Цыганы  Ангус Фрэйзэр

Цыганы

Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
83.38 МБ
яны валодаюць, — фізічнай адаптаванасці, умелым рукам, музычнаму таленту.
Таксама адкрывалася прырода прыстасавальнасці цыганоў. Бальшыня аселых цыганоў займалі паселішчы з адным ці, прынамсі, двума пакоямі, але некаторыя ўсё яшчэ заставаліся ў намётах, тады як палова паўаселых цыганоў жылі ў часовых хатах з зямлі і саломы або ў пячорах, якія яны выдаўблівалі самі. Зімою шмат вандроўнікаў здымалі дамы або будавалі хаты. Аднак намёты заставаліся іхным асноўным жыллём, яны перавозіліся на гужавых фургонах і калёсах. Няма згадак пра жылыя фургоны, хоць нрымітыўныя табары трапляюць пад увагу ў балканскіх краінах ад пачатку стагоддзя28. Намёты сапраўды заставаліся найболыл распаўсюджаным жытлом для цыганоў па ўсёй Эўропе цягам большай часткі XIX ст., нават пад час марозных расейскіх зімаў, хоць блізу сярэдзіны стагоддзя цыганы ва Ўсходняй Эўропе паступова пераходзілі на гужавыя жылыя фургоны, якія іхныя ўладальнікі называлі vardos, часта ўсё яшчэ разам з намётамі ілёгкімі калёсамі. Найболып распрацаваныя фургоны ўзніклі ў Англіі, усе створаныя работнікамі з ліку гаджэ, і да 1890-х цыганскія табары, заўсёды разнастайныя, нягледзячы на стандартную схему, дасягнулі піку свайго развіцця. Яны сталі нагэтулькі своеасаблівымі, функцыянальнымі і прыгожымі, што спрычыніліся да адпачынкавых падарожжаў табарамі сярод аселага насельніцтва29.
У Брытаніі, нягледзячы на слабейшы ціск, звязаны з вялізнымі зменамі ў грамадстве, цыганы праяўлялі не болыпую цікавасць да рэгулярнай аплатнай праны, чым у іншых месцах. Пераважна яны імкнуліся заставанца ў звыклым для сябе стане, іхны заробак грунтаваўся ў асноўным на ўласных намаганнях і розуме, а таксама на здольнасці займацца мноствам падарожных прафесіяў. Аднак непазбежна, бо гарады раслі, а сельская мясцовасць змяншалася, шмат хто, чые сферы дзейнасці ахоплівалі пераважна вёску, мусіў псрамяшчацца разам з сваім рынкам. Больш беспасярэднія прычыны кожны раз штурхалі цыганоўу тым жа кірунку. Рух агароджвання прыбраў многія традыцыйныя для цыганскіх кэмпінгаў землі; а колькаснае павелічэнне і лепшая арганізацыя вясковай паліцыі, выкліканыя Законам аб вясковай паліцыі 1839 г.
28Напрыклад, F. С. Н. L. Pouqueville, Voyage dans la Grece (Paris, 1820), vol. 2, p. 458, які апісвас ісламскіх цыганоў у Босніі, кажа: “часта можна сустрэць драўляныя хаты, крытыя карою дрэваў, размешчаныя на колах, якія перасоўваюцца з месца на месца цугам ад 10 да 12 галоваў жывёлы, тым часам уся сям’я ідзе за гэтым перасоўным жытлом пешкі”; і A. Boue, La Turquie d’Europe (Paris, 1840), vol. 2, p. 77, пасля зазначэння, што бальшыня вандроўных цыганоў жывуць у намётах або часовых хатах, дадаецца: “можна пабачыць цыганоў, асабліва ў Албаніі, якія жывуць у фургонах, накрытых брызентам або карою”.
29Параўн. С. Н. Ward-Jackson and D. Е. Harvey. The English Gypsy Caravan (Newton Abbot, 1972; 2nd edr. 1986).
і наступным законам у 1856 г., далі моц кампаніям па выдаленні цыганоў з вясковай тэрыторыі ў Дорсэце, Норфаку і некаторых іншых графствах. Бадзягі і цыганы абвінавачваліся пераважна ў дробных вясковых злачынствах: крымінальныя акты паказваюць, што насілле і крадзеж (у тым ліку браканьерства) звычайна ўчыняліся сталымі рэзідэнтамі30.
