• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    ЦЫЙЫ
    che qypsies
    Angus Fraser
    Blackwell Publishers Inc 2000
    Ангус Фрэйзэр
    Мінск “Тэхналогія” 2003
    УДК 397.7 ББК63.5
    Ф93
    Кніга выдадзена паводле дамовы з Blackwell Publishers Ltd, 108 Cowley Road, Oxford 0X4 1JF, UK
    Пераклад зроблены з выдання: Fraser. Angus. The Gypsies. — Second Edition. — Blackwell Publishers Ltd, 2000. — 362 p.
    Пераклаў з ангельскай мовы Антось Кузьміч
    ISBN 985-458-091-1
    © Angus Fraser, 1992, 1995.
    © Выданне на беларускай мове, пераклад, афармлешіе. “Тэхналогія”, 2003.
    ЗМЕСТ
    ПАДЗЯКА	7
    УВОДЗІНЫ	8
    І.ВЫТОКІ	15
    Лінгвістычныя сведчанні	15
    Фізічнаяантрапалогія	23
    Этнічныя паралелі	26
    Лексічная статыстыка	28
    2.	РАННІЯ МІГРАЦЫІ	32
    Пэрсія	32
    Арменія	37
    Сацыяльнае адзінства	38
    3.	У БІЗАНТЫЙСКАЙІМПЕРЫІI НА БАЛКАНАХ	41
    Бізантыя і Грэцыя	41
    Сербія, Баўгарыя, Валошчына, Малдавія	50
    4.	ВЯЛІКІПАДМАН	53
    Абарончыя лісты імперыі	56
    Новыяабарончыялісты	62
    Крытычная ацэнка	68
    5.	ПАВАРОТ ПАДЗЕЯЎ	73
    Нямеччына, Аўстрыя, Швайцарыя	75
    Францыя	79
    Гішпапіяі Партугалія	83
    Нідэрлянды	86
    Італія	89
    Вугоршчына і Трансыльванія	91
    Багемія, Польшча—ЛітваіЎкраіна	93
    ШатляндыяіАнглія	94
    Скандынавія	100
    Вобразы і стэрэатыпы	101
    Эўрапейскія ўзоры	104
    6.	ЦІСК КАЙДАНОЎ	106
    Выгнанне, асіміляныя, выкараненне	106
    Перасяленне	130
    У Асманскай імперыі	133
    Выжыванне віду	137
    Кволыя пробліскі святла	141
    7.	СІЛЫ ДЛЯ ЗМЕНЫ	146
    Новае ўспрыманне	146
    Музычнае панаванне	154
    Краявіды і гарадскія сцэны	159
    Выхадзняволі	166
    Адноўленыя міграцыі	168
    Захаванне і змена	  175
    8.	ПАДЫХОДДААВЭРНА	182
    “Змаганнезцыганскайперашкодай”	183
    Забыты галакост	189
    9.	СУЧАСНЫ ПЕРЫЯД	200
    Пераход праз межы	200
    Пытанне палітыкі	203
    Папуляцыіізгрупаванні	216
    Паваротымовы	222
    Традыцыя змены	225
    Пілігрымы і пяцідзесятнікі 		231
    Оргё Roma!	233
    БІБЛІЯГРАФІЯ	  237
    ПАКАЗАЛЬНІК	256
    ПАДЗЯКА
    Напачатку я хачу выказаць глыбокую ўдзячнасць супрацоўніку Ўустэрскага каледжа (Оксфард) Джэймзу Кэмпбэлу за ўважлівае прачытанне чарнавіка кнігі і карысныя заўвагі да яе, Джону Дэйві з Блэкўэла — за цяршіівую працу, дзякуючы якой кніга была выдадзена, і, нарэшце, майму сыну Сайману, які “ўтаймоўваў” мой кампутар пад час напісання працы.
    УВОДЗІНЫ
    Гэта гісторыя вандроўнага народа, які ў Сярэднявеччы прыбыў на Балканы і паступова рассеяўся па ўсім эўрапейскім кантыненне і па-за ягонымі абшарамі. З’яўленне вандроўных цыганоў ля брамаў Заходняй Эўропы абудзіла надзвычайную цікавасць, у выніку чаго пачалі ўзнікаць тэорыі, якія тлумачылі іхнае паходжанне. I толькі нашмат пазней на падставе мовы цыганоў стала магчымым зрабіць выснову, адкуль узяла свой пачатак дыяспара. Нягледзячы на няспыннае дзеянне розных уплываў і ўціск, яны цягам стагоддзяў змаглі захаваць адметную тоеснасць і праяўлялі неверагодную здольнасць да адаптацыі і выжывання. Калі падлічыць усе выпрабаванні лёсу, якія напаткалі цыганоў, можна толькі здзіўляцца, як увогуле ім удалося выжыць. Таму мая кніга ёсць пераважна гісторыяй таго, што было зроблена іншымі для знішчэння самабытнасці народа.
