Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
20 V. Bobri, ‘Gypsies and Gypsy choruses of old Russia’, JGLS (3), 40 (1961), pp. 112—120;
Y. Druts and A. Gessler, Tsygane (Moscow, 1990), pp. 201—276
21 Цыганскі i нецыганскі ўнёсак добра прааналізаваны ў A. Alvarez Caballero, Gitanos, payos y flamencos, en los engines del flamenco (Madrid, 1988).
22Параўн. B. Leblon, ‘Identitegitaneet flamenco’, y Tsiganes: Identite, Evolution, pp. 521—527, i Musiques Tsiganes et Flamenco.
ганскімі элементамі23. (Іншыя адзначаюць таксама габрайскі ўплыў.) Ягонымі матывамі, выказанымі ў лаканічным выкліку і сціслай нявызначанасці, былі любоў, вернасць, годнасць, зайздрасць, помста, свабода, пераслед, смутак і смерць; Гарсія Лёрка апісвае cante jondo як “гук крыві, якая льецца”. Першапачаткова спявак, драматычна імправізуючы, не меў акампанементу, апрача рытмічнага стуку. Гітара і танец з’явіліся пазней, узбагачаючы і ўмацоўваючы cante, і ўрэшце паказалі шырэйшыя магчымасці для развіцця і паглыблення канцэпцыі фламенка. Тыповая гама cante flamenco па сваім харакгары фрыгійская (г.зн. лад, прадстаўлены белымі клавішамі піяніна, пачынаючы ад Е), псраважна сустракаецца на абшары ад Індыі праз Пэрсію і Турцыю да Балканаў: хоць, здаецца, яна пранікла на Ібэрыйскі паўвостраў не праз цыганоў, а праз пасярэдніцтва маўраў.
Цьмяная прадгісторыя фламенка падыходзіць да завяршэння пад час прагматычнай санкныі Карла III (1783 г.); гэта можа быць проста супадзеннем, хоць лёгка згадзіцца, што яна распачала новы рэжым цярплівасці, які дазволіў cante jondo выйсці з ценю24. Першы спявак, чыё імя дайшло да нас, — цыган Тыё Люіс эль дэ ля Хуліяна, народжаны блізу 1750 г. у Хэрэс-дэ-ля-Франтэра. У першай палове XIX ст. галоўнымі цэнтрамі развіцця былі Кадыс, Хэрэс і Сэвілля (больш дакладна, Трыяна, былы цыганскі квартал Сэвіллі, цяпер у пэўнай ступені заселены людзьмі сярэдняга класа), а ўсе вядомыя інтэрпрэтатары фламенка таго часу паходзілі з аселых цыганскіх сем’яў у гэтым рэгіёне Андалюсіі. Хоць гэтая музыка яшчэ нс атрымала ярлыка фламенка'. гэта бьгў назоў, які цыганам далі раней, чым музыцы, якая была гарадскім стварэннем прафесійных забаўляльнікаў у cafes cantantes. Такія кавярні распачыналіся ад 1847 г.: першая, El Cafe de los Lombardos, была адчынена ў Сэвіллі25. Таварыствы артыстаў фламенка выходзілі з ананімнасці і станавіліся вядомымі пад характэрнымі мянушкамі. Цяпер разам з цыганамі выступалі андалюсійцы; іхныя стылі ўзаемаўплывалі, і рэпертуар складаўся з улікам густаў публікі. (Прыватным чынам фламенка працягвала выконвацца цыганамі на сямейных сходах і святкаваннях, дзе трэба было прыслухоўвацца хутчэй да настрою моманту, чым да дыктату камерцыйнай аўдыторыі.) Мастацтва прафесіяналаў стала болып амбітнае і распрацаванае, хоць цыганскія песні і танцы захоўвалі свае падставы; і з малога закутка паўднёвай Гішпаніі гэтае мастацтва працяглых, упрыгожаных фразаў, з падобным да Скарлацці гітарньім суправаджэннем і сугучным паўторам радкоў верша, рассеялася па ўсім паўвос-
23 М. de Falla, El CanteJondo (Granada, 1922).
24Параўн. A. Alvarez Caballero, Historia del cante flamenco (Madrid, 1981), pp. 15—17.
’■ J. Blas Vega, Los Cafes cantantes de Sevilla (Madrid, 1984), p. 27.
траве і ў шырэйшым гішпанскім свеце, каб стаць агульнапрынятым назовам папулярнай забавы.
