• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    Да змены кірунку харакгар развіцця падзеяў быў падобны ў большасці заходнеэўрапейскіх краінаў: яны таксама не мелі ніякай спепыяльнай палітыкі ў дачыненні да цыганоў, акрамя самастойных захадаў мясцовых уладаў17. У Францыі ў 1949 г. была створаная афіцыйная рабочая груііа, якая мусіла разгледзець цяжкое становішча вандроўных цыганоў, тым часам многія камуны папросту не пускалі іх на свае тэрыторыі. Рэкамендавалася адмаўляцца ад “палітыкі рэпрэсіяў і забаронаў”, і міністар нутраных справаў даў сваю афійыйную згоду на больш пазітыўныя спробы. Праз дваццаць гадоў carnet anthropometrique для падарожных быў канчаткова скасаваны, а яго замяніў carnet de circulation, які штомесяц мусіла правяраць паліцыя. Націск на мясцовыя ўлады, каб яны зрабілі спецыяльныя стаянкі для фургонаў, развіваўся паступова. Спачатку гэта былі пераважна беспаспяховыя рэкамендацыі стварэння стаянак, потым — цэнтральныя субсідыі на іх арганізацыю, і ўрэшце — афіцыйны абавязак знайсці магчымасці для кароткачасовага размяшчэння стаянак. Разам з тым дазвалялася забараняць такія стаянкі ў іншых незаконных месцах, калі ўлады выканалі свой абавязак. Да канца 1980-х гадоў участкі былі нераўнамерна раскіданыя па ўсёй Франныі, асабліва на паўночным захадзе. Іх стандарты былі розныя: ад добра абсталяваных да вельмі прымітыўных, а таксама некалькі паселішчаў хатняга тыпу. На адукацыйным фронце добраахвотныя органы прапаноўвалі даволі шырокі асартымент класаў і школаў, але не ставала цэнтральнай каардынацыйнай палітыкі.
    У Італіі як цэнтральнымі, так і мясцовымі ўладамі было створана мала законных кэмпінгаў, а захады, якія рабіліся дзеля спецыяльных школьных класаў, былі прыватнай ініцыятывай. Аднак стварэнне спецыяльных класаў было прыпынена, калі афіцыйныя ўлады зрабілі націск на доступ цыганоў у звычайныя класы, з выразным намерам падтрымаць тых цыганскіх дзяцей, якія мелі цяжкасці з навучаннем. Гэтая замена спецыльных класаў не абмяжоўвалася толькі Італіяй, і на яе карысць існавалі значныя аргументы, пакуль яна выконвалася адпаведным чынам. Бэльгія стала другой краінай, якая адмовілася ад асобных класаў для цыганоў. Тым часам забеспячэннем кэмпінгаў займаліся пе-
    ! ■’Параўн..І.-P. Liegeois, School Provision for Gypsy and Traveller Children (Brussels, 1987), разj ч тае краіны Эўрапсйскай Супольнасці.
    раважна мясцовыя супольнасці, а стварэнне такіх пляцовак атрымоўвала падтрымку з цэнтра. Тыя 20 ці болей стаянак былі вельмі грунтоўныя і запраектаваныя, каб спарадкаваць фургоны, якія стаялі дзесяцігоддзямі. Галоўнай праблемай у Гішпаніі было не тое, што рабіць з вандроўнымі цыганамі, бо бальшыня іх жыла ў бедных barrios (але вандроўніцтва ва ўсялякім разе забаранялася). Болып важнай была патрэба зрабіць нешта з тымі barrios і цыганскімі трушчобамі. Тайная дыскрымінацыя пранікла ў земляробчыя структуры: у 1989 г. за адну гадзіну працы на палях Мурсіі плацілі 300 песетаў мужчынам, 250 — жанчынам і 200 цыганам. Урад прыспешваў муніцыпальныя ўлады прыняць жыллёвыя праграмы, каб ачысціць неспрыяльныя мясцовасці, і некаторыя мясцовыя ўлады так і рабілі; урад таксама субсыдаваў стварэнне ў школах цыганскіх класаў.
