Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
36Параўн. F. Н. Groome, ‘Transportation of Gypsies from Scotland to America’, JGLS(l), 2 (1890—1891), pp. 60—62, i E. O. Winstedt, ‘Early British Gypsies’, JGLS(2), 7 (1913—1914), esp. p. 29. •
37 І іараўн. G. Douglas, Diversions of a Country Gentleman (London, 1902), pp. 255—267, i Gordon, Hearts upon the Highway, pp. 64—69.
добным дапушчэнні нават пасля таго, як наплыў турэцкай сілы пачаў слабець і Габсбургі адваявалі Вугоршчыну і Трансыльванію, а таксама занялі Банат у Тэмэшвары і частку Сербіі, прыблізна палова эўрапейскіх цыганоў заставалася пад турэцкім падданствам да сярэдзіны XIX ст. (Тагачасныя турэцкія статыстыкі паказваюць меншую колькасць насельніцтва, але яны засяроджваюцца толькі на аселых цыганах і не зыходзяць да таго, каб улучаць жанчынаў.)
У гэтай імперыі нельга знайсці адпаведніка сістэматычнаму рэпрэсіўнаму заканадаўству, з якім цыганы сутыкнуліся ў астатняй Эўропе. Звычайна туркі прымалі звычаі і грамадска-палітычныя інстытуты падданых супольнасцяў, якія кіравалі пры дапамозе іхных уласных уладаў. Некаторыя тэрыторыі карысталіся вялікай ступенню самакіравання, іхная залежнасць выяўлялася ў штогадовай аплаце або даніне і вайсковай падтрымцы, якую яны аказвалі турэцкім паходам. Сярод васальных дзяржаваў Трансыльванія, якою кіравала яе ўласная арыстакратыя, была найбольш паспяховай у захаванні незалежнасці; дунайскія княствы Валошчыны і Малдавіі былі болып падатлівыя і забяспечвалі асманскіх генералаў істотнымі дапаможнымі сіламі, а турэцкую казну — вялікімі папаўненнямі, але ім таксама было дазволена значнае самакіраванне, калі нават іхныя прынцы часта бывалі марыянеткамі султана або пад абаронай суседніх дзяржаваў. Тут рабскае жыццё цыганоў працягвалася без перадышкі. Некаторыя новыя дэкрэты, як, напрыклад, дакументы Матэя Басараба ў Валошчыне і Васіле Люпу (Васіля Воўка) у Малдавіі ў сярэдзіне XVII ст., імкнуліся хутчэй умацаваць, чым паслабіць існуючы стан рэчаў, пакуль у канцы XVIII ст. не пачалі ўводзіцйа некаторыя сціплыя, часта кароткачасовыя рэформы (напрыклад, забарона размеркавання цыганскіх дзяцей з адрывам ад бацькоў). Вядома, калі ў XVI ст. з’явіўся бізнэс выкрадання валошскіх цыганоў і продажу іх у іншых месцах, Вялікі Візір паслаў чыноўнікам на дунайскім узбярэжжы фірман (імперыяльны дэкрэт), які загадваў прыпыніць гэта38.
Пад прамым кіраваннем турэцкіх уладаў знаходзіліся збольшага праблемы, звязаныя з падаткамі і падтрымкай законнасці і парадку, і кіраўнікі адносна мала ўмешваліся ў мясцовыя справы, пакуль плаціліся падаткі (у наяўных грошах, натурай ці працай) і нічога не пагражала турэцкім гаспадарам. Калі фірман згадваў цыганоў, гэта звычайна датычылася адміністрацыі, публічнага парадку ці падаткаў. Так, Сулейман Вялебны спрабаваў у дэкрэце 1530 г. урэгуляваць цыганскую прастытуцыю ў гарадах Канстантынопалі, Адрыянопалі, Сафіі і Плоўдзіве. Ягоны сын, Сэлім II, загадаў у 1574 г.39, каб цыганы, якія працавалі ў
38 М. Gaster, ‘Rumanian Gypsies in 1560’, JGLS(3), 12 (1933), p. 61.
’ , Tjkci y T. r. Vukanovic, ‘Le firman du sultan Selim II relatif aux Tsiganes, ouvriers dans les mines de Bosnie (1574)’, Etudes Tsiganes (1969), no. 3, pp. 8—10.
