Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
Напэўна, цыганы пакінулі Швайцарыю ў верасні 1418 г. Групы, што заставаліся навідавоку цягам наступных гадоў, не былі вялікімі: застацца маглі хіба толькі групы — ядры і невялікая колькасць кіраўнікоў —
лідэраў. Часам такія ядры заставаліся разам, часам — падзяляліся на меншыя часткі. Так, у лістападзе 1418 г., згодна з хронікай Мюліха, да Аўгзбурга падышла вялікая група цыганоў, якая “складалася з двух князёў і пяцідзесяці мужчынаў, мноства жанчынаў і дзяцей; яны казалі, што паходзяць з Эгіпта”.
Калі мы крыху павернем аб’ектыў нашага даследвання, то заўважым цыганоў у Францыі. 22 жніўня 1419 г. група “сарацынаў” з’явілася пад маленькім мястэчкам Шатыён-ан-Домб (сёння Шатыён-сюр-Шалярон), якое тады залежала ад Савоя. Г этыя цыганы паказалі лісты ад князя савойскага і ад імператара; савойскі дакумент, здаецца, не быў падробкай9. Іх добра прынялі, далі віна, аўса і тры фларэны. Праз два дні “Андрэй, князь Малога Эгіпта, з 120 ці больш спадарожнікамі прыбыў у Сан-Ляран, каля Маконы, што ўсяго за шэсць лігаў ад Шатыёна. Мястэчка падтрымала іх хлебам, віном. Архіў дзіўнымі словамі апісвае прыхадняў як “людзей з страшным выглядам — як у постаці, валасах, так і ва ўсім іншым”. Яны разбілі на паляхтабары, а мужчыны, як і жанчыны, займаліся хірамантыяй і варажбою. Калі архіўны дакумент згадвае пра некаторыя ашуканствы цыганоў, то сам князь дасціпна апісвасцца як “Андрэй, які называе сябе князем Малога Эгіпта”. Праз пяць тыдняў (1 кастрычніка 1419 г.) мы бачым цыганоў ужо ў праванскім Сыстэроне, зноў пад назовам “сарацынаў”. Цыганам забаранілі ўваходзіць у горад, але яны заставаліся напаляхдвадні “якжаўнеры” (гэта, без сумневу, азначае — у намётах). На іхных конях ім была перададзена ежа.
Праз тры месяцы мы зноў сустракаем князя Андрэя і яго цыганскую кампанію, цяпер ужо ў Бэльгіі. Зусім магчыма, што гутарка ідзе пра тых цыганоў, якія год таму былі ў Францыі. У гэтым, вядома, нельгабыцьда канца ўпэўненым. Здаецца, што цыганы не мелі ніякіх цяжкасцяў з вырабам копіяў сваіх абарончых лістоў, і кожны, каму давялося кіраваць паасобнай групай, мог выдаць сябе за правадыра, запісанага ў дакуменце; з другога боку, магчымае тут і простае супадзенне імёнаў. Прынамсі, брусэльскія цывільныя акты паказваюць, што ў студзені 1420 г. група пад кіраўніцтвам “князя Малога Эгіпта, Андрэаса” атрымала ад гараджанаў пэўную колькасць піва і віна, хлеб, карову, чатыры авечкі і 25 залатых манет. Пазней, у сакавіку 1420 г., гарадскія дакументы Дэвэнтэра занатавалі акт даравання каля сарака коней па даручэнні олдэрмэна “пану Андрэасу, князю Малога Эгіпта” (Hoefscheid Heren Andreas, Hertoch van Cleyn-Egypteri), “які пакінуў свае землі дзеля хрысціянскай веры і прыбыў да нашага мястэчка з сотняй чалавек: мужчынаў, жанчы-
9 Параўн. М Pastore, ‘Zingari nello Stato Sabaudo’, Lacio Drom <1989), nos 3—4, pp. 6—19, esp. p. 7.
наў і дзяцей. Ён мае ліст ад караля рымлянаў, які заклікае дапамагаць ім і ставіцца да іх прыхільна ва ўсіх краінах, дзе яны могуць вандраваць”. Усяго гэтая кампанія атрымала 25 фларэнаў наяўнымі, хлеб, піва, селядцы і салому, мястэчка таксама панесла страты ад ачысткі гумнаў, на якіх спалі цыганы, і выдаткаў ад праводзінаў іх на ўсход, да Гура.
