• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    26Параўн. A. and F. Rehfisch, ‘Scottish Travellers or Tinkers’, y Gypsies, Tinkers and Other Travellers, pp. 271—283; i E. MacColl and P. Seeger, Till Doomsday in the Afternoon (Manchester, 1986).
    22 Параўн. H. Arnold, Fahrendes Volk (Neustadt, 1980); i A. Reyniers and J. Valet, ‘ Les Jenis’, Etudes Tsiganes (1991), no. 2, pp. 11—35.
    28Параўн. J. Valet, Les Voyage urs d Auvergne, nos families yeniches (Clermont, 1990).
    29Параўн. S. Golowin, ‘Fahrende in der Schweiz’, Giessener Heftefur Tsiganologie (1985), 2 + 3/85, pp. 40—50; i C. Meyer, ‘ Unkraut der Landstrasse', (Zurich, 1988).
    ў некаторых яна бясспрэчная (так, напрыклад, у цэнтральнай Францыі ёсць шмат кантактаў і шлюбаў паміж манушэ і енішэ), але паводле мовы і кодэксу чысціні яны адрозніваюцца. Адпаведная група ў Нідэрляндах, вядомая як woonwagenbewoners (“жыхары фургонаў”) або reizigers (“падарожныя”), з’явілася, здаецца, у XVIII ст. у якасці вандроўных гандляроў, кавалёў, вастрыльнікаў нажоў і г.д., якія паходзілі галоўным чынам з вестфальскіх капальнікаў торфу, якія вандравалі паміж верасковых палёў у паўночным Брабанце. Пазней, у XIX ст., новы пласт утвараўся з розных крыніц. Цяпер яны жылі пераважна ў стацыянарных фургонах. Да 1970-х гадоў яны маглі зарабляць на адкідах, ужываных машынах і вопратцы або выкананнем падсобнай працы, але бліжэй да цяперашняга часу яны ўжо разлічвалі галоўным чынам на сацыяльнае забеспячэнне30.
    У Скандынавіі ўзаемадачыненні падобных групаў з цыганамі зноў няпэўныя. Нарвэжскія omstreifere (‘вандроўнікі”) могуць паходзіць ад аб’яднання цыганоў і немцаў з роднымі нарвэжскімі элементамі; у іхнай мове Rodi амаль трэцяя частка лексікі — з рамані, а дзесятая частка — з нямецкай мовы31. Балыныня цяпер вядзе напалову аселае жыццё. Швэдскія падарожныя сталі вядомыя як tattare, бо імя, першапачаткова дадзенае пыганам, паступова пашырылася цягам XVIII ст. на вандроўныя сем’і ўвогуле. Цяпер цыганоў называюць zigenare. Гэтыя resande (“падарожныя”, як ім самым падабаецца) маюць словы з рамані ў сваім лексіконе, а таксама дыялектныя пазычанні; паўсюль лічыцца, што яны паходзяць часткова ад цыганоў, часткова ад аселых швэдскіх сем’яў. Гэта абмяркоўвалася на прыкладах радаводаў32, але яны таксама паказалі пэўны дамешак цыганскай крыві.
    Гішпанскія і партугальскія quinquis (скарот ад quinquilleros — “рамеснікі”) — гамагенная, выключная група з выразнай прэферэнцыяй да цесных сямейных шлюбаў33. Некаторыя даследнікі лічаць, што яны паходзяць ад ізаляванай галіны ранніх цыганоў, але няма ніякага фізічнага, культурнага і лінгвістычнага падабенства. Многія словы quinqui сягаюць сваімі каранямі залатога веку Гіпшаніі. Больш верагодная тэорыя выводзіць іхнае паходжанне з беззямельных кастыльянскіх сялянаў, якія звярнуліся да вандроўніцтва пасля таго, як вясковае насельніцтва
    30Параўн. J. Н. A. Wemink, Woonwagenbewoners (Assen, 1959); і A. Cottaar and W. Willems, ‘The image of Holland: caravan dwellers and other minorities on Dutch society’. Immigrants & Minorities, 2 (1992), no. 1, pp. 67—80.
    31 Параўн. R. Iversen, Secret Languages in Norway. Part II: The Rodi (Rotwelsch) in Norway (Oslo, 1945).
    32 A. Heymowski, Swedish Travellers and their Ancestry (Uppsala, 1969).	•
    33Параўн. L Ignacio, Los Quinquis (Barcelona, 1974); i K. Bonilla, ‘The Quinquis: Spain’s last nomads, JGLS{A}. 1 (1976), no. 2, pp. 86—92.
