Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
27Рапарт Кампаманэса-Вальентэ абмяркоўваецца ў В. Leblon, Les Gitans d’Espagne (Paris, 1985), pp. 67—84, іў Gomez Alfaro, ‘El Expediente general’, pp. 1085—1119.
28 Параўн. Gomez Alfaro, ‘La “Reduction" de los nines gitanos', Historia de la Education (Salamanca, 1991), no. 10, pp. 187—202.
падарожнік Рычард Тўіс дзесяць гадоў таму аддаў даніну пашаны гзтым карчмарам.29) Тыя, што не аселі і не прысвяцілі сябе нейкаму дастойнаму роду заняткаў, мусілі быць пакараныя згодна з агульным законам супраць бадзягаў; тыя, штоаселі і ўчынілі нейкае злачынства, падлягалі тым жа працэдурам і пакаранням, што і іншыя. Для тых, хто вяртаўся да вандроўнага ладу жыцця без сталай працы, прадугледжваліся асаблівыя санкцыі: у такіх людзей забіралі дзяцей да 16 гадоў і аддавалі іх у прытулкі ці выхаваўчыя дамы, самых жа іх рэгістравалі ў спецыяльным рэсстры; кожны ўнесены туды, калі правініцца другі раз, мусіў быць пакараны толькі за тое, што вярнуўся да свайго былога жыцця.
У практыцы прагматычная санкныя эфектыўна выкарыстоўвалася — з пэўнымі мясцовымі адрозненнямі — цягам таго часу, калі падтрымоўваўся націск цэнтра, гэта значыць, у апошнія пяць гадоў панавання Карла III, бо з ягоным адрачэннем рэвалюцыйная сітуацыя ў Францыі паставіла перад урадам болып важныя праблемы30; але рэалістычны падыход да захадаў папярэдніх дэкрэтаў па асуджэнні цыганоў прывёў да таго, што палітыка Карла III мела доўгатэрміновае ўздзеянне. Калі ў 1836 г. Джордж Бораў наведаў гішпанскі Бадахос, ён першы раз пачуў на ламанай гаворцы, якая цяпер з’яўляецца саід (сумесь лексікі рамані з кастыльянскай фаналогіяй, марфалогіяй і сінтакісам), прымаўку: еі crallis ha nicobado la liri de los Cales (“кароль забраў законы цыганоў”). Прымаўка аплаквала знішчэнне даўняга ладу цыганскага жыцця, а датычыла яна караля Карла III.
Перасяленне
Дагэтуль мы назіралі законы на шырокім эўрапейскім абшары, дзе жыве больш за палову насельніцтва. Прыпыніцца на гэтыхзахадах было важна з прычыны іхнага ўздзеяння на цыганскі лад жыцця, нават калі самі звесткі ствараюць такуто ж незбалансаваную карціну, як, напрыклад, калі б гісторыю Англіі пісалі на падставе даведніка Ньюгэйцкай турмы. Астатнія краіны па-за Асманскай імперыяй — такія, як Партугалія, Італія, Швайцарыя, паўднёвыя Нідэрлянды, Данія, Швэцыя і Расея, — ішлі збольшага тым жа шляхам: усе ў рознай ступені выкарыстоўвалі выгнанне і прымусовае пасяленне. Аднак Партугалія заслужыла асаблівай згадкі, бо першая выкарыстала перавозку ў свае заморскія калоніі як новы метад выгнання31. Калоніі патрабавалі рабочай сілы (ро-
29Travels through Spain and Portugal in 1772 and 1773 (London, 1775), pp. 179—180.
39G6mez Alfaro, ‘EI Expediente general’, pp. 1210—1644, дэталёва абмяркоўвае выкананне прагматычнай санкныі 1783 г.
Пдраўн. О. Nunes, 0 Povo Cigano (Oporto, 1981), pp. 74 83.
вень смяротнасці быў вельмі высокі), а каланісты патрабавалі жанчынаў. Самае ранняе перасяленне цыганоў у партугальскія калоніі ў Афрыцы — пад час панавання Яна III. Ягоны дэкрэт 1538 г. (гл. с. 86)32 прыняў такое развязанне праблемы таму, што народжаных у Партугаліі цыганоў нельга было так проста выгнаць. На 1574 г. прыпадае першы запіс: партугальскі цыган высланы разам з жонкай і дзецьмі ў Бразылію, што з’яўлялася змякчэннем прысуду да катаргі за непадпарадкаванне агульнаму загаду аб выгнанні; гэта быў таксама першы запіс пра цыгана, які меў партугальскае імя Ёхано дэ Торэс. Пасля, ад 1674 г., стала практыкай пасылаць жанчынаў у Афрыку (калі мужчыны пасылаліся на катаргу). Групавыя дэпартацыі ў Бразылію былі ўпершыню прадугледжаныя ў 1686 г., калі выгнанне цыганоў з Гішпаніі спрычынілася да іх наплыву ў Партугаліі: народжаных у Партугаліі цыганоў, якія адмаўляліся асесці, цяпер трэба было высылаць замест Афрыкі ў бразыльскую правінцыю Маранхао. У 1718 г. спецыяльны збор цыганоў быў арганізаваны так, каб іх можна было размеркаваць паміж калоніямі ў Індыі і Афрыцы. Да 1760 г. насельніцтва цыганоў Бразыліі стала дастаткова вялікім, каб генерал-губернатар быў моцна незадаволенымі іхнымі згубнымі паводзіны, а кароль Ёзэф палічыў патрэбным стварыць спецыяльныя антыцыганскія законы.
