Цыганы  Ангус Фрэйзэр

Цыганы

Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
83.38 МБ
39Хоць акрэсленне “ U rsari” можа бьшь у большай ступені прафесійным ярлыком і паказваць на племя ў меншай ступені, чым іншыя.
40Параўн. J. Ficowski, Cyganie па polskich drogach, 2nd edn (Krakow, 1985), pp. 78—107.
41 F. de Vaux de Foietier, Les Bohemians en France au 19e siecle (Paris, 1981) змяшчае добры раздзел на тэму візітаў цэнтральнаі ўсходнеэўрапейскіх цыганоў.
статкова доўгім, каб дазволіць мясцовым мастакам увасобіць іх на палатне. Іхная падзёртая вопратка кантраставала з мноствам золата і срэбра, якім яны ўпрыгожвалі сябе. Група кальдэраша прыехала ў Англію ў 1868 г. і расклала свае намёты на ўскраінах Лёндана, дзе іх не надта добра ўспрынялі ангельскія цыганы42. У гэтым годзе ў Нідэрлянды пачалі прыбываць групы лудзільнікаў з Цэнтральнай Эўропы. Флямандскі ўрад глядзеў на іх як на цалкам новую з’яву; а для агульнага насельніцтва яны спачатку былі такой экзатычнай навінкай, што цыганы маглі прасіць плату за ўваход у іхны табар і ўсё яшчэ прымаць тысячы візіцёраў43. Свежыя групы ромаў дасягнулі Фрапцыі зноў жа з Нямеччыны і Італіі на пачатку 1870-х гадоў, і паўсюль, дзе яны праходзілі, з’яўляліся новыя натоўпы цікаўных візіцёраў. Найбольш ранняя згадка пра ўрсараў, ці мядзведжых павадыроў, на захаде паходзіць з таго ж часу, што і пра лудзільнікаў, паводле паведамленняў з Нямеччыны ў 1867 г. і з Нідэрляндаўу 1868 г. Ад 1872 г. мядзведжыя павадыры мусілі знаходзіцца на дарогах Францыі. Першыя з’яўляюцца з Сербіі і Босніі з турэцкімі пашпартамі і носяць прозвішчы Галубавіч, Лазаровіч і Мітровіч; тыя, што прыходзілі ў наступныя гады, мелі падобныя сербскія імёны.
Кампанія з 99 “грэцкіх” лудзільнікаў, якая прыбыла цягніком у Лівэрпул у 1886 г., паходзіла, паводле пашпартоў, зусіх частак Грэцыі і эўрапейскай Турцыі, а таксама з Сербіі, Баўгарыі і Румыніі. Яны адплылі з вострава Корфу і высадзіліся ў Мілўале, а ў наступным годзс пакінулі краіну44. У 1895—1897 і 1907—1908 гг. ёсць паведамленні пра ўрсараў у паўднёвай Шатляндыі і паўночнай Англіі, якія гаварылі на мяшанай гаворцы; але ў першым дзесяцігоддзі XX ст. увагу ў Брытаніі прыцягвалі ў асноўным прадстаўнікі лавары, што прыбылі з Нямеччыны. У канцы 1904 г. вялікая група з нямецкімі пашпартамі, якую прагналі з Галяндыі, выклікада вялікую незадаволенасць паліцыі і Міністэрства нутраных справаў Англіі, пакуль не пераехала ў Гамбург пасля некалькіхмесяцаўу Англіі. Наступная хваля пайшлаў 1906 г., і ад вясны да восені гэтага года штодзённая і штотыднёвая прэса далучалася да паліцэйскай кампаніі супраць іх45. Падобныя падзеі адзначаліся ў Францыі, Нямеччыне і Швайцарыі. Аднак найбольшага пярэпалаху нарабіла
42Т. W. Thompson, ‘Foreign Gypsy Coppersmiths in England in 1868’, JGLS(3), 6 (1927), p. 144.
43 Важнай пазіцыяй на тэму гэтых наездаў з’яўляецца L. Lucassen, ‘Еп men noemde hen Zigeuners' (Amsterdam/ The Hague, 1990), якая ахоплівае цыганскую гісторыю ў Нідэрляндахад 1750 да 1944 г.
44 D. MacRitchie, ‘The Greek Gypsies at Liverpool’, Chambers’s Journal, 11 Sep. 1886; ‘«Greek» Gypsies’, JGLS(3), 13 (1934), pp. 124—132; A. A. Marchbin, ‘Gypsy immigration to Canada’, JGLS(3), 13 (1934), pp. 134-144.
43Параўн. C. Holmes, ‘ The German Gypsy question in Britain, 1904—]90ff, JGLS (4), 1 (1978), no. 4, pp. 248—267.