    He ўсе і не заўсёды прызнаюць, што цыганы — “эўрапейскі народ”, таму, на наш погляд, лепей спачатку абгрунтаваць іх права быць улучанымі ў дадзеную кніжную серыю (кніга выдадзена ў серыі пад назовам “Народы Эўропы”. — Заўв. перакладніка).
    Калі народам можна лічыць супольнасць мужчынаў, жанчынаў і дзяцей з агульнай мовай, культурай і агульным, адрозным ад суседняга, расавым тыпам, то цыганы ўжо доўгі час з’яўляюйца ім. За стагоддзі існавання нацыі ў ёй развіліся досыць значныя адрозненні, якія адбіліся таксама на значэннях самога тэрміна “цыган”, ствараючы такім чынам своеасаблівую семантычную праблему нецыганскага паходжання. Слова гэтае з'яўляецца назовам (або, хутчэй, адным з назоваў), дадзеным ім чужынцамі.
    Блытаніна ў назовах асабліва абвастрылася ў XX ст.1 Нейкі час слова “цыган” мела па сутнасці расавую афарбоўку. Першасная дэфініцыя, якая дагэтуль падаецца ў Оксфардскім слоўніку ангельскай мовы (The Oxford English Dictionary’, 2nd edn, 1989), гучыцьтак:
    1 Гэта выклікана тым, што ў ангельскай мове слова “цыган” азначала і прадстаўніка раманскай расы. і папросту чалавека без сталага месца жыхарства — падарожнага, вандроуніка. Падобная сітуацыя з назовам цыганоў сюіалася такса.ма ў пэрсідскай мовс, з якой звязана гісторыя цыганоў, і пекаторых іншых мовах (заўв. перакладніка).
    цыган, цыганка... Прадстаўнікі вандроўнай расы (саманазоў — рамані) індыйскага паходжання, якая ўпершыню з’явілася ў Англіі блізу пачатку XVI ст. і, паводле тагачасных меркаванняў, паходзіла з Эгіпта.
    Яны маюць цёмна-смуглую скуру і чорныя валасы. На жыццё зарабляюць рамесніцтвам, ганллем коньмі, варажбою і г.д.; звычайна выклікаюць падазрэнні з прычыны вандроўнага ладу жыцця і сваіх звычак. Іхная мова (рамані) — гэта моцна скажоны дыялект мовы хіндзі з вялікім дамешкам пазычанняў з розных эўрапейскіх моваў2.
    У межах гэтага азначэння слова набыло больш свабоднае разуменне. Сёння яно іншым разам беспадстаўна выкарыстоўваецца ў дачыненні да кожнага вандроўніка (неабавязкова, каб ён быў бяздомным). Ва ўжытак як сярод цыганоў, так і па-за іхнай супольнасцю ўвайшлі таксама іншыя, больш нейтральныя назовы падарожных, бо слова “цыган” хутка набыло негатыўнае адценне. Найбольш распаўсюджаным стала слова “падарожнік” (traveller) і ягоныя адпаведнікі ў іншых мовах. Цяперашняя ўразлівасць на розныя праявы расавай дыскрымінацыі спрычынілася да таго, што ніводзін з вышэйзгаданых тэрмінаў не лічыцца пазбаўленым двухсэнсоўнасці.
    Звязаныя з тэрміналогіяй пасткі багата ілюструе эвалюцыя слова “цыган” у ангельскім праве пачынаючы ад канца 1950-х гадоў. Выкарыстанае ў законах за дадзены перыяд толькі два разы, гэтае слова пазбавілі ўсіх расава-этнічных адценняў: першы раз — выпадкова, другі — ужо мэтанакіравана. У Дарожным акце 1959 г. пры абнаўленні папярэдніх дарожных правілаў прапушчана старая шаблонная фраза “...або іншая падарожная асоба”, калі гаворка ідзе пра групу людзей, якія ўчынілі правапарушэнне, разбіваючы табар або намёты, прыпыняючыся ці стоячы на дарозе (у тым ліку на тратуары, травяным покрыве і прыдарожных паркінгах). Спіс патэнцыйных парушальнікаў абмежавалі тады “раз’язнымі ці іншымі падарожнымі гандлярамі, а таксама цыганамі”. Відавочна, што заканатворцы не надта задумваліся пра падтэкст падкрэсленага слова “цыган”, таму яго выкарыстанне выклікала юрыдычны канфлікт. Гэтая дэталь у законе стварыла заблытаную семантычную праблему, якая без сумневаў павінна была патрапіць у суд3. Калі ў 1967 г. пытанне нарэшце дайшло да Найвышэйшага суда, суддзі вырашылі, што ў гэтым кантэксце слова нельга трактаваць у яго першасным слоўнікавым значэнні “прадстаўніка раманскай расы”. Вядома, немагчыма было нават дапусціць, што парламент намерваўся пры-
    2 3 чатырох магчымых сучасных варыянтаў напісання слова — Gypsy, Gipsy, gypsy, gipsi — y кнізе выкарыстоўваецца толькі Gypsy, з выняткам некаторых нытатаў. У выпадку слова Romany дзеля зручнасці прынята выкарыстоўваць варыянт Romani для азначэння мовы.