Выкарыстанне калоніяў як поля для звалкі непажаданых элементаў было распаўсюджанай практыкай, і за партугальскім прыкладам неўзабаве пайіплі іншыя краіны, хоць і менш шчыра. Ад сярэдзіны XVII ст. гішпанскія кіраўнікі не вагаліся наконт таго, каб пазбавіцца цыганоў і іншых бадзягаў, пасылаючы іх у армію presidios у Паўночнай Афрыцы, у межах заходняга горада Сеўта і ўсходняга Арана, але іх нежаданне пасылаць цыганоў у Амэрыку здаецца пацверджаным33. У 1570 г. Філіп II забараніў цыганам уваходзіць у амэрыканскія калоніі і ў 1581, у адказ на данясенні, што некаторыя цыганы патаемна ўцякаюць туды і ашукваюць індзейцаў (калі гэта праўда, то гэта было дробяззю ў параўнанні з бязлітаснай эксплуатацыяй), загадаў сваім каланіяльным чыноўнікам вышукваць іх і адпраўляць назад у Гішпанію, дзе іх лягчэй будзе трымаць пад кантролем. У выпадку з верхнім Перу (цяпер Балівія) прыйшоў адказ, што фактычна ніякіх цыганоў не назіраецца34.1 калі над прапановамі рапарта Кампаманэса і Вальентэ з 1772 г. разважаў Карл III з сваёй Радай, здавалася, што амэрыканскія ўладанні і без таго знахо-
32Тэкст гэтага і наступнага захаду (да 1848) знаходзіцца ў F. A. Coelho. Os Ciganos de Portugal (Lisbon, 1892), pp. 230—266.
33Параўн. A. Gomez Alfaro, ‘La polemica sobre la deportacion de los Gitanos a las colonias de America’, Cuademos Hispanoamericanos(Madrid, 1982), no. 386, pp. 319—321, i ‘El Expediente general’, pp. 1071 —1084.
34‘Gipsics in America, 1581’, JGLS(2), 6 (1912-1913), p. 61.
дзяцца пад вялікай пагрозай экспансійных суседзяў, каб яшчэ пасяляць туды не вартых даверу каланістаў.
Франйыя знешне не практыкавала сістэматычнага перасялення цыганоў; аднак вялікая колькасць іх адправілася ў французскія калоніі ў Амэрыку, ці праз замену катаржных работ (як было з 32 цыганамі ў 1686—1689 гт.), ці праз непасрэдную дэпартацыю ў Марцініку ці Люізіяну. У перыяд Кансуляту план транспартацыі да Люізіяны некалькіх сотняў цыганоў, сабраных як непажаданых у Басконіі, быў адхілены толькі з прычыны аднаўлення вайны з Брытаніяй і продажу Люізіяны Злучаным Штатам у 1803 г. (Замест гэтага Банапарт пастанавіў, што цыганы павінны быць рассеяны па Францыі і прыняты на работу ў розных відах працы ці ўармію, а жанчыны, малыя дзеці і старыя мужчыны — замкнёныя ў бядняцкіх прытулках.)
У Англіі перасяленне бадзягаў сягае часоў панавання Элізабэт, a шырокі маштаб набывае толькі пазней. Статутнай уладай быў Закон аб бадзяжніцтве (с. 111), які прадугледжваў высылку за мора непапраўных ці небяспечных бадзягаў. Вельмі рана, пад час панавання Джэймза I (1603 г.), Каралеўскі загад у радзе спрабаваў ператварыць агульную канцэпцыю дэпартацыі ў больш вузкую канцэпцыю перасялення, вызначаючы ўхваленыя пункты прызначэння — Ньюфаўндлэнд, Усходнюю і Заходнюю Індыю, Францыю, Нямеччыну, Гішпанію, Бэльгію і Нідэрлянды. Як эўрапейскія краіны з гэтага спісу адрэагавалі на прыняцце такіх выгнанцаў, невядома; на практыцы бальшыню, калі не ўсіх, пасылалі ў амэрыканскія калоніі. Сама справа мсла сумнсўную правамоцнасць, бо ў калоніі часта адпраўляліся людзі бяднейшыя і маладзейшыя, а не моцныя і загартаваныя35. Найгоршае тое, што праца ў калоніях была цяжэйшай, чым у Англіі, бо рабочай сілы не ставала (пакуль наплыў неграў не зрабіў эканамічна нявыгадным выкарыстанне катаржнікаў) і гаспадары, якія куплялі ў маракоў сваіх служкаў, ператваралі іх у сапраўдных рабоў.
