Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
Гэтыя сумневы ўзрастаюць, калі ўзяць пад увагу сведчанні іхных дыялектаў, калі яны ўпершыню пачалі запісвацца. Уплыў румынскай мовы несумнеўны; але ў рознай ступені праяўляюцца выразныя сляды вугорскага пранікнення. Яны больш абмежаваныя ў кальдэрашскім дыялекне, чым у лаварскім, які адаптаваў вялікую колькасць вугорскіх словаў і пераняў вугорскі націск, а чурарскі дыялект займае месца паміж гэтымі двума. Нерумынскія пранікненні ў гэтай шкале паказваюць дастаткова працяглае ўздзеянне іншых моваў, пасля таго як ромы выйшлі з-пад уплыву румынскай мовы або на працягу гэтага ўздзеяння. Падобныя праблемы ўзнікаюйь з гаворкай румынскамоўных цыганскіх групаў па-за Румыніяй, якія страцілі сваю рамані. Рудары, якія сталі вядомыя ўдругой палове XIX ст., тым часам карысталіся румынскай мовай, якая ўлучала моцны элемент серба-харвацкай лексікі; тым часам аказваецца, што баяшы, якія цяпер знаходзяцца каля Пэкса ў паўднёвай Вугоршчыне, выкарыстоўваюць архаічную форму румынскай мовы, падобную да той, на якой гаварылі стагоддзі таму ў Банаце, змяшаным этнічна рэгіёне ў суседстве з заходняй Валошчынай (пазней падзелены паміж Вугоршчынай, Румыніяй і Югаславіяй)50.
49Параўн. A. М. Fraser, ‘The Rom migrations', JGLS(5), 2 (1992), pp. 131—145.
SOG. Papp, A beds ciganyok roman nyelvjdrdsa: Beds-magyar szdtdr [“Румынскі дыялскт баяшскіх цыганоў: баяшска-вугорскі слоўнік”] (Pecs, 1982).
Разглядаючы гэтыя падзеі, неабходна шукаць зыходнага ггункту па-за Валошчынай і Малдавіяй. На румынскай мове гаварылі далёка па-за межамі гэтых двух княстваў. На ёй гаварылі ў Банаце, у паўночнаўсходняй частцы Сербіі, у заходняй Бэсарабіі і на большай частцы Трансыльваніі, асабліва на вясковых абшарах на поўнач ад Валошчыны. Лягчэй дапусціць, што вялікая колькасць ромаўдаўно аселаў гэтых рэгіёнах (некаторыя з іх, магчыма, паходзілі з сталай плыні ўцекачоў з Валошчыны і Малдавіі ў гады ўціску), чым што яны складаліся з вызваленых рабоў, якія ўцякалі з дунайскіх княстваў, баючыся, што можа вярнуцца стары рэжым.
Захаванне і змена
Узнікае вялікая спакуса лічыць, што шырока прадстаўленыя валошскія ромы, якія выглядалі больш экзатычна, чым даўно аселыя цыганы, былі сапраўднымі носьбітамі старой традыцыі. (Напэўна, самі ромы таксама будуць гэта даказваць, бо ў іх ёсць агульнае для ўсіх цыганскіх групаў перакананне, што менавіта яны — сапраўдныя цыганы.) Хоць зусім нялёгка адказаць на пытанне, наколькі ўнікальная іхная цыганская культура. У галіне фальклору, напрыклад, яны маюць агульнапрынятыя элементы культуры нецыганскай супольнасці, зякой знаходзяцца ў кантакце і якая ўлучыла іх ва ўласныя песні і казкі; з часам спадчына гэтай супольнасці магла кануць у нябыт, пакідаючы цыганоў захавальнікамі таго, што яны першапачаткова пазычылі. У лінгвістычнай галіне магчыма вылучыць унутры рамані пэрсідскія, армянскія, грэцкія і іншыя пазычанні і здымаць іх, пласт за пластом, каб адкрыць першаснае ядро. Падобная спроба нашмат цяжэйшая ў дачыненні да цыганскай культурнай традыцыі і каштоўнасных узораў. Гэта аднолькава датычыць як тых, хто называе сябе le Rom (ром), так і ўсіх іншых групаў.
Кожная цыганская супольнасць пабудаваная на складанай повязі сямейных узаемадачыненняў. У выпадку ромаў сацыяльныя ўстановы (часта адносна афіцыйныя і публічныя) больш даступныя для назіральніка, чым у выпадку іншых групаў. Яны болып верагодныя дзякуючы сваёй нарматыўнасці51. На практыцы ж вельмі рызыкоўна рабіць
51 Шырокае апісанне сацыяльнай арганізацыі ромаў можна знайсці ў кнізе Р. Williams, Mariage tsigane (Paris, 1984), якая разглядае агульны свет ро.маў, і асабліва — кальдэраш, у Парыжы. Ромы, асабліва кальдэраш і мачвая, займаюнь выбітнае месца сярод цыганоў паўночнай Амэрыкі, і корпус літаратуры паўночнаамэрыканскіх даследнікаў на гэтую тэмуняспыннарасце, напрыклад W. Cohn, The Gypsies (Reading, MA, 1973); R. C. Gropper, Gypsies in the City (Princeton, NJ, 1975); A. Sutherland, Gypsies, the Hidden Americans (London, 1975); i M T and S. Salo, The Kaideras in Eastern Canada (Ottawa, 1977).
