• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    Цыганскае адзенне становіцца ўзорам экзотыкі: некаторыя рэлігійныя карціны і гравюры ў Нідэрляндах (як, напрыклад, Люкас ван Лейдэн) улучаюць цыганападобныя постаці, калі тэма патрабуе паказу усходніх, асабліва эгіпецкіх, жанчынаў. У першай палове XVI ст. падобныя матывы становяцца папулярнымі і ў італійскіх мастакоў, пра што сведчаць такія творы, як Цыган і жаўнер Джарджыёнэ (блізу 1510 г.), Цыганка Тытана (блізу 1510 г.), карціна Іль Гарафалё пад такім жа назовам (блізу 1525 г.) і Цыганская Мадонна Карэджы (блізу 1530 г.). Гэта болып стылізаваныя апрацоўкі з абмежаванай дакументальнай вартасцю, але яны ў значнай ступені суладныя з іншымі творамі і з карцінай цыганскай лекаркі (мал. 3) у дачыненні да адзення цыганскай жанчыны. На карціне яна ў турбане (часам ён закручаны без штучнай падтрымкі, часам з плеценай падтрымкай), апранутая ў жаночую кашулю, накрытую плашчападобным покрывам, замацаваным на адным плячы. Тым часам карцінныя прадстаўленні пачынаюць замацоўвацца ў акрэс леныя прыклады: сцэна варажбы, у якой часта прысутнічае хлопчык, што адразае кашалёк, хутка ператворыцца ў нязменны элемент кампазіцыі, які стварае асаблівы стэрэатып у публічным меркаванні37.
    Цыганы тады былі аднатыпнымі персанажамі. Мы бачылі фарс Гіля Вісэнтэ з 1521 г., дзе жанчына паказана як назойлівая варажбітка, a мужчына — як жульніцкі гандляр коньмі. Нават раней постаць цыганскай варажбіткі была ўведзеная ў ананімную швайцарскую п’есу, напісаную ўЛюцэрне блізу 1475 г.38 Твор пачынаецца з таго, што земляроб кажа сваёй жонцы, каб тая хутчэй замацавала дзверы у гумно і
    37Гэтая тэма даследуецца і ілюструецца ў каталозе J.-P. Cuzin, La disease de bonne aventure de Caravage (Paris, 1977).
    ™ Schauspiele des Mittelalters, ed. F. J. Mone (Karlsruhe, 1846), vol. 2, pp. 378 ff.
    прынесла курэй, бо недалёка паганцы. П’еса Ганса Захса сярэдзіны XVI ст.39, выкарыстоўваючы, як гэта часта бывала з тым пладавітым Meistersinger, сатырычныя карыкатуры і шаблонныя характары, не пакідае жывога месца на рэпутацыі цыганоў, звязваючы іх з разбоем, узломамі, кішэннымі крадзяжамі, канакрадствам, варажбой, вядзьмарствам і падманам.
    Хранографы, якія апісваюць раннія з’яўленні цыганоў — часта праз стагоддзе пасля падзеі, — дадаюць новыя дэталі, якія мала што паказваюць або ўвогуле грунтуюцца на аповедах сучасных сведкаў і агульнапрынятых канвенцыянальных меркаваннях. Гэты раздзел мы пачалі з цытаты Авэнтына. Ягоны сучаснік, нехта Кранцыюс (Альбэрт Кранц), які жыў у Гамбургу і чыя Саксонія ўпершыню апублікаваная ў 1530 г., падае аднолькава востры каментар наконт цыганскага ладу жыцця хутчэй за ўсё ў дачыненні да першай групы 1417 г., але піша, несумнеўна, на падставе пазнейшых на сто гадоў заўваг і пазіцыяў. Як і многія іншыя, ён падкрэслівае цёмнае адценне скуры цыганоў і іхнае дзіўнае адзенне. Ён называе іх бядой сялянства і выступае супраць крадзяжоў, якія лічыць задачаю цыганак. Яны гавораць на многіх мовах, але не маюць сапраўднай айчыны, бо нарадзіліся пад час падарожжаў; гісторыя пра пакуту за грахі — гэта фабрыкацыя, і яны, вядома ж, не прызнаюць ніякай рэлігіі ўвогуле. Яны перабіваюцца, як жывёлы, з дня на дзень і вандруюць ад правінцыі да правінцыі; яны зноў вяртаюцца праз некалькі гадоў, але падзеленыя на шматлікія асобныя групы, каб тыя ж людзі не траплялі на адно месца. Жанчыны падарожнічаюць з малымі дзецьмі на фургонах, якія валачэ цяглавая скаціна; іхная знаць мае мноства паляўнічых сабак і часта мяняе іх на коней, але астатнія пераважна падарожнічаюць пешкі. Яны шануюць князя. графа і жаўнераў. Невядома, былі гэтыя жаўнеры цыганамі ці гаджэ, якія абаранялі цыганоў; але Кранц кажа, што яны прымаюць у сваю кампанію як мужчынаў, так і жанчынаў, якія захочуць далучыцца да іх40. Дакладнасць гэтага сцверджання спрэчная, бо многім пазнейшым каментатарам было вельмі цяжка пагадзіцца з канцэпцыяй прыроджанага “эгілцяніна”; але, наколькі гэта было праўдай, мяшаныя шлюбы былі добра вядомыя.