Існуюць непацверджаныя меркаванні, што ў тым самым годзе цыганы былі ў Фрызляндыі і каля Ляйдэна. Больш дакладна вядома, што князь і барон, якія вялі кампанію “эгіпцянаў”, з’явіліся ў Бругэ ў Фляндрыі ўверасні 1421 г. Іхныя імёны не былі запісаныя, але нам больш пашанцавала з суседнімі мясцовасцямі Гайнальтам і Артойсам. 30 верасня 1421 г. олдэрмэн г. Турнэ разважаў, што яму рабіць з “эгіпцянамі” каля гарадскіх брамаў. “Пан Мігель, прынц Лацінгема ў Эгіпце”, быў шчодра адораны 12 залатымі манетамі, хлебам і бочкаю піва “з прычыны шкадавання і спачування, а таксама дзеля падтрымкі ягоных людзей, выгнаных з сваёй краіны сарацынамі за тое, што навярнуліся да хрысціянскай веры”. Гэта першас, што мы чуем пра “пана Мігеля, прынца Лацінгема”; назоў месца больш нагадвае Фляндрыю, чым Эгіпет. А неўзабаве “князь Міхаіл” — падазрона падобнае імя — з’яўляецца ў суседнім мястэчку Монсе, якое ў кастрычніку зведала фактычна два візіты цыганоў. Першы раз гэта была група з 80 чалавек пад кіраўніцтвам князя Андрэя, другі — група з 60 чалавек на чале з князем Міхаілам, які назваўся братам першага. Эгіпцяне вярнуліся ў Турнэ ў траўні наступнага года і закватараваліся на гарадскім рынку. “У гэтых эгіпцянаў”, — піша хранограф, — “былі кароль і лорды, якіх слухаліся астатнія, а таксама меліся прывілеі, што ніхто не можа пакараць іх, апрача згаданых валадароў”. Аўтар не называе імёнаў, але апісвае дэталі крадзяжоў, варажбы жанчынаў (у тым ліку рэзанне кашалькоў дзецьмі) і спрытны гандаль коньмі, які наладзілі мужчыны.
Акты олдэрмэна бургундскага Араса занатоўваюць яскравыя дэталі знаходжання нейкіх 30 “чужаземцаў з краіны Эгіпет”, што прыбылі 11 кастрычніка 1421 г. пад кіраўніцтвам графа, які меў лісты ад імператара; гэтыя людзі заставаліся тут цягам некалькіх дзён, спалі ноччу на полі, не здымаючы ніводнай рэчы з сваёй вопраткі. Мужчыны былі цёмнаскурыя, з доўтімі валасамі і густымі бародамі, а жанчыны — з галовамі, абвінутымі тканінай, як у турбанах, і апраналіся ў кашулі з вялікім выразам, прыкрытыя грубай прасціною, замацаванай на плячах; жанчыны і дзеці насілі завушніцы. Усе гэтыя аксэсуары моцна адрозпіваліся ад тагачаснай эўрапейскай моды. Здзіўленыя гараджане адорвалі гасцей півам і вуталем.
Новыя абарончыя лісты
Пасля свайго прыбыцця ў 1417 г. у Заходнюю Эўропу цыганы няспынна паўтаралі, што іхнае вандраванне будзе працягвацца сем гадоў. Калі мінула пяць гадоў, старыя лісты рабіліся несапраўднымі і набліжаліся да свайго часавага ліміту, таму трэба было шукаць выйсце з сітуацыі. Больш за тое, ліста Сігізмунда не было дастаткова, каб падарожнічаць па-за межамі Святой Рымскай імперыі, і цыганы (як мы бачылі ў Шатыёне) ужо рабілі захады, каб здабыць лісты і ад іншых чыноўнікаў. Універсальную ж абарону ім мог забяспечыць толькі папа рымскі. Першая згадка пра папскія лісты ў руках цыганоў, датаваная 16 ліпеня 1422 г., знаходзіцца ў швайцарскай хроніцы: у гэты дзень князь Міхаіл з Эгіпта і ягоная суполка, паводле хронікі, паказалі грамадзянам Базэля “добрыя абарончыя лісты ад Папы і нашагалорда караля і ад іншых лордаў”. Хранограф з’едліва напісаў: “гэта абсалютна ім не дапамагло; яны не былі добра прынятыя”. Калі пададзеная дата дакладная, то князь Міхаіл ухітрыўся дасягнуць Ватыкана раней за іншага цыганскага правадыра — князя Андрэя, які прыбыў у Балённю з групай блізу 100 чалавек 18 ліпеня 1422 г. і заставаўся там два тыдні. Паводле балёнскай хронікі, князь Андрэй расказваў такую гісторыю: калі ён адступіў ад хрысціянскай веры, ягоныя землі былі канфіскаваныя каралём Вугоршчыны, а калі Андрэй пажадаў вярнуцца да хрысціянства, то кароль ахрысціўяго і яшчэ 4 000 чалавек і загадаў вандраваць па свеце цягам сямі гадоў і ісці да папы ў Рым, тады яны змогуць вярнуцца ў свой край. Больш за тое, гэтыя цыганы сцвярджалі: перш чым дасягнуць Балённі, яны падарожнічалі пяць гадоў. За гэты час больш як палова іхнай былой колькасці павымірала. Яны дабіліся новага дэкрэта, якім кароль Вуторшчыны па сутнасці дазваляў ім красці цягам гэтых сямі гадоў; такім чынам, куды б цыганы ні пайшлі, яны не падлягалі судовай адказнасці. Князь Андрэй абсталяваўся ў каралеўскім гатэлі (пеІГ albergo del re), а ягоныя спадарожнікі размясціліся з абодвух бакоў адной з гарадскіх брамаў.
