• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    Менавіта пад выглядам пілігрымаў цыганы ўпершыню прыбылі ў Эўропу. Ці былі яны пунктуальнымі ў наведванні святыняў, да якіх нібыта накіроўваліся, выклікае сумнеў. Што да сакраментаў, то святы хрост найбольш папулярны сярод іх; яны часта трымаюцца ўласнай традыцыі на пахаваннях і асабліва на вяселлі. Да XIX ст. цыганскія пілігрымкі сталі рэгулярнымі падзеямі. У нашыя дні адбываюцца перыядычныя працэсіі да больш як шасці французскіх святыняў, улучаючы Люрд ды іншыя санктуарыі ў Гішпаніі, Партуіаліі, Італіі, Бэльгіі і Нямеччыне. Найбольш вядомымі ўжо доўгі час з’яўляюцца штогадовыя сходы 24 і 25 траўня ў Ле-Сант-Мары-дэ-ля-Мэр, што ў Камаржэ. “Святая” Сара, якую цыганы прынялі за сваю апякунку, ніколі не была ў царкоўным календары святых; яна была эгіпецкай служкай Марыі Якуба і Марыі Салёмскай, цётак Хрыста. Людзі верылі, што яна была цудоўным чынам перанесеная на гару Ронэ праз некалькі гадоў пасля ўкрыжавання Хрыста. Толькі ў сярэдзіне XIX ст. цыганоў заўважаюць сярод іншых пілігрымаў Ле-Сант-Мары, апошнім часам — пераважна ў першы з двух дзён. Кожны год яны ўпрыгожваюць новым светлым адзеннем тынкавую статую св. Сары, пачарнелую ад дыму свечак у крыпце; а царкоўная служба 24 траўня і працэсія з статуяй да мора, з эскортам гвардзейцаў на белых конях, у першую чаргу належыць ім (а не турыстам). Картэж на наступны дзень у гонар дзвюх Марый складае значную частку Праванскага фэсту з удзелам цыганоў. Аднак візіт у
    Ле-Сант-Мары ды іншыя санктуарыі — гэта таксама магчымасць аднавіць сямейныя і сацыяльныя кантакты, абмеркаваць заручыны і, магчыма, вырашыць нейкую справу.
    У пасляваенным ажыўленні місіянерскай і дабрачыннай дзейнасці з боку традыцыйных цэркваў наўрад ці можна знайсці нешта падобнае да магутнага новага руху, які пачаўся ў 1952 г. у Брытаніі пад кіраўніцтвам Клеманале Касэ, брэтонскага пастара нецыганскага паходжання. Гэтае рэлігійнае адраджэнне пашырылася з Брытаніі на Парыж, Бардо ды іншыя часткі Францыі і прывяло да значнага распаўсюджання пяцідзесятніцтва сярод цыганоў Эўропы і абедзвюх Амэрык, паклаўшьг пачатак перыядычным сходам, якія збіраюць масы цыганоў у эвангельскія адпаведнікі каталіцкіх пілігрымак45. Адна з прычынаў хуткага развіцця руху — калі традыцыйныя цэрквы патрабавалі доўгага перыяду выхавання сваіх святароў, эвангельская царква ўскладала надзею на свецкіх святароў (усе мужчыны) з цыганскіх сем’яў. Менавіта цыганы найлепей ведалі, у якім месцы праводзіць наступную эвангелізацыю, і маглі гаварыць на мове патэнцыйных неафітаў, з вялікім поспехам пераконваючы людзей імправізаванымі пропаведзямі на біблійныя тэмы. Пазней было прынята стратэгічнае рашэнне праводзіць місіянерскую працу на племянным роўні, выкарыстоўваючы святароў-манушаў для навяртання манушаў, жытанаў — для навяртання жытанаў. Царкоўныя службы звычайна арганізоўваліся падобным чынам. Місіі пасылаліся за мяжу, і ў 1960-х гадах агонь веры дасягнуў Гішпаніі, дзе новыя вернікі сталі шырока вядомыя як aleluyas', больш павольны прагрэс адбываўся ў краінах Заходняй Эўропы і ў Грэцыі. На пачатку 1980-х гадоў ладзіліся кампаніі ва Ўсходнюю Эўропу і Амэрыку; у ЗША хуткасць працэсу моцна павысілася ў 1980-х гадах; у Брытаніі штогадовыя эвапгельскія саборы збіраюць тысячы падарожных. У першыя тры дзесяцігоддзі эвангельская царква ахрысціла, як лічыцца, блізу 70 000 цыганоў і прыцягвала яшчэ многіх на свае сходы. 1600 цыганоў сталі прапаведнікамі, 400 з іх — пастарамі. Вернасць руху захоўваюць каля трэці цыганоў Францыі, дзе місіі маюць некалькі перыёдык і радыёстанцыю, Біблійны інстытут, мабільныя школы і спецыяльныя класы ў кэмпінгах, а таксама 50 цэркваў.
