Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006  Вітаўт Руднік

Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006

Вітаўт Руднік

Выдавец:
Памер: 109с.
Беласток 2006
36.27 МБ
АРДЗІЛЕС «Оссі» Асвальда Сэзар (ARDILES «Ossi» Osvaldo Cesar). Аргентына. 03.08.1952. Паўабаронца. ЧС 1978 (3-0). «Інстытута», Кардоба (1969-73, 14-3), «Бельг-
рана», Кардоба (1974, 16-2), «Уракан», Б-А (1975-78, 113-11), «Тотэнхэм Хотспур», Англ. (1978-82, 1983-88, 237-16), «Пары Сэн-Жэрмэн», Фра. (1982-83, 141), «Блэкбэрн Ровэрс», Англ. (1988-89, 50), «Куінз Парк Рэйнджэрс», Англ. (1989, 2-0), «Суіндан Таўн», Англ. (1989, 2-0). Уладальнік Кубка УЕФА 1984, Кубка Англіі 1981 і 1982. У чэмпіянаце Аргентыны згуляў 143 гульні, забіў 16 галоў. За зб. Аргентыны (1975-82) згуляў 61 гульню, забіў 12 галоў. Удзельнік ЧС 1982 (5-1), КА 1975. Адзін з вядучых гульцоў чэмпіёнаў свету 1978. Найлепшы футбаліст Англіі 1979. Пасля сканчэння кар'еры гульца ўзначальваў «Суіндан Таўн», Англ. (1991, гул. тр.), «Ньюкасл Юнайтэд», Англ. (1991-92), «Вэст Бромвіч Альбіён», Англ. (1992-93), «Тотэнхэм Хотспур», Англ. (1993-94), «Гвадалахара», Мекс. (1995), «Шымідзу Палс», Яп. (1996-98, найлепшы трэнер японскай JЛігі 1998), «Дынама», Харв. (1999, чэмпіён краіны 2000), «Ёкагама Марынас», Яп. (12.1999-2000), «Аль Іцціхад», Сауд. Аравія (2001), «Рэсінг», Б-А (2002-2003), «Токіё Вэрдзі», Яп. (05.2003-05.2006, уладальнік Кубка Імператара 2005), «Бейтар», Ерусалім, Ізр. (05.2006-*).
АРЛАНДА Пеканья дэ КАРВАЛЬЁ (ORLANDO Pecanha de CARVALHO). Бразілія. 20.09.1935. Паўабаронца. ЧС 1958 (6-0). «Васка да Гама» (1954-60, 1969), «Бока Ху-
ніёрс» Apr., (1961-65, 120 гульняў), «Сантас» (1965-69). Чэмпіён Бразіліі 1966, чэмпіён штата Р-д-Ж 1956 і 1958, чэмпіён штата Сан Паула 1965 і 1967, чэмпіён Аргентыны 1962 і 1964. За зб. Бразіліі (1958-66) згуляў 29 гульняў. Срэбны прызёр KA 1959-Г, удзельнік ЧС 1966 (1-0). Пасля сканчэння кар'еры гульца стаў вядомым у Бразіліі трэнерам: узначальваў клубы «Васка да Гама», «Флунінэнсэ дэ Фэйра», «Амерыка», Санта Прэтэ, «Віторыя» Эштарыл, «Козма» (Кувейт) і інш.
АРЫЯЛІ Габрыэле (ORIALI Gabriele). Італія. 25.12.1952. Паўабаронца. ЧС 1982 (5-0). «Інтэр» (1970-83, 277-33), «Фіярэнціна» (1983-87, 105-7). Чэмпіён Італіі 1971 і 1980,
уладальнік Кубка Італіі 1978 і 1982. За зб. Італіі (1978-83) згуляў 28 гульняў, забіў 1 гол. Удзельнік ЧЕ 1980.
АЎГЕНТАЛЕР Клаўс (AUGENTHALER Maus). ФРГ Германія. 26.09.1957. Абаронца. ЧС 1990 (7-0). «Вільсхофен» (1964-75), «Баварыя» (1975-91). Чэмпіён Герма-
ніі 1980, 1981, 1985, 1986, 1987, 1989 і
1990, уладальнік Кубка Германіі 1982, 1984 і 1986, Суперкубка Германіі 1983, 1987 і 1990. У бундэслізе згуляў 404 гульні, забіў 52 галы. За зб. ФРГ (1983-
У 1959 г. праводзіліся два розыгрышы КА. У кнізе яны азначаны як 1959-1 і 1959-П.
