• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    34 J. Crabb, The Gipsies’ Advocate, 3rdedn (London, 1832), pp. 136—137.
    Такім чынам, перад абліччам урбанізацыі. індустрыялізацыі і іншых эўрапейскіх націскаў цыганы паказалі, што яны здольныя падтрымоўваць сваю аўтаномнасць, выкарыстоўваючы магчымасці, створаныя дамінавальнай сістэмай. Яны супраціўляліся спакусе перайсйі на аплатную працу, як шмат хто рабіў. Здавалася, што бальшыня — нават аселых цыганоў — моцна чаплялася за пэўныя ідэалы супольнасці, незалежнасці і самазанятасці. У Брытаніі ўрбанізацыя не ўвайшла ў супярэчнасць з пэўнай ступенню вандроўнага жыцця, хоць дыстанцыі падарожжаў пачалі скарачацца, адлюстроўваючы рост геаграфічнай канцэнтрацыі кліептуры: цыганы перамяшчаліся з вёскі ў горад, дзе былі неабходнымі, і адмаўляліся ад старых промыслаў на карысць новых, больш прыстасаваных да патрэбаў часу, але без пагрозы для сваёй свабоды, этнічнай тоеснасці або гнуткасці ў дачыненні да гтрацы і месца жыхарства. 3 прагрэсам усё болыл заняткаў мусіла змяніцца. Выраб тавараў для разноснага гандлю прыйшоў у заняпад, бо такія тавары выцяснялі машынныя адпаведнікі, якія купляліся ў аптовых прадаўцоў, тым часам попыт на рамеснікаў і рамонтнікаў таксама заняпаў, калі сталі даступнымі танныя і гатовыя фабрычныя тавары. Сельскагаспадарчыя работы пачалі механізавацца. Менш эластычная культура магла б поўнасцю саступіць. Цыганы не паддаліся.
    Выхад з няволі
    Юрыдычныя кодэксы, на падставе якіх у Валошчыне і Малдавіі цягам першых дзесяцігоддзяў XIX ст. кіравалі цыганскімі рабамі, не надта розніліся ад тых мераў, якія выкарыстоўвалі ў дачыненні да цыганоў чатыры стагоддзі таму35. 3 часам сістэма развілася ў добра акрэсленую класіфікацыю. 3 аднаго боку былі цыганы Кароны (па-румынску: Tsi­gani domnesti36; з друтога — рабы, якія палежалі або манастырам (Tsigani mandstiresti), або баярам ( Tsigani boieresti). Цыганы, якія плацілі даніну Кароне, былі падзеленыя на некалькі класаў: Lingurari (“лыжачнікі”), якія рабілі драўляныя прылады; Ursari (“мядзведжыя павадыры”), якія, апрача дрэсуры мядзведзяў, займаліся кавальствам і рамесніцтвам; Rudari (“шахцёры”) або Aurari (“залатары”, “вымывальнікі золата”),
    35Параўн. М. Kogalniceanu, Esquisse sur I’histoire... des Cigains (Berlin, 1837); A. A. Colocci, G/i Zingari (Turin, 1889), esp. pp. 126—146; T. R. Gjorgjeviq ‘Rumanian Gypsies in Serbia’, JGLS(3), 8 (1929), pp. 7—25; C. J. Popp Serboianu, Les Tsiganes (Paris, 1930), esp. pp. 45—53; G. Potra, Contribu(iuni la istoricul figanilor din Romania (Bucharest, 1939); I. Hancock, The Pariah Syndrome (Ann Arbor, 1987), esp. pp. 11—48; F. Remmel, Die Roma Rumdniens (Vienna, 1993).
    "“Для таго каб пералайь вымаўленне пэўных румынскіх літараў, румынскае (тут трансгітэрусшіа чк is, і румыпскае як s (з такой самай вартасцю, як у рамані).
    якія працавалі ў шахтах; і Laiesi (“члены арды”), без ніякага сталага занятку, якім дазвалялася вандраваць у межах прасторы княстваў. Laiesi браліся за розныя працы, асабліва за металаапрацоўку, а іхныя жанчыны тым часам хадзілі ад дому да дому з варажбою і просьбамі аб дапамозе. Некаторыя Laiesi здолелі ўцячы і стварыць супольнасці ў Карпатах; пад назовам Netotsi яны атрымалі там кепскую рэпутацыю. Сапраўднымі рабамі, у звычайным значэнні тэрміна, былі прыватныя Vatrasi (г.зн. якія паходзяць з vatra — “ачага, дому”), якія працавалі конюхамі, рамізнікамі, кухарамі і хатняй абслугай сваіх гаспадароў; некаторыя маглі жыць у вёсках як цырульнікі, краўцы, шаўцы або кавалі-падкоўшчыкі. Менавіта сярод Vatrasi былі найлепшыя музыкі. Пэўныя Laiesi, пераважна кавалі і вырабнікі шчотак, таксама былі ў прыватных руках: замест дзяржавы яны плацілі даніну свайму ўладальніку — манастыру або баярыну, а падаткі ад іх збіраліся ў першую чаргу цыганскім “суддзёй” (jude), які перадаваў грошы вышэйшаму чыноўніку, гэтак званаму булібашу, беспасярэдна адказнаму перад уладаром.
