• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    гвалтоўнымі і распуснымі, любілі есці здыхліну і падазраваліся ў канібалізме. Адно яго зласлівае слова пахвалы акрэслівае цыганскае музычнае мастацтва ў Вугоршчыне як “новы доказ геніяльнасці, змяшанай з атавізмам, што можна знайсці ў злачынцы”. Рух сацыяльнага дарвінізму, які атрымаў значную падтрымку пасля 1890 г., яшчэ больш шырока заключае, што біялагічны фактар абсалютны ва ўсіх сферах жыцця: сучасныя дзяржавы замест падтрымкі слабога мусяць звярнуць сваю ўвагу на біялагічна каштоўныя элементы; а сацыяльная карыснасць ці біялагічная здольнасць асобы становяцца мераю ейнай сацыяльнай вартасці.
    “Змаганне з цыганскай перашкодай ”
    Усплёск міграцыі з усходу на захад не ахопліваў вялізнай колькасці цыганоў. Але гэта было падазроным. Гэтыя прыбышы былі чужынцамі як з выгляду, так і паводле імёнаў і наўрад ці маглі пазбегнуць увагі афіцыйных колаў. Напачатку завостраныя прадпісанні вялі галоўным чынам да інтэнсіфікацыі старых мераў. Аднак часам яны правакавалі аднаўленне апарату агрэсіі, які даўно ўжо не выкарыстоўваўся. Нідэрлянды даюць шмат такіх прыкладаў1. Пасля відавочнага поспеху heidenjachten у XVIII ст. (гл. с. 118) улады, здавалася, забыліся на цыганоў як катэгорыю, якая патрабуе асаблівай трактоўкі. Паміж 1799 і 1868 гг. афіцыйныя флямандскія дакументы маўчалі наконт Heidens і Egyptenaars, нягледзячы на тое што прынамсі частку гэтага перыяду вандроўныя людзі, падобныя да нямецкіх сінці, былі актыўнымі і ў Нідэрляндах, галоўным чынам як забаўляльнікі (музыкі, лялькаводы і г.д.). Калі ў 1868 г. прыбылі вугорскія лудзільнікі і баснійскія павадыры мядзведзяў, гэтая блізарукасць знікла. Такія бедныя з выгляду, яны былі дастаткова забяспечаныя грашыма і мелі сапраўдныя падарожныя дакументы (галоўныя два крытэры ў рэгуляцыі міграйыйных прадпісанняў). Але цэнтральныя ўлады ўсё ж сталі больш бескампраміснымі і, пазычыўшы ў Нямеччыны назоў для іх, неўзабаве вырашылі пераканаць мясцовыя ўлады, якія кіравалі міграцыйнымі прадпісаннямі, каб тыя не дапускалі Zigeuners і не дазвалялі ім заставацца. Цыганы сінці таксама адчувалі, што новая пазіцыя адбіваецца на іх. Адной з прычынаў флямандскай зацятасці было тое, што стала зразумелым: калі надыходзіў час ад’езду цыганоў, суседнія краіны рашуча адмаўляліся прымаць іх. Пачалася эпідэмія абмежавальных мераў, асабліва на нямецкіх межах.
    Нямецкія дзяржавы ніколі не пазбываліся падазронасці да падарож-
    ' Гл. L. Lucassen, ‘En men noemde hen Zigeuners’(Amsterdam/The Hague, 1990).
    ных цыганоў. У сярэдзіне XIX ст. іх галоўнай праблемай былі прыбышы. У Вялікім Княстве Бадэн, напрыклад, дэкрэт ад 1855 г. асцерагае: “У нядаўнім часе цыганы, асабліва з Эльзаса, часта вандравалі з сваімі сем’ямі, нібыта дзеля промыслу, але пераважна з мэтай жабравання або іншымі недазволенымі мэтамі”. Нават пасля ўтварэння новай Германскай імперыі і анэксіі Эльзаса і Лятарынгіі ў 1871 г. землі, устаноўленыя Райхам, не адмаўляюцца ад нутранога памежнага кантролю: кожная зямля была ўсё яшчэ адказная за ўласную палітыку, ейнае планаванне і кіраванне, у тым ліку ў дачыненні да цыганоў. Бісмарк, імперыяльны канцлер, у 1886 г. узяў на сябе абавязак звярнуць увагу зямельных урадаў на нядаўні рост колькасці “скаргаў наконт шкоды, прынесенай групамі цыганоў, якія падарожнічаюнь па Райху і ўсё больш здзекуюцца з насельніцтва”. Ён падкрэсліў, што пры развязанні праблемы трэба правесці фундаментальны падзел паміж цыганамі-замежнікамі і цыганамі з нямецкім грамадзянствам2; але да таго часу болып вялікія землі і самі былі блізкія да такога рашэння. У дэкрэтах, выкліканых пабуджэннем Бісмарка, тыповая палітыка была, у адпаведнасці з ягоным прадпісаннем, двухаспектавая — выключыць ці пазбавіцца замежных цыганоў і прымусінь краёвых цыганоў прыняць аселы лад жыцця, калі яны яшчэ вандроўныя. Аднак афіцыйныя дакументы не заключалі цыганоў у нейкія вузкія расавыя рамкі, каб пазбегнуць праблемаў з дэфініцыяй, таму часта выкарыстоўвалі такія фразы, як “цыганы і асобы, якія падарожнічаюць, як цыганы”. Прадузятасць да замежных цыганоў заставалася першаступсннай справай у раннія гады новага Райху, і калі ў 1889 г. імперыяльная канцылярыя запатрабавала справаздач аб ажыццяўленні гэтай палітыкі, рапарты звычайна паведамлялі аб поспехах на гэтым фронце.
