Цыганы  Ангус Фрэйзэр

Цыганы

Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
83.38 МБ
Е Pitsard, Les Tziganes ou Bohemiens (Geneva, 1932).
падкрэсліў, што неадпаведнасць адных звестак пра цыганоў іншым можа сведчыць аб комплексным паходжанні народа.
Наагул выявілася, што бальшыня ранейшых даследванняў расавых тыпаў, якія абапіраліся ў асноўным на вымярэнне параметраў чэрапа, недакладныя і пазбаўленыя статыстычнай важкасці. Цяпер вядома, што структура чэрапа не да канца абумоўленая спадчыннымі фактарамі, таму толькі на падставе яе даследванняў нельга рабіць высновы пра далёкую мінуўшчыну этнічнай групы. Пазнейшыя працы9 такога кшталту не ўнеслі большай яснасці ў пытанне цыганскіх вытокаў. Аднак метады антрапалагічных даследванняў пастаянна развіваюцца. Вывучэіше групаў крыві ў вузкагенетычным значэнні павінна стаць дадатковым спосабам этнічнай класіфікацыі і ў значнай ступені выцесніць непасрэднае даследванне прапорцыяў цела. Алошнім часам у такім падыходзе пачалі выкарыстоўваць і іншыя спадчынныя біяхімічныя характарыстыкі. Навука этнічнай генетыкі, для якой група крыві дае масу інфармацыі, часам можа з вялікай верагоднасцю прасачыць шляхі міграцыі і каланізацыі чалавека. На першы погляд вывучэнне тыпаў крыві падавала пэўныя надзеі і ў выпадку з цыганамі.
Пачынаючы ад 40-х гадоў XX ст. шматлікія даследванні паказалі, што сярод цыганскага насельніцтва колькасць носьбітаў антыгена В нашмат вышэйшая за эўрапейскі ровень. Размеркаванне антыгенаў сістэмы АВО з’яўляецца моцным доказам на карысць тэорыі індыйскага паходжання цыганоў (антыген В сустракаецца на субкантыненце ў два разы часцей, чым у Эўропе, хоць і тут ёсць разыходжанні). Частотнасць антыгенаў сістэмы рэзус у цыганоў не надта розніцца ад яе эўрапейскага значэння, але і не супярэчыць індыйскаму паходжанню народа. Пазней у Швэцыі, Брытаніі і Славеніі з’явіліся новыя даследванні, вынікі якіх значна адрозніваліся ў плане лакалізацыі протацыганоў, a таксама адыходзілі ад ранніх мадэляў цыганскага паходжання. Урэшце гэты шэраг біялагічных пошукаў10 сутыкнуўся з тымі ж праблемамі, што некалі і Пітар. Вызначэнне “тыповага” ўзору цыгана ўскладняецца тым, што народ зазнаў моцнае ўздзеянне розных этнічных дамешкаў і генафонд кожнай цыганскай супольнасці можа быць вельмі скажоны: хапіла толькі аднаго на сотню шлюбу з нецыганом, каб сённяшняя прапорцыя неіндыйскіх продкаў складала больш за палову цыганскага насельніцтва. Больш затое, малыя і адасобленыя групы, дзякуючы выпад-
9 Напрыклад, В. Ely, ‘Les Cranes tsiganes des collections du Musee de I’Homme', Bulletins de la Societe dAnthropologie de Paris (1967), pp. 177—192; i R. Reyment, 'Les Voyageurs suedois: aspects physiques et linguistiques’, Etudes Tsiganes (1981), no. 4, pp. 1—14.
І9Добра падсумаваны ў кнізе R. G. Gropper, ‘What does blood tell?’, GLS/NAC Newsletter, 4 (1981), nos 2, 3 and 4. Параўн. таксама C. Corrain, ‘Sintesi di ricerche antropometriche ed emotipologiche tra gli Zingari europei’, Lacio Drom (1978), no. 6, pp. 22—29.
ковым спадчынным зменам, генетычна разыходзяцца адна з адной. Нягледзячы на тое што ў гэтай галіне" працягваюць з’яўляцца працы, якія могуць прынцыпова ўзбагаціць стан нашых сённяшніх ведаў пра цыганоў, дагэтуль застаюцца актуальнымі словы, сказаныя ў 1983 г. у дачыненні да цыганоў Марантам: “Існуе неабходнасць далейшых грунтоўных даследванняў гэтага народа з асаблівым акцэнтам на тыя фактары, частотнасць якіх адрозніваецца ў эўрапейскім і паўночна-індыйскім рэгіёнах”12.