90) згуляў 27 гульняў. Срэбны прызёр ЧС 1986 (2-0). Найстарэйшы пераможца ЧС 1990. Зорка «Баварыі». Працаваў у трэнерскім штабе клуба (1991-97). Ачольваў аўстрыйскі «Грацэр АК» (19972000), «Нюрнберг» (2000-05.2003; вывеў каманду ў бундэслігу ў сезоне 2001/2002). У маі 2003 узначаліў леверкузэнскі «Баер», які пад кіраўніцтвам новага трэнера здолеў захаваць месца сярод нямецкай футбольнай эліты, а ў наступным сезоне прабіцца ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. Звольнены ў верасні 2005 пасля няўдалага старту каманды ў чэмпіянаце краіны. У студзені 2006 ачоліў «Вольфсбург».
АЎЕДА Мігель Анхел (OVIEDO Miguel Angel). Аргентына. 12.10.1950. Паўабаронца. ЧС 1978 (1-0). «Тальерэс», Кардоба (1974-1987, 366 гульняў), «Дэпарціва Арме-
ніё». За зб. Аргентыны (1975-79) згуляў 10 гульняў. Дзеля атрымання тытулу чэмпіёна света гэтаму гульцу хапіла 5-ці хвілін удзелу ў турніры. Рэкардсмен «Тальерэса» па колькасці гульняў у чэмпіянатах краіны.
БАГАСЯН Ален (ВОGHOSSIAN Alain). Францыя. 27.10.1970. Паўабаронца. ЧС 1998 (5-0). «Алімпік-2», Марсэль, ДIII (1989-92,	78-12),
«Істр», Д-ІІ (1992-1993,
33-8), «Алімпік», Марсэль (1993-94, 282), «Напалі», Іта. (1994-97, 54-4), «Сампдорыя», Іта. (1997-98, 31-6), «Парма», Іта. (1998-2002, 68-7), «Эспаньёл», Ісп. (2002-2003, 5-0). Уладальнік Кубка УЕФА 1999 і Кубка Італіі 1999 і 2002. За зб. Францыі (1997-2000) згуляў 26 гульняў, забіў 2 галы. Запасны на ЧЕ 2000.
БАЙН Увэ (BEIN Uwe). ФРГ — Германія. 26.09.1961. Паўабаронца. ЧС 1990 (4-1). ТСВ, Лангерс (1968-75), «Херынген» (1975-78), «Кікерс», Офэнбах (1978-84, 34-14),
«Кёльн» (1984-87, 64-16), «Гамбург» (1987-89, 52-22), «Айнтрахт», Ф-н-М. (1989-94,	123-39), «Урава Рэд
Даймандс», Яп. (1994-96), «Гісэн» (199798), «Ашбах Бад Херсфельд» (2002). За зб. ФРГ (1989-93) згуляў 17 гульняў, забіў 3 галы. Зорка «Айнтрахта» канца 1980 пач. 1990-х гадоў. Аўтар 91 гола ў бундэслізе (у 300 гульнях).
БАЛЬЕСТРЭРА Энрыке (BALLESTRERO Enrique). Уругвай. 18.01.1905 11.10.1969. Брамнік. ЧС 1930 (4/-3). «Дублін» (1921), «Рампла Хуніёрс» (1923-35), «Пеньяроль»
(1935-37). Чэмпіён Уругвая 1927, 1935, 1936 і 1937. За зб. Уругвая (1930-1937) згуляў 17 гульняў, у якіх прапусціў 25 галоў. Пераможца КА 1935, удзельнік КА 1937.
БАРДЗАЛЫ Андрэа (BARZAGLI Andrea). Італія. 08.05.1981. Абаронца. ЧС 2006 (2-0). «Рандзінэла», Д-4 (1998-2000, 2001, 64-4), «Пістаэзэ», Д2 (2000-01.2001, 5-0), «Ас-
колі», Д-3, Д-2 (2001-03, 46-3), «Кьева» (2003-04, 29-3), «Палерма» (2004-*, 715). За зб. Італіі (2004-2006) згуляў 10 гульняў. Бронзавы прызёр АГ 2000, чэмпіён Еўропы сярод мол. каманд 2004.
