Цыганы  Ангус Фрэйзэр

Цыганы

Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
83.38 МБ
Прыводзячы прыклады рамані для ілюстрацыі гістарычнага шляху мовы цыганоў, я прапаную звярнуць асаблівую ўвагу на тры найлепшыя даследванні паасобных дыялектаў. Першае з іх — гэта праца Аляксандра Паспаці Etudes sur les Tchinghianes, апублікаваная ў Канстантынопалі ў 1870 г., якая адкрываецца цытаванымі ўжо словамі: “La veritable histoire de la race Tchinghianee est dans Г etude de leur idiome”1. Наступная, манументальная па сваёй грунтоўнасці праца Джона Сэмпсана The Dialect of the Gypsies of Wales выйшла ў 1926 r. Апошняя з гэтых трох кніга, напісаная швэдамі О. Г’ердманам і Э. Люнгбэргам, — The Lan­guage of the Swedish Coppersmith Gipsy Johan Dimitri Taikon (1963).
Адпаведна тры гэтыя працы дазволяйь нам разгледзець рамані на прыкладзе трох геаграфічных тэрыторыяў эўрапейскага рассялення цыганоў. Яны вызначаюць таксама тры асноўныя тыпы носьбітаў рамані. Аляксандар Паспаці пачаў збірапь свой матэрыял у 1850 г. ад вандроўных ныганоў на ўскрайках Канстантынопаля і ў эўрапейскай частцы Асманскай імперыі. Ён не быў кабінетным навукоўцам і сам падкрэсліваў, што цыганскую мову трэба вывучаць у намёце, што ён дакладна і рабіў, стаўшы такім чынам блізкім сябрам ныганоў. У выніку паўстала кніга неацэннай каштоўнасці, нягледзячы на некаторыя фанетычныя ці этымалагічныя памылкі. Варта браць пад увагу і тое, што даследваны Паспаці рэгіён быў важным месйам прыпынку на шляху першай цыганскай міграцыі ў Эўропу. Стэнаграфія фразаў, запісаных вучоным, уяўляе гэтак званы “грэпкі” дыялект рамані.
Матэрыял Джона Сэмпсана збіраўся цягам трох дзссяіхігоддзяў, пачынаючы ад 1894 г. Навуковец быў бібліятэкарам у Лівэрпульскім універсітэце, а гаксама — у сэрцы — паэтам, рамантыкам і бунтаўніком. Цыганы прынялі яго як свайго, і ён з любоўю запісаў цудоўную гаворку валійскіх цыганоў, якая дагэтуль застаецца найчысцейшай з усіх іншых дыялектаў рамані ў Брытаніі. Цыганы, якія гавораць на шатляндскай рамані, атрымалі яе ў спадчыну ад продкаў, прысутнасць якіх у Валіі можна прасачыць амаль ад XVII ст.: таму яны ўяўляюць даўно аселае ў адной краіне цыганскае насельніцтва.
У сваю чаргу на дыялекне, запісаным Г’ердманам і Люнгбэргам у 1940-х гадах (г.зн. кальдэраш), размаўлялі ў першым пакаленні пасяленцы Швэцыі, якія жылі і падарожнічалі па Нарвэгіі, Фінляпдыі, Расеі, Балканах, Польшчы, Нямеччыне і Францыі. Тэйкан ужо тады праілюстраваў міграцыйныя тэндэнцыі адной групы валошскіх ромаў, якая стала вядомая ў друтой палове XIX ст., калі яны прыйіплі на захад з Балканаў, ад расейскіх стэпаў і вугорскіх палёў, робячы амаль такі ж пярэпалах, як іхныя продкі, што за стагоддзі да гэтага трапілі ў Заходнюю Эўропу.
1 “Праўдзівая гісторыя цыганоў — у вывучэ.чні іхнай мовы” (заўв. перакладніка).
Цяпер трэба коратка разгледзець пытанне фанетычнай транскрыпцыі рамані, бо параўнанне працаў вышэйзгаданых аўтараў адразу ж пазнаёміць чытача з праблемамі гэтага кшталту. Складанасці ўзнікаюць таму, што рамані доўгі час заставалася моваю непісьменнага народа, дзеля чаго і ўзніклі розныя спосабы яе пісьмовай перадачы. Іншыя збіральнікі выкарыстоўвалі фанетычныя сродкі сваёй роднай мовы, таму транскрьшцыя часта дэфармавала гучанне. Строга фанетычны альфабэт, як, напрыклад, прыняты Міжнароднай фанетычнай асацыяцыяй, не пакінуў бы ніякіх іпматзначнасцяў. Нягледзячы на тое што гэты альфабэт выдатна спрацоўвае ў тэхнічных працах, сваім аб’ёмам ён значна болыпы, чым 26 літар лацінкі, таму ў пэўнай ступені можа збянтэжыць менш дасведчаных чытачоў. На мой погляд, варта прыняць кампраміснае рашэнне: літары, прыблізная фанетычная вартасць якіх хутчэй за ўсё не будзе скажацца ангельскімі чытачамі, мы пакінем збоку, але для пэўных гукаў, якія па-рознаму транскрыбуюцца ў розных эўрапейскіх мовах і ў ангельскай мове, выкарыстоўваюцца некаторыя надрадковыя знакі і спецыяльныя спалучэнні літар. Прынятыя ў маёй кнізе правілы транскрыпцыі для гэтых выпадкаў пададзены ніжэй у табліцы.