баснійскіх шахтах, заплацілі шэраг падаткаў і выбралі кіраўніка для кожнай групы з 50 чалавек; відавочна, яны гралі значную ролю ў індустрыі. Іншы фірман, выдадзены пад час панавання султана Агмэда I, прадпісваў на перыяд 1604—1605 гг. збор падаткаў і аплат ад цыганоў (Kibtian, г.зн. эгіпцянаў) на заходніх Балканах (болып дакладна, у цяперашняй паўднёвай Албаніі і паўночна-заходняй Грэцыі). Як аселыя цыганы, якія былі зарэгістраваны, так і незарэгістраваныя вандроўныя цыганы мусілі плаціць падушны падатак у памеры 180 аспераў на кожнага мусульманіна і 250 на кожнага хрысціяніна з адпаведнымі штрафамі за кожную неаплату. (Адзін аспер тады быў роўны прыблізна палове ангельскага пенса.) Як сведчаць фірманы, значная колькасць вандроўнікаў усё яшчэ заставаліся хрысціянамі. Такая даніна звычайна абмяжоўвалася толькі немусульманамі, але мусульманскія цыганы таксама былі абавязаны плаціць яе: іх лічылі схізматыкамі, якія адышлі ад законных запаведзяў у многіх аспектах абраду і маралі. Некаторыя з аселых цыганоў апісваюцца як кавалі, вугальшчыкі і даглядчыкі. Фірман згадвае пра ispence (падатак ад раба), таму можна прыйсці да высновы, што сярод цыганоў былі рабы; аднак бальшыня цыганоў заставаліся вольнымі з такімі ж правамі і абавязкамі, як і іншыя нетурэцкія грамадзяне Асманскай імперыі40.
Аднак у канцы XVII ст. фінансавыя вінты былі закручаны мацней. Паводле Эўлія Чэлебі41, султан Мэгмэд IV збіраў падаткі нават з памерлых цыганоў, пакуль нейкі жывы мог замяняць іх. Тады ровень падаткаабкладання восгра павысіўся, асабліва для мусульманаў: у 1684 г. фірман, адрасаваны суддзям Тэсалёнікаў, Бэргоі і Геніцы, зафіксаваў падушны падатак, а падатак у свініне для цыганоў складаў 650 аспераў на кожнага мусульманіна і 720 на кожнага хрысціяніна. Разнастайная даніна павінна была збірацца адной асобай, “таму што цыганская раса жыве асобна і ў абмежаванай колькасці, але свабодная ва ўсіх адносінах”, а дзяржаўным чыноўнікам прадпісвалася не ўмешвацца ў іхныя справы42. Падобны памер падаткаабкладання, адлюстраваны ў піястрах (турэцкая манета), устаноўлены дэкрэтам у 1695 г. Тым часам, як гаварылася, у імперыі было 45 000 цыганоў, сярод якіх толькі 10 000 мусульманаў, але гэтыя падлікі таксама ахоплівалі Сырыю, Мэсапа-
40Параўн. М. Hasluck, ‘Firman of A. H. 1013—1014 (A. D.1604—1605) regarding Gypsies in the Western Balkans’, JGLS(3), 27 (1948), pp. 1-12.
41Эўлія Чэлебі (Evlia Qclebi) не надаваў вялікай увагі цыганам, але сабраў істотны гласарый рамані вялікай цыганскай супольнасці, паселенай у Камаціні, што ў заходняй Тракіі: гл. V. A. Friedman and R. Dankoff, ‘The earliest known text in Balkan (Rumelian) Romani’, JGLS(5), 1 (1991), pp. 1-20.
42G. C. Souiis, ‘A note on the taxation of the Balkan Gypsies in the seventeenth century’, JGLS (3), 38 (1959), pp. 154-156.
тамію і Малую Азію. (Асманскім статыстыкам ніколі нельга было давяраць. Два сучаснікі з XVII ст., сэр Пол Рыкоўт і Эўлія Чэлебі, падаюць адрозную агульную колькасць у 15 630 і 11 280 для цыганоў мужчынскага полу ў прыдатным да войска ўзросце, паводле афіцыйнага рэгістра Румэліі, турэцкага ўладання на Балканах43.) Іншая адзнака росту антыцыганскіх настрояў прыпадае на 1696 г., калі султан Мустафа II, рыхтуючыся да кампаніі проці Вугоршчыны, выдаў правахоўны загад, накіраваны на ўстрыманне цыганоў ад беспарадкавага і амаральнага жыцця: вядома, гісторык Магамэд Гірай вызначае жанчынаў (якія, напэўна, былі далёкімі ад строгіх магаметанскіх паняццяў аб прыстойнасці ў адзенні і паводзінах) як прастытутак, а мужчынаў — як сутэнёраў44.
