Цыганы  Ангус Фрэйзэр

Цыганы

Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
83.38 МБ
Параўн. I. Hancock, ‘On the migration and affiliation of Domba: Iranian words in Rom, Lorn and Dorn Gypsy’, International Romani Union Occasional Papers, series F, no. 8 (1993).
Што да часу сыходу цыганоў з Пэрсіі, то на пачатку 1970-х гадоў некаторыя вучоныя пачалі даказваць, што продкі эўрапейскіх цыганоў павінны былі прайсці праз Пэрсйо перад першым арабскім нашэсцем, бо ў рамані адсутнічаюць арабскія словы. Гэта значыць, што яны пакінулі краіну перад сярэдзінай VII ст., нашмат раней, чым сцвярджалі іншыя навукоўцы. Аднак такі аргумент сутыкаецца з дзвюма цяжкасцямі. Па-першае, было б наіўна лічыць, што адразу пасля заваёвы Пэрсіі арабамі іх мова імгненна трапіла ва ўсе сферы і пачала ўплываць на рамані. Ва ўсялякім разе ў эўрапейскай рамані ёсць пэўныя арабскія пазычанні: berk — “грудзі” (у рамані ёсць таксама індыйскае сйсі\, хйтёг, хйтёі— “цеста”, “хлебная мякіна”; kisi — “торба Верагодна, да гэтага спісу можна дадаць таксама lav — “слова” (як у Lavengro Джорджа Bopay), бо яно паходзіць або ўтварылася пад уплывам арабскага lafz, якое сустракалася як у Пэрсіі, так пазней і ў Індыі. Гэтыя прыклады могуць здавацца спрэчнымі ці сумнеўнымі, але іх, напэўна, дастаткова, каб прыйсці да высновы, што продкі эўрапейскіх цыганоў не маглі пакінуць Пэрсію перад тым, як арабская заваёва напоўніла штодзённую мову людзей вялікай колькасцю семіцкіх словаў.
Арменія
Наступным пасля Пэрсіі прыпынкам гэтак званай р/геп-групы цыганоў стала Арменія, якая ў VII ст. таксама апынулася пад панаваннем арабаў, аднак армянская мова не зазнала такога моцнага ўплыву арабскай, як фарсі. Знаходжанне цыганоў у Арменіі не магло быць кароткім. Эўрапейскія дыялекты рамані змяшчаюць пэўную колькасць армянскіх пазьгчанняў, у тым ліку: bov — “печка”, dzolano— “мул”, kotor— “кавалак”, косо — “гузік”, mortsl — “скура” і, магчыма, grai — “конь” (ад армянскага grast — уючная жывёліна). 3 асецінскай мовы, на якой размаўляюць на поўначы Арменіі, можа паходзіць слова vordon — “воз”, якое нашмат пазней стала ў цыганоў назовам коннага табару, што звычайна асацыюецца ў простых людзей з цыганамі. Ніводнае з гэтых словаў не сустракаецца ў азіяцкіх йел-дыялектах. Таксама няма іх у рэштках ламаўрэна, цыганскага дыялекту, вядомага як боша (ад назову племя, якое праз некалькі стагоддзяў вандравала па землях Арменіі, Турцыі, Пэрсіі і Паўднёвага Каўказа). Калі рамані, на якой размаўлялі боша (так называлі сябе ломы), пачалі ў XIX ст. даследваць, ад яе засталіся небагатыя і рэшткавыя звесткі. Хоць дадзены дыялект насычаны армянскімі элементамі, у ім цалкам адсутнічаюць агульныя з эўрапейскай рамані адзінкі армянскага паходжання. Таму не выключана магчымасць таго, што падзел р/гел-цыганоў адбыўся перад тым, як яны трапілі пад поўны ўплыў армянскай мовы. Верагоднатаксаматое, інто інавацыі, агульныя
для ламаўрэна і эўрапейскай рамані, з’явіліся незалежна адны ад адных8.
Мы можам толькі здагадвацца, чаму цыганы сышлі з Арменіі, але прычынаў для гэтага было больш чым дастаткова. Уваходжанне Арменіі ў Бізантыйскую імперыю было паступовым працэсам, што найперш абумоўлена нестабільным станам краіны ў сувязі з даўнім бізантыйска-арабскім суперніцтвам: вялікая частка Арменіі была спустошана бізантыйскімі салдатамі і ўрэшце паступова далучана да імперыі на працягу першых дзесяцігоддзяў XI ст. Бізантыйская ўлада доўга не пратрымалася, неўзабаве на Арменію пачалі наязджаць селеўкіды (сям’я цэнтральнаазіяцкіх народаў, туркі), пакуль пад уладай Арменіі не засталася толькі міжземнаморская Цыліцыя.