Гучанне ў ангельскім слове
Паспаці
Сэмпсан
Г’ердман, Люнгбэрг
c/iurch
tch
C
ts
c
judge
dj
j
dz
dz
she
sh
s
s
s
treasure
z
z
z
z
inJ-Aom
kh, k
k’
kh
kh
top-йоіе
Ph, P
P’
Ph
Ph
ап/-йі11
th, t
t’
th
th
Іосй (шатляндскас
kh
X
X
X
вымаўленне)
(Спосаб транскрыпцыі, пададзены ў апошняй калонцы, адпавядае прынятаму на Сусветным цыганскім кангрэсе ў 1990 г., з выняткам dz, для азначэння якога выбралі спецыяльную літару2.) Заключныя заўвагі, якія трэба зрабіць наконт фанетычнай транскрыттцыі рамані, наступныя: калі неабходна, доўгія галосныя мы будзем пазначаць простай рыскай зверху (а і г.д.), а націск — схіленай управа рыскай над націскным галосным.
2 У назовах некаторых цытаваных у спасылках працаў для перадачы гэтых гукаў выка-
рыстаны іншыя дыякрытычныя знакі: c,j, s, z.
Нават калі параўнальнае мовазнаўства не дасць нам гарантыяў наконт паходжання самых цыганоў, яно пакажа нам багатую інфармацыю аб радаводзе іхных дыялектаў. Каля 200 гадоў таму адкрылі, што цыганы павінны мець індыйскае паходжанне, бо знайшлося шмат падабенстваў лексікі рамані і некаторых індыйскіх моваў. 3 часам многія пытанні сталі больш яснымі, хоць упэўненасці стала меней. Лінгвістычныя назіранні на дадзеным этапе з’яўляюцца асновай нашага даследвання, таму мы прагледзім метады параўнальнага мовазнаўства, якія грунтуюцца на аналізе трох асноўных аспекгаў мовы — гукавога ладу, структуры і лексікі.
Для сцверджання моўнай блізкасці галоўнае значэнне маюць супольнасць агульнага лексічнага запасу і падабенства граматычных структураў. Трэцім фактарам ёсць рэгулярная гукавая адпаведнасць, г.зн. паслядоўнасць гукавых узаемадачыненняў паміж блізкімі ў значэннях словамі абедзвюх моваў, калі пэўны гук рэгулярна перадаецца іншым.
Цесна звязаныя мовы будуць мець багата падобных словаў, аднак галоўнай ролі колькасць тут не адыгрывае. Больш важнае падабенства ў кансерватыўным пласце лексікі агульнага значэння, якая звычайна не пераймаецца з іншых моваў. Гэтыя кансерватыўныя элементы лексікону ўлучаюць асабовыя займеннікі (я, ты і г.д.); словы, якія выражаюць асноўныя дзеянні ці станы (піць, бачыць, спаць); прыметнікі, якія апісваюць асноўныя якасці (вялікі, гарачы)', назоўнікі для шырока распаўсюджаных аб’ектаў (вада ці чалавек)', назовы частак цела (валасы, галава, hoc) або цссных сваяцкіх дачынснняў (брат, бацька, сястра).
Што да граматычных рысаў, то марфалагічны лад мовы (г.зн. словазмяненне пры дапамозе флексіі або чаргавання каранёвых галосных) больш кансерватыўны, чым яе сінтаксіс (устойлівыя выразы і канструкцыі сказаў). Калі мы натрапім на адпаведнасці ў марфалогіі, напрыклад у скланенні назоўнікаў ці спражэнні дзеясловаў, то амаль немагчыма, каб яны былі вынікам пазычання. Хоць поўнасцю адкідаць магчымасці пазычання таксама нельга, бо для міжмоўнай інтэрферэнцыі няма выразных межаў.
Калі мы выкарыстаем гэтыя тры тэсты эвалюцыйных узаемадачыненняў — агульнасць асноўнай лексікі, падабенства граматычнай структуры і рэгулярную гукавую адпаведнасць — у дачыненні да рамані і некаторых індыйскіх моваў, усе высновы пацвердзяць адзінства паходжання.
Пададзеная ніжэй табліца ілюструе лексічнае адзінства на прыкладзе найбольш кансерватыўнай лексікі, якая для нас вельмі важная. (Індыйскія мовы тут паказаны толькі санскрытам іхіндзі3. Пытанне пра
3 У якіх 5 і у прыблізна адпавядаюць ангельскаму sh.
