Цыганы  Ангус Фрэйзэр

Цыганы

Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
83.38 МБ
8Два тлумачэнні метаду Свадэша падаюцца ў ‘Lexico-statistic dating of prehistoric ethnic
contacts’. Proceedings of the American Philosophical Society, 96 (1952), pp. 452—463; i The Origin
and Diversification of Language, ed. J. Sherzer (London, 1972), esp. pp. 271—284.
традыцыйнае даследванне дакладным, складаючы спіс з 200 адзінак, пазней скарочаны да 100, якія можна было б выкарыстаць не толькі для вызначэння роднасці, але і для падліку пройдзенага часу.
Працэдура глотахраналагічнага даследвання складалася з вызначэння ў дзвюх дадзеных мовах словаў, якія найбольш адпавядаюць кожнаму значэнню словаў з дыягнастычнага спісу. Затым запісваюцца пары, якія прызнаны роднаснымі, г.зн. захаваліся з таго самага арыгінальнага слова ў агульнай прамове. У іншых выпадках арыгінальнае слова згубіла або змяніла сваё значэнне ў адной ці абедзвюх мовах. Колькасць роднасных параў выкарыстоўвалася для вымярэння мінімальнага часу ад моманту, калі мовы раздзяліліся. Стандартны тэмп затрымкі слоўнага запасу быў падлічаны на падобным матэрыяле 13 параў моваў. Вынікі падліку паказалі, што для сотні ключавых словаў затрымка лексікі складае 86% на тысячагоддзе, і дзве мовы, якія пачалі разыходзіцца 1000 гадоў таму, будуць мець блізу 74% роднаснай лексікі (86% ад 86 дае 74). Пасля вызначэння працэнтавых суадносін роднасных словаў паводле распрацаванай формулы вылічваецца перыяд адасобленага існавання дзвюх моваў.
Галоўнай хібай гэтага метаду ёсць тое, што ён не вельмі добра спрацоўвае ў выпадку некаторых моўных з’яваў, якія нельга датаваць на падставе іншых крыніц. Пачатковая гіпотэза пастаяннага тэмпу затрымкі лексікі не пацверджана: нельга знайсці ніякага тлумачэння, чаму мова павінна траціць пэўныя словы з нязменнай хуткасцю, нават у выпадку найбольш кансерватыўнай лексікі. Досвед сацыялінгвістыкі паказвае, што грамадскія фактары, розныя для кожнай мовы, адыгрываюць вельмі значную ролю ў лінгвістычных зменах. У выпадку рамані можна, напрыклад, прывесці безліч прычынаў, з якіх мова была адкрытай на чужыя ўплывы, і гэтулькі ж супрацьлеглых, чаму яна не была падаткой на інавацыі. Неабходнасць для цыганоў размаўляць на мове той краіны, дзе яны знаходзяцца, і адсутнасць усялякіх пісьмовых стандартаў ва ўласнай мове робяць рамані асабліва ўразлівай да ўплываў. Агульнавядома, што калі нехта размаўляе на іншай мове так, як і на сваёй, іх збліжэнне адбываецца вельмі хутка. 3 другога боку, пераважнае выкарыстанне рамані ў якасці прыватнай мовы спрацоўвае ў супрацьлеглым кірунку; тое ж можна сказаць і пра вандроўны лад жыцця, які запавольвае працэс натуралізацыі цыганоў у іншых супольнасцях.
Тым не менш варта было б правесці эксперымент на падставе вышэйзгаданага метаду, бо гэта пакажа некаторыя лічбавыя параметры падабенства і адрознення паміж мовамі і дыялектамі і адпаведна ступень іх узаемадзеяння19. Пры параўнанні рамані з васьмю прадстаў-
19Вынікі, у гым ліку табліца нараўнаных словаў рамані і выбраных індыйскіх моваў, знаходзяцца ў Fraser, ‘Looking into the seeds of time’.