лагічныя высновы на падставе ромаў. Першы падзел гэтых людзей вылучае іх у асобныя плямёны — найбольш значныя кальдэраша, мачвая, лавара і чурара, — якія ў кальдэрашскай мове пераважна называюцца natsia (“нацыя”), а ў лаварскай мове — rasa (paca), абодва словы, як і бальшыня арганізацыйнай тэрміналогіі, — пазычанні з румынскай. Гэтыя “плямёны” маюць адрозненні ў дыялектах, звычаях і выглядзе, але адразу пазнаюпь адно аднаго як ромаў і могуць браць узаемныя шлюбы. Кожнае з гэтых плямёнаў падзяляецца на vitsi (у адзіночным ліку vitsa, што азначае “клан”; але лавара можа ўжываць замест гэтага слова tserha — даслоўна “намёт”). Vitsa ў выніку ёсць часткай ідэнтыфікацыі і мае ў рамані ўласны назоў, часта ўтвораны ад імя нейкага продка (напрыклад, Фрынкулешці паходзіць ад Фрынкула Міхайловіча), а часам — ад назову жывёлы ці адметнай рысы чалавека. Такія імёны маюць найбольшае значэнне, калі два ромы сустракаюцца ўпершыню і спрабуюць аднесці адзін аднаго да пэўнай групы. Члены аднаго vitsa, магчыма, ніколі не ходзяць і ніякім чынам не дзейнічаюць разам як адна група, a галоўным функпыянальным падзелам ёсць familia ці пашыраная сям’я, якая ўлучае жанатых сыноў і іхных жонак, дзяцей і ўнукаў; тым часам кожная жыллёвая або гаспадарчая адзінка ўнутры familia (можа ахопліваць тры пакаленні) вядомая як tsera. Ад яе адрозніваецца кйтрапіа (“кампанія”), якая не абавязкова з’яўляецца сямейнай групай і можа складацца з людзей больш як аднаго племя і розных кланаў ці пашыраных сем’яў: гэта саюз, заключаны з эканамічнымі і працоўнымі мэтамі, каб выкарыстоўваць асобную тэрыторыю, а прыбытак пароўну дзеліцца паміж яго членамі. Кйтрапіа ёсць таксама асноўнай палітычнай адзінкай, і яе члены могуць прымаць рашэнні па маральных, сацыяльных, палітыка-эканамічных пытаннях, што яны лічаць хутчэй грамадскай, чым сямсйнай справай; каб зрабінь гэта, яны спрабуюць развязаць праблему з дапамогай divdno (“дыскусіі”), або, калі пытанне дастаткова важнае, склікаюць kris готапі (“раманскі суд”) для прыняцця рашэння. Kris — афіцыйны судовы орган, які паходзіць з розных vitsi і манапалізаваны мужчынамі: ён складаецца з рады старэйшынаў і аднаго ці больш суддзяў — усе мужчьшы. Жанчыны рэдка выступаюць на kris, але могуць гэта рабіць, калі канфлікт закранае беспасярэдна іх. Рашэнне суда абавязковае для адказчыкаў, якія павінны даручыць свой лёс у яго рукі. Судовая працэдура можа быцьдоўгай і нуднай; і сярод лавара і асабліва кальдэраша дзейнасць суда мае рэпутацыю пералівання з пустога ў парожняе.
Члены аднаго vitsa — “суродзічы” і спадзяюцца на дапамогу і падтрымку сваіх у выпадку патрэбы. Vitsa мае таксама важныя рытуальныя повязі: напрыклад, чалавек асабліва абавязаны наведаць пахаванне і ротапа (“хаўтуры”) прадстаўніка ягонага vitsa. Таму сваяцтва ёсць ма-
гутнай сілай дапамогі і супрацоўніцтва, а часта яшчэ і ўзмайняецца шлюбнымі саюзамі. Ромы, здаецца, усё больш аддаюць перавагу сужэнствам паміж стрыечнымі сваякамі (хоць першыя кузіны лічацца занадта блізкімі), партнёра пераважна выбіраюць з аднаго vitsa або, калі гэта немагчыма, з vitsa бабулі ці дзядулі. Але шлюб можа таксама быць новым спосабам стварэння ўзаемных абавязацельстваў паміж членамі кйтрапіа, з якой сям’я не мае сваяцкіх сувязяў.