    Гаспадары беспакарана маглі павесці сваіх цыганоў на смерць, а за кожную памылку рабоў чакалі жорсткія пакаранні. Міхай Кагальнічэану, румынскі рэфарматар, які ваяваў за вызваленне цыганоў, апісаўтое, што ён на свае вочы бачыў у дзяцінстве ў тагачаснай малдаўскай сталіцы Ясы (Iasi):
    ... чалавечыя істоты з закаванымі ў ланцугі рукамі і нагамі, адны з жалезнымі абручамі вакол ілба, другія з сталёвым каўняром вакол шыі. Жорсткае збіванне і іншыя пакаранні, як, напрыклад, марэнне голадам, павешанне надраспаленым вуголлем, адзіночнае заключэнне, акунанне голым у замёрзлую раку — такім чынам абыходзіліся з няшчаснымі цыганамі.
    Святасць шлюбу і сямейных сувязяў таксама была зганьбаваная: жонку аддзялялі ад мужа, дачку забіралі ў маці, дзяцей адрывалі ад грудзей тых, хто даў ім жыццё, і прадавалі розным пакупнікам з усіх закуткоў Румыніі, як быдла37.
    Увогуле Кагальнічэану падлічыў, што цыганы ў Валошчыне і Малдавіі складаюць 200 000, сярод іх у прыватным рабстве знаходзіцца бальшыня, якая налічвае каля 35 000 сем’яў.
    Менавіта пад час расейскай акупацыі дунайскіх княстваў у 1828— 1834 гг. рабілі пэўныя пробныя захады ў кірунку эмансіпацыі, якой пакуль што не было наканавана адбыцца. Публічнае меркаванне магло змяніцца, але ўладальнікі яшчэ не былі падрыхтаваныя. Першы рашучы крок зрабіў Аляксандар Гіка, ваявода Валошчыны, які ў 1837 г. вызваліў 4 000 цыганскіх сем’яў, падуладных Кароне, і пасяліў іх у вёсках, дзе баярам было даручана даваць цыганам працу на зямлі. Малдавія
    37Kogainiceanu, Esquisse, pp. 16—17, атаксамаяго Desrobirea Tiganiloru	1891),
    p. 14.
    пайшла за ягопрыкладам удачыненні да каралеўскіх цыганоў (1842 г.) і Tsigani manastiresti (1844 г.). Наступнік Гікі, Георге Бібэску, які атрымаў адукацыю ў Парыжы, таксама прыйшоўу 1847 г. да падобнага рашэння. Былі вызвалены і царкоўныя рабы, хоць іхны пераход у вольныя быў не такі хуткі (гл. мал. 24). 3 іншага боку Карпатаў, у Трансыльваніі, скасаванне прыгону, якое адбылося ў 1848 г., азначала, што многія аселыя цыганы, раней прывязаныя да вёсак, маглі свабодна перамяшчацца, і шмат іх так і зрабіла, папаўняючы гарадскія калоніі цыганоў.
    Новае маладое пакаленне румынаў звярнулася па натхненне да Францыі; румынскія ўлады добра ўсведамлялі тое, як іншыя эўрапейскія краіны паставяцца да цыганскай няволі, таму і стараліся давесці справу да канца. Аднак баяры ўпарта адмаўляліся здавацца. Як глыбока рабаўладальніцкая практыка ўкаранілася ў Малдавіі, паказвае факт: калі пэўная частка ўласнасці апошняга міністра фінансаў, Алеку Стурза, была прададзена з аўкцыёну за ягоныя даўгі, яго рухомая маёмасць улучала 349 цыганскіхрабоў — мужчынаў, жанчынаў ідзяцей38. Толькі ў 1855 г. Грыгорэ Гіка, прынц Малдавіі, адчуўдастаткова моцны абавязак знішчыць тое, што ён называў “прыніжальнымі слядамі барбарскага грамадства”, прапануючы таксама, каб укладальнікі атрымалі кампенсацыю за страту сваіх укладанняў. Ён настояў на сваім, і пакупка і продаж чалавечых істотаў былі забароненыя назаўсёды; баяры мусілі атрымаць фіксаваную кампенсацыю, якая складала восем дукатаў за Lingurari і Vatrasi, чатыры — за Laiesi, незалежна ад полу, але нічога не давалася за немаўлятаў і немачных людзей. Праз некалькі тыдняў, на пачатку 1856 г., падобныя крокі зрабіла Валошчына. Поўная законная свабода прыйшла ў 1864 г., калі следам за Крымскай вайной была створана новая канстытуцыя для цяпер аб’яднаных (але яшчэ не незалежных) княстваў, якія ператварыліся ў Румынію: цыганоў, прынамсі, лічылі ў прынцыпе вартымі права на румынскае грамадзянства. Аднак ніякая канстытуцыйная мера ніколі не рассеяла атмасферы варожасці і прадузятасці, створанай папярэднім статусам цыганоў.
