Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
Магчыма, найбольш вядомым цыганскім бандытам у Нямеччыне быў Якаб Райнгарт, вядомы як Ганікель, старэйшы сын аднаго з пакараныху Гісэне48. Ганікельбыўпавешаныў 1787 г. разам з трыма іншымі цыганамі. Наконт яго і ўчыненых ім забойстваў не павінна быць ніякай
47 Пра гэтую справу напісана шмат, напрыклал Simson, History of the Gypsies, pp. 79—86;
E. M. Hall, ‘Gentile cruelty to Gypsies’, JGLSfi}, 11 (1932), pp. 49—56. Усесягаюцьда J. B. Weissenbruch, Ausfiihrliche Relation von der famosen ZigeunerDiebsMordund Rduber-Bande, welche zu Giessen justificirt worden (Frankfurt and Leipzig, 1727).
ілюзіі, і цяжка паверыць, што, як некаторыя мяркуюць, ягоная кар’ера паўплывала на кампазіцыю першай драмы Шылера Die Rduber (“Рабаўнікі”, 1781 г.),дзе, згодна з асветніцкім поглядам Русо, не прымаліся карупцыя і карумпаванне грамадства, Ганікель меў шырокае поле дзейнасці і праводзіў свае аперацыі ў Вагезах, Лятарынгіі, Чорным Лесе, Швабіі і ІЛвайцарыі, але ягоны промысел канцэнтраваўся ў прымежным рэгіёне Нямеччыны, у паўночна-ўсходняй Лятарынгіі. Гэта была горная і лясістая тэрыторыя; але другой важнай прычынай такога выбару было тое, што ляндграф Гэсэ-Дармштата, Людвіг IX, выбраў Пірмасэнс, у самым цэнтры згаданага рэгіёна, у якасці сваёй рэзідэнцыі на час кіравання ляндграфствам і працягваў выкарыстоўваць супраць цыганоў захады, якія цалкам адрозніваліся ад метадаў ягонага папярэдніка Эрнста Людвіга. Ён захапляўся ўсім ваенным і ў Пірмасэнсе стварыў невялічкае войска, да якога рэкрутаваў шмат цыганоў, дазваляючы іхным утрыманцам заставацца пры іх. Бацька Ганікеля быў адным з ягоных барабаншчыкаў. Ляндграф праігнараваў імперскія прадпісанні і загады Reichskreis, і цягам амаль паловы стагоддзя цыганскае насельніцтва вакол Пірмасэнса павялічвалася. Цыганы пачалі пакідаць гэтую мясцовасць у 1790 г., калі новы ляндграф, Людвіг X, паказаў, што збіраецца выконваць прадпісанні і нават выкарыстоўваць у Пірмасэнсе вайсковыя сілы для іхнага ўмацавання. Свабодны ад пераследу аазіс ператварыўся ў міраж, і шмат цыганоў знікла.
Гэрдэр, нямецкі тэарэтык Буры і націску і настаўнік маладога Гётэ, меў пэўныя веды пра Пірмасэнс і выказаў меркаванне на гэты конт у сваім Ideen zur Philosophic derGeschichte der Menschheit (“Ідэі наконт філасофіі гісторыі чалавецтва”, 1784—1791): гэтая “нізкая індыйская каста” карысная толькі ў вайсковай муштры, “якая адзіная можа дысцыплінаваць аднаго і ўсіх з найвялікшай хуткасцю”. Фрэдэрык Ўільям II Прускі меў такі ж погляд і ў 1790 г. загадаў адправіць усіх цыганоў у жаўнеры. Армія сапраўды доўга існавала ў многіх частках Эўропы і была выйсцем, якое цыганы маглі выкарыстаць для заваёвы талеранцыі, адкрыцця турэмных брамаў ці, магчыма, каб атрымаць пэўныя прывілеі. Шмат цыганоў было прынята (або змушана стаць) у жаўнеры, як у якасці музыкаў, так і баявой часткі войска. Часам, як у Французскую рэлігійную вайну напрыканцы XVI ст. ці ў Трыццацігадрвую вайну, цэлыя групы далучаліся да правядзення кампаніяў або з уласным разлікам, або як часткі рэгулярнай арміі. Выдавец Mercure Franqois назіраў такіх жаўнераў пад час Рэлігійнай вайны і прыхільна каментаваў іхныя вайсковыя якасці, хоць і адзначыў нетрадыцыйны жыццёвы стыль (“жывуць, як арабы, беручы з сабой сваю скаціну”49.) У мірны час яны не
4$ Параун. Е. О. 'Arnstedt, ‘Hannikcl1, JGLS (3), 16 (1937), рр. 154—173, і Н. Arnold, ‘Die Rauberbande dss Hannikels*, Pfalzer Heimat, 8 (1957), pp. 101—103.