нікамі дардыйскай (паўночна-заходняй), паўночнай і цэнтральнай групаў (кашмірская мова, мультані, сіндхі, катгархі, заходняя хіндзі, панджабі, марвары і гуджараці) выразна вылучаюцца тры, у якіх каля 50% лексікі, роднаснай з рамані. Гэта хіндзі, мультані (дыялект лахнды) і катгархі (дыялект заходнепахарскай мовы). Трохі менш падабенства з панджабі, марвары (галоўны дыялект раджастхані) і гуджараці, а сіндхі далёка адстае. На апошнім месцы застаецца кашмірская мова, маючы толькі 33% падабенства: такое выразнае размежаванне супярэчыць, як ні дзіўна, ранейшым меркаванням пра дардыйскае паходжанне цыганоў. Хоць просты падзел на роднасныя і няроднасныя словы занадта грубы ў дачыненні да словаў-адпаведнікаў, якія маглі разысціся ў выніку фанетычных зменаў. Можна замяніць прапанаваны Свадэшам падзел на роднасныя-няроднасныя словы дадатковай, пяціступеневай шкалою аналізу (ад 4 да 0), дзе за кожную асобную фанему даецца 1 пункт20. Тады хіндзі атрымае першае месца, катгархі зойме наступнае, а мультані будзе нашмат далей, амаль на тым роўні, што і панджабская мова.
Калі мы ўжо зайшлі так далёка, цяжка не паддацца спакусе палічыць мінімальны, паводле шкалы Свадэша, час, пачынаючы ад якога рамані пачала адасабляцца ад індаарыйскіх моваў. У дачыненні да трох першых моваў (заходняй хіндзі і г.д.) формула Свадэша дае дату блізу 390 г. да н.э. Што да кашмірскай мовы, атрымоўваецца блізу 1700 г. да н.э. Усе гэтыя даты знаходзяцца ў межах верагоднасці, хоць разыходжанне з кашмірскай мовай нашмат ранейшае, чым (паводле формулы) разыходжанне іншых моваў з каіпмірскай. Апрача гэтага, такой даты можна было чакаць: дардыйская група, у якую ўваходзіць кашмірская мова, пачала адасабляцца ад асноўнай індаарыйскай плыні недзе пасля прыбыцця арыйцаўу паўночна-заходнюю Індыю. Што тьгчыцца 390 г. да н.э. у дачыненні да хіндзі і іншых моваў, дык Тэрнэр сказаў, што протацыганы павінны былі адасобіцца ад цэнтральнай групы перад пачаткам III ст. да н.э., а Каўфман датуе канчатковае перасяленне з Індыі IV ст. да н.э.
Такім чынам, ёсць пэўныя цікавыя супадзенні. Але Тэрнэр і іншыя вучоныя даказваюць таксама тое, што, пакінуўшы цэнтральны раён, протацыганы павінны былі правесці вялікі адрэзак часу на паўночным захадзе субкантынента. Можна было чакаць высноваў такога кшталту, бо яны растлумачваюць з’яўленне лексікі, агульнай з новымі суседнімі мовамі. Паўторны падлік пры такіх акалічнасцях становіцца немагчымым; але гэта можа быць адной з прычынаў, з якой час разыходжання кашмірскай мовы і рамані адрозніваецца ад вынікаў, атрыманых у да-
20Такое змяненне метаду ўзятае з працы Марсэля Картыядэ, які выкарыстоўваў метад лексічнай статыстыкі для вызначэння ступені роднасці паміж дыялектамі рамані: ‘Romany phonetics and orthography’, GLS/NAC Newsletter, 7 (1984), no. 4; ‘Distance between the Roma­ni dialects’ GLS/NAC Newsletter, 8 (1985), no. 2; i Romanifonetika thaj lekhipa (Titograd, 1986).
чыненні да іншых новых індаарыйскіх моваў (кашмірская мова знаходзілася пад вялікім уздзеяннем некаторых пазнейшых). Найбольш карысным дастасаваннем метаду лексічнай статыстыкі, на наш погляд, з’яўляецца не падлік часавай адлегласці, што падзяляе мовы, а іх параўнанне на падставе дакладных і канкрэтных звестак, а таксама канцэнтрацыя ўвагі на тых значэннях даследваных словаў, якія аказваюцца болын трывалымі.
Мова рамані і яе носьбіты на працягу стагоддзяў зазналі багата гістарычных, дэмаграфічных і сацыялінгвістычных уздзеянняў; тое ж адбывалася з народамі і мовамі Індыі, Мінула вельмі шмат часу, таму застаюцца толькі кволыя надзеі на дакладнае вызначэнне народа (або камбінацыі народаў), з якога ўзялі некалі пачатак эўрапейскія цыганы, або таго, які народ сёння найбольш цесна з імі звязаны. Аднак яшчэ занадта рана спыняць пошукі. На шчасце, у галіне лінгвістыкі ёсць кнігі, падобныя да манументальнай працы Грырсана Лінгвістычнае даследванне Індыі^. Гэтае даследванне — скарбніца неапрацаваных звестак за працяглы перыяд эвалюцыі рамані. Багаты фаналагічны, лексіка-статыстычны, марфалагічны матэрыял падаецца ў ім на фоне іншых сучасных індаарыйскіх моваў. Шырокая і сістэматычная база такіх працаў усё яшчэ можа дапамагчы паглядзець свежым вокам на пазіцыю рамані сярод індаіранскіх моваў і ўдакладніць даступныя на сённяшні дзень звесткі.
