Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
Мноства разбежнасцяў такога кшталту ставіць пытанне, на якое дагэтуль не знойдзена адказу: такая практыка, як выкуп нявесты (адпаведнікі гэтаму сустракаюцца сярод індыйскіх племянных народаў), паступова знікла ў іншых цыганоў ці яна пранікла ў звычаі ромаў (і многіх суседніх цыганскіх групаў) пад час іх доўгага знаходжання на Балканах. У выпадку Лгалёгка вызначыць магчымыя крыніцы з’явы. У феадальнай сістэме паўднёва-ўсходняй Эўропы як перад, так і пасля турэцкай заваёвы насельніцтва было паўсюль прымацаванае да правадыроў, якія былі старэйшымі ў вёсках, найбольш знакамітымі прадстаўнікамі мясцовай суттольнасці і стаялі на чале сваіх пашыраных сем’яў, якія такса-
52Winstedt, ‘The Gypsy Coppersmiths’ invasion of 1911—1913’, pp. 260—262.
53 H. von Wlislocki, Vom wandemden Zigeunervolke (Hamburg, 1890), pp. 61—68. (Да гэтай кнігі, аднак, трэба ставіцца з асцярожнасцю.)
34 М. Grdnfors, Blood Feuding among Finnish Gypsies (Helsinki, 1977).
ма дапамагалі збіраць у паселішчах падаткі і заключаць рынкавыя здзелкі і кантракты; яны ўладжвалі мясцовыя спрэчкі ў адпаведнасці з мясцовым звычаёвым правам. Ці выключае гэта паралелі з Індыяй, дзе існавалі племянныя рады з уплывовым старэйшынам на чале, на якіх вырашаліся ўсе спрэчкі і праз супольнае абмеркаванне выносіўся канчатковы вердыкт? Якога б ггункту гледзішча мы ні прытрымліваліся, усё адно цяжка спалучыць існаванне такіх распрацаваных сацыяльных ўстановаў, пра якія ідзе гаворка, з меркаваннем, што ромы з’явіліся з Малда-Валошчыны пасля стагоддзяў нялюдскага абыходжання з імі, і апрача таго, гаспадары рабоў наўрад ці гілацілі за шлюб і сямейныя сувязі.
Калі звычаі цыганоў сталі такімі адрознымі, ці ёсць увогуле нешта, што можна было б палічыць свайго роду ўніверсальным ці абсалютным для ўсіх іх? Калі бясспрэчна адкінуць агульнараспаўсюджаныя звычаі, але толькі тыя, што маюць адпаведнікі ў эўрапейскім фальклоры, то застануцца, магчыма, дзве выключна цыганскія рысы, якія могуць быць ранейшымі за час прыбыцця цыганоў у Эўропу. Першае — гэта страх перад затрыманай ці прывіднай прысутнасцю духу памерлага чалавека, аддзеленага ад цела, што ёсць асаблівасцю іхнага пахавальнага рытуалу. Хоць гэта не перашкодзіла, каб дэталі цырымоніі таксама сталі значна адрознівацца, бо цыганы часта былі звязаныя з захаваннем фальклорных звычаяў іншых народаў ці прыняццем чужых вераванняў, як у выпадку асаныяцыі тйіо (што азначае як “прывід”, так і “памерлы”) у многіх частках паўднёва-ўсходняй Эўропы — з вампірызмам. Адзінае, што захоўвалі цыганскія групы ў розных краінах, але не паўсюль, гэта знішчэнне маёмасці памерлага. У Англіі, у дні “фургонаў”, існаваў звычай спальваць пасля пахавання жылы фургон памерлай асобы разам з асабістымі рэчамі і разбіваць увесь посуд55. Сёння, калі машыны, грузавікі і трэйлеры практычна замянілі коней і фургоны, — гэта трэйлер, які трэба разбіць або, пры патрэбе, спакойна прадаць нейкаму гаджо.
Яшчэ больш моцны — страх перад апаганеннем і табу, якія вынікаюць з яго. Толькі ў параўнальна нядаўнім часе быў прызнаны статус цыганскага кодэксу чысціні: іх вера ў апаганенне цяпер разглядаецца як падставовы элемент цыганскіх культур, гэта дапамагае акрэсліць і ўмацаваць этнічныя межы, правесці фундаментальны падзел паміж цыганом і гаджо56. Канцэпцыя апаганення функцыянуе ў рамані пад роз-
55І1араўн. Т. W. Thompson, ’English Gypsy death and burial customs’, JGLS(3), 3 (1924), pp. 5—38 and 60—93; i J. Okely, The Traveller-Gypsies (Cambridge, 1983), ch. 12.