    3 разнастайных крыніц мы нешта даведаліся пра цыганскія сродкі на існаванне: жабрацтва і варажба ўзгадваюцца паўсюль; іншыя — гэта гандаль коньмі, металаапрацоўка, лячэнне, музыка і танцы. Тэма крадзяжу таксама перыядычна паўтараецца, хоць іхныя злачынствы пераважна не выходзяць далей за крадзеж ежы і адзення і, калі з’явіцца магчымасць, грошай, Нутраныя пытанні правасуддзя і дысцыпліны зболь-
    19 Die 5elenden wanderer, in Hans Sachs’ Werke (Berlin, 1884), vol. 2, pp. 58—68.
    40A. Krantz, Rerum Germanicarum historici clariss. Saxonia (Frankfurt am Main, 1580), pp. 354 ff. (1st edn Cologne, 1530)
    шага знаходзіліся ў іхных уласных руках: ёсць безліч сведчанняў, што людзі глядзелі на цыганоў як на imperium in imperio, і калі даходзіла да канфлікту паміж цыганамі, улады не рабілі значных намаганняў, каб выкрыць або пакарайь вінаватых, але пакідалі самым цыганам зрабіць тое, што неабходна.
    Ярлык “Малога Эгіпта” ўсё яшчэ ўжываўся ў якасці руціннай формулы для апісання асобных людзей, але цяпер, праз гэтулькі пакаленняў пасля пачатку міграцыі на захад, ён ператварыўся ў бессэнсоўную метку. Цыганы ўсё больш прызвычайваліся да асобных краінаў, нават калі і не пасяляліся там стала. А калі здаралася, што іх папярэднікаў дапытвалі ў судзе, часта аказвалася, што яны, нягледзячы на ярлык, нарадзіліся (і можа, былі ахрышчаныя) у гэтай краіне і ажаніліся з жанчынай недзе па суседстве41.
    Эўрапейскія ўзоры
    У гэтым раздзеле націск рабіўся на ўзаемадзеянне паміж цыганамі і валадарамі, знанцю, афіцыйнымі асобамі і грамадзянамі — маса даступных звестак датычыць менавіта гэтага. Аднак і на паасобнай тэрыторыі карціна не з’яўляецца поўнасцю рэпрэзентацыйнай — запісы муніцыпальных і нацыянальных архіваў накіраваны строга на здарэнні, пад час якіх выдаткоўваюцца публічныя грошы. Таму можна здзівіцца наконт усіх іншых нагод, больш шматлікіх, калі прысутнасць цыганоў не прыцягвала афіцыйнай увагі, бо яны задавальнялі свае патрэбы праз абмен тавараў і паслуг ці яны папросту ехалі далей або вярталіся з пустымі рукамі.
    Пры разглядзе ўзаемадачыненняў паміж цыганамі і мясцовымі жыхарамі можна заўважыць дастаткова паслядоўны ўзор рассялення цыганоў практычна па ўсёй Эўропе. Спарадычныя адзнакі супраціву або непрьтняцця пачынаюйь з’яўляцца адносна хутка пасля іх прыбыцйя ў краіну, калі вяскоўцам або местачкоўцам надакучвае даваць міласціну; канфлікт звычайна набывае шырокі характар цягам 10 ці 20 гадоў. Першыя эдыкты ўніверсальнага прымянення былі выдадзены амаль праз стагоддзе пасля першага прыбыцця цыганоў у краіну, нават калі выгнанне і ўціск яшчэ не сталі ў Эўропе паўсюднымі. Хоць, як піша Авэнтын, дэкрэты людзей пры ўладзе не заўсёды выклікаюць жаданую рэакцыю ў заспаных чыноўнікаў і абыякавых суб'ектаў.
    Цыганская гісторыя пра сямігадовую пілігрымку хоць і няспынна аднаўлялася і была геніяльнай выдумкай, непазбежна страчвала з бегам часу сваю чароўную моц. Незразумела, ці яна выкарыстоўвалася як
    4ІПра падобпы пранэс у Нідэрляндах у 1533 г. гл. van Kappen, Geschiedenis, рр. 128—130.
