• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    5 Т. Huonker, Fahrendes Volk — verfolgt und verfemt (Zurich, 1987), p. 63.
    6 Тамсама, pp. 74—115. W. Haesler, Enfants de la Grande-route (Neuchatel, 1955), знайшоў, urro сацыяльна-адукацыйныя вынікі сярол тых дзяцей, якіх ён даследваў, не ўражвалі, алс зыказаў надзею, што змена адукацыйнага метаду можа паправіць сітуацыю.
    Францыя пайшла іншым шляхам. Тут вызначальныя змены адбываліся цягам двух дзесяцігоддзяў перад выбухам Першай сусветнай вайны7. У сакавіку 1895 г. у Францыі быў праведзены перапіс “усіх вандроўнікаў, цыганоў і бадзягаў”. Спецыяльная камісія, скліканая для аналізу вынікаў, паведаміла ў 1898 г.: поўная колькасць падарожных складае 400 000, а сярод іх “вандроўнікаў, што падарожнічаюць у групах і табарах”, — 25 000. Перапіс паказаў этнічную разнастайнасць падарожнага насельніцтва Францыі. Была вялікая прапорцыя manouches (французскі адпаведнік нямецкіх сінці), многія з якіх пакінулі ЭльзасЛятарынгію пад час нямецкай анэксіі, тым часам іншыя носяць імёны, якія былі распаўсюджаныя сярод цыганоў у Франпыі стагоддзі таму. Большасць запісаных маюць французскае грамадзянства, хоць шмат і італійскіх вандроўнікаў у Авэрні; некаторыя з іх — гэта “п’емонцкія сінці”, якія вырабляюць кошыкі, займаюцца разносным гандлем, граюць наакардэоне. Сем’і з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы не надта вылучаліся. Ад 1907 г. паліцыянтам было загадана рабіць фотаздымкі “бадзягаў, вандроўнікаў і цыганоў” дзе толькі магчыма і дасылаць у цэнтральную рэгістрацыю ў Парыжы. Разам з тым парламентары агітавалі супраць рабаванняў, што чынілі цыганы. Урэшце, у ліпені 1912 г. быў прыняты закон, які ўводзіў carnet anthropometrique для падарожных любой нацыянальнасці. Гэта быў дакумент тоеснасці, які змяшчаў персанальныя дадзеныя, здымак, адбіткі пальцаў і нумар правоў на транспартны сродак: кожны чалавек мусіў мець адзін дакумент, а галаве сям’і неабходны быў яшчэ агульны carnet на ўсіх членаў сям’і, які складаўся прыблізна з 10 старонак, штампаваных пад час кожнага прыбыцця ці адпраўлення ў кожнай камуне. Carnet памножыў усе віды пераследу, бо ўвядзенне гэтага дакумента адкрыла шлях да судовых павестак за тое, што нехта не ўпісаны ў дакумент або не носіць яго з сабою (напрыклад, калі паліцыя забрала яго на праверку). Аднак шмат камунаў папросту паставілі на сваіх межах знакі: Interdit aux nomades (“Вандроўнікам забаронена”). Такая кантрольная сістэма існавала ў Францыі амаль 60 гадоў.
    У Брытаніі рэгістрацыйны ціск таксама ўзмацніўся пры канцы XIX ст., што ў значнай ступені стымулявалася адным чалавекам. Для цыганоў ужо не было адметнай законнай трактоўкі, але іх закранала шырокая гама розных агульных законаў, як, напрыклад, законы аб разносным гандлі, бадзяжніцтве, грамадскім здароўі, агульнай і ўласнай маёмасці. Пазіцыя цыганоў пахіснулася: урбанізацыя зрабіла іх больш назойлівымі, а іх паслугі — менш патрэбнымі. Ніхто не заяўляў, што жа-
    7 Параўн. F. de Vaux de Foietier, Les Bohemians en France au 19e siccle (Paris, 1981), ch. 10.
