• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    Тыповым для кантынентальнага падыходу быў артыкул, які з’явіўся ў 1749 г. у манументальным Universal-Lexicon alter Wissenschaften und Kunste (“Універсальны слоўнік ycix навук i мастацтваў”), выдадзеным ляйпцыгскім кніжным гандляром Ёганам Зэдлерам. 3 25 калонак артыкула тры чвэрці напоўненыя пералікам разнастайных карных распараджэнняў, пасля ўступнай заўвагі: “Вядома, што цыганы ва ўсе часы былі бязбожнікамі, грэшнымі людзьмі, якіх знішчаюць цалкам апраўдана”. Уступ да дэфініцыі ў Энцыкляпэдыі (1751 г.) Дыдро ўжо цытаваўся (с. 116). У гэтым артыкуле сцвярджалася, што першапачатковыя цыганы сышлі. Сучасныя тыпы цыганоў можна пабачыць радзей, чым трыццаць гадоў таму, магчыма, праз увагу паліцыі ці ад таго, што людзі сталі бяднейшымі ці менш даверлівымі. Якая б ні была прычына65, “промысел цыгана” стаў “менш добрым”. Людзі, якія прысвяцілі сябе прагрэсу свецкай думкі і асветніцкай адкрытасці на новыя павевы, не сумняваліся, што гэта было падставаю для радасці.
    & Даследванне трактоўкі цыганоў у 54 флямандскіх энцыклапедыях можна знайсці ў W. Willems and L. Lucassen, ‘The Church of knowledge’, in 100 Years of Gypsy Studies, ed. M. T. Salo (Cheverly, MD, 1990), pp. 31—50; i для нямецкіх энцыклапедыяў — R. Gronemeyer, ‘Die Zigeunerin den Kathedralen derWissens’, GiessenerHeftefiir Tsiganologie (І986), 1-4/86, pp. 7-29.
    7
    СІЛЫДЛЯ ЗМЕНЫ
    Усплёск падзеяў у апошнія дзесяйігоддзі XVIII ст. заклаў пэўны фундамент пад змену ўспрымання цыганоў як чужынцаў, хоць нават у краінах, дзе запанавала фідасофія laissez-faire, стаўленне да цыганоў усё яшчэ не адзначалася паслядоўнасцю. Пасля ў шырэйшым свеце пачалі ўваходзіць у гульню разнастайныя сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя сілы, выклікаючы новыя хвалі міграныяў як у эўрапейскіх краінах, так і ў глабальным маштабе, і да пачатку XX ст. можна ўбачыпь, што цыганы займаюць розныя пазіцыі на маргінэсе грамадства.
    Новае ўспрыманне
    Слава першай спробы цэласнага аналізу цыганскага ладу жыцця (ці толькі той яго часткі, якую ўспрымала дамінавальнае грамадства) належыць вугорскаму навукоўцу. Даследванне з’явілася ў 1775—1776 гг. у серыі больш як 40 ананімных артыкулаў у Wiener Anzeigen, нямецкамоўным вугорскім часопісе*. Аўтар толькі нядаўна быў ідэнтыфікаваны флямандскім даследнікам Ўімам Ўільямзам як Самўэль Аўгустыні аб Г ортыс (Samuel Augustini ab Hortis), лютаранскі пастар, які жыў у вуторскім графстве Шэпес (цяпер у Славаччыне)2. Ён быў чалавекам свайго часу, які шанаваў палітыку Марыі Тэрэзы, але настроіўся на сучаснае даследванне, а не на збіранне чэрствых крошак былой мудрасці. Ягоныя запісы канцэнтраваліся на Вугоршчыне і Трансыльваніі, бо ён падкрэсліў: хоць у цыганоў шмат агульных рысаў, але аднароднай цыган-
    1 ‘Von dem heutigen Zustande... der Zigeuner in Ungam’, Allergniidigstprivilegirte Anzeigen, aus sdmmtUch-kaiserlich-kdniglichen Erbldndern (Vienna), 5 (1775), pp. 159—416; 6 (1776), pp. 7—168, passim.
    2 Я ўдзячны Ўіму Ўільямзу за дазвол цытаваць гэтую ідэнтыфікацыю перад публікацыяй яго доктарскіх тазісаў у Ляйдэне, ‘Op zoek naar de ware zigeuner. De geschiedenis van het Europese denken over zigeuners (1783—1945)’, пасля якіх выйдзе таксама ангельская версія пад назовам In search of the true Gypsy. The history of European thought on Gypsies’ (1783— 1945)’.
