Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006
Вітаўт Руднік
Памер: 109с.
Беласток 2006
Верчэлі» (1929-32, 85-20), «Напалі» (1932-35, 83-12),
«Амбразіяна-Інтэр» (1935-41, 139-43), «Тарына» (1941-43, 1945-48, 142-38), «Навара» (1948-50, 57-19). Чэмпіён Італіі 1940, 1941, 1943, 1946, 1947, 1948, уладальнік Кубка Італіі 1939. За зб. Італіі (1935-47) згуляў 14 гульняў, забіў 3 галы. Адзін з найлепшых італьянскіх стральцоў 1930-40-х гадоў: у 506 гульнях Серыі «А» забіў 136 галоў.
ФЕРНАНДЭС Ларэнса (FERNANDEZ Lorenco). Уругвай. 20.05.190016.11.1973. Паўабаронца. ЧС 1930 (4-0). «Капура», «Пеньяроль». Чэмггіён Уругвая 1926, 1928, 1929,
1932, 1935, 1936. За зб. Уругвая (19251935) згуляў 31 гульню, забіў 4 галы. Уладальнік КА 1926 і 1935, срэбны прызёр КА 1927, бронзавы прызёр КА 1929. Чэмпіён АГ 1928.
ФІЛЬЁЛ Убальда Мацільда (FILLOL Ubaldo Matildo). Аргентына. 21.07.1950. Брамнік. ЧС 1978 (7/-4). «Кільмэс», БА. (1967-71, 57 гульняў), «Рэсінг» (1972-73, 1987-
89, 149 гульняў), «Рывэр Плэйт» (1973-
83, 405 гульняў), «Архенцінас Хуніёрс»
(1983, 17 гульняў), «Фламенга», Бра. (1984-85), «Атлетыка», Мадрыд, Ісп. (1985-86), «Велес Сарсфілд» (1989-90, 43 гульні). Усяго ў розных лігах згуляў 636 гульняў, прапусціў 638 галоў. Чэмпіён Аргентыны 1975 (М), 1975 (Н), 1977 (М), 1979 (Н), 1980 (М) і 1981 (Н). За зб. Аргентыны (1974-85) згуляў 58 гульняў, прапусціў 52 галы. Удзельнік ЧС 1974 (1/-1) і ЧС 1982 (5/-7), запасны на ЧС 1986. Удзельнік КА 1983. Найлепшы футбаліст краіны 1977 па версіі спартыўных журналістаў. Найлепшы брамнік у гісторыі аргентынскага футболу. У чэмпіянаце Аргентыны адбіў 26 пенальці. Працаваў трэнерам брамнікаў «Рэсінга», Б-А., «Банфілда» і зб. Аргентыны (1999-2003), затым спартыўным дырэктарам клуба «Рэсінг Авельянэда» (2003).
ФЛОЭ Хайнц (FLOHE Heinz). ФРГ. 28.01.1948. Нападнік, паўабаронца. ЧС 1974 (3-0).
«Ойскірхэн», «Кёльн» (1966-79), «Мюнхен-1960» (1979-80). Чэмпіён ФРГ
1978, уладальнік Кубка ФРГ 1968, 1977 і 1978. За зб. ФРГ (1970-78) згуляў 39 гульняў, забіў 8 галоў. Чэмпіён Еўропы 1972, срэбны прызёр ЧЕ 1976, удзельнік ЧС 1978 (4-2). У бундэслізе згуляў 343 гульні, забіў 81 гол.
ФОГТС Ханс-Хуберт (VOGTS Hans-Hubert). ФРГ — Германія. 30.12.1946. Абаронца, трэнер. ЧС 1974 (7-0). «Бютген» (1960-65), «Барусія», Мёнхенгладбах
(1965-79, 419-32). Уладальнік Кубка УЕФА 1975 і 1979, чэмпіён ФРГ 1970, 1971, 1975, 1976 і 1977, уладальнік Кубка ФРГ 1973. За зб. ФРГ (1967-78) згуляў 96 гульняў, забіў 1 гол. Бронзавы прызёр ЧС 1970 (6-0). Срэбны прызёр ЧЕ 1976,
удзельнік ЧС 1978 (6-0). Узначальваў моладзевую зб. ФРГ (1979-90), зб. Германіі (1990-98). Пад яго кіраўніцтвам немцы сталі чэмпіёнамі Еўропы 1996 і срэбнымі прызёрамі ЧЕ 1992, бралі ўдзел у ЧС 1994 і 1998. Затым дапамагаў кіраваць «Барусіяй» з Мёнхенгладбаха (1999) і ўзначальваў «Баер» з Леверкузэна (11.2000-05.2001). У 20022004 галоўны трэнер зб. Шатландыі.
