Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
Зоты (мн. лік зот) і лулі, ці луры, дагэтуль застаюцца пэрсідскімі назовамі цыганоў; у Сырыі, Палестыне і Эгіпце ім адпавядае змененая форма нуры (мн. лік навар). Зот — гэта арабская версія індыйскага назову племя джат. Тое, ці паходзяць сапраўдныя цыганы ад індыйскага племя джат (яно засяляе пераважна Пэнджаб), было прадметам спрэчак каля стагоддзя таму, а сама тэорыя джацкага паходжання знаходзіць, як мы ўжо згадалі (с. 27), прыхільнікаў і сёння. Калі б усе раннія згадкі пра зотаў2 можна было аднесці да цыганоў, гістарычная карціна ранняй цыганскай міграцыі намалявалася б даволі хутка. Ад хранолагаў і географаў мы даведваемся пра мноства прычынаў, чаму народы перасяляліся з даліны Інда на захад Пэрсіі і далей. Шматлікія аддзелы воінаў з Сінда служылі ў пэрсідскім войску пад час арабскай экспансіі ў VII ст. Калі ж абставіны сталі складвацца супрань “Караля каралёў”, яны перайшлі на бок арабаў і, прыняўшы іслам, пасяліліся ў Басры. Калоніі джатаў размяшчаліся таксама ў іншых месцах. Пазней, як арабская хваля ў Азіі дасяпіула сваёй усходііяй мяжы (папад па землі Сінда на пачатку VIII ст.), вялікая колькасць джатаў ды іншых насельнікаў Сінда была пераселеная на ўзбярэжжа Тыгра; пазней немалыя групы перасяленцаў, выкарыстаўшы спрыяльныя акалічнасці, замянілі месца сваіх калоніяў на паўночную Сырыю. Першы запіс пра ўваход цыганоў на хрысціянскія тэрыторыі таксама звязаны з гэтым. Арабскі хранолаг Табары апісвае здарэнне, калі ў 855 г. бізантыйцы напалі на Сырыю і ўзялі ў палон вялікую колькасць зотаў разам з іх жонкамі, дзецьмі і быкамі.
1 Пэрсідскі арыгінал разам з перакладам змешчаны ў значным для свайго часу нарысе J. S. Harriot ‘Observations on the Oriental origin of the Romnichal', Transactions of the Royal Asiatic Society, 2 (1830), pp. 518—558.
2 Поўнасцю сабраныяў M. J. De Goeje, Memoire sur les migrations des Tsiganes a trevers I’Asie (Leiden, 1903). Ранейшая версія тэзісу Гае пра джацкае паходжанне цыганоў улучана разам з шырокім каментарам у D. MacRitchie, Account of the Gypsies of India (London, 1886), pp. I —126. I цыганскі раздзел працы Рьгчарда Бартана The Jew, the Gypsy and El Islam (London, 1898) звязаны з тым самым азначэннем, якому Бартан надае першаспае значэшіе.
Праблема ў тым, што назоў “зот” выкарыстоўваўся без разбору ўдачыненні да амаль кожнага выхадца з даліны Інда. Вышэйзгаданыя гістарычныя звесткі апавядаюць нам пра тое, што здарылася з часткай насельніцтва індыйскага паходжання, асабліва з племем джатаў. Аднак вельмі сумнеўна, што гэта мае нейкае дачыненне да сапраўдных продкаў цыганоў. Арабскі ж назоў цыганоў зоты быў хутчэй за ўсё дадзены ім пазней, калі яны прыбылі з Індыі. Арабы назвалі іх па аналогіі з індыйскім народам, з якім былі ў найбліжэйшых зносінах. Гэтак жа, як і гістарычныя кантакты арабаў з франкамі спрычыніліся да таго, што слова “Фіранджа” — ад лацінскага Francia — набыло ў сучаснай арабскай мове значэнне “Эўропа”. (Дарэчы, у Афганістане назоў “джат” стаў адмоўным азначэннем для шырокага кола супольнасцяў рознага паходжання і нізкага сацыяльнага статусу, хоць першапачаткова тэрмін акрэсліваў вандроўных людзей індапакістанскага паходжання3.)