    скай нацыі ці калектыўнай культуры не існавала: паасобныя групы зведвалі ўплыў абставінаў у краінах свайго знаходжання. У рэгіёнах, якія даследнік ведаў, вандроўныя цыганы жылі ў намётах, а зіму праводзілі ў зямлянках, выкапаных на схілах гор. Хаткі аселых цыганоў былі абсталяваныя трохі болыц традыцыйна, але толькі з некаторымі малымі выгодамі — не было ні крэслаў, ні ложкаў, ні штучнага асвятлення, і практычна ніякіх кухонных прыладаў, акрамя глінянага гаршчка і жалезнай патэльні. Іхнай ежай было пераважна мяса (улучаючы падлу) ці простыя мучныя стравы, напрыклад локшына. Хлеб яны здабывалі жабрацтвам; і палка любілі алкаголь і тытунь. Мелі толькі адзін набор вопраткі. Жанчыны не пралі і не шылі, але атрымоўвалі адзенне з жабрацтва ці крадзяжоў, і яны вельмі любілі ўпрыгожвацца каштоўнасцямі. Цыганскія кавалі працавалі, седзячы на зямлі з скрыжаванымі нагамі, а жанчыны займаліся мяхамі; яны былі жвавымі і спрытнымі, але і непрадбачлівымі, і члены іх сем’яў увесь час набягалі, каб прадайь іхныя дробязі. Цыганскія гандляры коньмі былі ўмелымі наезнікамі і ведалі, як прадаць хворага каня як здаровага. Музыкі былі дасведчаныя ў густах сваёй аўдыторыі. У некаторых рэгіёнах выраб чучалаў звяроў, рашотаў і драўляных прыладаў стаў дапаможным заняткам; тым часам вымывальнікі золата ў Трансыльваніі і Банаце (якія прасейвалі залатаносны пясок летам, а зімой рабілі драўляныя падносы і бочкі) ёсць амаль асобнай кастай, якая цяжка працуе і незалежная. Аўтар быў невысокага меркавання пра цыганскую мараль і культуру: яны мелі мала адзнак шчырасці і сораму, хоць больш чым дастаткова гонару; яны прымалі рэлігію свайго асяроддзя без веры; ён, прынамсі, не сугыкнуўся ні з якімі асаблівымі цырымоніямі ці звычаямі. Аўтар вырашыў, што традыцыйны лад цыганскага жыцця і адсутнасць у ім сталых формаў супярэчыць прынцыпам любога арганізаванага грамадства. Памылка крыецца ў выхаванні цыганоў: бацькі надзвычай моцна любілі сваіх дзяцей, але не маглі выхаваць іх. Таму калі дзеці вырасталі, яны не мелі шанцаў змяніць сваё жыццё. Аўтар дапускаў, што з адпаведным навучаннем у цыганоў была б карысная будучыня ў земляробстве і ручных рамёствах; іхная здольнасць супрацьстаяць цяжкім умовам жыцця сведчыла пра вайсковыя магчымасці. Аўтар прыйшоў да высновы, што мудрым курсам было б “імкнуцца, наколькі магчыма, ператварыць цыганоў у чалавечых істотаў і хрысціянаў і трымаць іх у дзяржаве як карысных суб’ектаў”, хоць гэта патрабуе вялікіх намаганняў і цярпення.
    Артыкулы ў Wiener Anzeigen паказалі таксама пэўныя адзнакі ўсведамлення сувязі паміж рамані і Індыяй; гэта рабіла сумнеўным непрыманне адметнасці цыганоў, таму набыло больш, як філалагічнае значэнне. Першынство гэтага адкрыцця (хоць эксперыментальнага і не дакладна пацверджанага) можа належаць іншаму вугорскаму пастару,
    Іштвану Валі, калі ён знаходзіўся ў Ляйдэнскім універсітэце блізу 1753— 1754 г. Гісторыя, аднак, дайшла да нас з трэціх рук праз артыкул у Wiener Anzeigen у 1776 г. і, здаецца, усё перабольшвае. Гаварылася, што існаваў факт адпраўкі трох студэнтаў з вострава Малабар у Ляйдэнскі ўніверсітэт і што Іштван Валі склаў гласарый з амаль 1000 словаў, распытваючы гэтых трох студэнтаў пра іхную родную мову. Заўважыўшы падабенства з рамані, на якой гаварылі ў Вугоршчыне, ён пацвердзіў, вярнуўшыся дадому, што гэтыя словы былі зразумелыя для пыганоў Рааба (Д’ёра). Няма ўказання на тое, што Валі працягваў даследванне, і няма дэталяў той мовы, на якой размаўлялі ягоныя інфарматары. Аднак нядаўнія даследванні актаў Ляйдэнскага і Утрэхцкага ўніверсітэтаў забяспечылі пэўнае ядро для гісторыі. Ляйдэнскія акты на пачатку 1750 г.3 запісваюць трох студэнтаў як “Ceylonensis” (Шры-Ланка была тады флямандскай калоніяй.) Валі вучыўся ў Утрэхце і мог спаткацца з імі пад час візіту ў Ляйдэн. Гэтыя “цэйлонцы” былі дзецьмі флямандскіх бацькоў, якія жылі на Цэйлоне, нарадзіліся і выхоўваліся там. Але нават калі Іштван Валі сабраў доўгі спіс сінгальскіх словаў, ягоныя цыганы мусілі мець цяжкасці з іх разуменнем нашмат больш, чым кажа нам данясенне.