    Адноўленыя міграцыі
    Пры канцы другой паловы XIX ст. мноства цыганскіх плямёнаў выйшла на міжнародную арэну, бо некаторыя іх прадстаўнікі пачалі разыходзіцца ва ўсе бакі з Балканаў і Вугоршчыны. Іхная гаворка рамані была моцна засмечаная румынскімі ўплывамі — таму іх дыялекты называлі “влах” (або валошскі), а яны ж сапраўды доўта знаходзіліся на ру-
    38 М. Caster, ‘Bill of sale of Gypsy slaves in Moldavia, 185Г, JGLS{3), 2 (1923), pp. 68—81
    Ба.іканы ў XIX ст.
    мынскамоўных тэрыторыях. Яны называлі сябе ром. Будзе правільным працягваць аповед менавіта пра іх адных, каб адрозніваць ад цыганоў, чые продкі мігравалі на захад стагоддзі таму; аднак ва Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропе існуе мноства іншых групаў, не звязаных з гэтымі валошскімі дыялектамі, якія цяпер выкарысталі б той жа саманазоў.
    Большыя групы ромаў, якія насілі назовы, заснаваныя на прафесійнай наменклатуры, улучалі кальдэраша (лудзільнікі), лавара (гандляры коньмі) і чурара (рашотнікі). Таксама важнымі былі пэўныя іншыя групы, якія сыходзілі з Балканаў амаль тады ж. Гэта былі румынскамоўныя цыганы (чыя рамані была пераважна згублена), вядомыя як бояш (Boyas) (вымывальнікі золата), рудары (шахцёры) і урсары (мядзведжыя павадыры)39.
    Наступныя міграцыі ромаў у выніку раздзялілі іх: кальдэраша ці лудзільнікі, напрыклад, звычайна накіроўваліся да Расеі, Сербіі, Баўгарыі і Грэцыі, што прыводзіла да падзелу, заснаванага на геаграфічным адрозненні: кальдэраша сталі акрэсліваццаў рамані як “грэкі”, адныяк “сербы”, другія як “расейцы”. Пазнейбыўшырокі рухна захад. Ён набіраў моцы і ў пэўныя гады паўтараў тое, што здарылася чатыры стагоддзі таму, а рэакцыя заходніх і паўночных эўрапейцаў — сумесь цікавасці і варожасці — была збольшага падобная да рэакцыяў XV ст. У цяперашні час ромы ёсць амаль у кожнай эўрапейскай краіне, як і ў абедзвюх Амэрыках, і ў іншых месцах. Яны гавораць на блізкіх дыялектах рамані, нягледзячы на адрозненні ў слоўніку і вымаўленні, якія накапіліся, і ромы, якія жывуць у Швэцыі, разумеюць тых, што жывуць у Бразыліі.
    На пачатку 1860-х гадоў некаторыя пранікненні можна заўважыць у Нямеччыне і Польшчы, дзе спрабавалі ўсталяваць дамінавальную пазіцыю сярод цыгаіюў і нават стварыць у сям’і Квік дынастыю “каралёў” польскіх цыганоў40. 3 Польшчы кальдэраша і чурара прыбылі ў Расею і Скандынавію. Некаторыя ромы з аўстрыйскімі пашпартамі прайшлі ў 1866 г. з Бэрліна ў Бэльгію, а потым у Францыю, але іх хутка завярнулі на франка-бэльгійскай мяжы41. Лудзільнікі, якія трапілі ў наступным годзе ў Францыю праз Нямеччыну і Італію, мелі менш цяжкасцяў і былі здольныя падарожнічаць ў групах з 30, 40 ці нават 150 чалавек у адкрытых чатырохколавых конных павозках, ставячы для начнога прыпынку вялізныя намёты. Іх знаходжанне цягам чатырох дзён у лютым 1868 г. у Карпантра (на паўночны ўсход ад Авіньёна) было да-