Цыганы ўтваралі толькі адзін элемент з шырокай гамы вандроўных групаў, якія можна было знайсці ў Брытаніі XIX ст., дзе такія людзі адыгрывалі ў індустрыйным і сацыяльным жыцці нашмат болыпую ролю, чым цяпер31. Некаторыя прадстаўнікі тагачаснага грамадства падарожнічалі, каб знайсці сабе працу (як землякопы, якія ішлі следам за віктарыянскімі публічнымі працамі, будаўнікі, земляробчыя работнікі і падарожныя рамеснікі); такія людзі і з іншых прычынаў самастойна прыстасоўваліся да аселай мадэлі існавання. Потым з’яўляліся бадзягі з падушкай — часам адны, часам з жаночым суправаджэннем — гэткі сезонны феномен, які зімою раствараўся ў гарадскіх шматкватэрных дамах і начлежках. Была таксама ўстойлівая імігранцкая плыня з-за Ірляндскага мора, якая ператварылася ў патоп пры канцы 1840-х з прычыны неўраджаю бульбы. Тады некаторыя назіральнікі здзекліва заяўлялі, што практычна ўсе бадзягі — ірляндцы. Але для іншых падарожжа было само па сабе ладам жыцця, і яны заставаліся ў рэгулярным руху з сваімі сем’ямі цягам значнай часткі года. Да іх належалі тыя, што рабілі шчоткі і кошыкі, ганддявалі коньмі, рамеснікі, дробныя гандляры, розныя раз’язныя гандляры, падарожныя ганчары, арганізатары кірмашоў і г.д., а таксама самі цыгане — фактычна пярэсты тып насельніцтва, які сёння часта называюць падарожнымі. Калі гэтае насельніцтва ў XIX ст. груба прыраўноўвалі да асобаў, якія жылі ў намётах, табарах або на адкрытым паветры, мы можам уявіць ягоныя памеры на падставе лічбаў перапісу ў Англіі і Валіі, Звесткі (хоць хутчэй за ўсё яны недаацэньваюць рэальны стан) паказваюць дастаткова ўстойлівы рост ад 1841 (7 659) да 1891 (12 834) і 1901 гг. (12 574). Асноўная канцэнтрацыя была ў красавіку 1901 г. на чатырох графствах вакол Лёндана (Эсэкс, Мідлсэкс, Кент і Сары), разам з Сасэксам і Гэмпшырам, і ў ваколіцах іншых індустрыйных цэнтраў Мідлэнда (Стафардшыра) і на паўночным захадзе (Лэнкшыр і заходні Рыдынг). Затым ішлі сам Лёндан, Глэмарган і Дарэм32.
3®Параўн. D. Jones, ‘Rural crime and protest’, y The Victorian Countryside, ed. G. E. Mingay (London, 1981), vol. 2, pp. 566—579.
31 Два карысныя даследванні падарожнага жыцця ў Ангаіі XIX ст. — гэта: R. Samuel, ‘Comers and goers’, y The Victorian City, eds H. J. Dyos and M. Wolff (London, 1973), vol. I, pp. 123—160, i Mayall, Gypsy-Travellers.
З23аснаванае на Mayall, Gypsy-Travellers, pp. 23—29, якое змяшчае больш дэталёвы аналіз.
Размеркаванне цягам стагоддзя адлюстроўвае выразную змену ў эканамічнай ролі цыганоў, у характары іхнага заробку на жыццё, у падарожжах па Брытаніі. На пачатку 1800-х гадоў недастатковая падтрымка і ўмовы попыту азначалі, што многія цыганы маглі выконваць вельмі карысную функцыю, наведваючы вялікія, недасягальныя вясковыя абшары, як яны і рабілі стагоддзі таму: цыганы падтрымоўвалі эканамічнае і сацыяльнае жыццё вёскі, бо прадастаўлялі тавары і паслугі яе жыхарам, якія былі аддаленыя ад крамаў і гарадоў і не маглі абслугоўвацца інакш. Цыганы былі пастаўшчыкамі плётак і навінаў, прадаўцамі танных прыладаў (часта самаробных), раманцёрамі хатніх тавараў, сезоннымі рабочымі (напрыклад, касцамі, збіральнікамі гароху і садавіны, хмелю); або яны выконвалі ролю падарожных забаўляльнікаў і ажыўлялі вясковыя фэсты сваёй музыкай, песнямі і танцамі. Калі гэтыя патрэбы пачыналі задавольвацца іншымі сродкамі, а транспарт і камунікацыі былі ўжо адрамантаваныя, цыганы перапрафілёўваліся на новыя тавары або адаптавалі старыя. У продажы тавараў і паслуг цыганы арыентаваліся на аселае насельніцтва, таму іхныя прапановы, а таксама тэрыторыі падарожжаў мусілі змяніцца. Само жьшцё цыганоў таксама прыстасоўвалася да новых сезонных рытмаў, калі шчыльна населеныя тэрыторыі станавіліся большымі.
Многія з тых, што жылі вакол Лёндана, зшою мігравалі ў горад. Адны засяляліся ў дамы, другія — у хаты і драўляныя будынкі; іншыя разбівалі намёты і спыняліся з фургонамі на кавалках агульнай зямлі, магчыма, на Ўормўуд Скрабс, Барнсе, Далўічы ці Мітчэме, або на пераходных землях, цагляных палях і закінутых землях рознага роду, як Ўондсўорс, Бэтэрсі і Кенсал Грын, і ўтрушчобах Нотынг Дэйл Потэрыз (дзе ў 1862 г. налічвалася блізу 50 цыганскіх сем’яў — дастаткова, каб забяспечыць устаноўку місіянерскай палаткі ў 1869 г.)33. Жывучы ў гарадской мясцовасці, яны больш змешваюцца з іншымі ангельскімі ды ірляндскімі мігрантамі. Сталічныя цыганы зараблялі сабе на жыццё рознымі сродкамі. Разносны гандаль і рамёствы былі іхнай сталай працай, але памылковае меркаванне, што сям’я мела толькі адзін занятак. Мужчына мог займацца рознымі справамі: плесці кошьікі, рабіць крэслы, вастрыцьнажы, рамантаваць, рамеснічаць, гандляваць коньмі, рабіць шпількі для вопраткі і шампуры для мяснікоў — часта ён блукаў па вуліцах, шукаючы замоваў, часам заставаўся дома, каб рабіць розныя дробязі, якія складалі частку ягонага запасу прадукцыі, пакуль масавая вытворчасць не зрабіла прасцейшай пакупку гатовых тавараў. Многія з іх гандлявалі па пятніцах на шатляндскім рынку. Праца грунтавалася на
33 Апісанне цыганскіх калоніяў у Ўондсўорсс, Нотынг Дэйлс і Шордычы ў 1860-х падас Дж. Бораў у Romano Lavo-Lil (London, 1874), pp. 207—237.
сям’і. Жанчыны тут бралі поўны ўдзел, найчасцей гэта былі разносны гандаль або варажба; дзеці дапамагалі бацькам у іхных абыходах і продажы разнастайнай хатняй прадукцыі.
Некаторыя калоніі — як цыганы з Бэтэрсі, якія былі блізка да Лёндана, — мігравалі вельмі абмежавана. Вядома ж, нямногія групы гэтых цыганоў заставаліся круглы год ў Донаван Ярдзе блізу Паўднёва-заходняга вакзала; а ў Нотынг Дэйле сем’і (балыпыня іх — з Гірнэс) мелі сталую работу. У іншых гарадах таксама ўтварыліся падобныя цыганскія раёны. У Лівэрпуле эвэртонскія цыганы звычайна разбівалі намётачныя лагеры на кавалку закінутай зямлі каля Ўолтан Брэк; у 1879 г. яны былі выкліканы ў суд за тое, што адмовіліся ад забеспячэння лагера вадой, “як патрабуе Закон аб грамадскім здароўі”, але паселішча існавала колькі часу пасля гэтага. Бальшыня гарадскіх калоніяў, аднак, расфармоўвалася з надыходам вясны, і сезонная праца была істотнай складовай часткай наступных міграцыяў, хоць разносны гандаль і рамесніцтва заставаліся апірышчам цыганоў. Джэймз Крэб акунае чытача ў рытмы жыцця лёнданскіх прыгарадаў:
Тыя хрысціяне, што імкнуцца зрабіць дабро цыганам, якія жывуць у ваколіцах Лёндана і ў самым горадзе, знойдуць шмат іх у прыгарадах у красавіку, траўні і чэрвені: звычайна цыганы знаходзяць працу ў рынкавых садах. У ліпені і жніўні яны пераязджаюць у Сасэкс і Кент — для збору ўраджаю. А ў верасні вялікая колькасць іх працуе на хмелевых плантацыях Кента, Сасэкса і Сары34.
Мэйг’ю называе вераснёўскі збор хмелю вялікім спатканнем вандроўнікаў Англіі і Ірляндыі, і цыганы прыходзілі на яго з кожнай часткі паўднёвай Англіі. Лета было таксама спрыяльным часам для варажбітак у парках і іншых месцах адпачынку. Кірмашы і дні скачак складалі падмурак цыганскага календара: яны стваралі пэўную структуру для разліку і кірунку падарожжаў і давалі месца для сустрэчы сем’яў і сяброў, якое дазваляла заняцца сур’ёзным бізнэсам па продажы коней. Велікодны кірмаш на Ўінстэд Флэтс быў вядомы як “цыганскі KipMam”, бо гэта быў першы сход цыганоў у новым сезоне; тым часам цыганы, разам з процьмай дробных вольных гандляроў, перапаўнялі Эпсам на тыдні скачак у Дэрбі. (Крэб клапатліва асцерагае чытача: “Найлепшы час для наведвання гэтых цыганоў — раніца, бо на скачках яны вельмі часта напіваюцца перад ноччу”.) Калі саспяваў ураджай, цыганы паварочвалі з гарадоў да вёсак; першая хваля вярталася ў Лёндан амаль адразу пасля збору хмелю, магчыма, запасаючыся еп route (па дарозе. — Заўв. перакладніка) французскімі і нямецкімі кошыкаміў Гаўндсдытчы; іншыя пачыналі рухацца назад у кастрычніку, а да лістапада рух набываў агульны характар.