    Больш трывалае сведчанне забяспечыў гласарый рамані, сабраны ангельцам Джэкабам Браянтам, па ўсім мяркуючы, на кірмашы ў Ўіндзарыў 1776 г. Каліягоны матэрыял у 1785 г. быў прадстаўлены Лёнданскаму таварыству старажытнасцяў4, Браянт звярнуў увагу на аналогіі паміж рамані і індаіранскімі мовамі, а таксама вылучыў некаторыя пазычанні з грэцкай і славянскіх моваў. Ягоныя прыклады дапамагаюць убачыць, што дыялект гэтых цыганоў быў фанетычна занглізаваны, хоць яшчэ меў лічэбнікі, якія ангельская рамані пазней страціла. Іншы ягоны патэнт — гэта тое, што ён есць адным з ранейшых пацверджаных прыкладаў цікаўнага збіральніка, падманутага цыганамі, бо на месцы словаў, пра якія ён пытаўся, сустракаюцца звычайныя цыганскія непрыстойнасці5.
    Нямецкі вучоны Ёган Рудыгер быў таксама адным з першых, хто заўважыў індыйскія сувязі рамані. У 1777 г., па просьбе школьнага інспектараў Санкт-Пецярбургу X. Л. С. Бакмайстэра, ён угаварыў цыганку ў Гале перакласці ўрывак тэксту на яе дыялект. Параўноўваючы пераклад з мноствам моваў, ён заўважыў паралелі з індыйскімі мовамі,
    3 Гл. 1. Hancock, ‘The Hungarian student Valyi Istvan and the Indian connection of Romani’, Roma, no. 36 (1991). Выказваю ўдзячнасць Віму Ўільямсу за дадатковыя дэталі адносна трох студэнтаў; ягоныя доктарскія тэзісы, ужо цытаваныя, дапоўняць гісторыю.
    4 Archaeologia, 7 (1785), рр. 387—394. Два месяцы раней (тамсама, рр. 382—386) Ўільям
    Марздэн прадставіў Таварыству больш грунтоўнае параўнанне ангельскай і грэцкай рамані і хіндзі, маратхі і бэнгалі.
    асабліва з хіндзі, тым часам Бакмайстэр даказаў блізкасць з мультані (лахнда — дыялектам заходнепанджабскай мовы). Высновы Рудыгера апублікаваныя ў 1782 г. у нарысе, які сцвярджаў права цыганскай гісторыі і мовы на адпаведнае навуковае даследванне, і, вядома, права самых цыганоў на нешта лепшае, чым стаўленне, “якога нашае адукаванае стагоддзе павінна з сорамам пазбавіцца”6.
    Цяпер некаторым вучоным засталося толькі сабраць разам розныя аскепкі цыганскага паходжання. Такім сінтэзам заняўся іншы немец, Гайнрых Грэльман з Гётынгенскага ўніверсітэта, які моцна арыентаваўся на папярэднія даследванні, але ўрэшце надаў больш паслядоўную і аналітычную форму тым высновам, якія сам старанна назбіраў. Ягоная кніга Die Zigeuner апублікавана ў 1783 г. Яе важнасць хутка заўважылі, таму яна была перакладзена на ангельскую, французскую і галяндскую мовы7. Звесткі Грэльмана пра цыганскае рассяленне па Эўропе былі няпоўнымі, але дастаткова дакладнымі на той час. Ён ацэньвае насельніцтва цыганоў паміж 700 000 і 800 000 і кажа, што яно асабліва шматлікае ў Вугоршчыне, Трансыльваніі і на Балканскім паўвостраве. 3 іншых эўрапейскіх краінаў багата цыганоў у Гішпаніі, асабліва на поўдні, і ў Італіі, а найменей — у Францыі, з выняткам Эльзаса і Лятарынгіі, рэдкія яны ў Швайцарыі, Нідэрляндахі большай частцы Нямеччыны, акрамя Райнлянда. Хоць шмат цыганоўасела (тут ён згадвае карчмароў у Гішпаніі, рабоў у Малдавіі і Валошчыне, і тых, што жылі ў хатах каля вугорскіх і трансыльванскіх гарадоў), ён меркаваў, што бальшыря ўсё яшчэ вандравала па асобных краінах з сваімі ўлюбёнымі прытулкамі — намётамі. Нават у паасобных краінах ён заўважыў нутраны падзел, які ўзрастаў, напрыклад, у Трансыльваніі і Банаце, паміж вымывальнікамі золата і іншымі. (Падобны падзел, пра які ён не згадвае, існаваў у Трансыльваніі паміж вандроўнымі цыганамі і аселымі, на якіх аўтар глядзеў звысоку, як часта бывала і ў выпадку іншых краінаў.)