    Нямеччына, здаецца, не мела цяжкасцяў у забеспячэнні супрацоўніцтва з суседнімі краінамі, накіраванага на трыманне цыганоў у безвыходным становішчы. Указанне аб Bekdmpfung des Zigeunerunwesens (“змаганне з цыганскай перашкодай”), выдадзенае прускім міністрам нутраных справаў у 1906 г., налічвала не менш за дзевяць двухбаковых пагадненняў: з Аўстра-Вугоршчынай, Бэльгіяй, Даніяй, Францыяй, Італіяй, Люксэмбургам, Нідэрляндамі, Расеяй і Швайцарыяй. Аднак да гэтага часу Прусія ўсё больш засяроджвала ўвагу на краёвых цыганах, якія чапляліся за вандроўны лад жыцця, і рабіла супраць Lx захады такога кшталту, як прапаноўваў Бісмарк. Ключом была ліпэнзія, якая патрабавалася. каб практыкаваць падарожныя промыслы, а метад грунта-
    2 R. Hehemann, Die ‘Bekdmpfung des Zigeunerunwesens’ іт Wilhelminischen Deutschland und in der Weimarer Republik 1871—1933 (Frankfurt am Main, 1987), pp. 246—250. (Гэта найбольш поўная праца на тэму ўзаемадачыненняў у Нямеччыне паміж цыганамі і гаджэ ў згаданы перыяд).
    ваўся на тым, каб задушыць атрыманне ліцэнзіяў процьмай датошных бюракратычных дробязяў, у іх ліку пацверджанне сталага месца пражывання, адсутнасць сур’ёзных крымінальных пакаранняў, дастатковае забеспячэнне для адукацыі дзяцей і ўласныя рахункі для падатковай мэты. Прыемна здзіўляе тое, што шмат цыганоў сапраўды з поспехам атрымоўвалі неабходныя паперы. Прускія чыноўнікі ўхвалялі прынцып асялення цыганоў — пакуль гэта не адбывалася ў мясцовым маштабе: асяленне цыганоў магло несці з сабою выдаткі супольнасці, таму быў моцны стымул, каб перамясціць цыганоў, нават коштам выдачы дазволу на вандроўны лад жыцця3.
    Прусія была далёкай ад таго, каб быць нямецкім форвардам у такім кантролі. Пазіцыю лідэра заняла Баварыя, пасля трохі маруднейшага старту4. У перыяд 1800—1850 гг. баварскія архівы мала сведчаць пра прадузятасць да цыганоў, якіх расцэньвалі проста як бадзягаў. Ад сярэдзіны стагоддзя ўсё больш расце непрыхільнасць да розных чужаземцаў, і сістэма ліцэнзавання падарожных гандляроў становіца інструментам агрэсіі. Першая баварская мера, накіраваная менавіта на цыганоў, датуецца 1885 г., калі быў прыняты дэкрэт, які патрабаваў строгага прагляду іх папер як на мяжы, так і ўнутры краіны, адклікання дазволу на працу дзе толькі магчыма і дакладнай праверкі (за кошт цыганоў) кожнага каня на прадмет інфекцыйных захворванняў. Нават калі цыганы пераадольвалі ўсе гэтыя перашкоды, яны ўсё адно мусілі быць пад строгім наглядам. У 1899 г. у Мюнхене быў арганізаваны інфармацыйны цэнтр па зборы звестак пра цыганскія з’яўленні і захады, прынятыя супраць іх, быў таксама заведзены спецыяльны рэгістр. Пасля аналізу сабраных звестак была зробленая выснова, што натура цыганскага насельніцтва мяняецца: “сапраўдныя” цыганы сустракаюцца рэдка, а падазроныя групы — гэта тыя, што падарожнічаюць у цыганскім адзенні нібыта дзеля гандлю коньмі ці парфумай, або для забавы, алс на самой справе жывуць за кошт жабрацтва і крадзяжу; кажуць, што яны ў бальшыні — выхадцы з Вугоршчыны або бяздомныя немцы, хоць ёсць сярод іх і баснійскія павадыры мядзведзяў, і багемскія музыкі.