Сацыяльнае адзінства
Калі давядзецца даследваць рамані ля падножжа гары Арарат, як у жартаўлівым вершыку Каўпэра:
Філолагі, якія ў часе і прасторы
ганяюцца за гукамі складоў,
пагоню пачынаюць дома, у цемры,
да галаў, грэкаў аж па Ноеў каўчэг, —
варта памятаць пра небяспеку спрашчэнняў, якія нярэдка спадарожнічаюць мовазнаўчаму даследванню цыганскай протагісторыі. Небяспечным ёсць меркаванне наконт паслядоўных “падзелаў” у мове і раздзялення на асобныя “групы”. На яго падставе ствараецца ўражанне, што цыганская міграцыя складаецца з процьмы людзей, якія рушылі з Індыі і ў пэўным пункце свайго шляху арганізавана падзяліліся на дзве падгрупы, кожная з якіх пайшла сваім асобным шляхам, але пераважна на захад. Такая схема часта падтрымоўваецца выданнем картаў, дзе стрэлкамі паказаныя верагодныя кірункі ранняй і пазнейшай цыганскай міграцыі. На практыцы ўсё не магло адбывацца такім чынам.
Нам невядома нічога пэўнага пра сацыяльную арганізацыю і культуру ранніх цыганоў, можна толькі выказваць гіпотэзы. Думаем, не выкліча пярэчанняў, калі мы ў сваіх разважаннях будзем абапірацца на
’ Ёсць таксама іншыя мовазнаўчыя высновы. якія цяжка дапасавайь да канцэпцыі Сэмпсана наконтадзінстварЛел-групы, якая падзялілася пасляўваходу ўАрменію: параўн. J. Bloch, review of The Dialed of the Gypsies of Wales, JGLS (3), 5 (1926), pp. 134—141, esp. pp.136—138; R. L. Turner, ‘The position of Romani in Indo-Aryan’, JGLS (3), 5 (1926), pp. 145—189, esp. pp. 177—178, i ‘Transference of aspiration in European Gypsy’, Bulletin of the School of Oriental and African Studies, 22 (1959), pp. 491—498, esp. p. 491; Hancock, ‘On the migration and affiliation of the pomba’, p 19
дзве пасылкі. Па-першае, цыганы захоўвалі індыйскую мадэль сацыяльнага быту. I па-другое, тыя з іх, што не перайшлі на аселы лад жыцця, павінны былі праяўляць асаблівыя рысы, характэрныя і для іншых вандроўных групаў. Адной з рысаў індыйскага сацыяльнага ладу як раней, так і цяпер з’яўляецца падзел на этнічныя субкасты, або джаці (джаці — “нараджэнне”), якія ў штодзённым функцыянаванні індыйскага грамадства мелі болыпае значэнне, чым галоўныя касты (варны). Узаемадачыненні паміж субкастамі абапіраліся на спецыялізацыю працы. Монапрафесійны характар джаці прыводзіць да эканамічнай узаемазалежнасці; ён таксама можа выклікаць патрэбу ў несупынным перамяшчэнні, якое павінна забяспечваць попыт на дадзеныя паслугі ці ўменні. Таму няцяжка знайсці аналогіі да цыганоў сярод іншых вандроўных народаў, на якія асабліва багаты індыйскі субкантынент9. Яшчэ адной характэрнай рысай джаці ёсць эндагамія, інакш кажучы, звычай шлюбавання паміж прадстаўнікамі адной групы. Такія сужэнствы дазваляюць адначасова падтрымоўваць кантакт з джаці і захоўваць межы паміж дадзенай супольнасцю і іншымі. Індыйская мадэль адзначалася таксама даволі жорсткім пурызмам і ідэалогіяй “апаганення” (што было адным з найважнейшых фактараў у правядзенні такіх межаў).
Продкі сапраўдных цыганоў запаўнялі эканамічную нішу спецыяльнымі таварамі або паслугамі, працуючы ў адносна малых групах і знаходзячыся ў нязменным руху, каб забяспечыць заўсёдны попыт і шырокае кола спажыўцоў. Цяжка сказаць, хто быў спажыўцом цыганскай працы — гарадскія жыхары ці сяляне, аселыя земляробы ці вандроўныя пастухі або іх камбінацыя. Вандроўны лад жыцця цыганоў не здаваўся для іншых нечым дзіўным: у Іране і суседніх з ім землях ён быў шырока распаўсюджаны. Нават у сярэдзіне XX ст. блізу 10% іранскага насельніцтва вандравала, нягледзячы на спарадычныя спробы перавесці гэтыя групы на аселае жыццё. Істотнае адрозненне цыганоў ад звычайных пастухоў у тым, што яны перамяшчаліся, каб прадаваць свае тавары ці ўменні, a pyx пастухоў залежаў ад прычынаў аграрнага характару.