Падсумоўваючы, можна сказаць, што фізічная антрапалогія і этнагенетыка ў іх цяперашнім тэарэтычным і пракгычным стане могуць толькі наводзіць на нейкія высновы, але не дыктаваць іх. Гэтыя навукі адхінаюнь нам заслону мінуўшчыны не больш, чым гістарычнае мовазнаўства, але яны пацвярджаюць на падставе пазалінгвістычных звестак індыйскае паходжанне як цыганоў, так і іхнай мовы. Аднак ні мовазнаўства, ні фізічная антрапалогія, ні генетыка не даюць нам ніякай падказкі наконт таго, у якіх гістарычных акалічнасцях адбывалася міграцыя і рассяленне носьбітаўрамані або чаму наагул адбыўся гэты сыход.
Этнічныя паралелі
Ёсць, прынамсі, адна этнічная выснова, падказаная моўным матэрыялам. Яна грунтуецца на шырока распаўсюджаным сярод цыганоў назове мужчыны цыганскай расы. У эўрапейскай рамані гэта ром, у армянскай — лом, у сырыйскай і пэрсідскай рамані — дом. Усе яны, несумнеўна, знаходзяцца (прайшоўшы рэгулярныя фанетычныя змены ў эўрапейскай і армянскай рамані) у беспасярэдняй фанетычнай сувязі з санскрыцкім domba і сучасным іранскім dom ці dum, якія належаць да асаблівага кангламерату плямёнаў. Існуюць згадкі пра домаў як музыкаў ужо ад VI ст. У санскрыце гэтае слова азначала “чалавек ніжэйшага стану, які жыве з спеваў і музыкі”. У сучасных індыйскіх мовах роднасныя словы маюць мноства блізкіх значэнняў, напрыклад: ‘каста вандроўных музыкаў’ (сіндхі); ‘слуга’ (лахнда); ‘вандроўны музыка’ (панджабская мова); ‘цёмнаскуры чалавек ніжэйшай касты’ (заходнепахар-
11 Даследванне групаў крыві і іншых генетычных адзнак (напрыклад, адбіткаў пальцаў, адчування смаку), якія паказваюць заўважныя адрозненні паміж цыганамі ў Вугоршчыне і вугорцамі, атаксама значнае падабенства паміж цыганамі і індыйцамі, можназнайсціў Т. Tauszik, ‘Humanand medical-genetic examinations of the Gypsy population in Hungary’, GLS/NAC Newsletter, 9 (1986), no. 4. Дадзеныя зСлаваччыны i Індыі параўнаныя ў V. Bhalla, ‘Marker genes as guides to the kinship of populations: a plea for linguisticcum-anthropogenetic approach to the problem of “Roma” ancestry’’, in Romani Language and Culture, eds. S. Bali& et al. (Sarajevo, 1989), pp. 155—163.
ІЛА. E. Mourant, Blood Relations: Blood Groups and Anthropology (Oxford, 1983), p. 98.
ская мова). Імя можа несці ў сабе водгалас сапраўднай касты і статусу продкаў азіяцкіх і эўрапейскіх цыганоў, хоць і не ўдаецца звязаць рамані з нейкім канкрэтным індыйскім дыялектам. Домы, як і іншыя вандроўныя плямёны Індыі, маглі таксама мець дравідыйскае паходжанне. Яны дагэтуль існуюць як вандроўныя плямёны з шырокім спектрам рамёстваў і заняткаў — майстры пляцення кошыкаў, кавалі, барды, музыкі, жабракі. Гэта дастаткова праўдападобная гіпотэза, што менавіта з домаў складаецца вялікая частка групаў, якія эмігравалі. Прычыны такога перасялення маглі быць рознымі, напрыклад вайна або голад.
У кожным разе такіх здагадак недастаткова, таму трэба шукаць іншых паралеляў. Амаль паўтара стагоддзя існавала думка, што ў блізкай сувязі з цыганамі знаходзіцца банджара13 — мяшаная этнічная група падарожных гандляроў, якую часта называюць адным з “крымінальных вандроўных плямёнаў” Індыі. Многія з іх цяпер знаходзяцца ў цэнтральнай або паўднёвай Індыі і карыстаюцца дыялектам той мясцовасці, у якой жывуць. Трэба адзначыць, што іхная уласная мова, банджара ці ламані14, выяўляе малое падабенства да рамані.