падарожжа групы кальдэраша праз некалькі гадоў. Цыганы разышліся па некалькіх краінах Заходняй Эўропы. У Брытаніі сем’і з прозвішчамі Хоран, Кірпэтч, Дэмэтэр і Максімавы падарожнічалі цягніком ад траўня 1911 г. да кастрычніка 1913 г. Яны нядаўна пазбавіліся ў Францыі ад сваіх фургонаў, але ўсё яшчэ насілі з сабою вялізныя намёты, вельмі падобныя да намаляваных Банэ ў Карпантра болып як 40 гадоў таму, і разбівалі табары ў розных гарадах па ўсіх Брытанскіх астравах46. Перад гэтым яны шырока падарожнічалі па большай частцы Эўропы. Пакуль ромы былі ў Англіі, яны прыўносілі пэўны ўсходні бляск у змрочныя гарадскія пустэчы. Жанчыны, з залатымі манетамі, уплеценымі ў валасы ці павешанымі на шыю або грудзі, уяўлялі дзіўнае відовішча, вельмі адрознае ад пышнага адзення іх ангельскіх двайнікоў (гл. мал. 26); і мужчыны, у мешкаватых нагавіцах, укладзеных у боты з халявамі, у пярэстых кашулях, пінжаках і жылетах з шэрагам вялікіх срэбных (часам велічынёю з курынае яйка) гузікаў, былі нагэтулькі ж бліскучыя. Большасць часу мужчыны праводзілі на фабрыках, броварах, у гатэлях, рэстаранах і г.д. у пошуках меднага посуду, які трэба было рамантаваць: іхныя спрытныя рукі і майстэрства паўсюль хвалілі; а грандыёзныя кошты гэтак жа шырока асуджалі.
Мала новых прыхадняў засталося ў Брытаніі. Адны падарожнічалі ў Амэрыку; другія дрэйфавалі назад на кантынент. У многіх эўрапейскіх краінах ромы сталі новым доўгачасовым пластом цыганскага насельніцтва. Тыя цыганы, якія перасеклі Атлантыку, складалі нават важнейшы элемент, бо такія ўжыўленні цыганоў, якія мелі месца пад час каланізацыі паўночнай Амэрыкі, здаецца, не прынеслі доўгатэрміновых вынікаў. Тэмп цыганскага руху да ЗША быў такі ж хуткі, як у агульнай іміграцыі47. Масавая міграцыя з Эўропы ў Паўночную Амэрыку пачалася ў 1815 г., і менавіта тая вялікая плыня вызначыла склад сучаснага цыганскага насельніцтва ЗША. Да сярэдзіны стагоддзя больш як палова імігрантаў паходзіла з Брытанскіх астравоў, і менавіта ў 1850-х гадах плыня цыганоў (якія называлі сябе “ромніхель”) з Брытаніі дасягнула найбольшага аб’ёму. Яны прыбывалі ў малой колькасці, сем’ямі, і нават у пікавым перыядзе 1850—1862 гг. іх было блізу 400. Здаецца, у якасці новых дамоў ім прыходзіліся да спадобы Агаё, Пэнсыльванія і Вірджынія, дзе яны займаліся мноствам розных вандроўных промыслаў, улучаючы гандаль коньмі, лудзільніцтва і пляценне кошыкаў (мужчыны), і варажбу, разносны гандаль простымі ў вырабе або купленымі танней та-
46 Е. О. Winstedt, ‘The Gypsy Coppersmiths’ invasion of 1911—1913’, JGLS (2), 6 (1912— 1913), pp. 244-303.
47 Падрабязны аналіз змешчаны ў M. T. Salo and S. Salo, ‘Gypsy immigration to the United States’, y Papers from the Sixth and Seventh Annual Meetings, Gypsy Lore Society, North American Chapter (New York, 1986), pp. 85—96.
варамі (жанчыны); паступова гандаль коньмі ператварыўся ў галоўны мужчынскі занятак48. Да 1870-х гадоў быў закладзены падмурак для цяперашняй супольнасці ромніхеляў, хоць новыя чальцы пранягвалі прыбываць ажно да Першай сусветнай вайны. Іхныя нашчадкі дагэтуль вядомыя як ромніхелі, бо працягвалі гаварыць на сваім уласным дыялекце і захоўвалі дыстанцыю ад іншых цыганскіх групаў і нецыганоў.
