• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    Параўн. A. Campigotto and L Piasere, ‘From Maigutte to Cingar: the archeology of an image’, y 100 Years of Gypsy Studies, ed. M. T. Salo (Cheverly, MD, 1990), pp. 15—29.
    Вугоршчына і Трансшьванія
    У Вугоршчыне цыганоў сустрэлі, як на той час, болып талерантна, хоць некаторыя з іх патрапілі ў рабства, асабліва ў Трансыльваніі (дзе прыгон не быў скасаваны да 1848 г.). Цыганы былі нагэтулькі карыснымі ў апрацоўцы металу і вырабе зброі, што іх абвесцілі каралеўскімі служкамі, а для таго, каб пасяліць іх і прыняць на працу ў прыватных сядзібах, неабходная былазгода караля. Так, у 1476 г. грамадзяне Германштата (цяпер Сібіў, Румынія), перш чым выкарыстоўваць цыганоў на працы ў сваіх сядзібах, мусілі атрымаць дазвол караля Матыяса Корвіна. У 1496 г. наступнік Матыяса, Уладзіслаў II, выдаў абарончы ліст Тамасу Полгару (Tamas Polgar), vayvodam Pharaonum (ваявода фараонавага народа — акрэсленне, ужыванае часам у ранніх вугорскіх дакументах), які дазваляў яму свабодна перамяшчацца па краіне і спыняцца разам з 25 намётамі цыганскіх кавалёў; тым часам яны былі на службе ў біскупа Пэкса, забяспечваючы яго мушкетнымі кулямі, гарматнымі ядрамі ды іншымі збройнымі аксэсуарамі20. Пазней, за панаваннем Уладзіслава, кавальскае майстэрства цыганоў атрымала жудаснае прымяненне пад час паўстання сялянаў, якія ў Вугоршчыне, як, зрэшты, і ва ўсёй Цэнтральнай Эўропе, былі пад цяжкім прыгнётам. Калі ў 1514 г. вялікая колькасць іх на чале з Д’ёрдзі Доша паўстала супраць сваіх паноў, паўстанне было жорстка падаўлена ваяводам Трансыльваніі Янашам Заполем, які ў адзін дзень сам стаў каралём. Да ягонай каранацыі цыганы зрабілі трон, карону і жалезнае жазло. Раскаліўшы гэтыя каралеўскія азнакі да чырвонай гарачыні, чалавек Заполі пасадзіў злоўленага правадыра паўстанцаў Доша на трон, усклаў палаючую карону на яго галаву і ўціснуў яму ў рукі раскаленае жазло; а яго таварышы былі прымушаныя есці яго абвугленую плоць. Сувязь цыганоў з Заполем абярнулася супраць іх праз 20 гадоў, калі ён аспрэчваў сваё права на вугорскі пасад. Тады палітычныя праціўнікі западозрылі цыганоў у тым, што Загюля плоціць ім за нейкія нягодныя справы. Адна група цыганоў, з якой праз катаванні выбілі прызнанне ў скрытым падбухторванні, была асуджаная да смерці на калах. Калі Заполя ўрэшце атрымаў тытул у 1538 г., адным з першых яго каралеўскіх актаў было патрабаванне захаваць даўнія цыганскія вольнасці (antiquis libertaІіЬйзУ'.
    Да канца XVI ст. у Вугоршчыне (як і ў Польшчы і Вялікім Княстве
    G. Pray (ed.), Annales Regum Hungariae ab anno Christi CMXCVII ad annum MDLXIV (Vienna, 1764-1770), vol. 4, p. 273.
    21E. O. Winstedt, ‘Some Transylvanian Gypsy documents of the sixteenth century’, JGLS(3), 20 (1941), pp. 49-58.
    Літоўскім) усталявалася традыцыя, калі цыганскага кіраўніка ўлады выбіраюць з ліку самых цыганоў; яму надаваўся тытул egregius (“выбітны”). У кожным графстве з цыганскім насельніцтвам яму падпарадкоўваліся меншыя кіраўнікі, якія вяршылі правасуддзе ў цыганскіх справах. Гэтыя кіраўнікі, што трохі заблытвае, таксама насілі тытул ваяводы, таму іх трэба адрознівайь ад іншых ваяводаў, якіх выбіралі з вугорскай і трансыльванскай знаці (чацвёра для Вугоршчыны, двое для Трансыльваніі) і якія мелі прыбытковы абавязак збору падаткаў ад цыганоў.
