Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
9 Поўны лацінскі тэкст пададзены ў Soulis, pp. 164—165.
цывільнага права, з выняткам забойства: гэта было прывілеем іншых феадальных баронаў. Больш за тое, кожны цыган-чужаземец быў абавязаны плаціць за ўваход на тэрыторыю ці за пакіданне яе належную плату вэнэцыянскаму губернатару Корфу, а таксама рабіць гадавыя выплаты за пражыванне.
У мацерыковай Грэцыі цыганы атабарыліся на зямлі вэнэцыянскага мястэчка Наўпліёна, ва ўсходняй частцы Пэляпанэса, а таксама ў Модане (Мэтоні), іншай вэнэцыянскай калоніі на паўднёва-заходнім узбярэжжы паўвострава. У Наўпліёне яны ўтварылі арганізаваную групу пад кіраўніцтвам вайсковага лідэра, бо рашэннем гэтак званай Вэнэцыянскай Рады сарака ад 12 жніўня 1444 г.10 цыган Ян (Johannes clnganus) быў адноўлены ў годнасці drungarius acinganorum (drungarius азначала камандзір групы жаўнераў, тут — цыганскіх), а праз пэўны час ён быў адхілены вэнэцыянскім губернатарам ад выканання гэтага абавязку. Пастанова губернатара была асуджана як “супярэчлівая прывілеям, атрыманым продкамі і прадзедамі згаданага Яна ад нашага ўрада і шляхціча Атавіяно Бона” (губернатара Наўпліёна ў 1397—1404 гг.). Калі Ян сапраўды быў цыганом, то мы маем тут першую гістарычную згадку пра пэўныя прывілеі, дадзеныя цыганскаму правадыру. Калі гутарка ішла пра тытул феадальнага ўласніка, прывілей мог датычыць асабіста Яна. 3 другога боку, калі паглядзець на справу шырэй, можна меркаваць, што вэнэцыяне Наўпліёна, якія з прычыны сталых турэцкіх наездаў апынуліся ў цяжкім становішчы, чакалі ад цыганоў ваеннай падтрымкі наўзамен пэўных прывілеяў. He выключана, што цыганы Mami быць карыснымі ў якасці земляробаў, якія ахоўвалі б зямлю ад спусташэння.
Марскі порт у Модане, дзе цыганскае паселішча мела вялікія памеры, знаходзіўся якраз на сярэдзіне шляху паміж Вэнэцыяй і Джафай, што было выгадным прыпынкам для пілігрымаў па гэтай найбольш зручнай дарозе да Святой зямлі. Захаваліся шматлікія дзённікі пілігрымаў, у якіх аўтары згадваюць пра цыганскія кварталы, што бачылі там11. Ніколё Фрэскабальдзі, які наведаў Модан у 1384 г., перадае, што бачыў за мурамі горада шмат рамітаў (Romiti), якія, на яго думку, адбывалі пакуту за свае правіны12. Сведчанне настуіінага падарожніка пацвярджае тое, што гутарка ішла пра цыганоў. Можа быць, у такіх месцах, як
І0Поўны лацінскі тэкст пададзены ў Soulis, р. 164.
11 Гл. Е. О. Winstedt, «The Gypsies of Modon and the “Wine of Romeney”», JGLS (2), 3 (1909-1910), pp. 57-69.
12 Viaggio di Lionardo di Niccolb Frescobaldi in Egitto e in Terra Santa, ed. G. Manzi (Rome, 1818), pp. 72—73; ‘Pilgrimage of Lionardo di Niccold Frescobaldi to the Holy Land’ (trans. T Bellorini and E. Hoade), y Publications of the Stadium Biblicum Franciscanum no. 6 (1948), np. 29—90
Модан, цыганы пазнаёміліся з з’явай паломніцтва, каб пазней — пад маскай пілігрымаў — прыспешыць сваё пранікненне ў Заходнюю Эўропу.