Падрыхтоўка шлюбу сына — гэта вельмі важны абавязак бацькі, які рыхтуе вяселле разам з бацькам нявесты ды іншымі мужчынамі яго vitsi. Перамовы наконт заручынаў могуць праходзіць доўга і ёсць публічнай справай, з падарункамі ад іншых ромаў: існаванне іхнай супольнасці знаходзілася пад пагрозай, таму яны шукалі гарманічнага ладу, заснаванага на ўзаемнасці. Тэарэтычна самі маладыя ў гэтым не ўдзельнічалі, але на практыцы яны маглі ўтілываць на выбар сваіх бацькоў і мелі права не згадзіцца на шлюб. Пасля вяселля маладая сям’я звычайна жыла з бацькамі мужа. Роля маладой жонкі была не з лёгкіх: яна мусіла падпарадкоўвацца бацькам мужа, выконваць іхныя хатнія абавязкі і нараджаць унукаў.
Важнай справай была цана, якую запрошваў за сваю дачку бацька нявесты: кошт мог быць высокі ў параўнанні з тым, што магла заплаціць бальшыня ромаў. Там, дзе гэта засталося (напрыклад, падобны звычай знік да 1950-х сярод кальдэраша і лавары ў Полыпчы), назначэнне цаны за нявесту мае значны сацыяльны ўплыў. Колькасць залатых манет, якія трэба перадань, звычайна адна і тая ж, але яна можа змяняцца ў залежнасці ад статусу абодвух бацькаў ці абедзвюх сем’яў, ці ад рэпутацыі самой дзяўчыны: улічваюйь яе паводзіны, ранейшае жыццё, якасці характару. (У выключных выпадках, калі муж далучаецца да сям’і жонкі (ягоныя бацькі не згодныя па шлюб ці ён сірата), за маладую не назначаецца ніякай цаны). Гэта не камерцыйная здзелка, і грошы не трацяцца як іншы дадатковы прыбытак. Гэта магло лічыцца прызнаннем узаемнай выгоды і рабіла немагчымым забеспячэнне сям’і нявесты дачкой наўзамен. Калі-нікалі роўны абмен жанчынамі паміж сем’ямі (звычайна абмен сёстрамі) сапраўды ажыццяўляўся, і перамовы паміж сваякамі рабілі справу значна прасцейшай; але такія абмены прыводзілі да складанай сітуацыі, калі адзін з маладых паміраў. Сам кошт нявесты быў вялікай праблемай, і другой прычынай перавагі на карысць нявест з блізкіх сем’яў было тое, што гэта змяншала верагоднасць магчымых хітрасцяў (напрыклад, вяртанне дачкі яе бацькам без вяртання грошай — не так дзеля абароны яе ад кепскага абыходжання з боку мужа, што было абавязкам бацькі, як дзеля выкарыстання самога механізму). Развод і здрады — таксама складанае пытанне. Праблемы такога кшталту могуць патрабаваць для свайго развязання ныганскага
178 « РАЗДЗЕЛ СЁМЫ суда: потым два спрэчныя бакі падаюць свае скаргі і вызначаецца, колькі з цаны за нявесту павінна быць вернута назаўсёды.
Шмат рысаў у гэтых сацыяльных установах ёсць характэрнымі не толькі для ромаў: можна таксама ўбачыць, што яны развіваліся ў многіх пакаленнях. Таму немагчыма апісваць на падставе ромаў усё цыганскае грамадства. Напрыклад, сярод лудзільнікаў, якія прыбылі ў Лівэрпул у 1911 г., мужчыны маглі як уступаць у сям’ю сваёй нявесты, так і наадварот52. Нават у Трансыльваніі ў XIX ст., дзе можна было спадзявацца на шлюбы паміж блізкімі сваякамі, нармальным правілам сярод вандроўных цыганоў (як сведчыць даследпік таго часу) было пакінуць уласны клан і далучыцца пасля вяселля дажончынай сям’і53. Падобныя правілы, здаецца, выкарыстоўвалі ў пэўнай ступені і ў іншых месцах (у тым лікуў Англіі). Што да выкупу за нявесту, гэта зусім не было паўсюдным звычаем сярод цыганоў. Для многіх згода на сужэнства была або ёсць формай уцёкаў. Для ромаў уцёкі з’яўляліся адмовай ад бацькоўскай улады і, хоць цяпер гэта здараецца сярод іх часцей, лічыліся скандальнай падзеяй. Падобным чынам і ўстанова kris, якая некалі мела свае адпаведнікі сярод сінці ў Нямеччыне і Аўстрыі, невядомая многім цыганам, у каго ня.ма афіцыйнай ці неафіцыйнай цэнтральнай улады для развязання спрэчак. Тады прыватная помста магла быць адказам на парушэнпі закону, і сістэму правасуддзя, створаную супраць міжусобнай варожасці, можна знайсці ў розных краінах, апрача Англіі і Фінляндыі. Прыкладам, ў Фінляндыі крывавым міжусобіцам супрацьстаяў важны дадатак да правіла прадухілення (avoidance) насілля: калі адна сям’я прымае на сябе віну за злачынства, яна добраахвотна з’язджае і пазбягае тых, супраць каго было ўчынена злачынства, а іншыя цыганы стараюцца тым часам трымаць варагуючыя сем’і асобна54.