тое, якая індыйская мова найбліжэйшая да рамані, мы разгледзім пазней.)
Беларуская мова
Санскрыт
Хіндзі
Грэцкая рамані
Валійская рамані
Рамані Тэйкана
бацька
tata
tat
dat, dad
dad
dad
бачыць
dpk§ati
dekh-
dik-
dikh-
dikh-
брат
bhratr
bhaT
pral, plal
phal
pral
вада
paniya
panl
pani
pan!
pai
валасы
vala
bal
bal
bal
bal
вялікі
vatjra
bara
bard
baro
bard
галава
siras
sir
sero,serd
sero
serd
гарачы, цёплы
tapta
tatta
tatto
tato
tato
наш
asmaka
hamara
amard
amaro
amard
HOC
nakka
nak
nak
nakh
nakh
сонца
gharma
gham
kam
kham
kham
спаць
svapati
sona
sov-
sov-
sov-
сястра
bhaginT
bahn
pen, ben
phen
phei
ты
tuvam
tu
tu
tu
tu
чалавек
manuja
manusya
manus
manus
manus
я
maya
main
me
me
me
Адпаведнасці паміж санскрытам (або хіндзі) і рамані ў пададзеных прыкладах выразныя, з выняткам словаў брат і сястра, да якіх я вярнуся пазней. Спіс можа быць нашмат даўжэйшы. Кожны з трох дыялектаў рамані змяпгчае больш за 500 словаў, якія маюць індыйскае паходжанне.
Перш чым прааналізаваць граматычныя і фанетычныя сувязі, неабходна разгледзець шырэй індаарыйскую групу моваў. У вялікай сям’і гэтак званых індаэўрапейскіх, якая ахоплівае бальшыню эўрапейскіх моваў і даходзіпь да Цэнтральнай Азіі, самыя ўсходнія групы называюцца індаіранскімі, бо ўтварыліся з індаарыйскага і іранскага адгалінаванняў. Індаарыйскія, ці індыйскія, мовы развіліся ў асяроддзі індаэўрапейскіх носьбітаў (пастухоў-вандроўнікаў, вядомых у гісторыі як арыйцы), якія мігравалі на ўсход з эўразійскіх стэпаў. На індыйскі падкантынент яны прыйшлі з поўначы ў 2-м тысячагоддзі да н.э., а можа і раней. Найстаражытнейіпыя пісьмовыя помнікі індаарыйскай мовы знаходзяцца ў святых кнігах — Ведах. На падставе аднаго з дыялектаў ведычнага санскрыту ў далейшым развіўся класічны санскрыт з багатай літаратурай. Першы перьтяд развіцця санскрыту называецца старажытным індаарыйскім. Класічны санскрыт ператварыўся ў мову, якую
Карта 1
Некаторыя індаіранскія мовы (неіндаіранскія мовы пададзеныя ў дужках)
штучна захоўвалі ў адпаведнасці з святымі кнігамі: у гэтым абмежаваным часава зрэзе мовы мы не знойдзем ніякіх дыялектаў і геаграфічных разбежнасцяў. Сярэдні індаіранскі перыяд пачаўся блізу VI ст. да н.э., калі сталі развівацца розныя народныя гаворкі, якія спрасцілі некаторыя складанасці санскрыту. Гэтак званыя пракрыты (пракрыт — натуральны, неадшліфаваны) з сваёй дыялектычнай разнастайнасцю замянілі санскрыт у штодзённым жыцці пачынаючы прыблізна ад V ст. да н.э. Санскрытусё ж працягваў адыгрываць прэстыжную ролю, падобна як лаціна ў жыцці Эўропы, і дагэтуль застаецца адной з афіцыйных моваў у Індыі. У сваю чаргу пракрыт пачаў (каля VI ст. да н.э.) замяшчацца больш развітой разнавіднасцю сярэдняй індаарыйскай мовы пад назовам апабрамша (“якая ападае”). Яна ўсё яшчэ базавалася на пракрыце і рэгулявалася ў адпаведнасці з вонкавымі мадэлямі санскрыту; хоць і прысутнічалі гукавыя змены, аднак змены ў граматыцы і сінтаксісе былі больш абмежаваныя. Мы не маем дэталёвых звестак пра пераход ад сярэдняй індаіранскай мовы да найстарэйшых формаў сучасных моваў, называных новымі індаіранскімі. Гэты пераход адбываўся цягам стагоддзяўда 1-гатысячагоддзян.э., калі граматычныя інавацыі сталі шырока распаўсюджанымі, а мясцовыя адрозненні пачалі праяўляцца ўсё мацней і мацней. На вялікіжаль, асабліва важны перыяд для больш дакладнага ўстанаўлення паходжання рамані з’яўляецца для нас своеасаблівымі “цёмнымі вякамі”.