Краявіды і гарадскія сцэны
Многія цыганы пры канцы стагоддзя паміж 1815 і 1914 гг. адкрылі, што жывуць у свеце, вельмі адрозным ад таго, што было напачатку. Індустрыйныя і сацыяльныя змены, якія адбываліся ў гэтыя гады амаль ва ўсёй Эўропе, былі больш інтэнсіўныя, чым калі-небудзь. Брытанія праводзіла шырокі адыход ад вясковага жыцця ў кірунку да свету, дзе абшчыны сялянаў і рамеснікаў ператвараліся ў аператараў машын і бухгалтараў, але да канца стагоддзя многія іншыя эўрапейскія краіны дагналі або перагналі Брытанію. Аднак нават тады старое і новае ўсё яшчэ было змяшана, і такія абшары, як паўднёвая Гішпанія і паўднёвая Італія, былі мала закранутыя індустрыялізацыяй, а Вугоршчына і Балканы — увогуле не закранутыя. Больш як тры чвэрці насельнікаў Балканаў усё яшчэ былі сялянамі: на гэтай частцы кантынента класічнае сялянскае грамадства існавала найдаўжэй і ўсё яшчэ ўяўляла асяродак, які, магчыма, не надта змяніўся ад часу прыбыцця цыганоў у Эўропу.
Нават там, дзе рух індустрыялізацыі і ўрбанізму набыў найбольшую сілу, яго ўздеянне на цыганоў не было ўсёабдымным, якім магло быць. Фактары, якія затрымоўвалі асіміляцыю цыганоў, стануць больш зразумелымі, калі мы паглядзім яшчэ раз на два найбольш адсталыя ў эканамічным плане рэгіёны, дзе працэс асялення цыганоўужо быў вельмі доўгі, — на Гішпанію і Вугоршчыну, а потым вернемся да Брытаніі, адзінай краіны, якая да сярэдзіны XIX ст. створыць сталае індустрыйнае грамадства, і адной з нямногіх краінаў, дзе дагэтуль бальшыня насельніцтва будзе жыць у гарадах.
Тое, што Gitanos bravios (“дзікія, г.зн. вандроўныя, цыганы”) складалі ў паўднёвай Гішпаніі меншыню, можна вытлумачыць збольшага ціскам гішпанскіх законаў, якія мелі значныя вынікі ў скарачэнні цыганскай мабільнасці. Яны панярпелі няўдачу праз тое, што спрабавалі пазбегнуць канцэнтрацыі цыганоў. Яны таксама не атрымалі ніякіх значных перамог у накіраванні цыганоў выключна на тыя роды заняткаў, якія лічыліся карыснымі для дзяржавы: у юрыдычных прадпісаннях было занадта шмат прыёмаў, якія можна было выкарыстаць. Пры рассяленні цыганы стваралі ў многіх гарадах калоніі, як, напрыклад, Калле дэ ля Камадрэ і Каллехон дэ ля Лявапіес, што каля коннага рынку ў Мадрыдзе, або Трыяна ў Сэвіллі, або дэ ля Віна і Санта Марыя ў Кадысе. У Гранадзе шмат цыганоў сабралася ў пячорах, выкапаных на схіле Сакра Монтэ, дзе яны бурылі молатам і кавадлам зямныя нетры; пазней тыя мясціны, зусім блізка да Альгамбры, з другога боку Рыё Да-
ра, сталі прывабнымі для турыстаў, а некаторыя пячоры, забяспечаныя ваннамі, электрычнасню і тэлефонамі, былі дамамі заможных спевакоў і танцораў фламенка. У правінцыі Гранадзе былі таксама (і дагэтуль застаюцца) іншыя, больш шырокія пячорныя паселішчы ў Пуруллене і Барыё дэ Сант’ягаў Гўадыксе — населеныя не толькі цыганамі, бо такія падземныя паселішчы лёгка было збудаваць або набыць, летам яны былі халоднымі, зімою — цёплымі. Нягледзячы на такія ўрадавыя захады, як дэкрэты Філіпа IV і Карла II, цыганская любоў да ўласнай адметнай супольнасці забяспечыла выжыванне пэўнай колькасці gitanerias і зрабіла значны ўнёсак у андалюсійскую культуру.
У Вугоршчыне вялікая колькасць пасяленняў была выклікана збольшага ўрадавым ціскам XVIII ст., умацаваным пазней падобнымі абмежавальнымі захадамі, як, напрыклад, зямельная рэформа і індустрыялізацыя, але гэтыя меры зноў не пайшлі ў пажаданым кірунку. Больш сучасныя пачынанні ў дачыненні да цыганоў таксама правальваліся, нават калі імі кіраваў чалавек, добра падрыхтаваны да правядзення нсйкіх інавацыяў, якім быў архікнязь Ёзэф Карл Людвіг (1833—1905). Архікнязь быў старэйшым з галіны Габсбургаў, якая ад даўняга часу асела ў Вугоршчыне, унукам Марыі Тэрэзы і старэйшым пляменнікам Ёзэфа II. Ён правёў шмат гадоў на вайсковым абавязку. Менш традыцыйна, як для члена сваёй сям’і, ён стаў натхнёна вывучаць рамані і ныганскі лад жыцця, прываблены цыганскай музыкай у маладым узросце. Вугорская была яго роднай мовай, і менавіта на гэтай мове ён стварыў шырокую граматыку рамані, заснаваную на некалькіх эўрапейскіх дыялектах26. Ён патраціў значную суму ўласных грошай на адкрыццё вялікай цыганскай калоніі на сваіх уладаннях у Альксуце, што за 40 міляў на паўднёвы захад ад Будапэшта, у дадатак да чатырох меншых калоніяў у іншых месцах. Гэтых цыганоў архікнязь забяспечыў дамамі, даў ім працу на зямлі, а ў Альксуце адчыніў спецыяльную школу для дзяцей. Каланісты вялі звычайны лад жыцця, пакуль каралеўскі абаронца пільнаваў іх; пазней яны амаль цалкам рассеяліся.