Некаторыя цыганы, якія цяперашнім часам займаюцца даследваннямі свайго паходжання, схіляюцца да альтэрнатыўных гіпотэзаў15, паводле якіх іх продкамі з’яўляецца не стракаты гурт музыкаў і вандроўнікаў ніжэйшага стану, а кшатрыі (kshatriyas) — ваяры, якія займалі другое месца сярод чатырох кастаў індыйскага грамадства. Гэтае меркаванне знайшло падтрымку ў творах пэўных індыйскіх пісьменнікаў16, дзе праходзіць думка, што цыганы могуйь паходзіць ад ваяроў джатаў або раджпута17. Такая пярэстасць цыганскіх продкаў магла б растлумачыць шэраг найбольш характэрных расавых тыпаў сучасных цыганоў. Але пры воінскіх лагерах зазвычай існавала вялікая колькасць слугаў (банджара і іншых), якія служылі ў якасці кавалёў, прадказальнікаў, артыстаў і г.д., і сацыяльны падзел паміж імі паступова пачаў зацірацца. Такія тэорыі, аднак, часта не пазбаўленыя суб’ектыўнасці. Вытанчанасць
13 Першыя такія меркаванні з’явіліся ў G. de Longperier, ‘L’Inde et ses mysteres’, Musee universel, 1 (1875), pp. 330—336. Найноўшае аспрэчванне гэтыхтэорыяў падае 1. Mroz, ‘Les Lohar, les Banjara et le problcme de 1’origine des Tsiganes’, Etudes Tsiganes (\990), no. 1, pp. 3—14.
I4G. A. Grierson, Linguistic Survey of India, vol. 9, part III (Delhi, 1907), pp. 255—325; R. L. Trail, The Grammar of Lamani (Norman, OK, 1970).
13Характэрны прыклад можна знайсці ў J. Kochanowski, ‘Roma — History of their Indian origin’, Roma, 4 (1979), no. 4, pp. 16—32.
'^Асабліва W. R. Rishi, Introduction to Multilingual Romani Dictionary (Chandigarh, 1974); Introduction to Romani Punjabi English Dictionary (Patiala, 1981); ‘Roma — a study’, Roma, I (1983), no. 2, pp. 1—10; i ‘History of Romano movement, their language and culture’, y Romani Language and Culture, pp. 1—10.
І7Гіпотэза джацкага паходжання абмяркоўвасцца ў наступным раздзеле, гл. с. 33—34.
джацкіх ваяроў VIII ст., якую ім прыпісваў у XII ст. другі пласт воінаў, не выклікае даверу ў больш скептычнага чытача, асабліва калі ўзяць пад увагу перамогу над раджпутамі, атрыманую ў бітве пад Тараінам у 1192 г. турэцка-афганскімі Газнэвідамі.
Такім чынам, пакуль што немагчыма дакладна акрэсліць час і месца паходжання народа, і застаецца шмат месца для разважанняў пра тое, хто дакладна, людзі якой касты і якога роду заняткаў, пакінулі індыйскі субкантынент каля тысячы гадоў таму і зрабілі яны гэта разрознена ці як адна група. Некаторыя вучоныя, як, напрыклад, Сэмпсан, сцвярджаюць на падставе лінгвістычных звестак, што пад час свайго першага пранікнення на тэрыторыю Пэрсіі цыганы былі першым народам, які карыстаўся адзінай моваю. Іншыя, напрыклад Тэрнэр, падаюць супрацьлеглыя мовазнаўчыя доказы. На іх погляд, марфалагічныя, лексічныя і фаналагічныя адрозненні паміж эўрапейскай, армянскай і азіяцкай рамані можна лёгка растлумачыць, калі дапусціць, што цыганы пакідалі сваю прарадзіму паступова і некаторыя адрозненні ўжо існавалі ў іхнай мове пад час перасялення з субкантынента. Апошні пункт гледзішча, здаейца, больш пераканаўчы. Тым не менш не варта выключаць магчымасці таго, што розныя міграцыйныя групы захоўвалі кантакты паміж сабою або зноў іх усталёўвалі, што абумовіла пэўную ступень двухбаковага моўнага ўзаемадзеяння.
Лексічная статыстыка
Спрэчныя пытанні можна было б развязаць хутчэй пры ўмове існавання пэўнага спосабу дакладнага датавання шляхоў развіцця дагістарычнай мовы, падобнага, напрыклад, да радыевугляводнага аналізу (шкала распаду І4С у арганічных рэчывах), які стаўся карысным у многіх іншых галінах. У 50-х гадах XX ст. амэрыканскі лінгвіст Морыс Свадэш распрацаваў метад, які нібыта дазваляў прыблізна датавапь зрэзы мовы ў катэгорыях рэальнага часу. Названы глотахраналогіяй, або лексічнай статыстыкай18, ён грунтаваўся на тым, што чым большы перыяд часу аддзяляе супольнікаў моўнай сям’і ад моманту іх разыходжання з агульным моўным продкам, тым большыя адрозненні паміж імі. Фундаментальнай пасылкай метаду стала тое, што асноўны лексічны запас (адрозна ад фаналогіі і струкгуры) з’яўляецца адзіным сектарам мовы, які змяняецца ў прыблізна аднолькавым тэмпе. Важнасць аналізу асноўнай лексікі мы ўжо абмяркоўвалі. Свадэш паспрабаваў зрабіць яе