Праз стагоддзе пасля ўспамінаў Фрэскабальдзі пра гэтую калонію ў Модане з’яўляецца шмат звестак ад нямецкіх і швайцарскіх пілігрымаў, якія тады ўжо ўсведамлялі прысутнасць цыганоў на сваіх родных землях і называлі іх словам Zigeuner, каментары пілігрымаў адлюстроўвалі стаўленне іх суайчыннікаў да цыганоў. Так, Бэрнгард фон Бройдэнбах, апісваючы сваё паломніцтва ў 1483 г., асуджае цыганоў як “нікчэмных здраднікаў і злодзеяў, якія, прыбываючы на нямецкія землі, сцвярджаюць, што яны паходзяць з Эгіпта”.13 Бройдэнбаху спадарожнічаў Эбэргард Ройвіх, мастак, дзякуючыякомуда насдайшоўмалюнакпорта Moflan з цыганскім кварталам. Конрад Грунэмбэрг (1486) сцвярджаў, што ўсе цыганы бяруць “адтуль сваё паходжанне і назоў”. Дытрых фон Шахтэн (1491) і Пэтэр Фасбэндэр (1492) кажуць пра іх пераважна як пра кавалёў. Аляксандар, пфальцграф райнскі, апісвае блізкі да Модана пагорак Джыпэ, на якім у 1495 г. было з дзве сотні хатаў, заселеных цыганамі: “некаторыя людзі называюць гэты пагорак Малым Эгіптам”. Аднак найбольш поўную ацэнку ў 1497 г. падае Арнольд фон Гарф з Кёльна:
Апрача таго, мы наведалі ўскраіны горада, дзе жыве шмат чорных голых людзей у малыххатах, пакрытых трыснягом, недзе блізу трохсот сем’яў; іх называюць цыганамі (Suyginer); мы называем іх паганцамі з Эгіпта, калі яны падарожнічаюць па гэтых землях. Гэтыя людзі займаюцца ўсімі відамі рамёстваў, напрыклад шавецтвам і кавальствам. Было вельмі дзіўна назіраць, як на зямлі стаяла накавальня і на ёй сядзеў чалавек, падобны да краўца. Каля яго, таксама на зямлі, сядзела яго гаспадыня і прала, а паміж імі быў агонь. Каля іх ляжалі два скураныя мяхі, падобныя да дуды, напалову закапаныя ў глебу перад агнём. Калі жанчына села прасці, яна падняла адзін з мяхоў з зямлі і час ад часу націскала на яго. Гэтак яна накіроўвала паветра знізу ў агонь, каб мужчына мог працаваць. Той народ кажа, што паходзіць з зямлі, называнай Джыпэ, якая знаходзіцца за сорак міляў ад Модана. Гэтая ўскраіна на працягу апошніх шасцідзесяці гадоў была пад панаваннем турэцкага імператара, але, паводле іх словаў, некаторыя лорды і графы не захацелі служыць туркам і адышлі да нашай краіны, да Рыма, да нашага Папы Святога Айца, чакаючы ад яго падтрымкі і лепшага стаўлення да іх. Таму Папа даў ім рэкамендацыйны ліст для рымскага імператара і ўсіх князёў Эўропы, каб гэтым людзям забяспечвалася суправаджэнне і падтрымка, бо яны пакінулі свае землі дзеля хрысціянскай веры. Яны паказвалі тыя лісты ўсім князям, але ніводзін не падтрымаў іх. Яны пачалі гінуць з голаду, пакідаючы лісты сваім слугам і дзецям, якія дагэтуль вандруюць па тых землях, кажучы, што паходзяць з Малога Эгіпта. Але гэта хлусня, бо іх
13Пераклад з нямецкай, цытаваны ў Е. О. Winstedt, ‘The Gypsies of Modon’, p. 60.
продкі жылі ў краіне Джыпэ, называнай Зюгініен, што знаходзіцца зусім не па дарозе адсюль, з Кёльна, да Эгіпта14.
Гісторыя рэкамендацыйнага ліста ад святога айца — гэта, зразумела, выдумка цыганоў, але яна надзвычай важная для разумення міграцыі цыганоў у Заходнюю Эўропу.
Наконт выкарыстаных Гарфам назоваў “Джыпэ” і асабліва “Малы Эгіпет” узнікла шмат спекуляцыяў. Некаторыя з цыганоў, якія на пачатку XVст. трапілі ў Заходнюю Эўропу, сцвярджалі, што Джыпэ — гэта іх прарадзіма. Але гэты назоў нельга лічыць крыніцай легендаў пра эгіпецкае паходжанне цыганоў. Хутчэй было наадварот: назоў узнік пад уздзеяннем легенды і быў выкарыстаны ў дачыненні да цыганскай калоніі пад Моданам.
Калі швайцарскі пілігрым Людвіг Чудзі праязджаў праз Модан (1519), ён знайшоў там толькі 30 цыганскіх хатаў. Наступ туркаў паменшыў наплыў пілігрымаў на гэтым шляху і адпаведна камерцыйную дзейнасць у ваколіцах Модана. Таму цыганы ўвесь час пакідалі гэтыя тэрыторыі. Сам горад быў захоплены туркамі ў 1500 г.