ФОНІ Альфрэда (FONI Alfredo). Італія. 20.01.1911 28.01.1985. Абаронца, трэнер. ЧС 1938 (3-0). «Лацыё», Рым (1929-31), «Падова» (1931-34),
«Ювентус» (1934-43,
1945-47, 266-5). Чэмпіён Італіі 1935. Уладальнік Кубка Італіі 1938 і 1942. За зб. Італіі (1936-42) згуляў 23 гульні. Чэмпіён АГ 1936 (капітан каманды). Зрабіў удалую трэнерскую кар'еру: «Венецыя», «Кьяса», Швайц. (1948-49, 1961),
«Інтэр» (1952-55, чэмпіён краіны 1953, 1954), зб. Італіі (1955-58), «Балонья» (1958-59), «Рома» (1959-61, уладальнік КК 1961), «Удзінэзэ» (1961-62), зб. Швайцарыі (1964-67, удзельнікЧС 1966).
ХАНТ Роджэр (HUNT Roger). Англія.
20.07.1938. Нападнік. ЧС 1966 (6-3). «Колдборн» (1948-55), «Стоктан» (1955-58), «Ліверпуль»
(1958-69, 404-245),' «Бол-
тан Уондэрэрс» (1969-72, 76-24). Чэмпіён Англіі 1964, 1966, уладальнік Кубка Англіі 1965. Найлепшы страпец чэмпіяната Англіі 1966 (30). За зб. Англіі (196169) згуляў 34 гульні, забіў 18 галоў. Запасны на ЧС 1962, бронзавы прызёр ЧЕ 1968. Адзін з найлепшых нападнікаў Англіі 1960-х гадоў. У чэмпіянаце краіны забіў 246 галоў. У складзе «Ліверпуля» у 489 афіцыйных гульнях забіў 285 галоў (другі вынік пасля Раша).
ХАЎСМАН Рэнэ
Арланда (HOUSEMAN Rene Orlando). Аргентына. 19.07.1953. Нападнік. ЧС 1978 (6-1). «Дэфэнсар», Бэльграна (1969-72, 1982), «Уракан», Б-А.
(1973-80, 1981-82, 295-114), «Рывер Плэйт» (1981), «Кола Кола», Чылі (1982), «АмаЗулу», ПАР (1983), «Індэпэндзьентэ» (1984), «Экскурсьёністас» (1985). Чэмпіён Аргентыны 1973 (М). За зб. Аргентыны (1973-79) згуляў 55 гульняў, забіў 13 галоў. Удзельнік ЧС 1974 (6-3). Пасля сканчэння кар'еры пэўны час цярпеў ад алкагалізму.
ХЁЛЬЦЭНБАЙН Бернд (HOLZENBEIN Bernd). ФРГ. 09.03.1946. Нападнік, паўабаронца. ЧС 1974 (6-0). «ТуС», Дэрн (1963-66), «Айнтрахт», Фн-М. (1966-81, 420-160),
«Форт Лаудэрдэйл Страйкерс», ЗША (1981-82, 55-14). Уладапьнік Кубка УЕФА 1980, Кубка ФРГ 1974, 1975 і 1981. За зб. ФРГ (1974-78) згуляў 37 гульняў, забіў 5 галоў. Срэбны прызёр ЧЕ 1976, удзельнік ЧС 1978 (3-1). У складзе «Айнтрахта» згуляў 512 афіцыйных гульняў, забіў 201 гол (у бундэслізе 420-160). Працаваў віцэ-прэзідэнтам (1988-93) і мэнэджэрам (1994-96) «Айнтрахта».
