-31). Чэмпіён Уругвая
1934. За зб. Уругвая (1923-1932) згуляў 26 гульняў, забіў 13 галоў. Уладальнік КА 1923 і 1924, бронзавы прызёр КА 1929. Чэмпіён АГ 1924 і 1928. Адзін з найлепшых нападнікаў у гісторыі ўругвайскага футбола. Баск па паходжанні.
36, 35-7),
СЕРАНТОНІ Пьетра (SERANTONI Pietro). Італія. 11.12.1906 06.10.1964. Паўабаронца. ЧС 1938 (4-0). «Амбразіяна-Інтэр» (1928-34, 150-55), «Ювентус» (1934«Рома» (1936-40, 73-7).
Чэмпіён Ітапіі 1930, 1935. За зб. Італіі
(1933-39) згуляў 17 гульняў. Акрамя перамогі на ЧС 1938, меў у актыве выступ у адборавым турніры да ЧС 1934, які таксама прынёс італьянцам перамогу. Працаваў трэнерам у «Падове» (1948-49, 1950-51), «Роме» (1950).
СКАЛАРЫ Луіс Феліпэ (SCOLARI Luis Felipe). Бразілія. 09.11.1948. Трэнер. ЧС 2002. Гуляў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы за малавядомыя бразільскія клубы «Аймо-
рэ», «Кайшас», «Нова Амбурга», «Жу-
вентудэ», «Масэйё». Узначальваў «Масэйё» (1982), «Жувентудэ» (1983), «Бразіл» (1983), «Аль Шабаб», Саўд. Аравія (1984-85), «Пелотас» (1986), «Грэміё» (1987, 1993-96, чэмпіён краіны 1996,
уладальнік Кубка краіны 1994 і КЛ 1995), «Гояс» (1988), «Аль-Кадзісія», Ку-
вейт (1988-90, 1992), зб. Кувейта (1990), «Крыцісіма» (1991, уладальнік Кубка Бразіліі 1991), «Аль-Ахлі», Катар (1992), «Джубіла Івата», Яп. (1997), «Палмейрас» (1998-2000, уладальнік Кубка Бразіліі 1998 і КЛ 1999), «Крузэйра» (2001), зб. Бразіліі (2001-2002, 25 гульняў), зб. Партугаліі (12.2002-*). Узначаліў зб. Бразіліі пасля шэрагу няўдалых выступаў каманды ў адборавым турніры да ЧС 2002. Пайшоў у адстаўку, нягледзячы на бліскучы выступ каманды на стадыёнах Паўднёвай Карэі і Японіі. Зрабіў зб. Партугаліі срэбным прызёрам ЧЕ 2004 і 4-й камандай свету на ЧС 2006. Найлепшы трэнер Паўднёвай Амерыкі 1999 і 2002 па версіі «Эль Паіс».
СКАРОНЭ Эктар Педра (SCARONE Hector Pedro). Уругвай. 26.11.1898 04.04.1967. Нападнік.
ЧС 1930 (3-1). «Спарцмен», Д-2	(1912-14),
«Насьяналь» (1914-26,
1927-30, 1934-35, 1953, 369-301),
«Барселона», Ісп. (1926-27, 9 гульняў), «Амбразіяна-Інтэр», Іта. (1931-32, 14-7), «Палерма», Іта. (1932-34, 54-13), «Уондэрэрс», Мантэвідэа (1935-37). Чэмпіён Уругвая 1915, 1916, 1917, 1919, 1920, 1922, 1923, 1924, 1934. У чэмпіянаце Уругвая згуляў 191 гульню, забіў 163 галы (трэці вынік у гісторыі). За зб. Уругвая (1917-1930) згуляў 51 гульню, забіў 31 гол. Уладальнік КА 1917, 1923 і 1924, срэбны прызёр КА 1919, і 1927, бронзавы прызёр КА 1929. Чэмпіён АГ 1924 і 1928. Рэкардсмен па колькасці галоў за зб. Уругвая. Узначальваў «Рэал», Мадрыд, Ісп. (1951-52), «Насьяналь» (1953), зб. Уругвая. Зорка футбола 1920-х. У 1953 выходзіў на поле ў некалькіх матчах за «Насьяналь» як
гуляючы трэнер — ва ўзросце 55 гадоў! Уваходзіў у трэнерскі штаб зб. Уругвая на ЧС 1962. Ягоны старэйшы брат Кар-
лас СКАРОНЭ таксама гуляў за зб. Уругвая (1909-22, 25 гульняў, 18 галоў).
СКЬЯВІЁ Анжэла (SCHIAVIO Angelo). Італія. 15.10.1905 17.10.1990. Нападнік. ЧС 1934 (4-4). «Фарцітуда», Балонья (1921-22),	«Балонья»
(1922-37, 312-242). Чэмпі-
ён Італіі 1925, 1929, 1936, 1937. Найлепшы стралец чэмпіяната Італіі 1932 (25). За зб. Італіі (1925-34) згуляў 21 гульню, забіў 15 гапоў. Бронзавы прызёр АГ 1928. Адзін з найлепшых нападнікаў у гісторыі італьянскага футболу. Аўтар хет-трыка ў браму зб. Егіпта ў гульні за 3-е месца на АГ 1928 і хет-трыка ў браму зб. ЗША на ЧС 1934. У Серыі «А» забіў 242 галы ў 312 гульнях трэці вынік пасля ПІЁЛЫ (290) і МЕАЦЦЫ (263). Быў адным з тр. зб. Італіі на ЧС 1954.
»

СКЬЯФІНА Хуан Альберта (SCHIAFFINO Juan Alberto).	Уругвай.