    было падкошанае серыяй эпідэміяў і голаду ў XVI ст. У Гішпаніі яны заставаліся вандроўнымі да 1950-х гадоў — нават больш, чым gitanos, — падарожнічаючы ў шчодра ўпрыгожаных жоўтых фургонах. Пасля шэрагу законаў, якія забаранялі вандроўніцтва і прымусілі перайсці да аселага ладу жыцця, шмат кінкінаў зрабіліся жыхарамі хацін і трушчобаў, якія раслі вакол Мадрыда, Барсэлёны і Більбао, пакуль гарады былі разбураны, а іх жыхары — выгнаныя ў аддаленыя месцы. Цяпер кінкіны пераважна жывуць ў гарадскіх трушчобах і папаўняюць шэрагі беспрацоўных. Слова quinqui стала ў кастыльскай мове амаль сінонімам да слова delincuente, і на гэтых людзей глядзяць з пагардай як gitano, так і рауо.
    Калі ўзяць пад увагу гэтыя і шмат якія іншыя магчымасці змяшання і недакладнасць сталых і зменных расавых адрозненняў, падлік цыганоў можа ператварыцца ў фрустрацыю. Нацыянальныя перапісы часта нават не спрабуюць гэтага рабіць. А калі і наважваюцца палічыць цыганоў, дык узнікаюць цяжкасці з акрэсленнем даследванай сукупнасці, як вандроўнай, так і аселай, а таксама з пераконваннем яе членаў самавызначыцца так, як ад іх чакаюць. У Югаславіі некаторыя абураюцца, калі іх называюць рома. У Македоніі ў 1990 г. пачаўся рух супраць назову “цыган” і падобных да яго, замест чаго пачалі ўжываць слова “эгіпцяне”. Шмат тысяч цыганоў звязалі сябе з гэтай класіфікацыяй пад час перапісу 1991 г. У Баўгарыі, калі ў снежні 1992 г. быў праведзены першы посткамуністычны перапіс, блізу 288 000 з 8,5 млн агульнага насельніцтва краіны акрэслілі сябе як цыганы, але калі хрысціянскія носьбіты рамані больш ахвотна называлі сябе цыганы, шмат цыганоў, у каго родная мова — турэцкая, настойвалі, што яны туркі. У выніку болып праўдзівая лічба цыганскага насельніцтва Баўгарыі — блізу паўмільёна34.
    Навуковыя ацэнкі, з дапамогай якіх спрабуюць запоўніць прагалы ў афіцыйных лічбах, часта маюць уражальныя неадпаведнасці. Два пакраінныя аналізы, праведзеныя ў 1980-х гадах35, падаюць лічбы 1988 000— 5 621 000 (першы) і 3 421 750—4 935 500 (другі) у дачынененні да агульнага эўрапейскага насельніцтва. Для асобных краінаў неадпаведнасць вялізная. Напрыклад, першая ацэнка падае колькасць для Нідэрляндаў блізу 1 000 і для Швэцыі 1 000—8 000; другая ацэнка — адпаведна 35 000 і 60 000—100 000. Часткова такія адрозненні можна растлумачыць розным каэфіцыентам пашыральнасці ў дачыненні да маргінальных групаў (jenische, tattare, woonwagenbewoners і г.д.) у межах
    34А. Kolev, ‘Census taking in a Bulgarian Gypsy Mahala (Ruse, December 1992)’, JGLS (5), 4 (1994), pp. 33-46.
    35 R. Vossen, Zigeuner (Frankfurt am Main, 1983), pp. 157—162; and J.-P. Liegeois, Gypsies (London, 1986), p. 47.
    акрэсленых насельніцтваў; але нават тады (як у выпадку толькі што цытаваных лічбаў) ацэнкі могуць сказіць верагоднасць.
    Аднак уласцівая нам няўпэўненасць не ёсць дастатковым апраўданнем, каб увогуле пазбягаць гэтага пытання. Таму тут прыводзіцца пэўная ацэнка цяперашняга цыганскага насельніцтва ў Эўропе. Разумнымі велічынямі ў парадку змяншэння колькасці (дзе, напрыклад, “250 000+” рэпрэзентуе ад чвэрці да паловы мільёна цыганоў) ёсць:
    1 000 000+ — Румынія;
    500 000+ — Баўгарыя, Вугоршчына;
    250 000+ — СНД (Беларусь, Малдова, Расея, Украіна і г.д.), Гішпанія, Славаччына, Сербія-Чарнагорыя;
    100 000+ — Македонія, Чэшская Рэспубліка, Францыя, Грэцыя;
    50 000+ — Італія, Нямеччына, Вялікая Брытанія, Албанія;
    25 000+ — Польшча, Партугалія, Боснія-Герцагавіна;
    10 000+ — Харватыя, Аўстрыя;
    1000+ — Швэныя, Славенія, Фінляндыя, Нідэрлянды, Бэльгія, Швайцарыя, Летува, Данія, Эстонія, Латвія
    Меней за 1000 — Ірляндыя, Кіпр, Нарвэгія, Люксэмбург.
