Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
У Бізантыі цыганы (як гэта адлюстравалася на лексіцы іх мовы) пазнаёміліся з хрысціянскім светам. На дарогах і ў партах яны сустракалі вандроўнікаў з усёй Эўропы і пазнавалі новыя мовы. Напэўна, цыганы чулі пра Святую зямлю; яны бачылі, што пілігрымы былі прывілеяванымі падарожнымі. Усе гэтыя веды спатрэбіліся цыганам, калі па нейкім часе яны намерыліся працягнуць сваю міграцыю ў свет заходняга хрысціянства.
^А. Paspati, Etudes sur les Tchinghian.es (Constantinople, 1870), p 169.
Сербія, Баўгарыя, Валошчына, Малдавія
Кірунак далейшага развіцця лінгвістычных адрозненняў рамані канчаткова вызначыўся перад канцом XIV ст., калі цыганы ўжо грунтоўна атабарыліся ва ўсіх балканскіх правінцыях. На сербскіх тэрыторыях, дзе паўднёвыя славяне нарэшце здабылі свабоду пад кіраўніцтвам Стэфана Душана, у эдыкце таго ж Стэфана аб заснаванні манастыра св. Міхаіла і Габрыіла (Прызрэн, 1348) у пераліку майстроў узгаданыя цынгарыі. Аднак у гэтым выпадку гукавое падабенства ўвяло ў зман: слова азначала папросту “шаўцы”!6. Алеў 1362 г. удакуменце суседняй Рэспублікі Рагузы (Дуброўнік) занатаваны загад кавалю вярнуць у адказ на просьбу двух “эгіпцянаў”, Улаха і Вітана (adpetitionem Vlachiet Vitani Egyptiorum), восем кавалкаў срэбра, якія яны пакінулі яму на захаванне. А ў 1378 г. апошні цар Баўгарыі Іван Шышман перадаў Рыльскаму манастыру некаторыя вёскі, якія ўлучалі гэтак званыя Агупові клеці. Слова клеці азначае хаты, а пытанне аб тым, ці агупові — гэта “эгіпцяне”, г.зн. аселыя цыганы, застаецца адкрытым. Аднак не падлягае дыскусіі агульнае меркаванне, што цыганы тады павінны былі трапіць на баўтарскія землі, бо яны ўжо былі на суседніх тэрыторыях.
Тым часам наступ Асмана няўхільна паглынаў балканскую тэрыторыю. Іван Шышман мусіўу 1371 г. абвясціць сябе васалам султана, а дагэтуль туркі занялі большую частку Македоніі. У1389 г. была прыведзена да васальнага статусу Сербія; у 1391 г. Боснія і Валошчына (Валахія) былі вымушаныя плаціць штогадовыя даніны; у 1396 г. была поўнасцю анэксавана Баўгарыя.
Валошчына і Малдавія занялі ў гісторыі цыганоў асаблівае і разам з тым ганебнае месца, бо там іх сістэматычна ператваралі ў рабоў. Лацінамоўныя валахі, нашчадкі якіх насяляюць сучасную Румынію і Малдову, мігравалі з Трансыльваніі ў XIII і XIV стст. спачатку да Валошчыны (“Зямлі валахаў”), а потьтм да Малдавіі, якія сталі незалежнымі княствамі. Абедзве краіны былі хрысціянскімі, у асноўным праваслаўнага вызнання, хоць Валошчына часам схілялася ў бок Рыма. Перыяд іх сапраўднай незалежнасці быў кароткі, і большасць свайго існавання яны знаходзіліся пад уладаю суседзяў. Але абедзве дзяржавы распрацавалі свае ўласныя, вельмі падобныя метады зносінаў з цыганамі і захавання іх у якасці каштоўнай рабочай сілы.
Ужо ў самых ранніх звестках пра цыганоў іх роля абмяжоўваецца нейкай формай рабства ў князя або манастыроў. Першая згадка пра іх у
Параўн. F. X. Miklosich, Uber die Mundarten und die Wanderungen der Zigeuner Europas (Denkschriften der kaiserliehen Akademie der Wissenschaften, Philosophisch-historischc Klassc, Vienna), vol. 23 (1874). p. 6.