    дае асіміляцыі “сапраўдных раманцаў”. Наадварот, мэтай былі падарожныя, чый лад жыцця супярэчыў інтарэсам аселага грамадства. Факт таго, што лёс адной групы быў практычна неадрыўна звязаны з лёсам іншай групы, здаецца, ігнараваўся8. 3 вялікай самаахвярнасцю і шчырай пагардай да дабрабыту сваёй сям’і філантроп Джордж Сміт — “з Колвіла”, як ён любіў казаць, — змагаўся ад 1870-х за рэформу для бяздомных дзяцей, жыхароў каналаў і, урэшце, цыганоў, якіх ён параўноўваў з дзікунамі і жывёламі і абвінавачваў у поўнай адсутнасці маралі. Ён здабыў прыхільнасць прэсы, і ягоная настойлівасць дасягнула вынікаў, бо розныя законы аб перасоўным жыллі, ініцыятарам якіх ён быў, былі прадстаўленыя парламенту ў перыяд 1885—1894 гг. Сміт хацеў, каб кожнае перасоўнае жытло было зарэгістраванае і ўзгодненае з законнымі стандартамі, каб яно інспектавалася ў дзённы час, а дзеці цыганоў і жыхароў фургонаў мусілі выконваць мінімум школьных наведванняў; асноўнай мэтай было сацыяльнае паглынанне. Закон правальваўся кожны раз, калі Сміт пераконваў некага прадставіць праект на зацверджанне, і адышоў разам з Смітам у 1895 г., хоць балыпыня прапанаваных Смітам артыкулаў, апрача рэгістрацыі, улучалася ў розныя законы да 1939 г.
    Часткова апазіцыя ідэям Сміта паўстала на глебе грамадзянскай свабоды, часткова — ад страху, што цыганскія дзеці сапсуюць іншых школьнікаў; але галоўная сіла супраціву прыйшла пазней ад Гільдыі шоўмэнаў, утворанай у 1889 г. дзеля абароны інтарэсаў кірмашовых людзей і ў асаблівасці дзеля лабіявання супраць прапановаў Джорджа Сміта з Колвіла. Сярод прадстаўнікоў Гільдыі былі некаторыя цыганы, але кіравалі ёю нецыганы, якія стараліся дзеля аўтарытэту членаў арганізацыі дыстанйавацйа як мага далей ад цыганоў. Апрача таго, не было ніякага арганізаванага органа, які б выкладаў пункт гледзішча тых, каго гэта магло закранаць. Хоць Таварыства цыганскіх ведаў было заснавана ў 1888 г. пэўнай колькасцю гаджэ (чый інтарэс у значнай ступені быў абуджаны творамі Джорджа Бораў), сучасныя палітычныя тэмы спачатку атрымоўвалі слабое асвятленне на старонках ягонага часопіса. Таварыства існавала да 1892 г., а пазней было адноўлена ў 1907 г., дажыўшы з некалькімі перапынкамі да нашага часу. Спрабуючы прыцягнуць да сябе большасць аўтарытэтаў Эўропы і Паўночнай Амэрыкі па цыганскіх ведах і мове, Таварыства лічыла першаснай мэтай сабраць навуковы матэрыял — у гэтым яно дасягнула немалых поспехаў. He раней за
    8 Прайай-першаадкрывальніцай на гэтую тэму была Т. Acton, Gypsy Politics and Social Change (London, 1974); ёсць таксама значныя магэрыялы ў D. Mayall, Gypsy-Travellers in Nineteenth-Century Society (Cambridge, 1988),
    1908 г., калі зноў пачаўся рух за прыняцце Закона аб перасоўным жыллі, Таварыства цыганскіх ведаў выразна выказала ўплывовае меркаванне наконт таго, як трэба трактаваць цыганоў9.
    Забыты галакост
    Калі ў 1933 г. нацысцкая партыя прыйшла ў Нямеччыне да ўлады, яна атрымала ў спадчыну добра развіты юрыдычны апарат кантралявання многіх групаў, якія лічыла непажаданымі. Гэта не ўстрымала яе прадстаўнікоў ад насмешак з мяккага стаўлення да цыганоў іх папярэднікаў. Адзін з іх, Георг Наўроцкі, напісаў у Hamburger Tageblatt у жніўні 1937 г.: “Менавіта ў сувязі з сваёй нутраной слабасцю і крывадушнасцю Ваймарская рэспубліка не мела ніякага жадання развязаць цыганскае пытанне. Для яе сінці былі ў найлепшым выпадку крымінальным пытаннем. А мы, з другога боку, бачым цыганскае пытанне перадусім якрасавую праблему, якая павінна быць вырашана і вырашаецца”І0. Фактычна габраі і цыганы былі дзвюма этнічнымі групамі, якім нацыянал-сацыялістычная ідэалогія прызначала знішчэнне11.
    Аднак новы падыход азначаў, што павінна быць створана кіраўніцтва, як дакладна акрэсліць тых, што ахоплены найменнем “ZigeuneF, і адрозніць іх ад іншых грамадзянаў Райха. Гэтая патрэба асабліва абвастрылася пасля таго, як у 1935 г. былі ўведзеныя гэтак званыя Нюрэмбэргскія законы, накіраваныя на тое, каб прадставіць поўным грамадзянам структуру права, і асабліва калі яны сталі трактаваць цыганоў разам з габраямі як небяспечную Fremdrasse (“чужую расу”), чыя кроў — смяротная пагроза для нямецкай расавай чысціні. Пазней яны забароняць змешвацца праз шлюб ці пазашлюбныя стасункі. У 1937 г. доктар
    9 Разгляд ранняй гісторыі ТЦВ (Gypsy Lore Society) прыводзіцца ў A. М. Fraser, ‘A rum lot’, 100 Years of Gypsy Studies, ed. M. T. Salo (Cheverly, MD, 1990), pp. 1—14.
