• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    Сваю гатоўнасць супрацоўнічаць з Флямандскай рэспублікай гэтыя дзве нямецкія дзяржавы — Клевэс і Мюнстэр — паказвалі не першы раз, што было больш эфектыўнай камбінацыяй, чым звычайна ў межах Святой Рымскай імперыі. Ад сярэдзіны XVI ст. да распаду ў 1806 г. імперыя была не больш як свабоднай федэрацыяй прынцаў Нямеччыны, свецкай і царкоўнай, пад кіраўніцтвам дома Габсбургаў. Але адзін новы канстытуйыйны механізм на пачатку XVI ст., гэтак званая канцэпцыя Reichskreise(акругі імперыі), унёс немалую долю каардынацыі, падзяляючы тэрыторыю імперыі на дзесяць групаў, каб было лягчэй вырашаць пытанні падаткаў, права і парадку, рэкрутацыі ў імперыяльную армію. Гэта дапамагло таксама павялічыць плыню рэгуляцыйных пастановаў. У выніку дэкрэты, якія мы зараз пералічым, характарызуюцца рознымі відамі юрысдыкцыі: адны абязковыя для ўсёй імперыі, другія — толькі для акругі, трэція — для асобнай дзяржавы. Па аб’ёме чыста антыцыганскіх законаў імперыя абагнала, у адрозненне ад італійскіх дзяржаваў, рэшту Эўропы. Адзін падлік — ні ў якім разе не вычарпальны — галоўных захадаў налічвае не менш як 133 за перыяд ад 1551 да 1774 г.16. Калі размеркаваць гэтыя захады на кожную палову стагоддзя, атрымаецца: 1551 — 1600 гг., шаснаццаць; 1601—1650 гг., адзінаццаць; 1651 — 1700 гг., трыццаць; 1701 —1750 гг., шэсцьдзесятвосем; 1751 — 1774 гг. (24 гады), восем. He можа быць і гаворкі пра дэталёвы аналіз усіх гэтых актаў, таму абмяжуемся разглядам некаторых найбольш рэпрэзентацыйных.
    R. A. Scott Macfie, ‘Gypsy persecutions’, JGLS (3), 22 (1943), pp. 71—73. Вельмі важныя матэрыялы знаходзяцца таксама ў J. S. Hohmann, Geschichte der Zigeunerverfolgung in Druiscbland (Frankfurt, 1981), esp. pp. 18—47.
    1577 г. Пастанова аб публічным парадку (Polizeiordnung), выдадзеная ў Франкфурце, аднавіла дзеянне ранейшага закона Рады імперыі. Закон забараняў усім выбарным прынцам і ўрадам дазваляць цыганам падарожнічаць па іхных краінах, мець там нейкія свае інтарэсы; забаранялася таксама выдача абарончых лістоў, суправаджальных дакументаў і пашпартоў, а ўсе такія дакументы, як цяперашнія, так і будучыя, абвяшчаліся несапраўднымі і ануляванымі. Паводле звыклай практыкі ў такіх дакументах, без ніякіх дыскусіяў паўтаралася ганьбаванне цыганоў, якое сягае самых ранніх імперыяльных законаў, калі цыганы абвяшчаліся здраднікамі і шпегамі, бо вьгвучалі хрысціянскія краіны для туркаў і іншых ворагаў хрысціянства.
    1652 г. Электар Георг I Саксонскі, які ўзначальваў арганізацыю нямецкіх пратэстантаў пад час Трыццацігадовай вайны, выдаў эдыкт, які ставіў цыганоў па-за межамі закону і датычыў “моцнай групы людзей, якія збіраюцца разам верхам або пешкі... звычайна абвяшчаюць сябе цыганамі, аднак, як кажуць, сярод іх багата адпушчаных вайскоўцаў, апранутых у такое ж адзенне”; гэтыя людзі не толькі падманваюць вяскоўцаў, але яшчэ і ўтрымліваюць паляўнічых сабак і маюць смеласць парушаць паляўнічыя рэзервы электара.
    1686 г. Фрэдэрык Ўільям, вялікі электар брандэнбургскі і вядомы пратэстанцкі прынц ў Нямеччыне, пастанавіў, што цыганоў не будуць цярпець і асабліва ім не дазволяць ніякага гандлю, кватаравання ці прытулку.