былі такімі папулярнымі, бо (насуперак спадзяванням Гэрдэра) не ўхвалялі вайсковай дысцыгіліны. У той ці іншы час цыганскія жаўнеры служылі пад сцягам практычна кожнай эўрапейскай краіны, часта ў суправаджэнні сваіх жонак і дзяцей; і, вядома, у Швэцыі цягам доўгага перыяду цыганоў бачылі ў якасці жаўнераў.
Больш хітрай тэхнікай выжывання, якой цыганы навучыліся раней, было ўхіленне ад кантролю грамадзянскай дакументацыі. Яны ўмелі невядома адкуль па-майстэрску здабыць абарончыя лісты. Некаторыя зрабіліся майстрамі вырабляць фальшывыя пашпарты, неабходныя, каб не парушаць законаў аб бадзяжнінтве, якія дазвалялі падарожжы толькі з ліцэнзіяй. Ангельскае заканадаўства патрабавала ад падарожнікаў шырокага дыяпазону пашпартоў. Атрымаўшы такія паперы, вандроўнікі прасілі, каб уладальніку дазволілі прайсці бесперашкодна і далі прытулак для адпачынку ў дарозе; звычайна ўстанаўліваўся фіксаваны тэрмін падарожжа і на паперах распісваліся пад час падарожжа магістраты. Фалынывыя пашпарты, аднак, былі таннымі і лёгкадаступнымі, і сваім распаўсюджаннем ператварылі ўсю сістэму ў нонсэнс50. Махляромфалынэрцам мог быць святар, клерк, пісар, школьны настаўнік або студэнт. Восем цыганоў, павешаных у Эйлзбэры ў 1577 г., падарожнічалі па краіне з падробленымі дазволамі, сфальшаванымі чэшырскім настаўнікам51.
Тым не менш магчымасць падарожнічаць пачала абмяжоўвацца, і шмат цыганоў заставалася ў асобных рэгіёнах. Напрыклад, у Францыі паміж 1607 і 1637 гг. цыганскіправадырДэйвіддэля Грэйадзначаны 12 разоў у розных месцах ніжняга Праванса, але больш нідзе. Тое ж і з П’ерам дэ ля Грэем. (Цыганскія прозвішчы ў Францыі былі пераважна французскімі, звычайна з навевам шляхетнасці.) Правадыр Жан дэ ля Грэй, з другога боку, падарожнічаў не толькі ў Правансе, але і ў паўночным кірунку — у Дафінэ; і мы знаходзім мноства людзей з тым жа прозвішчам, хутчэй за ўсё з адной сям’і, у іншых частках Францыі52. А вось пра тое, колькі цыганоў прыняло сталы лад жыцця і колькі растварылася ў агульным насельніцтве, даведацца немагчыма. Аднак вядома, што ў некаторых краінах цыганы аселі ў вялікай колькасці. Цыганскае насельніцтва таксама павялічвалася, хоць сістэматычныя падлікі даступныя толькі ў дачыненні да Вугоршчыны і Гішпаніі. Перапісы, зробленыя ў 1780—1783 гг. за панаваннем імператара Ёзэфа II, сведчаць пра вялікую колькасць цыганскага насельніцтва ў Вугоршчыне (улучаючы
La Continuation du Mercure Francois (1610—1612), fol. 317.
5°Параўн. Beier, Masterless Men, pp. 142—144.
51 Параўн. F. G. Blair, ‘Forged passports of British Gypsies in the sixteenth century’, JGLS (3), 29(1950), pp. 131-137.
—Параўн. Vaux de Foietier, Les Tsiganes dans Pancienne France, pp. 69—70.
Харватыю і Славенію, але не Трансыльванію); колькасць вар’іравалася паміж 30 241 і 43 609, нягледзячы на тое што замужніх жанчынаў не лічылі. Асноўным занатаваным спосабам заробку цыганоў было кавальства і іншая ручная праца; далей ішла музыка53. У 1785 г. у Гішпаніі было пацверджана блізу 12 000 цыганоў, больш за дзве трэці якіх былі ў Андалюсіі, найбяднейшым рэгіёне, дзе ў Сэвіллі, напрыклад, іх было 600, Хэрэсе — 386, Кадысе — 332, Малязе — 321 і Гранадзе — 25554. Усё насельніцтва Гішпаніі складала тады блізу 10 млн — чвэрць сённяшняга. На падставе пералісу, праведзенага Карлам III задоўга да яго прагматычнай санкцыі 1783 г., можна сцвердзіць, што бальшыня працы па асяленні цыганоў была праведзена ранейшымі дэкрэтамі і больш як 88% гішпанскіх цыганоў, з выняткам Каталёніі, ужо даўно перайшлі на аселы лад жыцця. У Каталёніі прагрэс ішоў марудней, бо гэты рэгіён, аўтаномны да 1716 г., ажыццяўляў палітыку выгнання.