    Гішпанія паказала: рэакцыя насельніцтва на тое, што цыганскія сем’і засяляюцца ў новыя дамы, а іхныя дзеці пачынаюць хадзійь у школу, можа быць негатыўнай. Такія рэакцыі не былі рэдкія, навату Нідэрляндах і Швэцыі, якія мелі пэўную павагу да грамадскай талеранцыі да іншаземцаў. Швэцыя прыняла сотні цыганоў, выгнаных з Польшчы, трактавала іх як уцекачоў і дапамагала ім знайсці як працу, так і жыллё. Нідэрлянды таксама арганізавалі дамы для значнай колькасці чужаземных цыганоў. Калі гутарка ішла пра краёвых цыганоў, краіна схілялася да збірання woonwagenbewoners у вялікія групы ў невялікіх цэнтрах. Галяндскае заканадаўства прывяло ў 1968 г. да збірання жыхароў фургонаў у рэгіянальныя паркі, укаміілектаваныя спецыяльнымі школьнымі класамі для дзяцей і дарослых. Аднак пры канцы 1970-х гадоў палітыка змянілася — непрыстасаванасць вялікіх паркавых зонаў станавілася ўсё больш відавочнай. Замяніць іх патрабаванай колькасцю малых пляцовак надзвычай цяжка. Падобным чынам, калі адуканыйная палітыка звярнулася да інтэграйыі цыганскіх дзяцей у звычайныя класы, мясцовая рэакцыя часта стварала праблемы. Часткова гэта тлумачыцца фактам, што адукацыйны ровень падарожных быў нізкім, але яшчэ і тым, што іншыя дзеці ды іхныя бацькі паўставалі супраць цыганоў.
    Акрэслення добрых намераў і дэталёвых прадпісанняў не бракавала на міжнародных форумах. У кожнай дзяржаве эўрапейскай супольнасці цыганскае пытанне паступова ставілася на парадку дня, але, нягледзячы на ініцыятывы паасобных краінаў, разыходжанне паміж тэорыяй і практыкайуцэлымусёяшчэзаставаласявялікім. Міністэрствы, Парламенцкая Асамблея і іншыя органы Савета Эўропы, якія прадстаўлялі мноства эўрапейскіх краінаў, апрачатагачаснага камуністычнага блоку, ад 1969 г. рабілі шэраг захадаў і рэкамендацыяў, якія выказвалі трывогу з прычыны гаротнага становішча цыганоў і іншых падарожных у Эўропе і заклікалі ўрады краінаў-удзельніц і мясцовыя ўлады пакласці
    канец дыскрымінацыі, зрабіць нешта з участкамі на кэмпінгі і жыллём, развіваць адукацыю і прафарыентацыю цыганоў, палепшыць іх здароўе і сацыяльную апеку. Ад 1977 г. Камісія ААН па правах чалавека звярнула ўвагу на дыскрымінацыю цыганоў. Ва ўстановах Эўрасаюза, пачынаючы ад 1984 г., праводзілася значная праца, накіраваная галоўным чынам на адукацыю. Міністэрская рада, звярнуўшыся да гэтага аспекту ў рэзалюцыі ў траўні 1989 г., якая заклікала да “глабальнай структурнай дапамогі ў пераадоленні вялікіх перашкодаў у адукацыі цыганскіх і падарожных дзяцей”, выдаткавала сродкі на іх культурнае развіццё, на дадатковыя рэсурсы і спецыяльную падрыхтоўку настаўнікаў18. Высновы рэзалюцыі наконт сітуацыі цыганоў у Эўрасаюзе паказалі, што ў 12 краінах-удзельніцах ёсць яшчэ над чым працаваць: толькі 30—40% з паўмільёна дзяцей наведвалі школу з пэўнай рэгулярнасцю; палова ніколі ў ёй не была; прапорцыя тых, што хадзілі ў сярэднюю школу і надалей, была вельмі малой; ровень адукацыйных здольнасцяў мала адпавядаў меркаванаму тэрміну навучання; непісьменнасць сярод дарослых часта складала 50%, а ў некаторых месцах даходзіла да 80%.
    Палітычныя пераўтварэнні 1989 г. неўзабаве стварылі новае напружанне і спаборніцтва ў Эўропе, надаючы дадатковую важнасць дакументу аб правах нацыянальных мяншыняў, складзенаму ў 1990 г. 34 урадамі на Канферэнцыі па бяспейы і супрацоўніцтве ў Эўропе. Палажэнні Хэльсынкскага заключнага акта, падпісанага ў 1975 г., атрымалі пасля заканчэння халоднай вайны новае жыццё. Асудзіўшы ўсялякія формы дыскрымінацыі на этнічнай глебе, дакумент АБСЭ спвярджаў: “У гэтым кантэксце пад ёй разумеюййа асаблівыя праблемы цыганоў”. Наступная сустрэча АБСЭ пацвердзіла гэтае разуменне.