    1710 г. Прынц Адольф Фрэдэрык з Мэкленбурга-Штрэліца адчуў, што санкцыі ў княстве Ратцэбургу таксама патрабуюць завастрэння: ад таго часу, калі не ўдавалася прымяніць ніякіх крымінальных абвінавачванняў супраць цыганоў, злоўленых тут, старэйшыя непрацаздольныя мужчыны і жанчыны пасля 25-гадовага ўзросту мусілі быць пабітыя, заклеймаваныя, выгнаныя ў малых групах рознымі дарогамі і пакараныя смерцю, калі вернуцца; маладзейшыя жанчыны і моладзь, непрыдатная да цяжкой працы, таксама выганяліся; тым часам здаровыя мужчыны атрымоўвалі пажыццёвае зняволенне з прымусовай працай. Хоць дзяцей да 10 гадоў трэба было забіраць і перадаваць добрым хрысціянскім людзям на адпаведнае выхаванне. Мэкленбург-Штрэліц быў далёка не адзінай нямецкай дзяржавай, якая практыкавала прымусовае забіранне дзяцей.
    1711 г. У Франкфурце-на-Майне загад, абавязковы для розных дзяржаваў у Верхнерайнскай акрузе, сцвярджаў: кожны з Zigeunergesindel (цыганскіх рабаўнікоў), які праз чатыры тыдні яшчэ застанецца, павінен быць “без далейшых фармальнасцяў пабіты прутамі і клеймаваны на спіне, а ў дадатак выгнаны з усёй тэрыторыі акругі”. На межах мусілі размясціць спецыяльныя знакі з надпісамі Zigeuner Straf (пака-
    ранне цыгана), якія паказвалі, як збіваюць цыгана. Такія застрашальныя знакі, уведзеныя ў пфальйграфстве паводле галяндскай мадэлі ў 1709 г., сталі папулярным сродкам, і іх можна было пабачыць на скрыжаваннях і г.д. ў розных частках Нямеччыны да канца стагоддзя (гл. мал. 9)17. Кожны, хто ігнараваў забарону, мусіў бынь павешаны, a інфарматары мелі права на частку маёмасці абвінавачанага.
    1711 г. Электар Фрэдэрык Аўгуст I Саксонскі (які быў таксама польскім каралём Аўгустам II) дазволіў страляць у цыганоў, калі тыя супраціўляюцца арышту. Ён і князь Саксоніі — кіраўнік княства, пазбаўлены права выбіраць імператара, — дамовіліся наконт захадаў супраць прыходу цыганоў на іхныя тэрыторыі. Прынятыя санкцыі былі стандартныя: біццё, клеймаванне і, пры паўторным з’яўленні, смерць.
    1714 г. У арцыбіскупстве Майнц было пастаноўлена, што ўсе цыганы, як і зладзеяватыя бадзягі, мусяць карацца без суда, проста з прычыны забароненага ладу жыцця; жанчынаўістарэйшых дзяцей, не злоўленых на крадзяжы. трэба было пабіць, заклеймаваць і выгнаць, або адправіць на ўсё жыццё ў працоўны дом. Калі яны, гаварылася, уцяклі у лясы і тэрарызуюць сялянаў, якія адмаўляюцца даць ім жыллё, трэба іх усіх вылавіць вайсковымі сіламі і выкінуць з краіны, а ў выпадку су~ праціву — застрэліць. Гэты цыркулярны ліст трэба было перыядычна зачытваць і “размяшчаць на месцах цыганскіх зборышчаў, на дарожных слупах, ... царкоўных дзвярах і... публічна выдавадь і друкаваць”.
    1725 г. Фрэдэрык Ўільям I, друті прускі кароль і бацька прускай бюракратыі, не цярпеў, калі нехта штосьці прыўносіў у ягонае разуменне дзяржавы: цыганоў — мужчынаў і жанчынаў, старэйшых за 18 гадоў, трэба было вешаць без суда — так ён пастанавіў.
    1734 г. Эдыкт Эрнста Людвіга, ландграфа Гэсэ-Дармштата, абвяшчаў па-за законам усіх цыганоў ад 14 гадоў. Гэсэ-Дармштат і суседнія землі, як сцвярджалася, кішэлі цыганамі, асабліваў памежных рэгіёнах. Летам яны перасяляліся ў лясы і на палі, а зімою — у маленькія вёскі, дзе запалохвалі жыхароў. Цыганы, якія не сышлі цягам месяца, пазбаўляліся маёмасці і жыцця; кожны мог забіць іх або ўзяць у палон, a пазней атрымаць нагароду шэсць райхсталераў (Reichsthaler) за кожнага прыведзенага жывога цыгана і тры — за мёртвага, а таксама забраць маёмасць ахвяраў.
