• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    ля Андрэй паварочвае на поўдзень, праходзіць праз Балённю, Форлі і Рым (1422), вяртаецца праз Праванс да Парыжа (1427), і апошні раз яго бачаць па дарозе ў кірунку Англіі. Суполка князя Міхаіла падзялілася ў Швайцарыі: адна частка пайшла на поўнач да Страсбура (1418), Аўгсбурга (1419), Мюнстэра, Касэля (1424) і Майсэна (1426), а іншыя рушылі ў паўднёва-заходнім кірунку да Люцэрны, Сыстэрона (1419) і Барсэлёны (1447). Нават маючы багатую фантазію, цяжка ўявіць сабе шлях караля Зіндэля. Адзінае, што Адрыяно Калёччы здолеў зрабіць з гэтым цыганскім правадыром, дык гэта паставіць яго на чале наездаў у наваколле Ратысбона(1424, 1426, 1433, 1439). Апрачагэтайінфармацыі і яшчэ некалькіх звестак, сярод якіх і згадка Авэнтына, месца знаходжання Зіндэля невядомае.
    Мы можам заняцца пералікам князёў і графаў з іх незлічонымі, знаёмымі і старымі, імёнамі, але здаецца, што ў гэтым пункце найлепей будзе разглядайь не Заходнюю і Ўсходнюю Эўропу як цэлае, а кожную краіну паасобку; прасачыць пагаршэнне цыганскіх лёсаў і потым правесці пераацэнку іхнага становішча блізу сярэдзіны XVII ст., калі занатоўваў свае разважанні Авэнтын3.
    Нямеччына, Аўстрыя, Швайцарыя
    Першай краінай, дзе стаўленне да цыганоў пачало пагаршацца, нягледзячы на тое што імперыяльныя абарончыя лісты праз пэўны час яшчэ захоўвалі сваю вартасць, стала Нямеччына. Авантурны граф Міхель наважыўся нават здабыць новы ліст, гэтым разам ад імператара Фрэдэрыка III. Наконт гэтага дакумента можа існаваць сумнеў, бо ён быў выдадзепы ў Зээфэльдзе ў красавіку 1442 г., што адпавядае часу вядомай паездкі Фрэдэрыка ў Аахэн на ягоную каранацыю. У наступным годзе граф Міхель (або Міхаэль) быў у Бэрнзбэргу, блізу Кёльна, у замку князя Юліх-Бэрга, і ў выніку атрымаў абарончы ліст, складзены ў форме звароту, падобны да ліста імператара, хоць было абумоўлена, іпто бенефіцыярыі павінны паводзіць сябе адпаведным чынам. У абодвух дакументах ужываецца зварот чыгеніер (Czygenier). За сваё жыццё князь Юліх-Бэрга выдаў яшчэ толькі два абарончыя лісты, абодва складзе-
    3 Тут, як і ў іншых месцах, дадзеныя павінны брацца з многіх крыніцаў. Гэты раздзел змяшчае амаль усе вядомыя гістарычныя звесткі пра цыганоў па-за Балканамі да 1550-х гадоў, таму спасылкі на кожную крыніцу перагрузілі б старонку. Адпаведна цытаты засяродзяцца на асабліва важных і шырокамаштабных даследваннях. Некаторыя працы, цытаваныя ў папярэдніх частках, не губляюць сваёй значнасці і тут. Добрай агульнай гісторыяй да сярэдзіны XIX ст., з багатай тэматычнай структурай, з’яўляецца кніга F. de Vaux de Foleticr, MiUe ans d’histoire des Tsiganes (Paris, 1970).
    ныя для графа Дэдэрыха (Дэрэка): першы — у 1448, другі — у 1454 г.4
    Аднак стаўленне людзей да цыганоў пачало пагаршацца. Калі ў некаторых гарадах, як, напрыклад, Гамбург (1441—1468) і Гільдэсгайм (1442 і 1454 гт.), міласціну цыганам і надалей давалі без ніякіх прыкметаў варожасці, у іншых гарадах цыганы сталі нежаданымі гасцямі. У запісах мястэчка Зігбург, што недалёка на поўнач ад Бона, ёсць шматлікія дароўныя акты для цыганоў, пачынаючы ад 1439 г., але тады гэта ўжо былі хабары, каб прымусіць цыганоў сысці. У Франкфурце-наМайне ў 1449 г. цыганам часта забаранялі ўваходзіць у горад або прымусам выганялі іх; а ў Франконіі ім загадалі пакінуць Бамбэрг у 1463 г. У Баварыі ддя агульнага выгнання цыганоў была выкарыстаная адна з найболып дзіўных прычынаў, калі доктар Ёган Гартліб, аўтар кнігі па хірамантыі, пераканаў князя пазбавіцца цыганоў таму, што ў іхнай варажбе па далонях адсутнічае навуковы метад.