Шмат людзей прыходзіла паглядзець на іх, бо князева жонка ўмела варажыць і прадказваць, што адбудзецца ў жыцці чалавека і што адбываецца ў дадзены момант, колькі дзяцей у жанчыны, добрая яна жонка або кепская і шмат іншых звестак. Нямногім з тых, што прьіходзілі па варажбу, удавалася захаваць свой кашалёк ад крадзяжу, і ў жанчынаў было парэзанае злодзеямі адзенне. Цыганкі блукалі па горадзе разам па шэсць-дзевяць чалавек; яны ўваходзілі ў дамы гараджанаў і расказвалі бессэнсоўныя гісторыі, а тым часам самыя з іх спрытныя прыхоплівалі ўсё, што бачылі іхныя вочы. Падобным чынамяны наведвалі і крамы: быцаам каб нешта купіць, а адна з цыганак гэтым часам крала. У Балённі такім чынам было ўчынена шмат крадзяжоў. Таму ў горадзе было абвешчана, што нікому (пад пагрозай штрафу ў 50 ліраў або аддучэння ад царквы) не
дазволена ісці да цыганоў, бо яны — найспрытнейшыя ў свеце злодзеі. Тым, каго абрабавалі, дазвалялася абрабаваць у адказ цыганоў на суму сваіх стратаў. У выніку гэтага некалькі чалавек у адну ноч незаўважна праніклі ў стайню, дзе былі замкнёныя коні цыганоў, і забралі найлепшых з іх. Чужынцы, каб вярнуць сваіх коней, згадзіліся аддаць шмат скрадзеных рэчаў. Убачыўшы, што тут больш няма чаго красці, яны сышлі ў кірунку Рыма. Заўважце, што яны былі самай брыдкай зграяй, якую калі-небудзь бачылі на гэтых землях. Яны былі худыя, чорныя і елі, яксвінні. Іхныя жанчыны хадзілі ўсукенках з грубай накідкай на плячах, насілі завушніцы і доўгія хусткі на галаве. Адна з іх нарадзіла на рынку дзіця і праз тры дні ўжо зноў прыйшла на рынак з іншымі жанчынамі10.
7 жніўня 1422 г. мы бачым цыганоў у мясцовасці Форлі, блізу пяці лігаў ад Балённі па дарозе да Рыма. Паводле падліку манаха Гераніма, летапісца Форлі, іхная колькасць складала 200 чалавек. Дзіўна, але хто-ніхто казаў пра цыганоў, што яны з Індыі (aliqui dicebant, quod erant de India)11. Верагодна, хоць i нельга быць да канца ўпэўненым, што некаторыя людзі рабілі такую выснову на падставе сваіх назіранняў і самі не былі цыганамі: тыя ніколі не рабілі такіх заяваў. Звесткі пра Індыю і яе геаграфічнае становішча былі тады вельмі абмежаваныя (што пацвердзіў прыклад Калумба); гэты назоў калі-нікалі ўжываўся ў дачыненні да Этыёпіі. Праз два дні тыя цыганы адышлі, кажучы, што збіраюцца пабачыць папу. Потым яны знікаюць з поля зроку. Але перыядычна цягам наступных дзесяцігоддзяў можна заўважыць цыганскіх правадыроў, якія паказвалі папскія лісты: у 1427 г. у Парыжы і Ам’ене, у 1429 г. у Дуэ, Ратэрдаме і Утрэхце, у 1430 г. у італійскім Фэрма і ў Мідэльбургу на востраве Вальхэрэне, пазней таксама ў іншых месцах. Гэтыя лісты не заўсёды былі выдадзеныя адной асобе і не заўсёды падпісаныя той самай датай. Найбольш яскравая згадка пра цыганоў — у дзённіку француза, гэтак званага Буржэ (Bourgeois) з Парыжа, які апісвае бязладны цыганскі натоўп, што заставаўся ў Ля Шапэль пад Парыжам (тады яшчэ пад ангельскай уладай) ад 17 жніўня да 8 верасня 1427 г. Спачатку з’явіліся князь, граф і дзесяць мужчынаў, усе на конях, і сказалі, што яны добрыя хрысціяне і паходжаннем з Ніжняга Эгіпта. Далей расказалі знаёмую гісторыю пра вераадступніцтва пасля наезду сарацынаў і пра наступную перамогу імператара ды іншых хрысціянскіх лордаў над сарацынамі: