• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    Будзе карысным суаднесці гэтыя агульныя сцверджанні, хоць і пабежна, з некалькімі прыкладамі эканамічна-жыццёвых гісторыяў цыганоў, якія ў сярэдзіне 1960-х гадоў пасяліліся ў дамах цыганскай вёскі на поўдні Францыі, каля Грасэ43. Адна гісторыя апавядае пра Разэтэ, пяцідзесяцігадовую ўдаву, якая паходзіць з вялікай сям’і manouches, і пра Фэрнанда, Sinto piemonteso, які нарадзіўся ў 1932 г.
    Сям’я Разэтэ ў гады пасля Першай сусветнай вайны ездзіла ад вёскі да вёскі на конным фургоне, дэманструючы нямое кіно ў месцах, дзе яго яшчэ нс было. Яны падарожнічалі па Францыі, Нямеччыне, Швайцарыі і Італіі, пазней — па паўднёва-ўсходняй Францыі. У 20-я гады нямыя фільмы былі выцесненыя агучанымі карцінамі. Тады бацька заняўся вастрэннем нажоў і заточкай інструментаў, чаму навучыўся ў дзяцінстве. Калі Разэтэ ў 1931 г. у 18 гадоў выйшла замуж за кальдэраша, маладая пара пайшла шукаць новага жыцця ў Корсіцы. Муж хутка далучыўся да іншых членаў сваёй сям’і і зарабляў як лудзільнік, падарожнічаючы на конным фургоне. Менавіта там Разэтэ, уведзеная ў справу гішпанскай цыганкай, першы раз у жыцці занялася разносным гандлем. Пазней яны вялі падобнае жыццё ў Алжыры і па ўсёй Францыі, замяніўшы з часам конны воз на аўтафургон. Заставаліся ў кожным
    43 Як напісана ў В. Formoso, Tsiganes et sedenlaires (Paris, 1986), які глыбока даследуе пасслішча і ягоных насельнікаў. Пасяленне цыганоў было арганізавана мясцовай працыганскай асацыяцыяй у 1966 г.
    месцы каля тыдня, у залежнасці ад аб’ёму працы і талеранцыі ўладаў. Мужчына абходзіў шпіталі, казармы, гатэлі, школы і фабрыкі, прапаноўваючы адрамантаваць кухонны посуд, або прымаў спецыяльныя замовы на яго вытворчасць. Жанчына тым часам дапамагала надзімаць мяхі і чысціць металапрадукцыю. У часе Другой сусветнай вайны сямейныя групы былі рассеяныя і вымушаныя прыпыніць падарожжы. Разэтэ пражыла гарогны ваенны час у намёце. Калі ўсталяваўся мір, яны з’ядналіся з сваякамі і зноў пачалі вандраваць, спачатку на конным возе, пазней на невялічкай машыне. Дзяржаўная дапамога на ўтрыманне дзяцей цяпер дапаўняла іхны даход ад лудзільніцтва. Ад 1947 г. яны абмежавалі свае падарожжы альпійска-марскім рэгіёнам, дзе было шмат працы, знялі кавалкі зямлі на доўгі перыяд ў Ніццы і Канах, жылі ў вялікім цыркавым фургоне. Смерць мужа ў 1956 г. пакінула Разэтэ з дзевяццю дзецьмі, якіх цяпер яна мусіла даглядаць сама. Каб дапоўніць сваю пенсію ўдавы і дапамогу на дзяцей, яна пачала купляць дамашні лён і тасьму ў аптовых прадаўцоў і займалася разносным гандлем, a яшчэ і варажбою. Старэйшыя дзеці дапамагалі, адзін сын збіраў металалом і выконваў пэўныя лудзільніцкія працы. Калі Разэтэ хварэла некалькі месяцаў, іншыя сем’і з кэмпінга давалі ёй частку сваіх даходаў. У 1966 г. яна пасялілася ў хаце ў цыганскай вёсцы і працягвала займацца разносным гандлем і варажбою, калі з’яўлялася нагода. Старэйшы сын, які зразумеў, што пасля пашырэння посуду з нержавейкі для лудзільніцтва застаецца ўсё менш магчымасцяў, працаваў галоўным чынам як збіральнік металалому і непатрэбных хатніх рэчаў. Пазней ён заняўся продажам ужываных аўтамабіляў, вастрэннем нажоў і продажам лішніх рэчаў на рынках — промыслам, перанятым у цыганоў з іншых сем’яў.