    Часам кардынальная змена стаўлення людзей да цыганоў адбываецца незразумелараптоўна, як, напрыклад, у сакавіку 1472 г., калі пфальцграф Фрыдрых выдаў графу Барталамею з Малога Эгіпта звычайны абарончы ліст, але пазней, у снежні, сам жа забараніў любому цыгану праходзіць праз ягоную тэрыторыю. Другім прынцам, які не дапускаў цыганоў на свае землі, быў Альбрэхт Ахілес, маркграф Брандэнбурга.
    Імёны цыганскай знаці працягваюць адрознівацца. У Нямеччыне часам толысі ў запісе пра смерць з’яўляецца новае імя: князь Пануэль, памёр у 1445 г. (каля Фюрстэнаў у Ніжняй Саксоніі); граф Пэтрус, памёр у 1453 г. (каля Баўтны); граф Антоні, памёр у 1552 г. (у Бротцынгене); і ўсе яны, як і іншыя знатныя людзі, мелі гербавы шчытдля ўпрыгожання надмагільных помнікаў — як гэта было з графам Ёганам, пахаваным у Пфорцгайме ў 1498 г. Што да жывых, то князь Эрнст і граф Амброзіюс у 1483 г. патрапілі ў турму пфальцграфства ў горадзе Гогэнгерольдзэку, за якое парушэнне — невядома. Яны, аднак, ухітраваліся падкрэсліваць у перамовах аб сваім вызваленні ўласную значнасць і абяцалі, што не будуць прымаць ніякіх захадаў у адказ на сваё зняволенне. У Саксоніі, у 1488 г., мы сустракаем яшчэ адно новае імя: граф Мікалай Каспар з Малога Эгіпта выманьвае абарончы ліст5 ад Ёганны, графіні Ляйсніка, з дапамогай усё той жа гісторыі пра пакуты за вераадстуггніцтва.
    4 Гл. О. van Kappen, ‘Fourearlysafe-conductsforGypsies’,Л?£5(3),44(1965),pp. 107—115. Трыма працамі на тэму ранняй цыганскай гісторыі на нямецкамоўных тэрыторыях ёсць: Н. Arnold, Die Zigeuner, Herkunft und Leben im deutschen Sprachgebiet (Olten, 1965), асабліва старонкі 33—63; H. Mode and S. Woiffling, Zigeuner, Der Weg eines Folkes in Deutschland (Leipzig, 1968), асабліва старонкі 141—166; i R. Gronemeyer and G. A. Rakelmann, Die Zigeuner, Reisende in Europa (Cologne, 1988), асабліва старонкі 23—78.
    5 ПоўнытэкстпадаеццаўС. von Weber, ‘Zigeuner in Sachsen 1488—1792’, y Mitteilungenaus dem Hauptstaalsarchivezu Dresden (Leipzig, 1857—1861), vol. 2, pp. 282—303.
    У 1497 г. заканадаўчы орган Святой Рымскай імперыі адчуў, што ва ўсё гэта неабходна ўмяшацца. Рада імперыі абвінаваціла цыганоў у шпіянажы і вырашыла, якім чынам іх пазбавіцца. У наступным годзе было прадпісана, што як шпіёны цыганы павінны быць выгнаныя; і ў 1500 г. у гэты дэкрэт была ўнесена папраўка, якая загадвала цыганам да Вялікадня пакінуць нямецкія землі, пасля чаго дазвалялася беспакарана ўжываць насілле ў дачыненні да цыганоў; карацей кажучы, яны больш не абараняліся законам. Гэты захад не прынёс вялікіх вынікаў і не прадухіліў выдачы новых абарончых лістоў, падобных да выдадзенага ў 1512 г. польскім кііязем Багіславам X, кіраўніком заходняй і цэнтральнай Памэраніі, Людвігу фон Ротэнбургу, графу Малога Эгіпта, каб паспрыяць яму і ягонай цыганскай (zyganisch) кампаніі ў дарозе да Данцыга (Гданьска). Паўторныя прыняцці Радай імперыі закона ў 1544 і 1548 гг. нічым больш не дапамаглі. Урэшце, дэкрэт 1551 г., спрабуючы запоўніцьусе прагалы, абвяшчаў, што кожны пропуск, паказаны цыганом, не мае юрыдычнай сілы і ўсе падобныя будучыя дакументы таксама несапраўдныя. Гэта быў апошні з агульных дэкрэтаў, ухваленых Радай імперыі, але дакументы, якія рэгулявалі грамадскі парадак, працягвалі выходзіць пасля 1500 г., падобныя загады ўзнікалі надалей на паасобных нямецкіх землях. У Нямеччыну ўваходзіла блізу 300 дзяржаваў6. Гэта азначала не толькі безліч законаў, але часта і іхную неэфектыўнасць з прычыны таго, што было мноства слабых князькоў, не здольных дзейнічаць разам. Толькі выпадкова мы сустракаем прыклады супольных намаганняў: арцыбіскуп Кёльна, біскуп Мюнстэра і князь Клевэс-Юліх-Бэрга прызначылі ў 1538 г. 25 паліцыянтаў, каб тыя займаліся падбухторнікамі, анабаптыстамі, цыганамі і г.д. Клевэс-ЮліхБэрг, які быў’ такім гасцінным стагоддзе раней, цяпер вырашыў праблему болып практьгчна, чым шэраг законаў, якія ў 1525—1558 гг. выганялі цыганоў з княства. Наколькі малым было ўздзеянне імперыяльных дэкрэтаў, паказаў выпадак 1549 г. у Нюрэмбэргу. Калі група цыганоў з’явілася ў вёсцы Гайдэк, што за некалькі міляў на поўдзень, гарадская рада дала распараджэнне, каб наглядчык не рабіў ніякіх дзеянняў супраць цыганоў, але папрасіў іх адысці; і толькі калі яны з’явяцца сёлета яшчэ раз, яму дазвалялася выкарыстаць супраць цыганоў сілу.