ХЁНЭС Ульрых (HOENESS Ulrich). ФРГ. 05.01.1952. Нападнік. ЧС 1974 (7-1). «Ульм» (196670), «Баварыя» (1970-78, 239-86), «Нюрнберг» (1978-79, 11-0). Уладаль-
нік КЕЧ 1974, 1975 і 1976, МК 1976. Чэмпіён ФРГ 1972, 1973 і 1974, уладальнік Кубка ФРГ 1971. За зб. ФРГ (1972-76) згуляў 35 гульняў, забіў 5 галоў. Удзельнік АГ 1972, чэмпіён Еўропы 1972, срэбны прызёр ЧЕ 1976. У бундэслізе згуляў
250 гульняў, забіў 86 галоў. Мэнэджэр «Баварьгі» (1979-2002), віцэ-прэзыдэнт клуба (2002-2006). Брат Дзітэра Хёнэса, які таксама гуляў за зб. ФРГ (быў срэбным прызёрам ЧС 1986).
ХЕРМАН Рыхард Франц
(HERMANN
Richard
Franz). ФРГ. 28.01.1923 27.07.1962. Нападнік. ЧС 1954 (1-1). «Дэмб», Катавіцэ, Пол., ФК «Катавіцэ», Пол. (1934-45), «Франк-
фуртэр» (1947-60, 320-100). За зб. ФРГ (1950-54) згуляў 8 гульняў, забіў 1 гол. Нарадзіўся ў Польшчы. У 1939 г. з'ехаў у Германію, дзе пасля вайны стаў гульцом нацыянальнай зб. ФРГ. У час вайны трапіў у палон, быў вызвалены ў 1947.
ХЕРЦАГ Дзітэр (HERZOG Dieter). ФРГ. 15.07.1946. Нападнік. ЧС 1974 (2-0). «Штэркрадэ», «Ботроп», «Хамборн 07», «Фартуна», Дзюсэльдорф (1971-76, 167-40), «Баер»,
Леверкузэн (1976-83, 83-6). За зб. ФРГ (1974) згуляў 5 гульняў. У бундэслізе згуляў 240 гульняў, забіў 46 галоў. Haena сканчэння кар'еры гульца працяглы час працаваў на розных пасадах у штаце «Баера».
ХЁСЛЕР Томас (HASSLER Thomas). ФРГ — Германія. 30.05.1967. Паўабаронца. ЧС 1990 (5-0). «Кёльн» (1983-90, 129-17), «Ювентус», Іта. (1990-91, 32-1), «Рома», Іта. (1991-
94, 88-11), «Карлсруэ» (1994-98, 115-28), «Барусія», Дортмунд (1998-99, 18-2), «Мюнхен-1860» (1999-2003, 81-15),
«Зальцбург», Аўстр. (2003-04). За зб. ФРГ (1988-2000) згуляў 101 гульню, забіў 11 галоў. Удзельнік ЧС 1994 (5-0) і 1998 (40), АГ 1988, срэбны прызёр ЧЕ 1992.
Чэмпіён Еўропы 1996, удзельнік ЧЕ 2000. Адзін з асноўных гульцоў зб. Германіі 1990-х гадоў. Найлепшы футбаліст краіны 1989. Майстар стандартных становішчаў.
ХЁТГЕС Хорст-Дзітэр (HOTTGES Horst-Dieter). ФРГ. 10.09.1943. Абаронца. ЧС 1974 (1-0). «БлауВайс», Бёль (1953-59), «Рэйдтэр», Рэйдт (195960), «Барусія», Мёнхенг-
ладбах (1960-63), «Вердэр» (1963-78), «Обербэксэн» (1979-82). Уладальнік Кубка ФРГ 1965. За зб. ФРГ (1965-74) згуляў 66 гульняў, забіў 1 гол. Срэбны прызёр ЧС 1966 (5-0), бронзавы прызёр ЧС 1970 (4-0), чэмпіён Еўропы 1972. Уладальнік медалёў трох чэмпіянатаў свету, чэмпіён Еўропы. У бундэслізе згуляў 420 гульняў (усе ў складзе «Вердэра»), забіў 55 галоў.