У 1880-х гадах — калі амэрыканская эканоміка пачала хутка развівацца — агульны характар іміграцыі ў ЗША радыкальна змяніўся, з відавочным ухілам у бок краінаў Паўднёвай і Ўсходняй Эўропы як крыніц. Ад таго часу да 1914 г. эмігранты паходзілі зболылага з Аўстра-Вугоршчыны, Італіі, Грэцыі, Расеі, Румыніі і Турцыі. Пэўныя цыганскія групы далучаліся да іх. Першай, здаецца, была група ромаў з Аўстра-Вугоршчыны, якая высадзілася ў Нью-Ёрку ў 1881 г., пасля гэтага ў 1882 г. ішлі людары (рудары), якія дэкларавалі баўгарскае ці гішпанскае грамадзянства, і ў 1883 г. прыбыла група аўстра-вугорскіх музыкаў, якія, магчыма, былі аднымі з найранейшых прадстаўнікоў гэтак званых “вугорска-славацкіх” цыганоў, чыіх продкаў амэрыканскія ромы цяпер называюць Basalde ці “музыкі”. Некаторыя прыбывалі праз Кубу або (ад 1900 г.) праз Канаду, Мэксыку ці Паўднёвую Амэрыку, дзе прадпісанні наконт уезду былі болыв памяркоўнымі. Людары былі забаўляльнікамі, пастаноўшчыкамі і дрэсіроўшчыкамі звяроў і пераважна прыязджалі з сваімі дрэсіраванымі мядзведзямі і малпамі; гэтыя цыганы ў асноўным дэкларавалі аўстра-вугорскае або турэцкае падданства. (Акрэсленне “турак” тым часам мела шырэйшае эўрапейскае значэнне і ўсё яшчэ ўжывалася як найменне тэрыторыяў, забраных нядаўна ў Асманскай імперыі, як, напрыклад, Боснія-Герцагавіна). Ромы звычайна прывозілі больш грошай, чым людары, і абедзве галіны выходзілі за сярэдні ровень імігрантаў. Бальшыня ромаў — якія часта сядалі на караблі на Паўночным моры ці ў ангельскіх портах — дэкларавала аўстра-вугорскае грамадзянства, пасля ішлі расейскае і сербскае. Адна значная па сваёй колькасці сербская група назвала месцам свайго паходжання або апошняга знаходжання графства Мачва (што на захад ад Бялграда), якое паклала пачатак мачвайскаму племянному падзелу. Цыганская іміграцыя з Эўропы беспасярэдна ў ЗШАзакончылася фактычна ў 1914 г., разам з Першай сусветнай вайной і наступным умацаваннем кантролю, і толькі на пачатку 1970-х лавара і іншыя галіны пачынаюпь прыбываць з камуністычных краінаў Усходняй Эўропы.
Увесь гэты час цыганы папросту былі ўдзельнікамі больш шырокага перавароту. Шматлікія агульныя фактары спрычыніліся да паскарэння тэмпу міграцыі ў другой палове XIX ст., такія, як эканамічныя магчы-
48Параўн. М. Т. Salo and S. Salo, ‘The Romnichel economic and social organization in urban New England, 1850—1930’, Urban Anthropology, 11 (1982), pp. 273—313.
масці Заходняй Эўропы і Злучаных Штатаў, развіццё чыгуначнай камунікацыі, больш хуткія і танныя марскія падарожжы. Калі паглядзейь на тое, што адбывалася ў Паўночнай Амэрыцы, то цесныя паралелі з агульнымі іміграцыйнымі плынямі — ромніхелі пад час найбольшай эміграцыі з Брытаніі, а ромы і людары пад час найбольшай эміграцыі з Усходняй Эўропы — наводзяць на думку, іпто калі і былі нейкія асаблівыя для цыганоў прычыны эміграцыі, яны не гралі вызначальнай ролі ў іх намеры з’ехаць. Аднак гатоўнасць розных цыганскіх групаў да эміграцыі ў ЗША была няроўнай. Ромніхелі, ромы і людары не былі адзінымі прыхаднямі; былі таксама іншыя, слаба прадстаўленыя групы, а выніковы характар цыганскага насельніцтва ў ЗША зусім не нагадваў папярэчны зрэз насельніцтва, якое жыло ў эўрапейскіх рэгіёнах, з якіх адбывалася эміграцыя.
Першапачатковы ўздым Часта звязваюць з канцом цыганскага рабства ў Валошчыне і Малдавіі, але ён не дае тлумачэння выразнай храналогіі, характару міграцыі і сацыяльнай арганізацыі ромаў; тым часам адзначаныя продкі асобных ромскіх, урсарскіх і рударскіх сем’яў, якія прыйшлі на захад, паказваюць на шырокую прысутнасць іх у іншых краінах, апрача Малда-Валошчыны, і не даюць ніякай падтрымкі меркаванню, што ў 1850-х адбываўся вялікі адток цыганоў з Румыніі49.