    43Параўн. Т Acton, ‘The Gypsy Evangelical Church’, Ecumenical Review, 31 (1979), no. 3, pp. 11—17; J. Ridholls, Travelling Home (Basingstoke, 1986); E. B. L. Sato, ‘The social impact of the rise of Pentecostal evangelicalism among American Rom’, y Papersfrom the Eighth and Ninth Annual Meetings, Gypsy Lore Society, North American Chapter (New York, 1988), pp. 69—94; K. Wang, ‘Le mouvement pentecotiste chez les Gitans espagnols”, y Tsiganes: Identite, Evolution, pp. 423—432; R. Glize, ‘L’eglise evangelique tsigane comme voie possible d’un engagement culture! nouveau’, тамсама, pp. 433—443; i C. Le Cossec, Mon aventure chez les Tziganes (Scignolies, 1991).
    Магчыма, нясталы характар гэтых версіяў хрысціянства спрычыніўся да хуткага пашырэння эвангельскай веры сярод такіх розных супольнасцяў, як эўрапейскія і амэрыканскія цыганы, аўстралійскія абарыгены і заірскія пігмеі. Відавочна, нешта ёсць і ў экстазе эвангельскай веры, што вельмі прываблівае людзей, чыя традыцыйная манера жыцця таксама пэўным чынам знаходзіцца пад пагрозай. 3 сваёй прыроды цыганская эвангельская царква прыводзіць да таго, што яе родныя вернікі адчуваюць сябе асабліва выбранымі людзьмі і трымаюцца разам у сацыяльнай салідарнасці. Яе хрост праз пагружэнне ў ваду, эмацыйны настрой рэлігійнай экспрэсіі, спантанныя шлюбы і супольны стыль пакланення, яе вера ў неабходнасць збаўлення праз Хрыста і рэчаіснасць альтэрнатыўнага пекла, яе харызматычныя практыкі, заснаваныя на веры ў charisma (“дар ласкі”) Святога Духа — усё гэта было перадумовай, каб стварыць “рэлігію сэрца”, якая адказвае на ўсе эмацыйныя і псіхалагічныя патрабаванні цыганоў. У адрозненне ад місіяў XIX ст., асіміляцыя не была мэтай пяцідзесятніцтва, але яе ўздзеянне на жыццёвы лад неафітаў тым не менш радыкальнае. Фундаментальная накіраванасць на Святое Пісьмо надае першачарговае значэнне пісьменнасці і адукацыі. Ідэальныя нормы забараняюць ужыванне алкаголю, тытуню і наркотыкаў, а таксама азартны гульні, падман, хлусню і крадзеж. Паганскія звычаі павінны адысці: выкуп за нявесту, як гаварылася, адпавядае Бібліі (параўн. Кн. Роду, xxiv), але варажба, напэўна, не (параўн. Другазаконне, xviii: 10—11); slavi або фэсты ў гонар святых, якія адзначаліся каталіцкімі і праваслаўнымі цыганамі, павінны быць адхіленыя; традыцыйныя пахавальныя практыкі і ротапа (хаўтуры) ромаў — мадыфікаваныя. Новыя вераванні пачынаюць наступаць на некаторыя з былых камуністычных краінаў. Ці будуць яны распаўсюджвацца ў такім маштабе, як гэта адбывалася ў Францыі і Гішпаніі, ці будуць дастаткова моцнымі і доўгатрывалымі, пакажа час.
    Opre Roma!
    Цыганская эвангельская царква — першы рэальны прыклад у Заходняй Эўропе масавай панцыганскай арганізацыі, якая пераходзіць праз племянныя падзелы. На палітычным роўні ў 1930-х гадах у Польшчы і Румыніі былі пэўныя спробы стварэння міжнародных цыганскіх групаў уціску. Бухарэсцкі кангрэс 1933 г., які нібыта прадстаўляў дэлегатаў з большасці ўсходнеэўрапейскіх краінаў і замежжа, прыняў вялізную і разнародную праграму, скіраваную пераважна на сацыяльныя паляпшэнні, з моцным праваслаўным ухілам у бок духоўнасці46. Нічога тако-
    4^Параўн. W. J. Haley, ‘The Gypsy conference at Bucharest’, JGLS (3), 13 (1934), pp. 182— 190; i F. Remmel, Die Roma Ruma,liens (Vienna, 1993), pp. 46—61.
    га ў Румыніі больш не адбывалася, з выняткам пазнейіпай барацьбы канкурэнцыйных цыганскіх фракцыяў. Пасля Другой сусветнай вайны новыя праблемы цыганоў, якія вынікалі з індустрыйнага развіцця грамадства, уздымаліся збольшага арганізацыямі гаджэ, занепакоеных станам цыганскіх супольнасцяў. Але цыганы таксама пачалі аб’ядноўвацца ў рэлігійныя, палітычныя і культурныя асацыяцыі і групы ўціску, як мясцовыя, так і нацыянальныя47. Ад 1950-х гадоў у Нямеччыне было заснавана шмат цыганскіх камітэтаў, пераважна для таго, каб прыспешыць разгляд рэпатрыяцыйных просьбаў. Пазней поле дзейнасці пашырылася, і Verband deutscher Sinti (Таварыства нямсцкіх сінці) і Zentralrat deutscher Sinti und Roma (Цэнтральная рада нямецкіх сінці і ромаў) напружваюць свае сілы для ціску на СМІ.