румынскіх архівах сустракаецца ў дакуменце 1385 г., выдадзеным ваяводам Данам I, валадаром усёй Валошчыны, на карысць Тысманскага манастыра Дзевы Марыі. У гэтым дакуменце ваявода пацвярджае факт даравання 40 цыганскіх сем’яў (atsingani) манастыру св. Антонія ў Вадзіцы, падпарадкаванаму Тысманскаму манастыру, якое было зробленае пад час панавання ягонага дзядзькі, ваяводы Ўладзіслава. У 1388 г. манастыр у Коцыі атрымаў ад наступнага валошскага князя, Мірчэ Старога, дар з 300 сем’яў. У Малдавіі дакумент 1428 г. перадае запіс пра дараванне 31 намёта цыганоўі 13 намётаў татараў, зроблены Аляксандрам Добрым Быстрыцкаму манастыру. Значная частка пазнейшых румынскіх дакументаў XIV—XV стст., напісаных на славянскіх мовах, адзінагалосна пацвярджае, што ў гэтых дунайскіх княствах рабства цыганоў было шырока распаўсюджанае ад пачатку іхнай міграцыі туды.
Напачатку гэта была пераважна грашовая эксплуатацыя, але як пачалі дараваць цыганскія сем’і, дык перадавалася і права на спагнанне даніны (працай, грашыма або таварамі). 3 часам гэткая форма эксплуатацыі ператварылася ў правы над асобай, якая плаціла даніну. Цыганы фактычна набылі эканамічную значнасць, таму валадары неахвотна вызвалялі іх. Княствы страцілі сваё багаййе, якое мелі калісьці з утрымання важных гандлёвых шляхоў. Спачатку цэрквы і манастыры, потым баяры (уладальнікі маёнткаў) зразумелі, што цыганы вельмі каштоўныя для іх. Збяднелыя сяляне прадавалі свае землі і ператвараліся ў прыгонных земляробаў, але нішу паміж сялянамі і майстрамі запоўнілі цыганы, якіх цанілі як спецыялізаваных на асаблівых рамёствах майстроў — кавалёў, слесараў, бондараў і г.д. Пакуль цыганы вялі вандроўны лад жыцця, нельга было разлічваць на эксплуатацыю іх. Каб прадухіліць уцёкі цыганоў, іх ператваралі ў баярскіх рабоў, бо раней яны былі рабамі царквы; а каб зрабіць кантроль паўсюдным, было абвешчана, што цыган без гаспадара становіцца ўласнасцю дзяржавы17.
Цыганы, падначаленыя брытанскай кароне, плацілі штогадовую даніну, але не мусілі заставацца на адным месцы; часта іх пераследвалі па свежых слядах. Летам яны жылі ў намётах, а зімою — у зямлянках-прытулках, якія яны выкопвалі ў лясах каля вёсак. Пакуль цыганы, падначаленыя манастырам і баярам, поўнасцю падпарадкоўваліся сваім гаспадарам, яны не мелі ніякіх асабістых правоў. He толькі самі яны, але і іхныя дзеці станавіліся маёмасцю, якую можна было прадаваць, выменьваць або дараваць. Румынскі мужчына, які пабраўся шлюбам з цыганкай, таксама станавіўся рабом. Тое ж адбывалася і з румын-
17 Параўн. Р. N. Panaitescu, ‘The Gypsies in Walachia and Moldavia: a chapter of economic history’, JGLS (3), 20 (1941), pp. 58—72; i N. Gheorghe, ‘Origin of Roma’s Slavery in the Rumanian principalities’. Roma, 7 (1983), no. 1, pp. 12—27.
кай, што выходзіла замуж за цыгана. Некаторыя цыганы жылі ў вёсках і, апрача працы на фермах паноў, працавалі цырульнікамі, краўцамі, пекарамі, мулярамі і хатнімі слугамі; жанчыны займаліся рыбалоўствам і хатняй працай, выбельваннем лёну, шыццём адзення і вышываннем. Поўную свабоду малдаўска-валошскія цыганы атрымалі толькі пасля 1856 г.18
18Параўн. М. Kogalniceanu, Esquissesur I’histoire... des Cigains (Berlin, 1837).
4
ВЯЛІКІІІАДМАН
Пры канцы XIV ст. магутнае Вугорскае Каралеўства сутыкнулася тварам у твар з турэцкім нашэсцем. Землі Каралеўства значна выходзілі за межы цяперашняй Вугоршчыны і ўлучалі Трансыльванію, большая частка якой стала ў XX ст. Югаславіяй і Чэхаславаччынай. Час першага з’яўлення цыганоў у Вугорпгчыне не да канца вядомы. Аграм (Загрэб) быў тады часткаю Каралеўства, і цягам блізу 80 гадоў, пачынаючы ад 1382 г., судовыя акты Аграма перадаюць звесткі пра шэраг судовых справаў, звязаных з мяснікамі, якіх называлі цыгане, чыкане або чыганыхіне (Cigan, Cygan, Chickan, Czyganychyn)1. Пачынаючы ад 1370-х гадоў вугорскі назоў цыганы (cigany) сустракаецца ў архівах як найменне сям’і і ў назовах вёсак2. Найбольш ранняя згадка такога кшталту знаходзіцца ў лісце Атакара II Багемскага да папы Адрыяна IV, дзе князь, апісваючы сваю перамогу над Бэлам IV Вугорскім, перадае, што ў складзе войска Бэлы былі цынгары (Cingari)3.