    Калі-нікалі канцэнтрацыя цыганоў у адным горадзе краіны з першых радкоў спісу можа перавышаць цэлае насельніцтва ў краіне з апошніх месцаў. Шута Арызары (Suto Orizari), мястэчка за межамі Скоп’е ў югаслаўскай Македоніі, мае блізу 40 000 цыганоў, пераважна мусульманаў, а з ім канкуруе баўгарскі горад Слівэн. Што да ўсёй Эўропы, то, паводле пададзеных вышэй звестак, агульнае цыганскае насельніцтва складае ад 5 да 6 млн чалавек. Аднак нельга быць упэўненым, і некаторыя могуць спрачацца наконт большых лічбаў.
    Павароты мовы
    Пад час аналізу этнічнага падзелу цыганоў лінгвістычныя адрозненні адыгрываюць важную ролю. Калі паспрабаваць разблытаць дыялектычныя складанасці рамані, невядома, дзе трэба спыніцца, нават калі не брапь пад увагу Сярэдні Ўсход. Ніводная мова не стаіць на месцы: іптогод ангельская мова набывае 100 новых словаў асноўнага запасу або новыя значэнні ўжо вядомых словаў. Рамані асабліва дынамічная. Кожны носьбіт рамані, акрамя дзяцей, — дзвюхмоўны, і ў любым закутку Эўропы ў рамані траплялі сталыя пазычанні з чужых культур. Новыя разыходжанні адбываюцца заўсёды. Калі няма пісьмовых стандартаў, цяжка трымаць расшчапленне рамані пад кантролем, бо ўсё адно яна застаецца жывым матэрыялам, які ўвесь час змяняецца і творча перапрацоўваецца: ад вуснаў у вусны перадаюцца словы, ад пакалення ў пакаленне — песні і казкі, да якіх цыганы маюць талент. Некаторыя з ва-
    рыянтаў рамані не могуць больш называцца мовамі ўвогуле і збяднелі да вельмі малога слоўніка, які можа выкарыстоўвацца ў кантэксце нацыянальнай мовы або дыялекту — як cald на Ібэрыйскім паўвостраве або ангельская рамані36 (такой адрознай ад архаічнай мовы, захаванай сям’ёй Вудаў у Валіі). Нават сярод тых варыянтаў, якія можна справядліва назваць мовай, слоўны запас абмежаваны, звычайна не большы за некалькі тысяч словаў. Адрозненні паміж дыялектамі звычайна вялікія, хоць яны значна зменшацца, калі засяродзіцца на іх ядры і не браць пад увагу новых, напалову інтэграваных пазычанняў з іншых моваў37. У валійскім дыялекце каля 60% словаў можна ідэнтыфікаваць як даэўрапейскага паходжання; 16% маюць ангельскія карані, 9% — грэцкія, 6% — славянскія, 4% — валійскія, астатнія складаюцца з румынскіх, нямецкіх і французскіх уплываў. Пазычанні часам атрымоўваюць трохі адрознае значэнне і заўсёды дапасоўваюцца да марфалогіі і сінтаксісу рамані.
    Франц Міклошыч у 1874 г. вылучыў 13 дыялектаў эўрапейскай рамані, першапачаткова на падставе крыніцаў такіх пазычанняў38. 3 прычыны далейшага руху насельніцтва, новага лінгвістычнага развіцця і адкрыццяў ягоны аналіз больш не можа нам дапамагчы. Рамані стала сеткай — у ёй, магчыма, больш за 60 дыялектаў, якія распадаюцца на шматлікія групы39. Фаналогія сама па сабе не ёсць адпаведным крытэрам40, хоць часам некаторыя гукавыя змены могуць вылучаць нейкую групу. Гэта датычыць пэўных дыялектаў, якія, відавочна, рана набылі ў пэўнай пазіцыі гук h, або х, замест першапачатковага s (напрыклад, hi/hin/hum (ён, яна, яно) замест si/isi). Гэтая рыса, заўважаная ўжо ў слоўніку Эўсума ў 1560-х гадах, — характэрная рыса гаворкі сінта, таму модная сувязь “сінці” з індыйскім “сіндзі” выглядае падазрона. Гэтая рыса таксама сустракаецца ў дыялекце Кааіе ў Фінляндыі і ў рознай сту-