    Францыя стала цэнтрам першых спробаў дасягнуць прагрэсу на інтэрнацыянальным фронце. Некаторыя з ранніх утварэнняў былі ўтапічнымі, але ў 1965 г. у Парыжы быў заснаваны орган з больш рэалістычнымі мэтамі, Comite International Tsigane (Міжнародны цыганскі камітэт), які хоць і стараўся ісці цяжкай сярэдняй дарогай паміж рознымі племяннымі групамі і цыганамі-каталікамі, праваслаўнымі, пратэстантамі ды іншымі, вырашыў таксама цесна супрацоўнічаць з Цыганскай эвангельскай царквой, бо яна была пераважна цыганскім рухам. МЦК ствараў свае адгалінаванні ў адных краінах і наладжваў сувязь з пезалежнымі арганізацыямі ў іншых; некаторыя з іх былі вялікімі і ўплывовымі, некаторыя існавалі толькі намінальна, некаторыя залежалі ад падтрымкі прыхільна настроеных гаджэ. Усе яны мелі за сваю першачарговую мэту не адаптацыю цыганоў да грамадства, а прыпыненне несправядлівасці грамадства і былі падрыхтаваныя адказаць на пераслед метадамі гаджэ; дэманстрацыямі, лабіяваннем і масавымі кампаніямі. Націск рабіўся на неабходнасць захоўваць эканамічную і геаграфічную гнуткасць, на права працягваць падарожжы і выкарыстоўваць рамані як мову культуры і адукацыі.
    У красавіку 1971 г. МЦК арганізаваў у Лёндане першы Сусветны раманскі кангрэс, дзе дэлегаты амаль з 14 краінаў прынялі слова Rom у якасці саманазову, а таксама сцяг і просты лозунг “Оргё Roma!” — “Уставай, цыган!”. Змяніўшы назоў, Міжнародны цыганскі камітэт ператварыўся ў пастаянны сакратарыят і выканаўчы орган кангрэса. Былі скліканыя пяць камісіяў: па сацыяльных праблемах, адукацыі, ваенных злачынствах, мове і культуры.
    На другі Сусветны раманскі кангрэс, што адбыўся ў Жэнэве ў красавіку 1978 г., сабраліся 120 дэлегатаў і назіральнікаў з 26 краінаў. Шы-
    47Наконт пазіцыі ў Англіі, яе супярэчнасцяў і канкурэнтаў гл. Т. Acton, Gypsy Politics and Social Change (London, 1974).
    рока была прадстаўленая Індыя, якая пацвердзіла сувязь цыганоў з субкантынентам. Былі выбраныя дэлегаты ў ААН, Камісію ААН па правах чалавека і ЮНЭСКО. Арганізацыя, якая мусіла займацца працай да наступнага кангрэса, называлася па-рознаму: Міжнародная раманская вунія або Раманская вунія. Пад апошнім назовам яна атрымала ў 1979 г. дарадчы статус у Сацыяльна-эканамічнай камісіі ЭС. Ад таго часу стала праводзілася лабіяванне ўрадаў і міжнародных органаў.
    На трэцім кангрэсе, у Гётынгене, у траўні 1981 г., дыскусіі разгортваліся галоўным чынам наконт лёсу цыганоў пад час нацысцкага рэжыму. Да цяперашняга часу ранейшы заходпеэўрапейскі ўхіл слабеў. Югаслаўскія цыганы напачатку адыгрывалі асаблівую ролю ў развіцці міжнароднага руху, але прадстаўніцтва ўсходнеэўрапейскіх краінаў было больш абмежаванае. Крах жорсткага рэжыму зрабіў магчымым правесці ў красавіку 1990 г. на ўскраіне Варшавы чацверты кангрэс. Цяпер на ім было 250 дэлегатаў; 75% дэлегатаў паходзілі з былога камуністычнага блоку. Тым часам уздым 1989 г. адкрыў новыя магчымасці для ўмяшальніцтва цыганоў у нацыянальную і нутраную палітыку. Новым заданнем асобных цыганскіх партыяў было стварэнне і ўмацаванне альянсаў з галоўнымі палітычнымі партыямі падобнай ідэалогіі. У Вугоршчыне, напрыклад, Раманская свабодная дэмакратычная партыя працавала з Свабоднымі дэмакратамі, каб забяспечыць прадстаўніцтва ў парламенце двух цыганоў пад час выбараў у красавіку 1990 г.; Чэхаславаччына, Румынія і Баўгарыя таксама мелі некалькі прадстаўнікоў. Часам падзелы сярод цыганоў адлюстроўваліся хуткім узнікненнем цыганскіх палітычных партыяў: у Румыніі было зарэгістравана не менш за 7 партыяў.