БАРОНЭ Сімонэ (BARO­NE Simone). Італія. 30.04.1978. Паўабаронца. ЧС 2006 (2-0). «Парма» (1996-98, 2002-04, 64-4), «Падова», Д-3 (1998-99, 28-5), «Альцана», Д-2
(1999-2000, 28-1), «Кьева» (2000-2002, 47-4), «Палерма» (2004-*, 71-5). За зб. Італіі (2004-2006) згуляў 15 гульняў, забіў 1 гол.
БАРТЭС Фаб'ен (BARTHEZ Fabien). Францыя. 28.07.1971. Брамнік. ЧС 1998 (7/-2). «Стад» Лавелан (1983-91), «Тулуза» (1991-92, 26 гульняў), «Ачімпік», Марсэль (1992-
95, 2003-*, 180 гульняў), «Манако» (1995-2000, 143 гульні), «Манчэстэр Юнайтэд», Англ. (2000-2003, 62 гульні). Уладапьнік КЕЧ 1993, чэмпіён Францыі 1993, 1997 і 2000 і Англіі 2001 і 2003. За зб. Францыі (1994-2006) згуляў 87 гульняў. Срэбны прызёр ЧС 2006 (7/-3), удзельнік ЧС 2002 (3/-3), чэмпіён Еўропы 2000, удзельнік ЧЕ 2004, запасны на ЧЕ 1996. Уладальнік Кубка Канфедэрацый 2003. Харызматычны футбаліст, здольны запаліць сваім настроем каманду. Адзін з кавалёў перамогаў французаў на ЧС 1998 і ЧЕ 2000. Вясной 2005 быў дыскваліфікаваны на 6 месяцаў за тое, што плюнуў у арбітра ў час таварыскага матча ў Марока.
БАРЭЛЬ Фелічэ Пласіда (BOREL Felice Placido). Італія. 05.04.1914 21.02.1993. Нападнік. ЧС 1934 (1-O). «Ювентус», Турын (1932-46, 258-131), «Тарына» (1941-42, 7 га-
лоў), «Напалі» (1946-47). «Алесандрыя» (1947-48), Чэмпіён Італіі 1933, 1934, 1935. Уладальнік Кубка Італіі 1938, 1942. Найлепшы стралец Серыі «А» 1933 (29) і
1934 (32). За зб. Італіі (1933-34) згуляў 3 гульні, забіў 1 гол. Адзін з самых наймалодшых чэмпіёнаў свету за ўсе часы. Добры стралец, які, аднак, так і не здолеў здабыць сталага месца ў складзе зб. Італіі. Усяго ў чэмпіянаце краіны ў 285 гульнях забіў 137 галоў. Рэкардсмен «Ювентуса» па колькасці галоў за сезон -32 (1934).
БАУЭР Ханс (BAUER Hans). ФРГ. 28.07.1927 31.10.1997. Абаронца. ЧС 1954	(2-0).
«Баварыя». Уладальнік Кубка Германіі 1957. За зб. Германіі (1951-58)
згуляў 5 гульняў (ва ўсіх быў капітанам каманды). Рэкардсмен «Баварыі» па колькасці гульняў у чэмпіянаце ФРГ (да стварэння бундэслігі) 226 гульняў.
БАЦІСТА Серхіё Даніэль (BATISTA Sergio Daniel). Аргентына. 09.11.1962. Паўабаронца, абаронца. ЧС 1986 (7-0). «Архенцінас Хуніёрс» (1981-88, 1991, 272-25),
«Рывер Плэйт» (1988-90), «Чыкага Нуэвас» (1992, 5-0), «Тосу Фьючэрс», Яп. (1993-97), «Олд Бойз» (1997-99). Уладальнік КЛ 1985. Чэмпіён Аргентыны 1985. За зб. Аргентыны (1985-90) згуляў 39 гульняў. Срэбны прызёр ЧС 1990 (40). Удзельнік КА 1987, бронзавы прызёр КА 1989. Узначальваў уругвайскі «Белья Віста», «Тальерэс», «Архенцінас Хуніёрс» (2003-2005), «Чыкага Нуэвас» (12.2005). Зараз з'яўляецца трэнерам-дарадчыкам РУДЖЭРЫ ў «Сан Ларэнса».