    Фэрнанд, Sinto piemonteso, выхоўваўся ў сямейнай групе, на чале якой стаяў ягоны дзядуля з боку маці. Як многія сінці ў міжваеннай Францыі, яны падарожнічалі на конным возе і займаліся мноствам працаў. Для мужчынаў, якія кожны дзень выязджалі на лёгкім возе і грукалі ў дзверы, шукаючы магчымых кліентаў, галоўнымі заняткамі былі гандаль коньмі, пляценне кошыкаў, збор лому, пляценне крэслаў; для жанчынаў — продаж кошыкаў, галантарэі і (калі стаўленне кліента здавалася прыхільным) варажба, а таксама просьбы аб хлебе і непатрэбных рэчах. Фэрнанд, які не меў адукацыі, упершыню выйшаў у людзі ў свае 13 гадоў, прадаючы звязкі вяровак, і неўзабаве пачаў збіраць металалом. Калі ён ажаніўся з стрыечнай сястрой, то заняўся пляценнем кошыкаў, якія жонка прадавала разам з іншымі дробязямі; ён таксама плёў з лазы крэслы. Пазней улучыў у збіранне лому разбітыя машыны (выкарыстоўваючы для працы малы воз, які цягнулі аслы, пазней коні, пакуль не купіў сабе першую машыну ў 1950 г.), і гэта было дастаткова выгадна. Разам з сваімі дзядулем і дзядзькам яны падарожнічалі ў альпійска-мар-
    скім рэгіёне і заставаліся ў адной мясцовасці, пакуль не выконвалі там усю працу ці пакуль іх не праганялі. Разам з пачаткам урбанізацыі талеранцыі да цыганоў стала меней, і да 1950-х гадоў галоўнай праблемай было знайсці месца прыпынку. Урэшце Фэрнанд пасяліўся ў цыганскай вёсцы. Тут ён заняўся пакупкай рэчаў на распродажах, вырабаў з ільну на фабрыках, аптовым і рознічным гандлем, а дапамагаў яму старэйшы сын, які перапрадаваў рэчы на рынках. Прыбыткі ад штодзённых абходаў ягонай жонкі разам з старэйшай дачкой, а таксама дзяржаўная дапамога на дзяцей забяспечвалі іхныя асноўныя патрэбы. Да 1966 г. Фэрнанд заашчадзіў дастаткова грошай, каб купіць участак зямлі і затым яшчэ некалькі. Ён пабудаваў дом на адным з іх і выгадна прадаў яго; потым пабудаваў дом на іншым участку і пераехаў туды з сваёй сям’ёй. Тым часам яго старэйшы сын навучыўся гандляваць тэкстылем. Землі Фэрнанда і яго будаўнічыя здзелкі не былі толькі ягонай асабістай выгадай: ад 1973 г. разам з братамі з сінці і некаторымі з кальдэраша ён наладзіў дзесяцідзённы штогадовы летні фестываль цыганскіх забаваў, на якім выступалі жытаны, ромы і манушы; іншыя цыганы займаліся забеспячэннем ежы і пітва. Фестываль заўсёды прывабліваў добрую аўдыторыю, дарэчы, артысты маглі абмяркоўваць там свае далейшыя планы.
    Як паказваюць гэтыя прыклады (можна як пацверджанне знайсці безліч іншых), аселы лад жыцця не ператварае цыганоў у звычайных французскіх грамадзянаў, гішпанцаў і г.д. Гэта праўда, што ва Ўсходняй Эўропе нашмат болыпая інтэграцыя цыганоў у структуру нацыянальнай працы, часта ў якасці некваліфікаваных рабочых, але сёння яны найбольш падлягаюць звальненню, бо без рэформаў вытворчасць становіцца стратнай. Але нават у кантраляваных эканоміках былых камуністычных краінаў можна заўважыць цыганскія прыклады. Калі паглядзець на падзеі ў Вугоршчыне44, можна пабачыць, што рынкавыя змены адводзяць многіх валошскіх паўвандроўнікаў ад рамесніцкай працы да збору другаснай сыравіны (напрыклад, пер’яў і металалому) ды іншых работ, якія можна выконваць з дапамогай конных возаў ці фургонаў — дарэчы, улады, занепакоеныя такой нетрадыцыйнасцю, вырашылі ліцэнзаваць такую дзейнасць, кантраляваць і абмяжоўваць яе. Такія падарожныя промыслы могуць таксама спалучацца з сезоннымі работамі (напрыклад, на фабрыках, якія вырабляюць цукар і прэсервы) або з такімі формамі працаўладкавання, якія пакідаюць шмат свабоды (напрыклад, утрыманне і рамонт дамоў). Іншыя цыганы, якія жылі ў цыганскіх паселішчах, але ў цэлым не былі кранутыя пасляваен-
    44 Параўн. G. Havas, ‘Strategieii des Beschafligungswechsels bei verschiedenen Zigcunergemeinschaften in Ungarn*, Giessener Hcfte fur Tsiganologie (1984), 2/84, pp. 3—24.