Аднак увогуле цыганы не зведалі, у параўнанні з заходнеэўрапейскімі стандартамі, такога пераследу, а сацыяльны пераварот і магчымы параліч адміністрацыі, што вынікалі з турэцкай акупацыі, без сумневу, давалі цыганам пэўную кампенсацыю, і пад турэцкім панаваннем яны наўрад ці непакоіліся аб затрымцы свайго культурнага і палітычнага развіцця. Нягледзячы на спарадычныя спробы знішчыць іхны вандроўны лад жыцця (напрыклад, няўклюдныя захады Мурада IV супраць сербскіх цыганоў у 1630-х гадах45), свабодныя цыганы ўсё ж захоўвалі значную свабоду перамяшчэння: як грамадзяне адной дзяржавы балканскія людзі маглі перасоўвацца па ўсёй імперыі, і цягам чатырох стагоддзяў асманскага панавання існавала нутраная міграцыя. Цыганскія сродкі на жыццё не пацярпелі моцна ад безупынных вайсковых набегаў і маглі адыграць сваю ролю ў мірным жыцці. Цыганы займаліся вырабам мётлаў, яны чысцілі коміны, былі музыкамі, танцорамі, павадырамі мядзведзяў, а найперш — кавалямі пры розных святкаваннях, якія адбываліся ў атачэнні ўнука Мурада III у 1582 г. I калі паша Буды з нагоды мірнай місіі заходніх лідэраў арганізаваў урачыстую працэсію да ягонага лагера ў 1584 г., ёю кіравалі трое цыганоў, апранутых на турэцкі лад, адзін граў на лютні, іншыя — на рэбецы, спяваючы песні хвалы ў гонар асманскіх султанаў (гл. мал. 13)46. Тыя цыганы, якія спецыялізаваліся на вырабе зброі і амуніцыі, таксама знайшлі шмат працы ў сваіх новых гаспадароў; яны маглі суправаджаць жаўнераў як рэманцёры зброі і музыкі. Hi яны, ні іхныя сваякі, якія займаліся больш мірнымі прафесіямі, не атрымалі ніякай відавочнай карысці з аўстрыйскай адваёвы ў туркаў тэрыторыі.
43 W. R. Halliday, Folklore Studies (London, 1924), p. 17.
44 J. G. von Hammer-Purgstall, Geschichte des osmanischen Reiches (Budapest, 1827—1835), vol. 6, pp. 608—609 and 621.
45F. J. Blunt, The People of Turkey (London, 1878), vol. l,pp. 160—161.
46 Параўн. -H Lewenklaw von Amelbeum, Neuwe Chronika tiirkischer Nation (Frankfurt am Main, 1590), pp. 468 ff.; i F. W. Brepohl, ‘Die Zigeuner als Musiker in den tiirkischen Eroberungskriegen des XVI. Jahrhunderts’, JGLS(2), 4 (1910—1911), pp. 241—244.
Выжыванне віду
Хоць рэпрэсіўныя захады выкарыстоўваліся неэфектыўна, яны ў канчатковым выніку прывялі да вялізных зменаў у жыцці эўрапейскіх цыганоў. Каб выжыць, яны мусілі адаптавацца; яны таксама павінны былі шукаць вакольныя шляхі ў сістэме, якая, адмаўляючы ім у забеспячэнні і прытулку, вьтразна намагалася зрабіць годнае жыццё немагчымым для цыганоў. Некаторыя знаходзілі пэўную бяспеку ў недаступных, закінутых землях ці лясах. Некаторыя выкарыстоўвалі юрыдычныя неадпаведнасці і спазматычны характар дзейнасці ўладаў, асяляючыся на прымежных тэрыторыях. Такія асяродкі мы знаходзім на памежжы Францыі і Гішпаніі, паміж нямецкімі дзяржавамі, паміж Лятарынгіяй і імперыяй; на шатляндскім памежжы; у самых усходніх частках Флямандскай рэспублікі. Уздоўж нацыянальных межаў стаялі мясцовыя дэмаркацыі, якія часта можна было падобным чынам павярнуць на сваю карысць. Многія цыганы раздзяляліся на маленькія групы, каб не прыцягваць лішняй увагі; іншыя, наадварот, аб’ядноўваліся ў большыя групы, каб забяспечыць самаабарону, магчыма, збіраючыся разам з гаджэ і часам звяртаючыся да насілля. Некаторыя цыганскія бандыты сталі слыннымі ў Нямеччыне XVIII ст., абшары якой былі перапоўненыя рабаўнічымі бандамі рознага і мяшанага паходжання. Некаторыя з іх змяшчалі моцны цыганскі элемент: у колькасці, магчыма, 50 або 100 чалавек, узброеныя і дзёрзкія, яны кралі, каб пражыць, і сутыкаліся з накіраванай супраць іх ваенізаванай паліцыяй. Адною з найбольш вядомых такіх бандаў у ваколіцах Гэсэ-Дармштата кіраваў Ёханэс ля Фортун, агульнавядомы як Эмпэрля. Калі нарэшце ў 1726 г. яго схапілі і пасадзілі ў Гісэнскую турму разам з іншымі цыганамі, усе неабходныя прызнанні былі выбітыя пры дапамозе доўгіх катаванняў на дыбах, ціскоў для вялікіх пальцаў і гішпанскіх калодак (ціскоў для ног), і прысуд быў вынесены. Эмпэрля і траіх ягоных паплечнікаў пасадзілі на вось ад калёсаў, адсекшы ім галовы, дзевяць чалавек павесілі, яшчэ трыццаці (пераважна жанчынам) адсеклі галовы. Тагачасныя мастакі адлюстравалі сцэну масавай экзекуцыі на вачах вялікага натоўпу прыведзеных сілай гледачоў (гл. мал. 14)47.