    1766 г. Карл Тэадор, пфальцграф райнскі, заявіў, што ўсе тыпы цыганоў, рабаўнікі і бадзягі, сабраліся ў ягоным княстве, бо іх выгналі з Баварыі і іншых суседніх земляў; таму за імі трэба старанна наглядаць, !7Параўн. R. Andree, ’Old warning-placards for Gypsies’. JGLS(2), 5 (1911-1912), pp. 202— 204.
    арыштоўваць, катаваць і караць, а ў выпадку паўторнага арышту — павесіць без далейшага суда. Іхнае адкрытае ігнараванне закону павінна быць пакарана і, калі не было ўчынена ніякага асаблівага злачынства, як мужчынаў, так і жанчынаў трэба караць цялесна, клеймаваць на спіне знакам шыбеніцы і выганяць.
    Невыпадкова, што блізу трох чвэрцяў такіх антыцыганскіх захадаў за перыяд 1551 — 1774 гг. прыпадае на стагоддзе пасля Трыццацігадовай вайны, у якой Нямеччына з’яўлялася галоўнай арэнай ваенных дзеянняў. Вэстфальскі мір (1648 г.) умацаваў уладу прынцаў і пакінуў сотні дзяржаваў-членаў імперыі з амаль іюўнай самастойнасцю. У выніку ваенных кампаніяў ўсё было цалкам спустошана: войскі абодвух бакоў, складзеныя пераважна з адчайных наёмнікаў, рабавалі без разбору ўсюды, дзе праходзілі, пакідаючы гарады, мястэчкі, вёскі і хутары абчышчанымі. Сутыкнуўшыся з гэтай праблемай, прынцы спрабавалі стварыць законы, накіраваныя на санацыю або, прынамсі, на прыпыненне галоўных хваробаў паменшанага і збяднелага насельніцтва. Страты насельніцтва ў розных суб’ектах імперыі пад час Трыццацігадовай вайны ацэньваюцца як аднатрэцяя, палова і 70% у найгоршых рэгіёнах; такім чынам, насельніцтва Нямеччыны панізілася ад блізу 20 млн да 12—13 млн; а наступныя канфлікты з Франныяй забяспечылі тое, што частка Нямеччыны надалей служыла як поле бітвы, таму выздараўленне адкладалася на пазнейшы час.
    У пэўнай ступені цыганы атрымалі карысць з хаосу вайны. Яны маглі далучацца да марадзёрскіх войскаў абодвух бакоў; шмат цыганоў, як паведамляюць, паўсюль спадарожнічалі аддзелам Валенштайна; іншыя ішлі за швэдскім войскам па другім баку. Алрача вынішчэння мільёнаў людзей, вайна знішчыла многія тысячы, магчыма, і тысячы тысяч чалавек. Калі канфлікт быў вычарпаны, пазбаўленыя ўладанняў сяляне і расфармаваныя жаўнеры бадзяліся, як жабракі і злодзеі, апошнія ж асацыяваліся як з Gauner (махляры, бадзягі), так і з цыганамі. Каб справіцца з ордамі бадзягаў, прынцы стваралі мноства законаў такога кшталту, як мы ўжо бачылі, якія паводле сваёй накіраванасці вызначаліся неаслабнай варожасцю. Такія захады ўсё ж абмяркоўваліся, напрыклад, на асамблеі Reichskreise, таму часам можна было пачуць голас нязгоды. У Верхнерайнскай акрузе ў 1726 г. кафедральныя сходы Шпэера, Вормса і Майнца выступалі супраць самых жорсткіх пакаранняў, згаданых намі, бо цыганы падобныя да іх, “ўсё ж яны людскія істоты і не могуць знаходзіцца паміж небам і зямлёю”. Прадстаўнікі Насаў-Вільбурга, з другога боку, выказалі меркаванне, што “літасць да цыганоў і бадзягаў, якой некаторыя патрабуюць згодна з хрысціянскімі наказамі, на практыцы азначае найвялікшую жорсткасць да бедных суб’ектаў”, якія
    мусяць цярпець іх18. Альтэрнатыўныя прапановы — забяспечыць адукацыю і працу для цыганоў — пацярпелі няўдачу з прычыны адсутнасці адпаведных установаў. Такі вынік пераважаў і надалей. Афіцыйныя абаронцы міру аказаліся неэфектыўнымі, таму ўсталявалася практыка ўмацавання іх народным апалчэннем і конніцай, што ўрэшце ператварылася ў спецыяльныя дружыны (напрыклад, коннік і пешы выведнік), якія палявалі на цыганоў па найме: у Верхнерайнскай акрузе такая дружына была ўведзеная ад 1720 г.19.