21	G. A. Grierson, Linguistic Survey of India, 20 vols (Delhi, 1903—1928). Да аднастайнага спісу з 241 слова іфразаў пададзсны адпаведнікі ваўсіх галоўных дыялектах моваўсубкантынента, ёсць таксама супастаўленне граматыкі і падабраныя тэксты-прыклады.
2
РАННІЯ МІГРАЦЫІ
Пэрсія
У Пэрсіі мы знаходзім першыя тэксты, якія могуць дапамагчы ўдаследванні протагісторыі цыганоў, хоць і гэтым крыніцам нельга надаваць вялікага значэння: на дадзеным этапе асноўнай падтрымкай для нас па-ранейшаму застаецца мова.
Паводле арабскага гісторыка Гамзы Эсфаганскага (950 г.), пэрсідскі манарх Баграм Гур (“вялікі паляўнічы” з Рубаі Амара Хаяма, чыё панаванне скончылася ў 438 г.) пастанавіў, што яго слугі павінны працаваць толькі палову дня, а пасля ладзіць бяседы з віном і музыкай. Убачыўшы аднаго дня, што некаторыя падданыя бавяць час з віном, але без музыкі, Баграм Гур абвінаваціў іх у пагардзе да музыкі. Яны схіліліся перад уладаром і растлумачылі, што шукалі музыкаў, але не змаглі знайсці іх. Пасля гэтага манарх папрасіў караля Індыі паслаць яму музыкаў (каля 12 000), якіх ён размеркаваў па розных правінцыях Пэрсіі, дзе яны і пасяліліся. Гамза перадае: “Іх нашчадкі ёсць тут дагэтуль, хоць у меншай колькасці, гэта зоты”.
Іншы варыянт гэтай легенды мы знаходзім на паўстагоддзя пазней у пэрсідскім нацыянальным эпасе Фірдаўсі “Шах намэ” (“Кніга каралёў”, закончана ў 1010 г.). Аўтар таксама ўзгадвае, што Баграм Гур папрасіў у індыйскага караля Шангуля музыкаў і артыстаў: “Бедныя людзі ў нас п’юць віно без музыкі, багатыя ж не могуць пагадзіцца з гэтым. Таму ці мог бы ты выбраць з луры тысячу мужчынаў і тысячу жанчынаў, якія граюць на лютні, і паслаць іх да мяне”. Баграм Гур даў луры збожжа, жывёлу і адправіў іх у правінцыі свайго каралеўства, каб яны маглі сумяшчаць сямейныя абавязкі з забаўляннем беднага люду. За год луры бесклапотна спажылі ўсё збожжа і жывёлу; кароль папракнуў іх у марнатраўстве і распусціў, загадаўшы, каб нагружалі аслоў сваёй маёмасцю і жылі з таго, што заробяць сваімі песнямі і граннем, а таксама каб штогод вандравалі па краіне і гралі для пацехі як багатых, так. і бедных. Згодна з гэтым наказам луры і цяпер вандруюць па свеце ў пошуках за-
няткаў, водзяцца з сабакамі ды ваўкамі і крадуць па дарозе ўдзень іўнаЧЬЎ.
Такая характарыстыка цыганоў сустракаецца пры даследванні іхнай гісторыі спрэс, таму часта ўсе згадкі пра вандроўныя групы, якія вызначаліся падобным да цыганскага ладам жыцця, аўтаматычна спісвалі на кошт цыганоў. Гэта мог быць адзін з такіх выпадкаў; у дадатак сыход цыганоў з Пэрсіі цяжка аднесці да часоў Баграма Гура. Для нас тут карыснымі з’яўляюцца назовы, якімі апісваюць вандроўных артыстаў. Хутчэй за ўсё індыйскія вандроўныя музыкі, як апісаныя зоты ці луры, павінны былі спыніцца ў Пэрсіі задоўга да X ст., бо для фармавання ў гістарычнай свядомасці легенды пра Баграма Гура патрэбны быў пэўны час.