Аселасць не абавязкова азначала асіміляцыю, што даказала Гішпанія. Але па ўсей Эўропе нават тыя цыганы, што працягвалі весці вандроўны лад жыцця, набывалі нацыянальныя рысы пад сацыяльным унлывам краінаў, дзе галоўным чынам знаходзіліся. Напрыклад, у Шатляндыі такі працэс пачаўся вельмі рана, і да канца XVTII ст. шмат цыганоў адаптаваліся нагэтулькі, што выбралі для свайго штаба адну мясцовасць, дзе ўсталяваліся добрыя ўзаемадачыненні з мясцовым насельніцтвам, і цыганскія дзеці таксама наведвалі школу. Неўзабаве цыганы змяшаліся з мясцовымі людзьмі, і іхныя групы параспадаліся больш, як у іншых краінах. Магчыма, закон 1609 г. дазволіў шмат каму браць звычайныя, распаўсюджаныя тым часам у Шатляндыі прозвішчы, сярод якіх аддавалася перавага прозвішчам уплывовых сем’яў, хоць два важныя шатляндскія прозвішчы — Фаа і Байлі — сягаюць каранямі даўнейшых часоў. Некаторыя цыганы набылі высокае грамадскае становішча. Білі Маршал, слынны правадыр гэлавэйскіх цыганоў, атрымаўлегендарны статус55. Кажуць, штоён нарадзіўсяў 1671 г., алеўтакім разе ён мусіў пражыць 120 гадоў, бо дата ягонай смерці (1792) вядомая дакладна. Ён пакінуў уражальную колькасць нашчадкаў, ажаніўшыся 17 разоў. За сваё доўгае жыццё ён бьгў шарагоўцам у войску караля Ўільяма пад час бітвы пад Буанэ і служыў у многіх кантынентальных кампаніях, хоць быў схільны да дэзертырства, калі гэта яму падыходзіла. У 1723 г. ён узначаліў левелераў у Гэлаўэі, арганізуючы акцыі пад
53Параўн. J. Н. Schwicker, Die Zigeuner in Ungam und Siebenbiirgen (Vienna, 1883), pp. 62— 70.
34 Параўн. A. Gomez Alfaro, 'Anotaciones a los censos gitanos en Andalucia’, Adas del I Congreso de Historia de Andalucia (Cordoba, 1978), vol. 1, pp. 239—256. •
55 Болыл поўныя звесткі пра ягоныя подзвігі знаходзяцца ў A. M’Cormick, The
Tinkler-Gypsies (Dumfries, 1907), esp. chs 1, 2 and 12.
час шырокага паўстання супраць землеўласнікаў, якія забіралі маёмасць у арандатараў і агароджвалі абшчынныя землі (у тым ліку традыцыйна адкрытыя для жывёлы іхных працаўнікоў), каб падтрымоўваць рост сваіх запасаў; да канца года ў Гэлаўэі засталося толькі некалькі агароджаў.
Аднагалосная варожасць заканадаўчых дакументаў выразна паказвае, як цяжка было цыганам рабіць нейкія крокі, звязаныя з мясцовымі інтарэсамі. Агульнанацыянальная аблава 1749 г. у Гішпаніі толькі пацвердзіла гэта. Больш незвычайныя ўзаемадачыненні ўсталяваліся з насельніцтвам Віллярэха дэ Фуэнтэс, маленькага мястэчка за 60 міляў ад Мадрыда: пал час цыганскага шлюбу, які прымалі там ўлістападзе 1781 г., мясцовы святар і гарадскі чыноўнік так захапіліся вяселлем, што міжволі далучыліся да шумнага святкавання. Пасля коннай працэсіі да царквы нявеста-цыганка ў пышным сваім убранні затанчыла пад гукі гітары перад святаром і натоўпам, абсыпаючы ўсіх цукеркамі. Паводле злоснага рапарту назіральніка, які пераказваў усе гэтыя падзеі56, нявесту пад руку адвёў да царквы гарадскі чыноўнік, брат святара, а пад час шлюбнай імшы было мала знакаў пабожнасці. Працэсію з царквы гучна вітаў натоўп. Афіцыйнае следства, распачатае паводле даносу, пацвердзіла ўсе істотныя дэталі, а святар атрымаў ад свайго біскупа суровую вымову.