Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
Такі падрабязны разгляд юрыдычных тонкасцяў прадыктаваны тым, што пытанне цыганскай тоеснасці існуе ўжо ад самога пачатку іх з’яўлення і рассялення па Эўропе. Таму гэтыя дэбаты ў ангельскіх судах вельмі добра ілюструюць важную дылему, якая непазбежная ва ўсіх дыскусіях на тэму цыганоў. Ці з’яўляецца лад жыпця вызначальным фактарам у дэфініцыі? Яго можа быць дастаткова для ідэнтыфікацыі ў выпадках, падобных да вышэйзгаданых. Але гэтага далёка не дастаткова, каб выразна адказаць на пытанне пра цыганскую тоеснасць. Такі крытэр абмінае многіх цыганоў, якія прынялі аселы лад жыцця і не “вандруюць”, але тым не менш адчуваюць сябе цыганамі. 3 другога боку, калі надаваць першаснае значэнне біялагічным ці генеалагічным крытэрам, то неўзабаве гэта прывядзе да абсурднага падзелу: цыганскае насельніцтва, як і іншае, мае мяшанае генетычнае паходжанне. Нескладаны матэматычны разлік паказвае, што ад часу першага з’яўлення цыганоў у Эўропе прыблізна 4% сужэнстваў з людзьмі іншых нацыянальнасцяў далі каля 70% нецыганскіх нашчадкаў сярод цяперашняга эўрапейскага насельніцтва цыганоў. Тры такія сужэнствы з кожнай сотні дагэтуль прадукуюць 60% “нечыстакроўных” цыганоў. (У Трэцім Райху канцэптуальныя і практычныя цяжкасці расавага падыходу выклікалі стварэнне шырокага дзяржаўнага апарату, што прасочваў цыганскую генеалогію і выпрацоўваў прынцыпы вызначэння цыганскай спадчыннасці, на падставе якіх кагосьці можна было аднесці да цыганоў і адпаведна — да лагера смерці.)
Вярнуўшыся да “этнічных” крытэраў значэння, якое ўжывалася ў Алеляйыйным судзе ў Англіі (ліпень 1988 г.), карысна было б падрабязна разгледзець вельмі дарэчную аргументацыю пад час вышэйзгаданага працэсу. Высветлілася, што існуе шмат людзей, якія вандруюць па краіне ў кібітках, фургонах, пераабсталяваных аўтобусах, трэйлерах, грузавіках і легкавых аўтамабілях, і гэта іх лад жыцця. Усіх іх можна груба далучыць да “цыганоў”, але ж яны не маюць характэрных рысаў расавай групы ў адпаведнасці з Актам аб расавых узаемадачыненнях. Папярэдні суд у Палаце лордаў6 вызначыў, што слова “этнічны” ў акце не
6 Працэс Мандла (С’юва Сінга) супраць Даўэла Лі. Палата лордаў, 1983 (2А.С. 548).
выкарыстоўвалася ў вузкім біялагічным або расавым значэнні і складаецца з дзвюх істотных характарыстык, якімі валодае этнічная група ў гэтым кантэксце. Першая — гэта доўгая агульная гісторыя, якую група ўсведамляе як сваё адрозненне ад іншых, і жывая гістарьгчная памяць народа. Другая — гэта самабытная культурная традыцыя, у тым ліку сямейныя і сацыяльныя звычаі і норавы, звязаныя часта, але не абавязкова з рэлігійнай практыкай. Іншыя, не такія значныя крытэры, якія могуць дапамагчы адрозніць этнічную групу, — гэта супольнае геаграфічнае паходжанне або паходжанне ад агульных продкаў; агульная мова; агульная самабытная літаратура групы; агульная рэлігія, якая адрознівае ад суседзяў ці агульнай супольнасці; статус меншыні або прыцяснянай групы ў гэтай супольнасці.
Пры выкарыстанні гэтых крытэраў у дачыненні да цыганоў пад час Апеляцыйнага суда (ліпень 1988 г.) найбольшую цяжкасць для аднаго з трох суддзяў стварьгў наступны аспект сітуацыі цыганоў у Англіі:
цыганам болып падабаецца, каб іх называлі “падарожнымі”, бо яны лічаць гэты тэрмін менш абразлівым. Гэта можа наводзіць на думку пра іхнае жаданне пазбыцца сваёй самабытнай, адметнай тоеснасці, калі мы гаворым пра агульныя тэндэнцыі. Палова ці больш з іх цяпер жывуць у дамах, як і іншыя людзі. Ці страцілі цыганы сваю адметную, ірупавую тоеснасцьдатакой ступені, штояны болып не адпавядаюць пададзенаму ў Акце аб расавых узаемадачыненнях азначэнню групы. якую можна вылучыць паводле этнічнага паходжання?