    най калектывізацыяй, таксама лічаць, што ад старых сродкаў заробку трэба адмовіцца. Таму яны прымаюць прапановы доўгатэрміновай працы на мабільнай базе або ў будаўнічых брыгадах, якія пераязджаюць з месна на меспа, дзе яны выконваюць асноўную ручную працу. Гэта дазволіла ім ствараць уласныя цыганскія брыгады і вызначаць, з кім яны збіраюцца працаваць і жыць у адных памяшканнях. Гэта азначае, што яны змогуць таксама далучыцца да прыватнага будаўніцтва, тым не меней існаванне іхных брыгадаў хісткае, а сем’і, якія застаюцца дома, часта мусяць зводзіць канцы з канцамі, шукаючы земляробчай і хатняй працы, якую спарадычна дае мясцовасць.
    Аселыя цыганы цяпер складаюць бальшыню як на ўсходзе, так і на захадзе, але яны могуць заставацца на адным месцы дзесяцігоддзямі і захоўваць сваю спецыфіку. Рухомасць — па-ранейшаму важны факгар; і для многіх цыганоў на захадзе аўтамабільны транспарт становіцца істотным сродкам промыслу, дазваляючы перамяшчацца ў пошуках кліентаў на доўгія адлегласці без значных зменаў у сталым месцы жыхарства. Сацыяльныя звычкі былых вандроўных цыганоў таксама не абавязкова знішчыла асяленне. Цыганы прыхільныя знаходзіцца блізка адзін да аднаго, асабліва з сваякамі; хатняе жыццё канцэнтруецца ў адным пакоі, без ніякай прыватнасці; цыганам не падабаецца абмежаванне кватэр, якое ізалюе іх і падрывае сямейныя ўзаемадачыненні. Нешта падобнае яны пераносяць і на жыццё ў табары, пазбаўленае адзіноты і кампанейскае, дзе большасць часу праводзіцца па-за домам, нават пад час адпачынку.
    Тыя, хто перамяшчаецца на аўтамабільных фургонах, звычайна ставяць свае прыпыначныя пункты на дзесяцімільным інтэрвале, як і ў часы калёсаў і vardo. Гэты магутны сімвал “сапраўдных” цыганоў у вачах гаджэ разглядаецца як недаацэнка ролі матарызацыі. Пераход на аўтафургоны быў звязаны з недахопам месцаў, на якіх маглі прыпыніцца цыганскія падарожнікі. У Англіі і Валіі пераход адбываўся цягам некалькіх дзесяцігоддзяў, але паскорыўся ў 1950-х гадах, а ў 1965 г. толькі 6% цыганскага насельніцтва карысталася коннымі фургонамі. Ад таго часу іх працэнт паменшыўся, хоць коні ўсё яшчэ займаюць важнае месца калі не ў эканоміцы, дык у зацікаўленнях нават матарызаваных цыганоў. Новыя формы транспарту і рухомага жылля прывялі таксама да зменаў у структуры жыцця. Сучасныя трэйлеры прапануюць электрычнае святло, халадзільнікі і газавыя пліты. I нарэшце, з’яўленне тэлебачання, радыё і кіно зрабіла вонкавы свет як аселых, так і вандроўных цыганоў болып замкнёным і асабліва ўплывае на маладое пакаленне: робіць іх менш згаворлівымі, каб пагадзіцца з роляй ізгояў, і дае ім новыя каналы для прынянця каштоўнасцяў гаджэ. Пры нагодзе телебачанне можа распавесці цыганам пра іхную уласную гісторыю: у
    канцы 1980-х гадоў у Грэцыі пасля тэлеперадачы, у якой казалі пра сувязь цыганоў з Індыяй, сярод некаторых маладых цыганак існавала мода на сары і ўвядзенне ў танцы ўсходніх матываў. Магчыма, гадоў праз 50 этнамузыколагі будуць разглядаць гэта як культурныя рэшткі ад першапачатковай радзімы цыганоў.
    ГГшгрымы і пяцідзесятнікі
    Рэлігія — гэта другая сфера, у якой цыганы адлюстроўваюць свет гаджэ ў сваім асяродку. Звычайна яны прымалі рэлігіі тых краінаў, у якіх пэўны час жылі. Так з’явіліся каталіцкія цыганы, розныя тыпы пратэстанцкіх, праваслаўных цыганоў, а ў ісламскім свеце і частцы паўднёва-ўсходняй Эўропы, дзе панавалі туркі, — вялікая колькасць цыганоў-мусульманаў. Паўсюль іх абвінавачвалі ў адсутнасці сапраўднай пабожнасці і называлі перш “паганцамі”, “сарацынамі” і “татарамі”. Меркаваная абыякавасць цыганоў да рэлігіі часта пераболыпваецца. У цыганскіх рэлігійных вераваннях і практыках можа быць пэўны эклектызм. У Баўгарыі як ісламскія, так і праваслаўныя цыганы не адзначаюць дня св. Георгія; тое ж і з разбіваннем яек на шчасце пад час велікодных святаў.