Цыганы  Ангус Фрэйзэр

Цыганы

Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
83.38 МБ
5 Напрыклад, адзінзадпаведнікаўслову “бацька” Браянтзапісаўякming. Гэтастарыцыганскі жарт. Слова ўвайшло цяпер у ангельскі лексікон: прынамсі, першае выданне Collins Dictionary of the English (1979) змяшчала артыкул “minge... брыт. табу слэнг. 1. жаночыя геніталіі... (XX стагоддзе: невядомага паходжання)”. Выдавец прыняў мае заўвагі наконт таго, што слова павінна паходзіць ад цыганскага mindi, якое мае тое ж значэннеў эўрапейскіх дыялектах рамані (хоць ягонае ўласнае паходжанне невядомае), і наступныя выданні слоўніка падаюць этымалогію як ‘[XX стагоддзе: з рамані: невядомага паходэюання]
6 Neuster Zuwachs der teutschen fremden und allgemeinen Sprachkunde (Leipzig, 1782), Part 1, pp. 37—84; гэтая частка (Von der Sprache und Herkunft der Zigeuner aus Indieri) перавыдалзена рэпрынтам з уступам H. Haarmann (Hamburg, 1990).
7 H. M. G. Grellmann, Die Zigeuner. Ein historischer Versuch uber die Lebensart und Verfassung, Sitten und Schicksale dieses Volks in Europa, nebst ihrem Ursprung(Dessau and Leipzig, 1783; 2nd edn Gottingen, 1787). Ангельскі пераклад, Dissertation on the Gipsies (London, 1787; 2nd edn London, 1807). Французскі пераклад Metz, 1788 i Paris, 1810. Галяндскі пераклад Dor­drecht, 1791.
Размеркаваннем свайго матэрыялу Грэльман задаў тон наступным даследнікам на шмат гадоў наперад. Ён таксама пашырыў распаўсюджанне розных скандальных плётак, напрыклад пра нястрымную распусту цыганскіх жанчынаў і абвінавачанне ў канібалізме. Што да апошняга закіду, дык ён падаў значную падборку злосных каментараў з вугорскіх і нямецкіх газетаў і наконт нядаўніх працэсаў у Вугоршчыне (графства Гонт, цяпер частка Славаччыны) супраць 150 цыганоў. 41 з іх катаваннямі прымушаныя да прызнанняў, а пасля пакараныя рознымі відамі смерці (адцінанне галавы, павешанне, пасаджэнне на кол, чвартаванне) за злачынствы, у тым ліку, як гаварылася, канібалізм. У друтім выданні кнігі (1787 г.) ён злёгку паправіў баланс, паведамляючы пра пазнейшыя высновы следчай камісіі, устаноўленай недаверлівым імператарам Ёзэфам II, каб расследаваць справу астатніх цыганоў: Lx прызналі вінаватымі толькі ў крадзяжы і адпусцілі пасля целавага пакарання. Што да першага смяротнага пакарання, то Грэльман цяпер прыйшоў да высновы: цалкам магчыма, што ахвяры заслугоўвалі смерці як забойцы. Хоць шкода ад ягонага першага выдання ўжо была нанесена, спатрэбілася больш за стагоддзе, каб знікла перакананне ў канібалізме цыганоў.