Лінгвістычны аналіз індыйскага матэрыялу сведчыць не на карысць джацкай гіпотэзы. Да таго ж гісторыя міграцыяў, сканцэнтраваных на поўдні Пэрсіі, зусім не адпавядае шляхам рассялення цыганоў, якія вымалёўваюцца з характару развіцця рамані на пэрсідскай тэрыторыі. Трэба таксама адзначыць, што мовазнаўчым разважанням перашкаджае нястача дадзеных пра новыя індаіранскія народнасці: з некалькіх стагоддзяў амаль не захавалася ніякіх звестак. Таму цяжка правесці шырокамаштабнае лінгвістычнае даследванне таго, што адбывалася хутчэй за ўсё пад час знаходжання цыганоў у Пэрсіі. Арабская заваёва ў 642 г. выклікала ў Пэрсіі змену не толькі рэлігіі, але і мовы; яна паклала канец выкарыстанню пэрсідскай мовы ў літаратуры і афіцыйнай сферы. Ад гэтага часу пачаўся вялізны перыяд, на працягу якога пэрсідская мова засвойвала мноства арабскіх элементаў, што па колькасці і характары можна параўнаць з лацінскім (французскім і лацінскім) кампанентам у сучаснай ангельскай мове. He раней за друтую палову X ст. пэрсідская мова, ужо з арабскім пісьмом, адваявала сваю перавагу ў літаратуры, але да гэтага часу ўжо непазнавальна змянілася. Найбольш раннія тэксты ў новым стылі датуюцца IXст., ад якога і адлічваецца фармальны пачатак сучаснай пэрсідскай мовы. Адсутнасць пераемнасці паміж сярэднім і сучасным фарсі ўражвае, паказваючы нам, наколькі імкліва і глыбока арабскі ўплыў пранік у розныя рэгіёны ці сацыяльныя класы.
У Пэрсіі цыганы былі прыхаднямі: яны мусілі вывучыць мову мясцовага насельніцтва, каб мець зносіны з ім. Лінгвістычныя кантакты цыганоў датычылі пераважна дынамічных сялянскіх дыялектаў, а не літаратурнай мовы, якая знайшла сваё адлюстраванне ў слоўніках. He
Параўн. A. Rao, ‘Note preiiminaire sur les Ja/d’Afganistan’, Studia Iranica, 8 (1979), no. 1, pp. 141-149.
варта пераболыпваць вынікаў такога білінгвізму: узаемадачыненні паміж вытворцамі нейкіх тавараў ці паслуг і спажыўцамі не такія глыбокія, як у цалкам дзвюхмоўных супольнасцях. Тым не менш менавіта па-за межамі Індыі ў рамані выпрацаваліся некаторыя найболып важныя рысы.
Усю моўную сям’ю рамані можна падзяліць на тры асноўныя галіны: эўрапейскую, армянскую і азіяцкую (яна адрозніваецца ад армянскай). Тэрнэр называе гэтыя адгалінаванні адпаведна ром-, ломі дом-групамі згодна з фанетычнай формай словаў, якія паходзяць ад санскрыцкага domba. Таму незўрапейскія разнавіднасці рамані можна назваць ламаўрэн (армянская) і дамары (азіяцкая). Сэмпсан паказвае, што ў эўрапейскай рамані і ламаўрэне арыгінальнае гучанне санскрыцкіх гукаў (г.зн. з вібрацыяй галасавых звязак) bh, dh, gh і dih змянілася на глухое вымаўленне (г.зн. без вібрацыі галасавых звязак)ph, th, kh і sh (гук h паказвае на прыдых пры вымаўленні). Азіяцкая рамані адзначаецца цалкам супрацьлеглым прынцыпам — аспіранты страцілі прыдых і перайіплі ў b,d,g\ di. Магчыма, апісаная змена (у ламаўрэнскай рамані менш рэгулярная, чым меркаваў Сэмпсан) адбылася пад уплывам армянскай мовы, шмат дыялектаў якой маюць толькі глухія зычныя.
Паводле Сэмпсана, гэтыя адрозненні ўзніклі ў выніку разыходжання цыганскіх шляхоў, што адбылося на пэрсідскай тэрыторыі, даючы пачатак дзвюм галінам. Вучоны называе іх ben(дамары) і phen(эўрапейская рамані і ламаўрэн) групамі, базуючыся на розных формах слова “сястра”.
Санскрыт
Дамары
Ламаўрэн
Эўрапейская рамані
Беларуская
bhagini
ben
phen
phen
сястра
bhratr
bar
phal
phral4
брат
Нейкі час дзеля зручнасці мы будзем выкарыстоўваць азначэнні Сэмпсана, хоць да яго канцэпцыі ёсць прэтэнзіі. Мова цыганоў, якія вымаўляюць ben (дамары), улучае дыялекты навар (Палестына і Сырыя), курбат (паўночная Сырыя) і карачы (Малая Азія, Закаўказзе і Пэрсія)5.