Сваім адказам на пытанне суддзя прызнаў, што зліцця некаторых цыганоў з мясцовым насельніцтвам недастаткова, каб сцвердзіць у вачах як цыганоў, так і іншых адсутнасць гістарычна абумоўленай сацыяльнай тоеснасці. “Нягледзячы на доўгую прысутнасць у Англіі, цыганы не перамяшаліся поўнасцю з мясцовым насельніцтвам, як саксы ці датчане, і не страцілі сваёй самабытнасці. Цыганы або многія з іх захавалі адметнасць, самасвядомасць, усведамленнетаго, што яныяшчэ цыганы”.
Без сумневу, гэты аргумент будзе шырока выкарыстоўвацца і далей. Праблемы дэфініцыі вельмі вострыя ў Брытаніі з прычыны таго, што ў крыві брытанскіх цыганоў прысутнічаюць значныя нецыганскія элементы, а менавіта іншых вандроўных этнічных групаў з доўгай гісторыяй, якія пасяліліся на гэтых землях задоўга да цыганоў і былі падобныя да іх у многіх аспекгах сацыяльнага жыцця і пошуках сродкаў на яго. Астраўны характар брытанскага грамадства як цэлага прывёў да зацірання этнічных адрозненняў у вандроўнага народа, асабліва праз тое, што навейшыя наплывы “чужых” цыганоў адусюль былі колькасна нашмат меншыя, чым у іншых краінах. Да таго ж ідэалагічны аспект таксама заблытвае пытанне: у адказ на мінулую прадузятасць, звязаную з “чыснінёй крыві”, у Брытаніі стала не надта модным, а нават непрымальным называць некага прадстаўніком вандроўнага грамадства.
Якіх падказак мы можам чакаць ад самых цыганоў, ад самаапісання народа, якое з’яўляецца важным механізмам станаўлення этнічнай свядомасці? Каго яны лічаць “сваім”, а каго — “чужынцам”? У іхных вачах найважнейшы падзел праходзіць паміж імі самымі і гаджо (мн. лік — гаджэў. Гэтае слова — найбольш пашыраны назоў нецыганоў у дыялектах мовы рамані. (У Гішпаніі яму адпавядае рауо, у Шатляндыі ў асноўным выкарыстоўваецца flattie, у Ірляндыі нецыганоў называюць buffer.) Ніводнае з гэтых словаў не мае сувязі з “Gypsy”. Ангельскія цыганы могуць называць сябе Romanichal (цыганскі чалавек), слова выкарыстоўвасцца таксама ў Злучаных ІПтатах, Канадзс і Аўстраліі цыганамі, якія паходзяць з ангельскіх цыганоў-імігрантаў. У кантынентальнай Эўропе даўно аселыя цыганы маюць мноства саманазоваў, як, напрыклад, саіё (чорны) у Гішпаніі і паўднёвай Францыі, кааіе — у Фінляндыі, Sinti — у Нямеччыне, manouches — у Францыі. У многіх краінах ёсць маладзейшыя хвалі цыганскай міграцыі, якая пачалася ва Ўсходняй Эўропе сто і больш гадоў таму. Яны называюць сябе ром або ро.ма, а на іхнай мове адбілася доўгае знаходжанне іхных продкаў на румынскамоўных землях — адсюль паходзіць іх азначэнне валах (валошскі) ром. (Само слова ром не мае ніякай сувязі з Румыніяй і азначае літаральна “чалавек, муж”.) Валошскія ромы падзяляюіша на некалькі розных плямёнаў: кальдэраш, лавара, чурара і г.д. Ад гэтага моманту просты падзел на “сваіх” і “чужынцаў” перастае працаваць. Кожная цыганская група звычайна глядзіць на сябе як на сапраўдных цыганоў. Мяжа кожнай групы цыганоў з гаджэ дастаткова выразная. Але ёснь яшчэ іншыя групы, нават у той жа краіне, якія стаяць на мяжы паміж цыганамі і гаджэ. Цыганы ўсведамляюць, што ў іх шмат агульнага з суродзічамі іншых групаў, але чамусьці не атаесамляюць сябе з імі. Для цыганоў важныя адрозненні, якія датычаць перш за ўсё сферы сацыяльных узаемадачыненняў, сужэнстваў і г.д., аднак класіфікацыі ўсё ж рэдка бываюць выразнымі і адназначнымі. Стаўленне цыганскіх групаў адна да адной служыць толькі тэмай спрэчак, каго трэба, а каго не трэба залічваць да “сапраўдных” цыганоў. Узаемадачыненні паміж цыганамі даведзены да таго, што пра іх практычна нельга гаварыць у геаграфічных тэрмінах, як, напрыклад, “французскія цыганы”. Але ж таксама цяжка зрабіць нейкую канчатковую выснову наконт “сапраўдных цыганоў”.