Мы даведваемся шмат пра агульны характар цыганскага жыцця на вугорскіх тэрыторыях да канца XIX ст. дзякуючы падрабязнаму перапісу цыганоў, зробленаму ў студзені 1893 г., з дадаткам звестак, якія з’явіліся пабочным прадуктам нацыянальнага перапісу 1880 г.27 (Тым часам Вугоршчына была ў тры разы большай за цяперашні памер і
26Czigdny Nyelvtan [‘Gypsy Grammar’] (Budapest, 1888).
27Вынікі былі апублікаваныя ў A Magyarorszagban... czigdnydsszeirds eredmenyei [‘Results of the Gypsy Census in Hungary’], ed. J. Jekelfalussy (Budapest, 1895), з каментарамі на вугорскай і нямецкай мовах; перавыдадзена на ангельскай мове (Pecs, 1992). Дэталі нацыянальнага перапісу 1880 г. апісаны ў J. Н. Schwicker, Die Zigeuner in Ungarn und Siebenburgen 'Vienna, 1883), pp. 75—89.
ахоплівала Трансыльванію і Славаччыну, як і рэгіёны цяперашняй Польшчы, Аўстрыі, Славеніі, Харватыі, Сербіі, Румыніі і Ўкраіны.) Было падлічана, што з 274 940 ідэнтыфікаваных цыганоў амаль 90% складалі аселыя цыганы; 20 406 былі напалову аселыя і толькі 8 938 цалкам вандроўныя. 105 000 цыганоў было ў Трансыльваніі, дзе яны рэпрэзентавалі амаль 5% агульнага насельніцтва, а ў рэгіёнах, дзе пераважалі валахі, іхная колькасць часам даходзіла да 10%. Вельмі вялікая прапорцыя вандроўнікаў размаўляла на рамані, тады як сярод іншых цыганоў так рабіла менш за палову; з апошніх чвэрць лічыла румынскую мову роднай. Носьбіты як рамані, так і румынскай мовы былі галоўным чынам у Трансыльваніі.
Былі некаторыя істотныя прагалы ў лічбах перапісу. Некаторыя гарады, асабліва Будапэшт, не браліся пад увагу. Апрача таго, кожная лічба такога роду хутчэй за ўсё недаацэньвае вандроўны элемент з прычыны цяжкасцяў яго падліку. Гэтая рыса была абцяжарана таксама слабасцю класіфікацыйнай сістэмы, якая дазваляла тых, хто праводзіць зіму ў асобным прыходзс, а летам вандруе, залічваць да стала аселай катэгорыі. Выбар часу падліку на сярэдзіну зімы мусіў забяспечыць іншы зрух на карысць “аселых” або “паўаселых” цыганоў. Тым не менш аселае насельнінтва цыганоўзнаходзіласяўадназначнай бальшыні. Аднак гэта не азначала, што яны былі паглынутыя сваім атачэннем. Для аселых цыганоў агульнай з’явай было жыццё ў асобным анклаве ў горадзе або вёсцы: асабліва гэта датычыць Славаччыны. Школьныя прыклады таксама мала сведчань аб інтэграцыі: 70% цыганскіх дзяцей у школьным узросце не наведвалі школы і больш за 90% цыганоў былі непісьменнымі (98 — у выпадку вандроўных). Апытанне наконт роду заняткаў паказала моцную перавагу самазанятасці і адкрыла, якімі неэфектыўнымі былі дэкрэты Марыі Тэрэзы і Ёзэфа II, што накіроўвалі цыганоў да пэўных відаў заробку на жыццё або ад іх. Адносна мала хто працаваў у земляробстве, галоўным занятку жыхароў Вугоршчыны; але аўтар рапарта аб перапісе, спасылаючыся на досвед архікнязя, зрабіў філасофскую выснову: цыганы не здатныя да такой працы. Нават у занятках індустрыйнага тыпу цыганы звычайна былі там, дзе маглі карыстацца пэўнай ступенню свабоды: металаапрацоўка (асабліва кавальства) была найважнейшай, потым ійілі канструктарскія працы (напрыклад, выраб цэглы, ганчарства) і дрэваапрацоўка (напрыклад, выраб начовак). Гандаль таксама займаў значнае месца (гандаль коньмі для мужчынаў, гандаль лоўчымі птушкамі для жанчынаў). Музыкі былі найболыв шматлікімі на тэрыторыі сённяшняй Вугоршчыны. Іх музычная адоранасць прымусіла выдаўца афіцыйнай публікацыі выйсці далёка за цвярозы статыстычны каментар, каб кінуцца ў поўную захаплення просьбу аб поўным улучэнні цыганоў у нацыю дзякуючы добрым якасцям, якімі