4 Phral дае ў ангельскай мове слова pal (блізкі сябар, прыяцель. — Заўв. перакладніка), адно з нямногіх словаў рамані, якія трапілі ў ангельскі лексікон (запісана ўпершыню у 1681—1682 гг.). Гэта ілюструе цяжкасці, якія могуць з’яўляцца пры вызначэнні роднасці. У кожным разе ці можна — пры адсутнасці дадатковай інфармацыі і выключна на падставе фанетычнага падабенства — меркаваць, што лацінскае frater, pal у рамані, ангельскае brother і славянскае брат — гэта роднасныя словы? Яны ж усе паходзяць з праіндаэўрапейскага bhrater.
5 Пытанне розных цыганскіх моваў і этнонімаў на Сярэднім Усходзе разглядаецца ў D. Kenrick, ‘Romanies in the Middle East’, Roma, 1 (1976), no. 4, pp. 5—8, 2 (1977), no. 1, pp. 30—36, no. 2, pp. 23—39.
Дыялекты дамары знікалі інтэнсіўней, чым эўрапейскія, і калі яны дачакаліся свайго даследвання, былі ўжо моцна засмечаныя арабскімі элементамі — засталіся толькі раскіданыя рэшткі6. Хоць Сэмпсан і перакананы ў адзінай крыніцы абедзвюх групаў, пэўныя адрозненні паміж дамары і эўрапейскай рамані ставяць пад сумнеў лінгвістычную аднастайнасць цыганскай протасупольнасці.
Калі прамова распадаецца на новыя віды, розныя фрагменты могуць больш-менш хутка развівацца падобным або адрозным чынам. Невядома, наколькі хутка адбываліся змены ў benі ^Лел-групах, калі адбыўся падзел паміж імі і як доўга кожная з іх заставалася ў Пэрсіі. Узаемных адрозненняў дастаткова, каб меркаваць пра іх параўнаўча ранняе разыходжанне. Адсутнасць у дыялектах беп-групы пэўных, найбольш характэрных пазычанняў з фарсі можа сведчыць пратое, што гэтая група першай пакінула Пэрсію. Якім чынам і калі яны дасягнулі Сырыі, невядома: да XIX ст. пра іх не чуваць нічога асаблівага, апрача выпадковых і сумнеўных звестак. Адна з іх — гэта згадка ў арабскім падручніку XIV ст. Мэсалэк алабсар (“Падарожжы вачэй”), напісаным Аль-Умары, чыноўнікам султаната Мамэлюка, дзе апавядаецца пра розныя плямёны “лораў” у Эгіпце і асабліва ў Сырыі і апісваюцца іхныя акрабатычныя здольнасці.
Колькасць пэрсідскіх элементаў у дыялектах эўрапейскіх цыганоў наводзіць на лумку пра трохі даўжэйшае знаходжанне іх продкаў у Пэрсіі7. Да такіх прыкладаў належаць (у валійскай рамані) сакапо, зорка; dariav, мора; kis, шоўк; kisti, пас; кого, сляпы; posum, воўна. 3 гэтых словаў у дамары, запісанай Макалістэрам, ёсць толькі адпаведнікі для словаў “сляпы” і “воўна”. Тут і ў іншых месцах можна было б значна прадоўжыць спіс верагодных або магчымых пазычанняў, але тады прыклады трэба разглядаць больш падрабязна. Напрыклад, цыганскае слова Ьахі — “удача, спрыяльны лёс”, якое звычайна прыпісваецца да іранскіх пазычанняў ад bakht — “лёс, шчасце”, заўважальнае таксама ў baksheesh (хабар, подкуп. — Заўв. перакладніка), але яно можа быць і проста арыгінальным словам. Іранскія і індаіранскія мовы блізка звязаныя і маюць пэўную колькасць агульных рысаў, таму не заўсёды проста выбраць з некалькіх этымонаў слушны. Падобная сітуацыя назіраецца і ў самой іранскай моўнай сям’і, калі часам узнікаюць сумневы наконт таго, з якой мовы паходзіць пазычанне — з пэрсідскай, курдскай, асецінскай ці, нарэшце, армянскай, якая не належыць да іранскай групы, але змяшчае безліч іранскіх пазычанняў.
6 Найбольш поўнае даследванне — гэта R. A. Stewart Macalister, The Language of the Nawar or Zutt, the Nomad Smiths of Palestine, GLS Monograph no. 3 (London, 1914); папярэдняя публікацыяў JG£5(2), 3 (1909—1910), pp. 120-126,298—317;5 (1911-1912), pp. 289-305.