    ,0Перакладзеназ нямецкайу R. Vossen, Zigeuner (Frankfurt am Main, 1983), p. 70.
    11 Па нейкім часе пасля Другой сусветнай вайны, пакуль нацысцкая трактоўка цыганоў пачала прыцягваць увагу навукоўцаў, але ў цяперашні час літаратура на гэтую тэму багатая. КарыснайбібліяграфіяйёсцьС. Tyrnauer, Gypsies and the Holocaust (Montreal, 1989; 2 edn 1991). Галоўная праца на ангельскай мове — D. Kenrick and G. Puxon, The Destiny of Europe’s Gypsies (London, 1972). Іншыя пазіцыі — гэта B. МйІІег-НШ, Murderous Science (Oxford, 1988), пераклад Todliche Wissenschaft (Reinbek bei Hamburg, 1984); M. Zim­mermann, ‘From discrimination to the “Family Camp” at Auschwitz: National Socialist persecution of the Gypsies’, Dachau Review, 2 (1990), pp. 87—113; S. Milton, ‘The context of the Holocaust’, German Studies Review, 13 (1990), pp. 269—283, i ‘Nazi policies towards Roma and Sinti, 1933—1945’, JGLS(S), 2 (1992), pp. 1—18; H. R. Huttenbach, ‘The Romani Porajmos: The Nazi genocide of Europe’s Gypsies’, Nationalities Papers, 19 (1991), pp. 373—394; i The Gypsies of Eastern Europe, eds D. Crowe i J. Kolsti (New York/London, 1991). Па-французску C. Bemadac, 'L’Holocauste oubiie (Paris, 1979) — падабраны тытул раздзела пазычаны ад-
    сюль.
    Робэрт Рытэр, псіхолаг і псіхіатр, які некалькі гадоў займаўся даследваннямі цыганоў, ачоліў наваствораны Даследніцкі цэнтр расавай гігіены і папуляцыйнай біялогіі ў Бэрліне, агенцтва Дзяржаўнага дэпартамента здароўя. Цэнтр стаў галоўным асяродкам працы па ідэнтыфікацыі і класіфікацыі цыганоў і высвятленні сувязяў паміж спадчыннасцю і злачыннасцю: праз генеалогію, адбіткі пальцаў і антрапаметрычныя замеры каманда Рытэра спрабавала вычарпальна ўстанавіць тып кожнага, хто мае цыганскую кроў, і вызначыць ступень іх расавых дамешкаў. 3 гэтай мэтай яна падарожнічала па табарах, і калі цыганоў інтэрнавалі ў канцэнтрацыйныя лагеры, яна таксама прысутнічала пры гэтым. Яна магла таксама выкарыстоўваць паліцэйскія рапарты ў Цэнтральную службу, перанесеную з Мюнхена ў Бэрлін і, асабліва пасля аўстрыйскага Anschluss, звесткі падобнай установы, створанай у Вене ў 1936 г. у якасці міжнароднага цэнтра. Дэкрэт Гайнрыха Гімлера 1936 г. пад назовам Bekampfung der Zigeunerplage (“Змаганне з цыганскім нашэсцем”) абвесціў, што цыганы з мяшанай кроўю найбольш схільныя да злачынстваў, і падкрэсліў для паліцыі неабходнасць пасылаць рапарты на ўсіх цыганоў у Цэнтральную службу Райха12. У студзеньскай справаздачы 1940 г. аб праведзенай працы Рытэр палічыў магчымым сказаць:
    мы можам сцвердзіць. што больш за 90% гэтак званых прыроджаных цыганоў маюнь мяшаную кроў... Далейшыя вынікі нашых даследванняў дазволілі нам ахарактарызаваць цыганоўяк людзей прымітыўнага этнічнага паходжання, чыя ментальная адсталасць робіць іх няздольнымі да рэальнай сацыяльнай адаптацыі... Цыганскае пытанне можна развязаць, толькі калі галоўную масу асацыяльных і нікчэмных цыганскіх індывідуумаў з мяшанай кроўю сабраць разам у вялікіх працоўных лагерах і трымаць там на працы і калі размнажэнне гэтага мяшанага насельніцтва прыпыніць раз і назаўсёды13.