Ранейшую, этнаграфічную частку сваёй працы Грэльман шырока пазычыў з артыкулаў у Wiener Anzeigen. Яны таксама забяспечылі яго пэўным лінгвістычным матэрыялам, але галоўным ментарам Грэльмана быў кансультант Бютнэр, які за колькі гадоў перад гэтым памылкова вызначыў сувязь рамані з Афганістанам8. Гэтым разам параўнанне рабілася з індаарыйскай мовай, і даследнік прыйшоў да пробнай высновы, што найбліжэйшую тоеснасць рамані мае з дыялектам шурат (г.зн. гуджараці). Хойь праца Грэльмана была недасканалай у дэталях, яго несумнеўным дасягненнем было тое, што агульная прапанова індыйскага находжання цыганскай мовы стала шырока прызнанай, а этнічная роднасць народа была адноўлена ў вачах многіх людзей. Для яго сучасныя цыганы былі выразнымі лінейнымі нашчадкамі ранніх прыхадняў; і, нягледзячы на памылковае меркаванне пра тое, што сыход з Індыі быў выкліканы нашэсцем Тамэрляна пры канцы XIV ст., будучыя ягоныя даследванні пайшлі ў болып рэальным кірунку. У сацыяльным плане, як і Самўэль Аўгустыні аб Гортыс у Wiener Anzeigen, ён горача спрачаўся з пакараннем як мадэллю ўзаемадачыненняў з цыганамі, бо верыў, што чалавека можна рэабілітаваць, і падзяляў пашыраныя погляды эўрапейскіх дзяржаўных дзеячоў і эканамістаў (якіх праз паўтара дзесяцігоддзя Мальтус абдасць вельмі халоднай вадой) наконттаго. што вялікія групы
° Ва ўступе да свайго Vergleichungstafeln der Schriftarten verschiedener Volker (Gottingen. 1775).
насельніцтва карысныя для нацыі. Таму не дзіўна, што ён шчыра ўхваляў захады, прынятыя Марыяй Тэрэзай і яе сынам. Адукацыя была шляхам, які вёў да выкаранення неадпаведнасцяў.
У галіне літаратуры цыганы таксама прыцягвалі да сябе новы род увагі: густы павярнуліся да рамантычнага і меладраматычнага, і акцэнт перамясціўся з прынцыпаў парадку, спакою і рацыянальнасці на асабістае, вобразнае і беспасярэдняе9. У 1773 г. Гётэ ў сваёй буйной трагедыі Гёц фон Бэрліхінген вызначыў цыганскаму правадыру ролю высакароднага дзікуна, і неўзабаве гэта стала клішэ, пры дапамозе якога ствараўся каптраст паміж цыганскім жыццём і прытворствам звычайнага існавання10. Адпаведна іншай, больш цёмнай літаратурнай традыцыі, якая пашырылася ўХІХ ст., цыганы былі дзікімі ізгоямі, якія наводзілі на думку пра звышнатуральнае, таямнічае і крымінальнае: іх вобразы маглі ўжываць у кнігах як для дзяцей, так і для дарослых, дзеля стварэння інтрыгі, апраўдання рабункаў, дзіўных падзеяў і акультных здарэнняў, ці (ідучы за прэцэдэнтам, сгвораным Сэрвантэсам ў La Gitanilla і працягнутым ў Moll Flanders і Le Manage de Figaro) y сувязі з страчанымі дзець.мі, якіх выкралі ў бацькоў. Збольшага пісьменнікі ўсё яшчэ пісалі ці з уласнай фантазіі, ці з іншых літаратурных крыніцаў, але не на падставе сваіх беспасярэдніх назіранняў. Толькі пасля з’яўлення твораў Джорджа Бораў, якія пачаліся з The Zincali (1841) і дасягнулі сваёй кульмінацыі ў Lavengro (1851) і The Romany Rye (1857), літаратурнаму стэрэатыпу быў кінуты адназначны выклік з боку пісьменніка, які любіў цыганскую супольнасць, авалодаў іхнай мовай і быў здольны перадаць нешта з іх сапраўднай прыроды ў сваіх творах.