    Падобны характар набылі падзеі і на швайцарскіх землях, якія цягам доўгага часу афіцыйна складалі невялікую частку Святой Рымскай імперыі, але цяпер старанна адваёўвалі сваю незалежнасць і канфедэрацыю. У 1471 г. Рада Канфедэрацыі (Tagsatzung) пастанавіла ў Люцэрне, што цыганы не могуць асядаць і атрымоўваць прытулак на тэрыторыі
    6 Параўн. R. A. Scott Macfie, ‘Gypsy persecutions: a survey of a black chapter in European history’, JGLS&), 22 (1943), pp. 65-78.
    Швайцарскай Канфедэрацыі; а горад-дзяржава Жэнэва, што быў па-за Канфедэрацыяй, выгнаў пэўную колькасць “сарацынаў” у 1477 г. У 1510 г., зноў у Люцэрне, цыганоў (Zegynen), абвінавачаных у тым, што кралі і былі небяспечныя, прагналі з Канфедэрацыі пад пагрозай павешання, калі вернуцца зноў. Нягледзячы на гэта, скаргі на цыганоў працягваліся, і на Бэрнскай Радзе ў 1516 г. былі прыняты распараджэнні, каб асабліва старанна выдаляць цыганоў за межы дзяржавы. Некалькі месяцаў раней Жэнэва таксама выгнала ўсіх “сарацынаў”. Гэтыя захады, відаць, усё роўна не далі вялікіх вынікаў, бо ў 1525 г. у Люцэрне зноў прынялі пастанову: цыганы павінны быць выгнаныя з Канфедэрацыі і падлягаць пакаранню за крадзеж на той жа падставе, што і іншыя злодзеі. Праз два гады да гэтага закона была папраўка. Ужо на Бадэнскай Радзе ў 1530 г. занатавана, што цыганы вандруюць паўсюль, а мясцовым уладам загадана не ўпускайь цыганоў і паведамляць ім, што за падман людзей ім пагражае кара павешання. Толькі праз два гады цыганскае пытанне было зноўузнята з падобнай да папярэдніх захадаў мэтай: калі знойдуць цыганоў, іх трэба арыштоўваць і караць згодна з законам, а на межах заварочваць назад.
    Сведчанні пра актыўны супраціў цыганоў рэдкія. Адзін такі выпадак адбыўся ў Жэнэве ў 1532 г. Разгарэўся канфлікт паміж вялікай групай цыганоў і гарадскімі афіцэрамі, якія перашкаджалі ім увайсці ў горад. Цыганы схаваліся ў манастыры, але гараджане тым не менш судзілі іх паводле спрошчанай працэдуры, без умяшання ўладаў, і блізу 20 цыганоў было арыштавана. Але цыганы папрасілі аб літасці, і іх вызвалілі “дзеля Бога ” (propter Deum): нейкая аўра пілігрымаў усё яшчэ лунала над імі.
    Швайцарскія хранографы XVI ст. (асабліва Брэнвальд, каля 1530 г.; Штампф, 1538 г.; Вуршцізэн, 1580 г.) пішуцьпракантрастпаміжцыганскімінаведнікамі ранейшых гадоўз “нягоднымжуллём, якое бадзяецца ў нашыя дні і крадзе ўсё, што мае хоць нейкую вартасць, бо яны жывуць толькі з скрадзенага”7 (у апісанні Штампфа). Гэта адна з першых праяваў спрэчкі наконт таго, “кім з’яўляюцца сапраўдныя цыганы”, якая ідзе дагэтуль, і шмат хто мяркуе, што сувязь сённяшніх падарожнікаў з арыгінальнай індыйскай прарадзімай — гэта збольшага рамантычная экзотыка8. У гэтым стагоддзі іншыя швайцарскія хранографы (Гулер, 1616 г.; Шпэхэр, 1617 г.) даводзяць кантрастнае супастаўленне да сцверджання, што сапраўдныя цыганы адггравіліся дадому пасля заканчэння