    устаноўленая практыка, ці толькі спарадычна: згадкі сапраўды часта сустракаюцца ў архівах, але яны накіраваныя на фіксацыю выпадкаў давання міласціны. Затое зусім зразумела, што нават самыя пабожныя бюргеры пасля некалькіх першых візітаў палічылі за вялікі цяжар падтрымоўваць гэтых пілігрымаў. Вядома, рэлігійны клімат хутка змяняўся. У 1500 г. хрысціянства па-ранейшаму было падзелена ў асноўным паміж рыма-каталікамі на захадзе і праваслаўнымі на ўсходзе, з выняткам Багеміі і Маравіі, дзе больш за палову насельніцтва складалі гусіты. Цягам не болып як 50 гадоў амаль 40% эўрапейскага насельніцтва назірала за “рэфармаванай” тэалогіяй; і да 1570 г. сямёра з кожных дзесяці падданых святога рымскага імператара былі пратэстантамі. Папскія лісты тады страцілі бальшыню сваёй вартасці. Першапачатковая стратэгія, якая добра служыла ныганам, заставалася для іх карыснай і ў сярэдзіне XVI ст., але мода на пілігрымкі і сам статус пілігрыма пацярпела рашучую паразу. Апрача таго, жабрацтва, да якога царква пад час францішканскай ідэалізацыі ўбоства ставілася прыхільна, прыцягнула на сябе вялікія санкцыі і апынулася пад атакай Лютэра і іншых як з’ява, якую трэба выкараніць з усяго хрысйіянства.
    Калі падзеі павярнуліся ў неспрыяльны бок, цыганы апынуліся без альтэрнатыўнай айчыны, дзе яны маглі б шукаць прытулку, і без вялікай перспектывы моцнагаўкаранення, якогаяны маглі хацець. Ад пачатку яны абудзілі схаваную прадузятасць народаў, сярод якіх падарожнічалі. Аселыя людзі ўвогуле не вераць вандроўнікам; а ў эўрапейскім грамадстве, дзе асноўны націск рабіўся на пабожнасць, прыгон і цяжкую працу, цыганы рэпрэзентавалі адкрытае адмаўленне ўсіх асноўных каштоўнасцяў і пасылак, на якіх грунтавалася дамінавальная мараль. Падобная прадузятасць была абумоўлена таксама разуменнем дапамогі бедным у Эўропе XVI ст.: існавала перакананне, што беднякоў мусяць падтрымоўваць розныя прыходы, але жабракоў-чужаземцаў трэба без літасці адаслаць на іхную айчыну або месца, дзе яны раней жылі. Такі погляд не пакідаў ніякіх магчымасцяў тым, хто жабраваў па-за царквой. Паўсюль у дачыненні да цыганоў цяпер пачала праводзіцца палітыка непрымання, ужо не надавалася ніякай увагі таму, куды іх трэба адправіць або як яны туды трапяць, ці дазволена ім будзс ўвайсці туды і заставацца там.
    6
    ЦІСК КАЙДАНОЎ
    Цягам наступных больш за 200 гадоў — ад сярэдзіны XVI да канца XVIII ст. — рэакцыя бальшыні эўрапейскіх краінаў на цыганскую прысутнасць прыгнятае сваёй аднастайнасцю. Цыганоў па-ранейшаму лічылі злачынцамі — праз іхны грамадскі стан, а таксама асаблівую расавую прадузятасць і рэлігійную варожасць да паганскіх звычаяў і варажбы. Наагул, яны цярпелі ад хвалі рэпрэсіяў, што нарастала паўсюль супраць бадзягаў і “працаздольных” жабракоў. Улады не маглі пагадзіцца з людзьмі без роду і без гаспадароў, без сталага жылля, бескарыснымі як рабочая сіла: паводле іхных меркаванняў, такі статус сам па сабе быў адхіленнем і супярэчыў устаноўленаму парадку, а гэта трэба выпраўляць зняволеннем і ціскам кайданоў. Нават калі цыганы прапаноўвалі законныя паслугі мясцоваму насельніцтву, яны рызыкавалі: вандроўныя гандляры або рамеснікі маглі парушыць мясцовую манаполію, а ўлады маглі непрыхільна паставіцца да такіх заняткаў, як разносны гандаль, лудзільніцтва або забавы. Час не прынёс цыганам значнай палёгкі. Перыяд Асветніцтва шмат што выявіў — стварыў больш яркую філасофію і літаратуру, вялізны крок наперад быў зроблены ў навуцы і музыцы, — але толькі кволы прамень гэтага святла прабіўся праз цемру ўзаемадачыненняў з цыганамі ў Эўропе.