Вандроўнікі і пастухі маглі жыць разам: нават цяпер шмат групаў пастухоў у Турцыі, Іране і Балуджыстане маюць, прынамсі, адну групу, прымацаваную да іх, якая займаецца гандлем ці дробным рамесніцтвам; часам у вандроўнікаў былі таксама сталыя вясковыя кліенты.
Як удалося гэтакай колькасці ранніх цыганоў захаваць па дарозе на захад сваю самасвядомасць, нягледзячы на бясконцы націскжыццёвага
9 Параўн. Р. К. Misra і К. С. Malhotra (eds), Nomads in India (Calcutta), 1982); i J. C. Berland, ‘Paryfajtan: “native” models of peripatetic strategies in Pakistan’, Nomadic Peoples (1986). nos. 21/22, pp. 189-205.
ДО^^АЗДЗЕОРУГІ
ладу: заўсёдныя вандроўкі ў раскіданых і малых групах? Задаючы гэтае пытанне, нельга не здзіўляцца надзвычайнай трываласці народа. Цыганскую дыяспару часта параўноўваюць з габрайскай, аднак цыганы не былі звязаныя з святарскім станам (саслоўем), у іх не было стандартаў сваёй мовы, не было тэкстаў, якія б змяшчалі маральныя і рэлігійныя запаведзі, не было вызначаных апекуноў этнічнай традыцыі. Пры сыходзе з Індыі і змене ладу жыцця змена тоеснасці была непазбежнай. Цыганскі этнічны характар мусіў фармавацца і змяняцца пад уздзеяннем шмат якіх фактараў, нутраных і вонкавых. Цыганы асімілявалі бясконцую колькасць элементаў, якія не маюць нічога агульнага з Індыяй, і яны перасталі быць ва ўсялякім значэнні індыйцамі. Цыганская тоеснасць і культура, нягледзячы на ўсе трансфармацыі, засталася выразна адрознай ад культуры гаджэ — нецыганоў, якія атачалі іх і ад якіх залежала іх эканамічнае існаванне. У цыганоў не было абяцанай зямлі, каб скіраваць на яе свае мары, з часам яны ўвогуле забыліся пра сваіх продкаў і перасталі выяўляць вялікую цікавасць да сваёй гісторыі. Яны пакінулі на гаджэ даследванні сваіх каранёў і стварэнне свайго дакладнага радаводу.
3
У БІЗАНТЫЙСКАЙІМПЕРЫІIНА БАЛКАНАХ
Бізантыя і Грэцыя
Селеўкіды вызначаліся неўтаймоўнай ваяўнічасцю, таму іх улада пашыралася фенаменальна хутка. Іх нашэсце на Арменію ў сярэдзіне XI ст. пазбавіла армянскі народ звыклага месца знаходжання, таму ўзнікае спакуса дапусціць, што гэтыя падзеі перамясцілі цыганоў на заходнія бізантыйскія тэрыторыі — у Канстантынопаль і Тракію, адкуль яны потым рассеяліся па Балканах і ўсёй Эўропе1. У тым часе, калі Канстантынопаль панаваў над найбольш багатымі краінамі хрысціянскага свету, ён ужо быў на мяжы заняпаду сваёй магутнасці. У 1071 г. у бітве пад Манзікертам, каля возера Ван у Арменіі, бізантыйскае войска было дашчэнту знішчана сіламі селеўкідаў. Тады ж была страчаная большая частка Анатоліі.
Грэцкая культура Бізантыі пратрымалася значна болей, чым дзяржава. У мусульманскай Анатоліі нават грэцкая мова не была цалкам забытая. Цыганы зведалі моўны ўплыў грэкаў задоўга да таго, як перасеклі праліў Дарданэлы. Уздзеянне грэцкай мовы на рамані было вельмі магутным, значна мацнейшым, чым фарсі. (Паказальнай у гістарычным плане з’яўляеццца адсутнасць у эўрапейскай рамані турэцкіх элементаў, з выняткам пазычанняў, якія ў абмежаванай колькасці трапілі значна пазней у гаворку цыганоў, чыё поле дзейнасці абмяжоўвалася Балканамі.)