    Апрача сваіх кавальскіх здольнасцяў, вугорскія цыганы набылі рэпутацыю музыкаў22. Першую згадку пра такія здольнасці цыганоў перадаўлаканічны запіс у адной канторскай кнізе, дзе пад 1489 г. занатавана плата “цыганам, якія гралі на лютні на востраве прынцэсы” — гэта значыць на востраве Чэпель, што на поўдзень ад Будапэшта, а прынцэса — гэта друтая жонка Матыяса Корвіна, Бэатрычэ Арагонская. Другая каралеўская плата занатаваная ў дакументах Люі (Лаяша) П: у траўні 1525 г. былі заплачаныя два фларэны фараонам, якія гралі на цытары перад Ягонай Вялікасцю на каралеўскім іпадроме. Цалкам магчыма, што цыганы, якіх “замаўлялі” на сустрэчу Гатванскай Рады ў тым жа годзе, таксама былі музыкамі. Назовы, дадзеныя інструментам, тады ўжываліся без асаблівай дакладнасці. Таму цыганскі цытарэд (cytharedos), занатаваны гусарскім капітанам у лацінамоўным лісце да арыстакрата Тамаса Надашдзі ў 1532 г., можа азначаць яклютніста, так і менестрэля. (Слова cithara або kithara пашырыла сваё ўжыванне далёка за межы класічнага значэння “ліра” і ператварылася ў назовы такіх алдаленых інструментаў, як гітара, кіфара і цытра.) Пасля таго як Фэрдынанд Габсбург стаў кіраваць часткаю Вугоршчыны, ліст, дасланы з двара каралевы Ізабэлі ў Вену, пракаментаваў, што “тут граюць найвыдатнейшыя эгіпецкія музыкі, нашчадкі фараонаў”. Аўтар назірае далей, што цыганскія цымбалісты “не перабіраюць струнаў пальцамі, але ўдараюць па іх драўлянай палачкай і з усяе сілы спяваюць пры гэтым”. (Вугорскія цымбалы — гэта інструмент, падобны да малога піяніна, з адкрытымі струнамі: гл. мал. 10.)
    Цыганы з дастатковай гатоўнасцю адаптаваліся да асманскага панавання, калі болыпая частка Вугоршчыны апынулася ў 1526 г. пад турэцкім кантролем пасля жудаснай паразы Люі II у бітве пад Мохачам. Многія цыганы служылі кавалямі для турэцкага войска; іншыя былі музыкамі, цырульнікамі, пасыльнымі або выканаўцамі. Дзякуючы асманскім архівам да нас дайшлі рэшткі статыстыкі аселых цыганоў-мужчынаўуБудаўсярэдзінеXVI ст.: паводле падлікуў 1546г., іхбыло 56, амаль
    22Гл. Balint Sarosi, Gypsy Music (Budapest, 1978), pp. 55 fT.
    тры чвэрці з іх — хрысціяне, астатнія насілі імя Абдулаг, даванае схіленым да ісламу. Праз 30 гадоў гэтая лічба вырасла да 90, амаль усе былі мусульманамі.
    Багемія, Полыйча—Літва23 і Ўкраіна
    Прысутнасць пыганоў на гэтых тэрыторыях у XV ст. засведчана рэдка. Аднак за панаваннем Уладзіслава II у Багеміі — таго ж Уладзіслава, што валадарыў у Вугоршчыне, — цыганы дастаткова добра ўладкаваліся ў якасці рамеснікаў па метале, каб ім даручалі выраб зброі і іншых васнных прыладаў. Што да вялізнага аб’яднання Польскай Кароны і Вялікага Кляства Літоўскага, то калі (з прычын, акрэсленых на пачатку папярэдняга раздзела (гл. с. 53)) адкінуць імёны людзей і мясцовасцяў, як, напрыклад, група прозвішчаў Цыган або Чыган, што сустракаюцца ў паўднёвай Польшчы паміж 1419 і 1436 гг., застанецца няшмат інфармацыі ажно да 1501 г., калі можна заўважыць сляды нешматлікіх абарончых лістоў. У гэтым годзе Аляксандар, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, выдаў абарончы ліст Полгару (Vojevoda Cyganorum), без сумневу, таму ж Тамасу Полгару, які пяць гадоў таму атрымаў абарончы ліст ад караля Вугоршчыны; ён таксама пацвердзіў у Вільні прывілеі Васіля, ваяводы цыганоў (Cyhany), на права вяршыць правасуддзе сярод сваіх падданых і даваў цыганам “ свабоду перамяшчэння па нашых землях... у адпаведнасці з звычаямі нашых продкаў, Вялікіх Князёў Літоўскіх святой памяці... у адпаведнасці з былымі законамі, звычаямі і княскімі эдыктамі”. Такім чынам, гэта быў не першы такі дакумент. У 1513 г. брат Аляксандра — Жыгімонт Стары, які пераняў трон, меў у сваёй службе цыганскага каваля, Міксіларыя Ванка з Апавіі. Цягам XVI ст. былі і далейшыя наезды цыганоў на Польшчу як з Багеміі, так і з Нямеччыны; хоць здаецца, што менавіта з Польшчы цыганы ўперпгыню трапілі ва Ўкраіну, дзе блізу 1501 г. іх можна было пабачыць на Валыні.