БАЧЫНІ Рыкарда Энрыке (BOCHINI Ricardo Enrique). Аргентына. 25.01.1954. Паўабаронца. ЧС 1986 (1-0). «Індэпэндзьентэ» (1972-92, 638-97). Уладальнік КЛ
1972, 1973, 1974, 1975 і 1984, МК 1973 і 1984. Чэмпіён Аргентыны 1977 (Н), 1978 (Н), 1983 (М), 1989. За зб. Аргентыны згуляў 28 гульняў. Удзельнік КА 1979. Адзін з найвыбітнейшых футбалістаў у гісторыі «Індэпэндзьентэ», рэкардсмен па колькасці гульняў за клуб. На ЧС 1986 быў найстарэйшым з аргентынцаў, якія выходзілі на поле. Пры гэтым за ўвесь турнір згуляў толькі 5 (!) хвілін (менш 2 хв., згуляў толькі маладзейшы на адзін год ТРАБІЯНІ). Найлепшы футбаліст краіны 1983. Пяціразовы ўладальнік КЛ! Рэкардсмен сярод палявых гульцоў па колькасці гульняў у чэмпіянаце Аргентыны 638!
БЕАРДЗОТ Вінчэнца (Энца) (BEARZOT Vincen­zo (Enzo). Італія. 25.09.1927. Трэнер. ЧС 1982. Як абаронца выступаў за «Аёлу», «Про Гарыцыю» (1947-48), «Ін-
тэр» (1948-51, 1956-57), «Катанію» (1951-54, 95-4), «Тарына» (1954-56, 195764, 229-8). Быў уладальнікам Кубка Італіі 1964. Згуляў 1 гульню за зб. Італіі (1955, супраць зб. Венгрыі). Узначальваў «Тарына» (1964-67), «Прата» (1968-69), быў другім трэнерам зб. Італіі (1970-77). У гэтай ролі браў удзел у ЧС 1970 і 1974. Галоўны тр. зб. Італіі (1977-86, 84=2622). Браў удзел у ЧС 1978, заняў з камандай 4-е месца на ЧЕ 1980. Пайшоў у адстаўку пасля няўдалага для італьянцаў ЧС 1986. Славутая постаць сусветнага футболу. Выбітны трэнер, які стварыў зорную італьянскую зб. узору 1982. У 1982 г. часопісам «World Soccer» быў прызнаны найлепшым трэнерам свету.
БЕБЕТА дэ АЛІВЕЙРА Жазэ Раберта Гама (ВЕВЕТО de OLIVEIRA Jose Roberto Gama). Бразілія. 16.02.1964. Нападнік. ЧС 1994 (7-3). «Фламенга» (1983-89, 1996, 284-
141), «Васка да Гама» (1989-92, 2002, 38-15), «Дэпарціва», Ла-Карунья, Ісп. (1992-96,	131-86), «Севілья», Ісп.
(10.1996-01.97, 5-0), «Віторыя дэ Байя» (1982, 1997, 2000-2001, 14 галоў), «Крузэйра» (1997-98, 1-0), «Батафога» (19981999, 74-36), «Торас Нэса», Мекс. (19992000, 8-2), «Касіма Энтлерс», Яп. (2000, 8-1), «Аль-Іцціхад», Сауд. Аравія (11.2002-12.2002, 3-1). Чэмпіён Бразіі 1983 і 1989. Уладальнік Кубка і Суперкубка Іспаніі 1995, найлепшы стралец чэмпіянатаў Бразіліі 1992 (17) і Іспаніі 1993 (30). Усяго ў Д-1 згуляў 536 гульняў, забіў 283 галы. За зб. Бразіліі (198598) згуляў 75 гульняў, забіў 39 галоў. Срэбны прызёр ЧС 1998 (7-3), удзельнік ЧС 1990 (1-0). Уладальнік КА 1989, срэбны прызёр АГ 1988, бронзавы прызёр АГ 1996 (6-6, найлепшы стралец турніра разам з аргентынцам Крэспа). Найлепшы футбаліст Паўднёвай Амерыкі 1989 (па версіі уругвайскай газеты «Эль Паіс»), адзін з найлепшых бразільскіх футбалістаў канца ХХ-га ст. Уладальнік Bola de Prata 1992.