Спачатку здаецца, што распаўсюджанасць словаў цыган, цыганы або цынгары сведчыць на карысць цыганскай прысутнасці на гэтых землях. Аднак потым узнікаюць супярэчнасці. Геаграфічныя назовы, якія на першы погляд ёсць каштоўнай падказкай, абмяжоўваюцца вельмі сціслай зонай ужытку — паўночна-заходняй Трансыльваніяй і суседняй з ёю тэрыторыяй. Менавіта тут знаходзілася шляхоцкая сям’я з прозвішчам Цыган, карані якой сягаюць да нашэсця вугорцаў у IX ст.4 Што да выкарыстання асабістых імёнаў, утвораных на базе слова цыган у дакументах аграмскіх судовых спрэчак, то ніводная гістарычная звестка не выглядае дастаткова пераканаўчай. Людзі, пра якіх згадвалася, займаліся занадта сталымі для цыганоў прафесіямі і рамёствамі, а таксама звярталіся па судовую дапамогу без дастаткова сур’ёзных, як дая чужа-
1 L. Wiener, ‘Ismaelites’, JGLS(2), 4 (1910), рр. 83—100.
2 Гл. J. Vekerdi, ‘Earliest archival evidence on Gypsies in Hungary’, JGLS(4), 1 (1977), no. 3, pp. 170—172. .
3 Цытата знаходзіцца ў F. Predari, Grigine e Vicende del Zingari (Milan, 1841), p. 63.
4 Гл. J. Vekerdi, ‘La parola “Zingaro” nei nomi mcdicvali’, Lacio Drom (1985), no. 3, p. 31.
земцаў, падставаў. Звесткі пра жаўнераў Атакара таксама неадназначныя, бо ў найлепш захаваным варыянце ягонага ліста да папы слову Cingarorum адпавядае Bulgarorum.
Калі адкінуць усе гэтьтя супярэчнасці, то першае сведчанне пра вугорскіх цыганоў з’явілася трохі пазней5. У 1416 г. паўднёва-трансыльванскае мястэчка Брасо (Brasso) (калісьці Кранштат, цяпер румынскі горад Брашаў) забяспечыла “пана Эмаўса з Эгіпта і 120 ягоных спадарожнікаў” правіянтам і грашыма. Пра Эмаўса і кірунак ягонага далейшага падарожжа нічога больпі невядома. Калі ён ішоў на захад, то быў прадвеснікам падзеяў наступнага года. У 1417 г. адбыўся драматычны паварот і пачалася новая эра ў гісторыі цыганоў. Яны прыбывалі ў Цэнтральную і Заходнюю Эўропу арганізаванымі групамі як пілігрымы, просячы і атрымоўваючы дапамогу. Гэтыя падзеі ў 1417 г. і пазней выклікалі вялікі пярэпалах, таму ўзнікае спакуса меркаваць, што прыбыццё цыганоў з Балканаў у Заходнюю Эўропу выглядала свайго роду феномэнам.
Хутчэй за ўсё іх наплыў не быў такі неспадзяваны і сканцэнтраваны. Напрыклад, у актах мястэчка Гільдэсгайм у Ніжняй Саксоніі запісана інфармацыя з 1407 г. пра дар, “зроблены ў гарадской ратушы татарам пасля прачытання іх просьбы”. У пазнейшых актавых запісах паўночна-нямецкі тэрмін “татары” выразна адносіўся да цыганоў, таму і ў гэтым выпадку гаворка магла ісці менавіта пра іх. Падобным чынам акты швайцарскага Базэля зарэгістравалі даванне “ў адпаведнасці з воляй Божай” міласціны паганцам (Heiden) у 1414 г. Слова “паганец” у дачыненні да цыганоў пазней піырока распаўсюдзілася на нямецкаі дацкамоўных тэрыторыях, стаўшы амаль такім жа пашыраным, як і “Zigeuner". Менш верагоднае датаванне рознымі заходнімі хронікамі цыганскага прыбыцця: у Гэсэ — 1414 г., у Майсэне і Багеміі — 1416 г.