Да таго часу было адкрыта, што факты пра цыганоў інтрыгуюць больш, чым сумнеўныя легенды. Рамантычнае Адраджэнне павысіла цікавасць да прымітыўнай народнай культуры і схільнасць да экзатычнага і таямнічага, і пазнейшыя фазы рамантызму адзначаны новай увагай да збірання і імітацыі фальклору (слова, вынайдзенае толькі ў 1846 г.) і народных баладаў, танцаў, музыкі. Рамантычная цікавасць людзей да фальклору не абмінула цыганоў, якія сталіся скарбніцай фальклорных гісторыяў, песень, звычаяў і забабонаў. У гістарычнай галіне раннюю гісторыю цыганоў у Эўропе рашуча адкрыў французскі архівіст Поль
9 Параўн. A. М. Fraser, ‘Authors’ Gypsies’, Antiquarian Book Monthly, 20 (1993), no. 2, pp. 10-17.
'°Вядома, што такі выбар зрабіў i Філдынг y Tom Jones (1749), уводзячы кампанію цыганоў, каб намалявань іранічны вобраз мараў Торы пра ўтапічнае грамадства, не заплямленае цывілізацыяй. Аднак праз чатыры гады пісьменнік у рэальным жыцці ўдзельнічаў у палеміцы з нагоды суда над цыганкай і зводніцаю, абвінавачанымі ў выкраданні пакаёўкі, Элізабэт Кэніні. Тады Філдынг паказаў зусім не ружовы вобраз цыганскай натуры ў сваім памфлеце A Clear State of the Case of Elizabeth Canning (London, 1753).
Батаяр, публікуючы ад 1843 г. цягам некалькіх дзесяцігоддзяў серыю артыкулаў.
Параўнальная філалогія стала іншай праявай павышанай зацікаўленасці нацыянальным паходжаннем, калі ўсяго праз некалькі гадоў пасля публікацыі кнігі Грэльмана сэр Ўільям Джоўнз з Усходнеіндыйскай Кампаніі праклаў дарогу ва ўстанаўленні месца санскрыту ў індаэўрапейскай сям’і. Гэтыя новыя веды прыцягнулі ўвагуда вывучэння рамані і паскорылі яго тэмп. Цыганская гаворка стала нечым накшталт архідэі ў філалагічным садзе. У рамані бачылася старажытная прыгажосць руінаў, якія асыпаліся. Мова цыганоў паказвала таксама цікавае відовішча мовы ў розных стадыях распаду, якая паступова паддавалася розным сілам. Магчымасць вывучэння ўсходняй мовы ў Эўропе прыцягвала не толькі рамантычных аматараў, але таксама некаторых выбітных навукоўцаў стагоддзя. Нават не трэба было ўвязвацца ў знаёмства з цыганамі, што шырока прадэманстраваў адзін з вялікіх піянераў, прафесар агульнай філалогіі ўніверсітэта ў Гале Аўгуст Фрыдрых Пот. Сярод ягоных многіх дасягненняў была першая навуковая прана на тэму рамані, Die Zigeuner in Europa undAsien (“Цыганы ў Эўропе і Азіі”, 1844—1845). Праца грунтавалася на шматлікіх апублікаваных звестках пра асобныя дыялекты і, як Поттлумачыць у сваёй прадмове, ён правёў даследванне, маючы асабісты досвед у цыганскай праблеме, які абмяжоўваецца павярхоўным знаёмствам з некалькімі асобамі. 1860-я і 1870-я гады былі багатыя на даследванні рамані, шмат з якіх пісаліся па-нямецку. 3 агульнай масы вылучаўся прадстаўнік Венскага ўніверсітэта Франц Міклошыч, які ў гэты час адчуваў сябе здольным казаць, што ў ягоным распараджэнні знаходзіцца “багаты, нават больш чым багаты матэрыял з усіх краінаў, дзе жывуць цыганы”, і які першы, абапіраючыся на іхную мову, паспрабаваў прасачыць дарогу цыганоў пад час міграцыі на захад.