Мова рамані за час доўгага знаходжання цыганоў на грэцкамоўных тэрыторыях значна змянілася. Асабліва гэта датычыла вымаўлення: т у сярэдзіне слова перайшоў у v (напрыклад, санскрыцкае патап — “імя”, у хіндзі пат, ператварылася ў эўрапейскай рамані ў nav); гук h на пачатку і ў сярэдзіне слова знік або ператварыўся ў v ці у (санскрыцкае hasta — “рука”, у хіндзі hath, у эўрапейскай рамані vast); разам з грэцкімі пазычаннямі ў эўрапейскую рамані пранікла фанема f напрыклад foros — “мястэчка”. Грэцкія тэрміны, якія цыганы забралі з сабой у далейшыя вандроўкі, дагэтуль складаюць значную частку лексікона ў кожнай эўрапейскай разнавіднасці рамані. Прычым гэтыя пазычанні прысутнічаюць ва ўсіх дыялектах і іх нельга залічыць да пазнейшых крыніцаў. Да найбольш ранніх лексічных пазычанняў належаць словы неба, тыдзень, нядзеля і пятніца; назовы птушак: гусь, голуб, варона, сарока, пава; вішні і маліны; назовы касцей і адвараў; волава і медзь, пакой і крэсла, лялька і калыска; ключ, кій і шчыпцы; піла, цвік і дошка; кацялок, посуд і мыла; дарога, мястэчка і сядзіба. Двума важнымі пазычаннямі былі реtalo — “падкова” і paramisus — “казка, апавяданне” — адно звязанае з працай, другое — з адпачынкам. Сустракаюцца несіметрычныя пазычанні: “левы” (zeravo), для прыметніка “правы” ўласнае слова; для прыслоўя “болын” komi, а для слова “менш” — таксама ўласнае слова. Kralis — “кароль” было перанята з грэцкай, якая ў сваю чаргу пазычыла яго з славянскіх моваў. 3 грэцкай былі ўзяты лічэбнікі для 7, 8, 9, 30, 40 і 50
14 Нямешсі арыгінал гл. у Die Pilgerfahrt des Ritters Arnold von Harff, ed. E. von Groote (Cologne, 1X60), pp. 67—6X.
(хоць валійская рамані за пяць стагоддзяў страціла гэтыя пазычанні, замяніўшы іх апісальнымі назовамі накшталт 3+4, 2x4, 4+5, 3x10 і г.д.). У марфалогіі таксама пачалі выкарыстоўвацца грэцкія фарманты, напрыклад -mos для ўтварэння абстрактных назоўнікаў, канчатак -os у пазычаннях мужчынскага роду, суфіксы -men, -me для ўтварэння дзеепрыметнікаў залежнага стану. Адзін такі дзеепрыметнік тагіте (ад грэцкага “забруджваць”) стаўся назовам фундаментальнай канцэпцыі ў цыганскай сістэме забаронаў на гэтак званую нечысціню. Ці развівалася канцэпцыя на грэцкамоўных тэрыторыях, гэта ўжо цалкам іншае пытанне. Падобным чынам слова-пазычанне “суд” — kris (з таго самага кораня krisis — “ацэнка, меркаванне” — паходзіць слова крызіс) набыло своеасаблівы сэнс у валошскіх ромаў, якія называюць ім механізм вырашэння спрэчак і пакарання за парушэнне цыганскага маральнага кодэксу. Цыганы прынялі таксама грэцкі тэрмін для слова “жаба”, бо першаснае індыйскае слова beng (якое захавала сваё даўнейшае значэнне “жаба” толькі ў сырыйскім дыялекце рамані) набыло значэнне “д’ябал”. Такая змена значэння адбылася, як мяркуе вучоны Паспаці15, праз тое, што бізантыйскія цыганы штодзённа сутыкаліся з грубамаляванымі абразамі, на якіх адлюстроўваўся паядынак св. Георгія з цмокам. Гэтае і іншыя пазьгчанні сведчаць, што грэцкі ўнёсак у рамані доўті час заставаўся нашмат важнейшым за ўплыў іншых моваў, не лічачы, вядома, арыгінальнай індаарыйскай. Гэты час стаў апошнім перыядам агульнай мовы эўрапейскіх цыганоў: калі рамані выйшла за межы грэцкамоўных тэрыторыяў, пачалося адступленне ад агулыіага эўрапейскага дыялекту. Цікавыя звесткі з’яўляюцца, калі выкарыстаць згаданы раней метад глотахраналогіі ў дачыненні дагрэцкай, валійскай рамані і кальдэраша. Атрымоўваецца, што адзінства асноўнай лексікі эўрапейскай рамані пачало разбурацца яшчэ да 1040 г. н.э. з наступным падзелам блізу 1200 г., калі цыганы перайшлі на Балканы.