    Мюнхенскі рэгістр стаўся крыніцай дзвюх вялікіх ініцыятываў. Кіраўнікцэнтра, АльфрэдДыльман, стварыўу 1905 г. Zigeuner-Buch (“Цыганскую кнігу”) як дапаможнік для праваахоўных уладаў і суседніх земляў у выкараненні таго, што ён шматкроць называў die Zigeunerplage (“цыганскае нашэсце”). У гэтым падручніку ён карпатліва ідэнтыфікуе не менш за 3 350 асобаў цыганоў і іншых падарожных. Месца паходжан-
    3 Параўн. W. Gunther, ZurpreussischenZigeunerpolitikseit 1871 (Hanover, 1985), pp. 13—14.
    4 Параўн. E. Strauss, ‘Die Zigeunerverfolgung in Bayern i 885—1926', Giessener Hefte fir Tsiganologie (1986), 1—4/86, pp. 31 — 108.
    ня падаецца для менш за палову іх, але большасць ідэнтыфікаваных (каля 20% ад усіх) паходзяць з Аўстра-Вугоршчыны (пераважна з Багеміі і Аўстрыі) і толькі блізу двухдзесяткаў, як сказана, з Босніі, Харватыі, Славеніі, Галіцыі і Вуторшчыны. Праз два гады пасля публікацыі кнігі колькасць запісаўу мюнхенскім рэгістры вырасла да больш як 6 000. Другой ініцыятывай было склікаць у снежні 1911 г. канферэнцыю з шасцю іншымі землямі для каардынацыі дзеянняў і папаўнення мюнхенскага банка дадзеных іхнымі звесткамі. Выбух сусветнай вайны затрымаў усялякае практычнае выкарыстанне. Пасля наступнай канферэнйыі ў 1925 г. Баварыя пайшла далей, калі з’явіўся Закон аб абавязковым асяленні цыганоў і дазволе пасылаць цыганоў і іншых Arbeitsscheue (“гультаёўда працы”), каліяны не былі занятымі на рэгулярнай працы, у рабочыя дамы на два гады дзеля гтублічнай бяспекі; што да апошняй прапановы, то не мела значэння, вандроўны цыган ці аселы. Гэты праект быў выкладзены Баварскай заканадаўчай асамблеі ў наступных словах: “Гэтыя людзі з натуры сваёй не згодныя з любой працай і лічаць вельмі цяжкім цярпець нейкае абмежаванне іх вандроўнага жыцця; таму нішто не раніць іх так балюча, як страта свабоды і прымусовая праца”. У красавіку 1929 г. поле дзеянняў мюнхенскай службы пашырылася на ўсю Нямеччыну, і Нямецкая камісія крымінальнай паліцыі паўторна прызначыла Цэнтральную службу для барацьбы з цыганскай перашкодай. У выніку Ваймарская рэспубліка зрабіла шмат складанай працы для рэжыму, які замяніў яе.
    Баварскі прыклад меў значны ўплыў. Некаторыя іншыя праваахоўныя адміністрацыі пачалі думаць, што яны таксама маюць цыганскія праблемы і павінны прымаць падобныя захады. У Швайцарыі (яе запрашэнне ў 1909 г. шасці краінаў-суседак для каардынапыі міжнародных дзеянняў супраць цыганоў і абмену інфармацыяй пра іх не мела поспеху) дэпартамент правасуддзя таксама зрабіў нацыянальны рэгістр, заснаваны на мюнхенскай мадэлі5. Хоць для дзяцей краіна зрабіла вялізную дабрачыннасць, якая ўвасобілася ў шырока падтрыманай праграме выкаранення вандроўніцтва ў Швайцарыі. У 1926 г. вельмі рэспектабельны фонд “Pro Juventute” вырашыў, у адпаведнасці з моднымі тады тэорыямі еўгенікі і прагрэсу, што дзеці Jenische (“падарожных”) дзе толькі магчыма павінны быць пераселены, каб улучыць іх у плыню асноўнага грамадства; так пачалася практыка забірання дзяцей у бацькоў без іхнай згоды, з наступнай зменай імёнаў і размяшчэннем іх у народных ссм’ях. Гэтыя ўзаконеныя выкраданні працягваліся да 1973 г., за гэты час гвалтам забралі болыд за 600 дзяцей6.