Больш маніпуляцыйнай была цікавасць да цыганоў з боку цэркваў. Пратэстанцкія цэрквы, маючы развітыя адраджэнскія метады рэагавання на хуткія грамадскія змены, былі шчырымі змагарамі за свет, вольны ад паганства. Місіянерскі запал не пагарджаў патрэбаю духоўнага адраджэння цыганоў, а маральнае пераконванне замяніла больш знаёмы юрыдычны прымус. Толькі з нямногім выняткам, мэтай рэлігійных і дабрачынных работнікаў, якія ўцягвалі цыганоў у гарачыя дыскусіі і друкавалі свае брашуры на іхную тэму, было абмежаваць іх і, урэшце, выкараніць іх, іхны лад жышія, пераконваючы цыганоў асесці, паправіць сваю сумнеўную мараль і падрыхтавацца да заняткаў, якія грунтуюцца на залежнасці і пакоры. Такія пазіцыі праніклі нават у царкоўныя гімны. Радкі дзіцячага гімна кажуйь:
Я не нарадзіўся без дома Ці ў нейкім паламаным хляве, Цыганскае дзіцё, навучанае блукаць I красці мой дзённы хлеб1
У Брытаніі гэтая адданая праца прынесла абмежаваныя вынікі, хоць дайшлі сведчанні і некаторых поспехаў. Джон Бэрд, святар Шатляндскай царквы, у 1830 г. узяўся за справу выпраўлення ў цыганскай калоніі, якая складалася з шэрагу дамоў у Кёрк Етголме, трохі больш за мілю ад ангельскай мяжы. Там цыганы працавалі ў якасці кавалёў, рабілі мяцёлкі або лыжкі з рагоў і падарожнічалі ад васьмі да дзесяці месяцаў, каб прадаваць свае дробныя тавары. Мэтай Бэрда было трымаць дзяцей Етголма пад адпаведным наглядам круглы год, каб яны маглі наведваць школу, атрымоўваць рэлігійныя настаўленні і знайсці адпаведную працу, магчыма, у якасці дамашняй прыслугі; ён таксама спрабаваў пераканаць дарослых пакінуць вандроўны лад жыцця. Нарэшце было склікана Таварыства рэфармацыі цыганоў у Шатляндыі, былі ўстаноўлены фонды, і Бэрд ужо мог адзначыць пэўныя вынікі выхавання цыганскіх дзяцей; што да затрымання дарослых дома, “поспех ад таго часу быў блізкі да поўнага правалу”, як вытанчана акрэслівае гэта ягоны рапарт. Калі ў 1859 г. Таварыства распалася, Бэрд і ягоныя наступнікі працягвалі сваю справу самастойна, пакуль пачатковая адукацыя не стала ў 1872 г. у Шатляндыі свабоднай і абавязковай; праз некалькі гадоў практычна ўсе цыганы Етголма пакінулі вандроўны лад жыцця12. У Англіі найбольш значная спроба такога кшталту была зроблена Джэймзам Крэбам, метадысцкім прапаведнікам, і Саўтгэмптанскім камітэтам, натхняльнікам якога ён быў, прымушаючы агентаў рабіць штодзённыя візіты ў цыганскія лагеры каля Саўтгэмптана і ў Нью Форэсце. Крэб хацеў, каб рэформы былі паступовымі і добраахвотнымі. Ягоным малітоўным спатканням, прыемным з-за смачных страваў — ростбіфу і слівовага пудынгу, удавалася прыцягнуць прыстойных цыганоў; але нават рэфармаваныя і адукаваныя дзеці, аддадзеныя на службу, амаль усе вярталіся да свайго ранейшага жыцця. Падобныя пачынанні праваліліся і ў Прусіі. У Англіі арганізоўваліся некаторыя іншыя місіі, часта па мадэлі Крэба, якія мелі амаль такі самы, напалову рэлігійны, напалову адукацыйны характар13. Яны былі ўспрыняты асцярожна: цыганы добра бачылі, што за наварочваннем ідзе прыняцце правілаў аселага індустрыйнага грамадства. Калі вымераць практычныя дасягненні працяглай “рэфармацыі”, яны будуць малымі, хоць нават да канца ста-