28.07.1925 13.11.2002. Нападнік. ЧС 1950 (4-3). «Пеньяроль» (1943-54, 227-88), «Мілан», Іта. (1954-60, 149-47), «Рома», Іта. (1960-62, 39-3). Чэмпіён Уругвая 1944, 1945, 1949, 1951, 1953 і 1954, уладальнік Кубка Уругвая 1943, 1946, 1947, 1949, 1951 і 1951. Найлепшы стралец чэмпіяната Уругвая 1945 (21). Чэмпіён Італіі 1955, 1957, 1959. Усяго ў Д-1 згуляў 415 гульняў, забіў 138 галоў. Уладальнік КК 1961. За зб. Уругвая (1945-1954) згуляў 22 гульні, забіў 12 галоў. Удзельнік ЧС 1954 (5-2). За зб. Італіі (1954-58) згуляў 4 гульні. Адзін з наймацнейшых уругвайскіх футбалістаў усіх часоў. У 1954 перайшоў у склад «Мілана» за 72 тыс. долараў тагачасны рэкорд свету. Пасля сканчэння кар'еры вярнуўся ў Уругвай. У 1976 узначальваў «Пеньяроль». У двух гульнях кіраваў зб. Уругвая.
СТАЙЛЗ Норберт (Нобі) (STILES Norbert). Англія. 15.05.1942. Паўабаронца. ЧС 1966 (6-0). «Манчэстэр Юнайтэд» (1960-70, 311-17), «Мідлсбро» (1970-72, 57-2),
«Прэстан Норд Энд» (1972-74, 46-1). Уладальнік КЕЧ 1968, чэмпіён краіны 1965 і 1967, уладальнік Кубка краіны 1963. За зб. Англіі (1965-70) згуляў 28 гульняў, забіў 1 гол. Бронзавы прызёр ЧЕ 1968. Запасны на ЧС 1970. Адзін з найлепшых гульцоў «залатой» каманды ўзору 1966, «працоўны конік» зборнай Англіі. Узначальваў «Ванкувер Уайткэпс», Канада (1981-84), быў мэнэджэрам «Вэст Бромвіч Альбіён» (1984-89), працаваў з юнацкімі камандамі «Манчэстэр Юнайтэд» (1989-93). Сярод яго выхаванцаў былі будучыя зоркі «МЮ» Раян Гігз, Нікі Бат і Гары Нэвіл.
СУПІЧЫ Альберта рЧі (SUPPICI Alberto). Уругвай. 20.11.1898 21.06.1981. Трэнер. gSg ЧС 1930. Узначальваў зб. tCWAb Уругвая на ЧС 1930 і АГ III і 1948. Першы трэнер чэмпіён свету. Трэнер чэмпіён свету ў 32 (!) гады. Чэмпіён Уругвая 1944 і 1945 у якасці трэнера «Пеньяроля». Імя Альберта СУПІЧЫ носіць адзін са стадыёнаў Мантэвідэа, а таксама стадыён у Кіта (Эквадор).
ТАПІЯ Карлас Даніэль (TAPIA Carlos Daniel). Аргентына. 20.08.1962. Паўабаронца. ЧС 1986 (2-0). «Рывер Плэйт» (1980-84), «Бока Хуніёрс» (1985-89, 1991-93), «Дэ-
парціва Мандзію» (1990), «Універсідад Католіка», Чылі. Чэмпіён Аргентыны 1980 (М), 1981 (Н) і 1992 (Н). За зб. Ар-
гентыны (1986-88) згуляў 9 гульняў, забіў 1 гол. Удзельнік КА 1987.
ТАРАНЦІНІ Альберта Сэзар (TARANTINI Alber­to Cesar). Аргентына. 03.12.1955. Абаронца. ЧС 1978 (7-1). «Бока Хуніёрс» (1973-77, 164 гульні), «Бірмінгем Сіці», Англ.
(1978-79, 23-1), «Тальерэс», Кардоба (1979-80), «Рывэр Плэйт» (1980-83),
«Басція», Фра. (1983-84, 29-1), «Тулуза», Фра. (1984-88, 160-8), «СэнтТален»,
Швайц. (1988-89). Уладальнік КЛ 1977.
Чэмпіён Аргентыны 1976 і 1981. За зб. Аргентыны (1974-82) згуляў 61 гульню, забіў 1 гол. Удзельнік ЧС 1982 (4-0). Наймалодшы з пераможцаў ЧС 1978.
ТАРДЭЛІ Марка (TARЕк	DELLI Marco). Італія.
“"MB 24.09.1954. Паўабаронца, р	Л	абаронца. ЧС 1982	(7-2).
■	Q	«Піза» (1972-74,	41-4),
«Кома» (1974-75,	36-2),
1	Д	«Ювентус» (1975-85, 259-
34), «Інтэр» (1985-87, 43-2), «Сэнт-Гален», Швайц. (1987-88). Уладальнік КЕЧ 1985, КУК 1984, Кубка УЕФА 1977, СК 1984, чэмпіён Італіі 1977, 1978, 1981, 1982, 1984, уладальнік Кубка Італіі 1979 і 1983. За зб. Італіі (1976-85) згуляў 81 гульню, забіў 6 галоў. Удзельнік ЧС 1978 (6-0) і ЧЕ 1980, запасны на ЧС 1986. Зорка італьянскага фугболу, уладальнік шматлікіх футбольных трафеяў у складзе «Ювентуса». Пасля сканчэння кар'еры футбаліста праявіў сябе здольным трэнерам. Узначальваў юнацкія і моладзевую зб. Італіі, кіраваў зб. Італіі на АГ 2000. Працаваў з «Кома» (1993-95), «Чэзенай» (1997-97), «Інтэрам» (2000-2001), «Бары» (2002). 3 сакавіка да кастрычніка 2004 гал. тр. зб. Егіпта.