    Самы ранні дэкрэт аб выгнанні цыганоў з гэтых тэрыторыяў быў выдадзены ў 1538 г. у Маравіі (ад таго часу — часткі Аўстрыйскай імперыі Габсбургаў) і аднаўляўся некалькі разоў за наступныя дзесяцігоддзі; Багемія (і Габсбург) зрабілападобныкрокў 1541 г. (пасляпажараўу Празе, адказнасць за якія была ўскладзена на цыганоў) і ў 1549 г.; Польскі Сейм увёў першы з шэрагу рэпрэсіўных законаў у 1557 г.24
    23 На жаль, у даследванні мала інфармацыі, якая датычыць гісторыі цыганоў у Беларусі (Вялікім Княстве Літоўскім). Таму прапануем зацікаўленым чытачам спіс публікацыяў на гэтую тэму ў дадатку да бібліяграфіі.
    24 Параўн. J. Ficowski, Cyganie na polskich drogach, 2nd edn (Krakow, 1985), pp. 16—25, i The Gypsies in Poland (n. d. [Warsaw, 1990]), pp. 11—13.
    Шатляндыя і Англія
    Несумнеўна, першая згадка пра цыганоў у Брытаніі25 знаходзіцца ў рахункавых кнігах Найвышэйшага Скарбніка Шатляндыі пад 1505 годам: “Так, 20 красавіка эгіпцянам пад кіраўніцтвам Кінгіса перададзена 10 французскіх крон; сума 7 фунтаў”26. Усе звесткі пра цыганоў да гэтай аплаты, зробленай Джэймзам IV у Штырлінгу, у тым ліку гісторыя пра “сарацынаў” ці “маўраў”, што напоўнілі Гэлаўэй у сярэдзіне XV ст. і якіх Джэймз II імкнуўся рассеяць, — гэта не болын як спекуляцыі. У Шатляндыі, як і ў іншых месцах, цыганам, без сумневу, папярэднічалі розныя касты вандроўных рамеснікаў, гандляроў-разносчыкаў, паяцаў і г.д., і было вельмі лёгка ўсіх іх пераблытаць.
    За Джэймзам IV каралеўскія ўзаемадачыненні з цыганамі здаваліся добрымі. Дар 10 французскіх крон, зроблены ў красавіку 1505 г., мог быць аплатай за пэўную забаву; кароль, якому тады было 32 гады, меў славу экстравагантнага і шчодрага чалавека і любіў музыку, танцы, акрабатаў, “прытворшчыкаў” і апавядальнікаў. Гэта таксама магла быць велікадушная дапамога цыганам як пілігрымам. Прынамсі, гэта была ўражальная сума грошай, калі гадавы заробак многіх складаўтолькі 1 фунт. Толькі праз некалькі месяцаў у Лінлітгоўскім палацы Джэймз падпісаў ліст, які аддаваў Антоніюса Гажына (Antonius Gagino), “графа з Малога Эгіпта” (de parvo egipto Comes), пад апеку ягонага дзядзькі, дацкага караля Джона. Гажына, паводле ліста, нядаўна дасягнуў Шатляндыі з сваёй світай у пілігрымцы па хрысйіянскім свеце, і цяпер ён хоча наведаць Данію. У самога Джэймза быў намер наведаць Святуто зямлю, і ён, натуральна, зацікавіўся гэтым аспектам цыганскай гісторыі.
    Самая ранняя верагодная згадка пра цыганоў у Англіі сустракаецца пад час панавання Гэнры VIII у Дыялозе сэра Томаса Мопа, рыцара. Мор, як адзін з прысутных у 1514 г. на следстве аб смерці Рычарда Х’юнэ ў Лолардскай вежы, перадае, што адзін з сведкаў спасылаўся на “эгіпецкую” жанчыну, якая пасялілася ў Ламбэце, але нядаўна з’ехала адтуль, і якая магла распавесйі дзіўныя гісторыі, проста гледзячы надалоні чалавека2 . Пазней Эдўард Гол у сваёй Хроніцы Караля Гэнры Восьмага (апублікаваная ў 1548 г.) апісвае дзвюх жанчынаў пад час Графскага маскараду 1510 г. так: “Іхныя галовы былі абкручаныя хусткамі і шалікамі, як