56 Звесткі пра табу на нечысціню публікаваліся ў Е. О. Winstedt, ‘Coppersmith Gypsy notes’, JGLS(T), 8 (1914—1915), pp. 246—266 i T. W. Thompson, ‘The uncleanness of women among English Gypsies’, JGLSCS), 1 (1922), pp. 15—43, and 8 (1929), pp. 33—39. Адлаведныя
нымі назовамі, у залежнасці ад дыялекту. Ромы і шмат іншых цыганоў з паўднёва-ўсходняй Эўропы ўжываюць слова тагітё (“нячысты”), узятае з грэцкай мовы; у Англіі і Валіі яму адпавядае moxado, у Полыіічы magerdd — абодва азначаюць “заплямлены” (санскрыцкае mraks — “пляма”); prastlo (“зняслаўлены”) або palesido (“адасоблены”) — адпаведнікі з сінці. Тэрміналогія іншая, аднак сам кодэкс, нягледзячы на адрозненні ў дэталях і яго захаванні, паказвае значную ступень устойлівасці. Яго дакладна трымаюцца паўсюль, сістэма табу інфармуе наконт усіх дачыненняў паміж мужчынам і жанчынай, а таксама паміж цыганом і гаджо. Для цыгана быць абвешчаным апаганеным — найгоршы сорам, які толькі можа цярпець чалавек, а разам з ім і яго хатняя гаспадарка. Гэта сацыяльная смерць, бо такі стан можа перадавацца: усё, што апранае, да чаго датыкаецца і што выкарыстоўвае такі чалавек, апаганенае для іншых. Для каго супольнае жыццё вельмі важнае, вяселлі, хрэсьбіны, вечарыны, кірмашы і пахаванні — частыя сацыяльныя HaroAbi, такі прысуд страшны, як агонь, гэта таксама вельмі эфектыўнае пакаранне. У ромаў адзіны спосаб пазбавіцца статусу тагітё — гэта згода kris.
Табу датычаць асобаў, прадметаў, частак цела, харчовых прадуктаў і тэмаў для размоваў (і цыганы маюць цяжкасці з палавым выхаваннем ў школе); але пераважная балыпыня табу — наконт нечысціні жанчыны і яе патэнцыйнай пагрозы для рытуальнай чысціні. Ніжняя частка цела, асабліва ў жанчыны, лічыцца тагітё, і ўсё, што асацыюецца з гэтым, можа апаганіць — геніталіі, цславыя функцыі, адзсннс, якос дакранасцца да ніжняй часткі цела, алюзіі пра сэкс, цяжарнасць. Ёсць такія строгія прадпісанні наконт мыцця, як асобныя міскі і мыла для дзвюх целавых зонаў. Бліскуча чыстая ракавіна можа ўсё яшчэ лічыцца тагітё: таз, у якім мылі вопратку, нелыа выкарыстоўваць для мыцця ручнікоў для твару, абрусаў, кухоннага посуду, а жаночае адзенне трэба мыць асобна ад іншага. Жанчына апаганеная больш, таму яна ёсць аб’ектам болыпай колькасці прадпісанняў, асабліва пад час сваіх сэксуальных перыядаў: сталення, менструацыі, цяжарнасці і адразу пасля нараджэння дзіцяці. Яна павінна быць асабліва асцярожнай з тым, да чаго
практыкі ў Полынчы аналізуюцца ў J. Ficowski, ‘Supplementary notes on the mageripen code among Polish Gypsies’, JGLS (3), 30 (1951), pp. 123—132. Корпус нядаўніх даследванняў y гэтай галіне пачынаецца з С. Miller, ‘Macwaya Gypsy Marime’ (MA thesis, Seattle, 1968), i пазнейніая пазійыя C. Miller, ‘American Rom and the ideology of defilement’ i A. Rao, ‘Some ManuS conceptions and attitudes’ y Gypsies, Tinkers and Other Travellers, ed. F. Rehfisch (London, 1975), pp. 41—54 and 139—167; C. Silverman, ‘Pollution and power: Gypsy women in America’, y The American Kalderas, ed. M. T. Salo (Hackettstown, NJ, 1981), pp. 55—70; Okely, The Traveller-Gypsies; i I.-M. Kaminski, ‘The dilemma of pow'er: internal and external leadership. The Gypsy-Roma of Poland’, y The Other Nomads, cd. A. Rao (Cologne, 1987), pp. 323-356.