ХІУСЦІ Рыкарда Амар (GIUSTI Ricardo Omar). Аргентына. 11.12.1956. Паўабаронца. ЧС 1986 (7-О). «Ньюэл'с Олд Бойс» (1974-79), «Архенцінас Хуніёрс» (1979-82),
«Індэпэндзьентэ» (1982-90). Уладальнік КЛ і МК 1984. Чэмпіён Аргентыны 1983 і 1989. За зб. Аргентыны (1983-90) згуляў 53 гульні. Удзельнік КА 1983 і 1987. Бронзавы прызёр КА 1989. Срэбны прызёрЧС 1990 (4-0).
ХЭЙНКЕС Ёзаф (Юп) (HEYNCKES Josef (Jupp). ФРГ — Германія. 09.05.1945. Нападнік. ЧС 1974 (2-0). «Грун-Вайс», Хольт (1956-62), «Барусія», Мёнхенгладбах
(1962-67, 1970-78, 283-134), «Гановэр96» (1967-70, 86-25). Уладальнік Кубка УЕФА 1975. Чэмпіён ФРГ 1975, 1976 і
1977, уладальнік Кубка ФРГ 1973, найлепшы стралец бундэслігі 1974 (30) і 1975 (27). За зб. ФРГ (1967-76) згуляў 39 гульняў, забіў 14 галоў. Чэмпіён Еўропы 1972. Выбітны нападнік, трэці ў бундэслізе па колькасці забітых галоў (220 у 369 гульнях). Аўтар 51 гола ў еўракубках. Скончыў кар'еру з-за траўмы, пасля чаго здолеў здабыць славу і ў якасці трэнера. Узначальваў «Барусію», Мёнхенгладбах (1979-87), «Баварыю» (1987-91, чэмпіён краіны 1989, 1990), «Атлетык», Більбаа, Ісп. (1992-94, 2001-2003), «Айнтрахт», Ф-н-М. (1994-95), «Тэнэрыфе», Ісп. (1996-97), «Рэал», Мадрыд, Ісп. (1997-98, уладальнік КЕЧ 1998), «Бенфіку», Парт. (1999-2000), «Шальке-04» (05.200409.2004).
ХЭРБЕРГЕР Ёзаф (HERBERGER Josef). Германія —ФРГ. 28.03.1897 28.04.1977. Трэнер. ЧС 1954. Гуляў нападнікам за «Вальдхоф», Манхайм (1907-24), «Манхайм»
(1924-25), «Тэніс-Барусію» (1925-30). За зб. Германіі (1921-25) згуляў 3 гульні, забіў 2 галы. Узначальваў «Тэніс-Барусію» (1930-32). У 1932-36 быў адным з тр. зб. Германіі, а ў 1936-64 гал. тр. зб. Германіі-ФРГ, якую ўзначальваў на ЧС 1938, 1954, 1958 і 1962. Выбітны нямецкі трэнер, адна з найвялікшых постацей футбольнай гісторыі свету. Пад яго кіраўніцтвам зб. Германіі-ФРГ згуляла 167 гульняў (94 перамогі, 27 нічыіх, 46 паразаў, розніца галоў 435:250).
180), «Сток
ХЭРСТ Джэфры
Чарльз (HURST Geoffrey Charles). Англія.
08.12.1941. Нападнік. ЧС 1966 (3-4). «Чэлмсфорд» (1953-56), «Вэст Хэм Юнайтэд» (1956-72, 411Сіці» (1972-74, 108-30),
«Кэйптаун», ПАР (1973, 8-5), «Вэст Бромвіч Альбіён» (1975, 10-2), «Сэлцік», Корк, Ірл. (1976, 3-3), «Сіэтл Саундэрс», ЗША (1976, 24-9). Уладальнік КУК 1965, уладальнік Кубка Англіі 1964. За зб. Англіі (1966-71) згуляў 49 гульняў, забіў 24 галы. Бронзавы прызёр ЧЕ 1968. Удзельнік ЧС 1970 (3-1). Герой фінала ЧС 1966, аўтар хет-трыка ў браму зб. ФРГ у гульні за залатыя медалі. Кар'еру скончыў у клубах ПАР і ЗША ў 1976. Усяго ў Д-1 згуляў 554 гульні, забіў 227 галоў. Узначальваў «Чэлсі» (1979-81). На ЧС 1982 быў асыстэнтам Рона Грынвуда ў зб. Англіі. За заслугі перад краінай атрымаў у 1998 шляхецкі чын.