    ’ Параўн. A. М. Fraser, ‘References to Gypsies in British highway law’, Journal of the Gypsy Lore Society (third series), 40 (1961), pp. 137—139. Гэтычасопіс, які будзе часга цыгавацца, ад гэтага месца падаецца ў скароце JGLS(1), (2), (3), (4) ці (5), у залежнасці ад серыі.
    судзіць некага да пакарання, зыходзячы з расавай прыналежнасці. Таму вырашана звесці значэнне слова “цыган” толькі да “асобы, якая вядзе вандроўны лад жыцця без сталага месца працы і пражывання”. Тады атрымоўваецца, што ў адзін дзень чалавек можа быць “цыганом”, а ў другі — не4.
    Такім падыходам кіраваліся і ў наступным годзе, калі прынялі Акт аб размяшчэнні табараў 1968 г. (Caravan Sites Act), які павінен быўрэгуляваць забеспячэнне “цыганскіх табараў”. Акт гэты акрэсліў цыганоў, у адрозненне ад артыстаў перасоўных цыркаў, як “асобаў, якія праводзяць вандроўны лад жыцця, незалежна ад іхнай расы ці паходжання”. Тады прыналежнасць да цыганоў вызначалася якраз на падставе ладу жыцця, а не культурнага ці этнічнага паходжання. Ад часу, калі фраза “або цыган” была канчаткова выкінутая з дарожнага права як дыскрымінацыйная, у ангельскіх законах засталася толькі тая дэфініцыя.
    Этнічнае значэнне слова “падарожнік” пацвярджалася таксама ў іншых, менш важных юрыдычных прэцэдэнтах, звязаных з дарогамі і табарамі. Гэта адбылося дзякуючы мужнасці суддзяў, якія прынялі ў 1976 г. Акт аб расавых узаемадачыненнях, што паспрыяла абароне ад дыскрымінацыі ў Вялікай Брытаніі на расавай глебе, гэта значыць у залежнасці ад “колеру скуры, расы, грамадзянства, этнічнага або нацыянальнага паходжання”. 3 часам няўхільна павялічвалася колькасць прычынаў, з якіх цыганоў трэба было юрыдычна абараняць ад расавай дыскрымінацыі. Асноўныя ж намаганні былі скіраваныя супраць вывешвання шыльдаў “Цыганам забаронена”, што з’яўляліся калі-нікалі на некаторых пабах. Згодна з першым актам 1965 г., гэта не было парушэннем закона, але па нейкім часе яно ім стала. Хоць некаторыя ўладальнікі для большай бяспекі замянілі тыя надпісы словамі “Падарожным забаронена”, пытанне вырасла да намераў заблытанай юрыдычнай праблемы. Калі Камісія па расавай роўнасці пацвердзіла існаванне такой шыльды на пабе пад назовам Cat and Mutton на ўсходзе Лёндана, гэтай справай зацікавіўся спачатку Ўэстмінстэрскі акруговы суд (1987) і пазней — Апеляцыйны суд (1988).
    Пытанне было ў тым, ці з’яўляецца такая адмова ў таварах і паслутах дыскрымінацыяй “на расавай глебе”. Акруговы суд адмовіўся прыняць іск Камісіі па расавай роўнасці аб тым, што “падарожны” — гэта ўзаемазамяняльны сінонім слова “цыган” і што “цыганы” — гэта этнічная група. У надпісах, як на Cat and Mutton, не знайшлі складу правапарушэння, і справу прыпынілі. Аднак прысуд быў пацверджаны Апеляцыйным судом5, трое суддзяў якога згадзіліся, што “падарожны” не
    4 Працэс Мілза супраць Купэра, Найвышэйшы суд, 1967 (2Q.B. 459/
    s Працэс Камісіі па расавай роўнасці супраць Датана, Апеляцыйпы суд, 1988.
    сінонім слова “цыган” і што група людзей, якіх датычыць дадзеная забарона, не абымае цыганоў, а гэта сведчыць пра адсутнасць факта дыскрымінацыі. Хоць яны разам пацвердзілі ў адпаведнасці з Законам аб расавай роўнасці, што цыганы — гэта этнічная група. Таму надпіс “Цыганам забаронена” супрацьзаконны. Болыл затое, шыльда “Падарожным забаронена” з’яўляецца ўскоснай дыскрымінацыяй цыганоў, бо навязвае ім умову (забарона падарожнага ладу жыцця), якая абмяжоўвае іх у правах параўнальна з іншымі людзьмі ці расавымі групамі.