дакранаецца: у хатняй гаспадарцы яна можа не гатаваць і не падаваць ежу мужу. Перад палавой сталасцю і пасля менапаўзы, аднак, забаронаў менш: маладая дзяўчына можа паказваць свае ногі, апранаючы кароткія спадніцы; старэйшыя жанчыны могуць болын вольна паводзіць сябе з мужчынамі. Прадстаўнікі розных полаў аддзеленыя на кожнай публічнай падзеі, і жанчыны займаюць другое месца. Але хоць у жанчыны малы прэстыж і ад яе заўсёды чакаюць сціплых паводзінаў і падпарадкавання мужчыне, адзін з эфектаў кодэксу — магутная санкцыя ў запасе: жанчына можа апаганіць мужчыну, публічна дакрануўшыся да яго, напрыклад, спадніцаю, і нават простая пагроза апаганення ёсць магутнай зброяй.
Прадпісанні наконт тагітё распаўсюджваюцца на ўсё жыццё, і ў сучасных умовах цяжка захоўваць іх літаральна. Боязь тйіо і апаганення ўскладняе заданне, можна сказаць, для падарожных аселых ромаў, якія хочуць зняць жытло: кожны дом, папярэдне заняты гаджо, або дом з невядомай гісторыяй — гэта міннае поле. Толькі калі жыллё перадаецца ад нейкага іншага рома, можна з меншай рызыкай узяцца дзеля бяспекі за старанныя ачышчальныя працэдуры. Гаджэ з дэфініцыі нячыстыя, бо не ведаюць правілаў сістэмы і канкрэтнага сэнсу слова “сорам”: яны існуюць па-за сацыяльнымі межамі, a Lx жытло і прыгатаваная ежа ўвесь час пагражаюць апаганеннем. Кодэкс служыць абароне тых цыганоў, якія яго выконваюць, ад усялякіх інтэнсіўных, інтымных кантактаў з гаджэ; а само існаванне кодэксу робіць усё больш зразумелым, чаму цыганы на працягу сваёй гісторыі так строга пазбягаюць усялякіх формаў занятасці, якія вымагалі б такога кантакту.
8
ПАДЫХОД ДА АВЭРНА
Адным з вынікаў новай міграцыі стала завастрэнне пазіцыяў заходнеэўрапейскіх урадаў у дачыненні да цыганоў і, у пэўных выпадках, ажыўленне тым часам яшчэ латэнтных ідэяў. На пачатку XX ст. гэтыя ідэі неўзабаве сталі на цвёрдую глебу і ўводзіліся ў выкарыстанне ўсё больш сур’ёзна, пакуль пад час эры нацызму брамы да лагераў смерці не перанялі ролю антычнага Авэрна як уваходу ў пекла. Тое, наколькі адчувалася патрэба ў інгэлектуальнай падтрымцы палітыкі рэпрэсіяў, дэманструюць некаторыя тэорыі, што з’явіліся пры канцы XIX ст. — пад час росквіту біялагічнага дэтэрмінізму і маніі наконт чысціні расы і нацыі. Нарыс французскага графа Габіно Essai sur I’inegalite des races humaines (1853—1855 гг.) зрабіў значны ўплыў на філасофскую і палітычную думку Эўропы, асабліва моцны ў Нямеччыне. У нарысе сцвярджалася, што расавая прыналежнасць была вызначальным фактарам у гістарычным развіцці: былі “вышэйшыя” і “ніжэйшыя” расы, і ганаровае месца надавалася “арыйскай pace” (паняцце свабодна ўжывалася як назоўтых, хто гаварыў на індаэўрапейскіх мовах), асабліва нардычным народам. Габіно быў таксама перакананы ў ніжэйшасці гібрыдаў і лічыў сумесь расаў выключна згубнай. Ягоныя ідэі атрымалі далейшае развіццё ў Вагнэравага зяця, ангельца Г’юстана Ст’юарта Чэмбэрлена, галоўная праца якога Die Grundlagen des neunzehnten Jahrhunderts (“Падставы дзевятнаішатага стагоддзя”, 1899) пераболыпвала гістарычную ролю Тэўтонаў. Быў патрэбны яшчэ адзін маленькі крок у тым жа кірунку, каб прыйсці да высновы, што на цыганоў трэба накінуць ярмо расавага паходжання. Гэты крок быў зроблены, калі біялагічная дактрына карэнна змяніла крыміналогію пад уплывам кнігі Чэзарэ Лямброза L ’йото delinquente (“Злачынны чалавек”, 1876), які рабіў націск на атавістычным паходжанні злачынства. Калі Лямброза дайшоў да даследвання распусты ніжэйшых народаў, ён не сказаў нічога добрага пра цыганоў і аднавіў меркаванне, што некаторыя спецыялісты па прадухіленні злачынстваў ужо былі схільныя вылоўліваць іх: цыганы былі гультаямі, бессаромнымі, непрадказальнымі, інэртнымі, шумнымі,