    Праблема стала абвастрацца, бо падзенне таталітарызму на ўсходзе адкрыла пачуцці, якія былі схаваныя ад часу вайны; большая свабода слова азначала таксама і большую свабоду выказвання прадузятасці. Расава матываваныя злоўжыванні і адкрытыя атакі часта сустракалі слабую рэакцыю ўладаў. Сур’ёзныя інцыдэнты — падпальванне дамоў, збіванне цыганскіх сем’яў — пачалі здарацца ў Вугоршчыне, Польшчы, Чэхаславаччыне, Румыніі і Баўгарыі і адбываюцца дагэтуль. Факты гвалту здараліся нават там, дзе цыганы здаўна жылі легальна і на першы погляд былі прынятымі. Прыватнае прадпрымальніцтва ўжо не лічылі крымінальным злачынствам, але тыя цыганы, што дастаткова выгадна выкарыстоўвалі магчымасці свабоднай эканомікі, сталі аб’ектам варожасці, бо гандлявалі рэчамі, якіх не ставала. Калі нацыяналізм, матэрыяльныя цяжкасці і вялізны ровень беспрацоўя стваралі патрэбу ў “каз-
    ,8‘Resolution of the Council and the Ministers of Education... on school provision for gypsy and tnveller children’, Official Journal of the European Communities, 21 June 1989, 89/C153/02.
    лах адпушчэння”, то цыганоў, калі іх было шмат, маглі абвінавачваць у многіх сацыяльных праблемах. Тыя нешматлікія, у каго справы ішлі добра, выклікалі незадаволенне, астатніх асуджалі як гультаёў. У Румыніі цыганы асабліва выклікалі раздражненне рабочых, якія цярпелі ад эканамічнага крызісу, і новы выбраны ўрад распачаў нацыяналістычны крыжовы паход. Калі ў чэрвені 1990 г. у Бухарэст былі пасланыя групы шахцёраў, якія мусілі падавіць антыўрадавыя хваляванні, цыганы таксама заслужылі асаблівага абыходжання. Шахцёры лютавалі ў цыганскіх дамах, учыніўшы там ганебнае беззаконне, і пакінулі сталіцу з пахвалою прэзідэнта.
    Пасля 1989 г. на ўсходзе пачалося пэўнае вяртанне да вандроўнійтва; міжнародны рух паскорыўся яшчэ болыл, калі маладыя дэмакратыі паслабілі свой памежны кантроль і ўпершыню за дзесяцігоддзі пачалі выдаваць замежныя пашпарты. Цэнтральная і Заходняя Эўропа сустрэлася з хвалямі эмігрантаў, у іх ліку дзесяткі тысяч цыганоў з Румыніі. Тым часам у Югаславіі разгараўся канфлікт, і цыганы адтуль папоўнілі колькасць эмігрантаў. У Нямеччыне, якая для многіх была першым пунктам прызначэння, выбухалі ксенафобскія атакі, і мясцовыя групы “віджылянтэ” распачалі акцыі супраць лагераў і прытулкаў для цыганоў, іншых уцекачоў і эмігрантаў-рабочых. Пашырылася высяленне тых, хто прыбыў туды некалькі гадоў таму і не меў права на сталае жыхарства. Патрабавалі таксама ўнясення папраўкі ў канстытуцыю краіны і звужэння Закона аб даванні прытулку. У 1992 г. Нямеччына націснула на рэпатрыяцыю цыганоў у Румынію. Хваляванні з прычыны міграцыі распаўсюдзіліся ў цэнтральна-эўрапейскіх краінах, а тым часам аксамітны развод Чэшскай і Славацкай Рэспублік стварьгў новую глебу для выкарыстання строгіх і недаступных правілаў атрымання грамадзянства ў краінах, дзе непрыязнасць да цыганоў была вельмі высокая.
    На фоне ўзмоцненых спрэчак прыняцце Эўрапейскім Саюзам ў 1993 г. адзінага рынку прывяло да зрухаў у ставдартызацыі правілаў прыбыцця грамадзянаў з краінаў па-за ЭС і жорсткай пазіцыі ў дачыненні да уцекачоў. Для грамадзянаў ЭС, наадварот, адкрываліся нутраныя межы і дазвалялася свабоднае перамяіпчэнне па краінах Эўрапейскага Саюза — аднак гэта не азначае, што свабода паклала канец нацыянальным абмежаванням у магчымасці працавапь і падарожнічаць, падобна як французскі carnet de circulation.