У Шатляндыі бадзягі-лайдакі апынуліся пад пагрозай перасялення “ў Заходнюю Індыю ці ў іншае месца”, калі ў 1655 г., пад час пратэктарату Кромўэла, урал выдаў загад аб перасяленні: генералы вайсковай акупацыі былі ўзрушаныя “мноствам бадзягаў, безгаспадарных жабракоў і працаздольных лайдакоў”, якія вандравалі па ўсёй краіне. У тыя гады такія магчымасці перасялення выкарыстоўваліся звычайнымі грамадзянамі. У лістападзе 1665 г. Джордж Гатчысан, эдынбургскі гандляр, атрымаў ад Патаемнай Рады рэтраспектыўнае пакрыццё выдаткаў нібыта на ўтрыманне сабранай ім колькасці бадзягаў, якіх ён намерваўся выслаць у Заходнюю Індыю. Ён патэтычна казаў, што хоча “без
35Параўн. A. L. Beier, Masterless Men (London, 1985), pp. 162—164.
асабістага зацікаўлення” выслаць іх “як для таго, каб развіваць шатляндскія і ангельскія плантацыі на Ямаішы і Барбадасе дзеля гонару сваёй краіны, так і для таго, каб вызваліць каралеўства ад цяжару многіх моцных і гультаяватых жабракоў, эгіпцянаў, агульнавядомых прастытутак і злодзеяў і іншых распусных і легкадумных асобаў, прагнаных і шуканых за вялікія праступкі”. Нічога не сказана аб прыбытку, які ён і ягоныя партнёры разлічвалі атрымаць. Некалькі іншых падобных грантаў было дадзена Патаемнай Радай у наступных гадах36. У 1715 г. восем прымежных цыганоў — два мужчыны і шэсць жанчынаў, па імёнах Фаа, Штырлінг, Ёрстаўн, Фінік (Фэнвік), Ліндсэй, Рос і Робэртсан, былі высланыя магістратам Глазга на плантацыі ў Вірджынію за тое, што “былі паводле звычаяў і рэпутацыі цыганамі, паразітамі і г.д.”, для выканання прысуду перасялення, які вынес ім Джэдбургскі акруговы суд, нягледзячы нават на тое, што іншае абвінавачанне ў падпале было вельмі хісткім. Адзін з іх, Патрык Фаа, асуджаны таксама да біцйя, ганебнага слупа і страты абодвух вушэй, быў мужам Джын Гордан, вялікай жанчыны, якая паслужыла прататыпам для Мэг Мэрыліз37.
На пачатку XVIII ст. заканадаўства ірляндскага парламента прадугледжвала для “распушчаных і лайдакаватых бадзягаў” высылку на Каралеўскі флот ці на плантацыі ў Амэрыку тэрмінам да сямі гадоў, і ірляндскія людзі ўжо пасылаліся на ангельскія плантацыі ў адпаведнасці з ранейшым законам аб бадзяжніцтве. Хоць выглядае, што цыганы былі тады ў Ірляндыі не больш як выпадковымі візіцёрамі, бо гэтая краіна мела свой мясцовы вандроўны клас — гэтак званых “лудзільнікаў” (Tinkers), якія прыбылі на Брытанскія астравы задоўга да цыганоў.
У Лсманскай імперыі
Дзякуючы мясцовым архівам, цэнтральным распараджэнням і праваахоўным інструкцыям, з’яўляецца магчымасць правесці ад XV ст. рэкансгрукцыю, хоць і аднабаковую, цыганскага жыцця ў хрысціянскім свеце. У той частцы Эўропы, якая патрапіла пад турэцкае панаванне, іхная гісторыя застаецца больш цёмнай. Хоць іхнае пазнейшае рассяленне ёсць нечым невыразным, бальшыня эўрапейскага насельніцтва цыганоў (у адрозненне ад трохі больш за 10% агульнага кантынентальнага насельніцтва) жыла пад турэцкім панаваннем, калі межы Асманскай імперыі дасягнулі свайго найбольшага абсягу ў XVII ст. Пры па-