I нарэшце, пра ўсведамленне цыганоў як часткі вялікай супольнасці. Адраджэнне нацыянальных арганізацыяў цыганоў, якое пачалося ў
7 Прынятая транскрыпцыя мовы рамані падаецца далей, на с. 17. Ужытае тут слова гаджо ў ангельскай літаратуры ўпершыню з’яўляецца як gorgio ў XIX ст. у творах Джорджа Бораў. Прыжылося таксама шмат іншых апісанняў, улучаючы gaujo і gadjo.
1960-х гадах, самаабарона, барацьба за свае правы, супраціў палітыцы ўціску і асіміляцыі — усё гэта ўмацавала іх міжнародныя сувязі. Гэты факт стаў значнай з’явай, у адрозненне ад звыклага цыганскага парадку, які заўсёды рабіў акцэнттолькі на адрозненні і непадабенстве паміж цыганамі. Так пачынаецца новае ўсведамленне цыганамі іхнай гістарычнай і культурнай лучнасці.
Магчыма, толькі ангельскі тэрмін “народ” — недакладны і шматзначны (чалавек або людзі, якія ўтвараюць супольнасць, племя, расу і г.д.) — найбольш падыходзіць для апісання тых багатых мазаічных фрагментаў цыганскага народа. Хоць маё першапачатковае пытанне можна ўдакладніць: прынамсі, да якой ступені цыганы з’яўляюцца эўрапейскім народам? Ёсць шмат цыганоў і па-за Эўропай. Некаторыя паходзяць ад прашчураў, якія ніколі не мігравалі за межы Азіі, але нашмат больш тых, хто сам або яго продкі эмігравалі з Эўропы. Калі не браць пад увагу першых, доўгія стасункі і змешванне з іншымі эўрапейскімі народамі пакінулі глыбокі след на мове цыганоў, іх радаводзе, культуры і сацыяльнай арганізацыі. Пасля гэтулькіх стагоддзяў суіснавання з намі яны заслужылі права лічыцца эўрапейцамі. I вядома ж, яны належаць да нямногіх панэўрапейцаў.
Цяпер вернемся да разгляду вытокаў цыганскага народа. Можа, даследуючы яго паходжанне, мы знойдзем больш адзінства — расавага, этнічнага, моўнага — сярод продкаў цыганоў, чым сярод іхных разнастайных нашчадкаў XX ст.
1
ВЫТОКІ
Прыблізна да паловы цыганскай гісторыі захавалася няшмат пісьмовых помнікаў, якія маглі б дапамагчы прасачыць шлях гэтага народа. Гістарычныя ж згадкі ў нашым выпадку ненадзейныя, бо паходзяць ад чужынцаў — і таму маглі быць напісаныя без дасканалага ведання ці разумення справы або з прадузятасцю.
“Праўдзівая гісторыя цыганоў — у вывучэнні іхнай мовы”, — сказаў адзін вялікі вучоны. Несумнеўна, праз даследванне рамані можна высветліць шмат у паходжанні і эвалюцыі самой мовы. Наколькі гэта адпавядае паходжанню і развіццю самых носьбітаў мовы, — больш гіпатэтычнае пытанне, таму знак роўнасці тут ставіць нельга. Тым не менш, запаўняючы пачатковы вакуум звестак, мы павінны звярнуцца да філалагічнага аналізу, каб праверыць, наколькі лінгвістычныя высновы могуць дапамагчы ў тым, што прапусціла гісторыя.
Лінгвістычныя сведчанні
Першыя занатаваныя звесткі пра мову цыганоў (рамані), сабраныя, хутчэй за ўсё, у адной з піўных у Сасэксе, з’явіліся параўнаўча позна і былі апублікаваныя ў Англіі ў 1547 г. Яшчэ некалькі стагоддзяў невядома было, да якой гаворкі належаць гэтыя ўрыўкі, пададзеныя ў кнізе Эндру Борда Fyrst Boke of the Introduction of Knowledge (закончана ў 1542 г.) як узор “Egipt speche” — эгіпецкай гаворкі (мал. 1). Ад моманту, калі цыганы пакінулі сваю гістарычную прарадзіму, да часоў Борда мова цыганоў прайшла такі сама шлях, як сучасная ангельская мова ад англасаксонскага перыяду, і была дастаткова разрозненай. Нават у некалькіх фразах “эгіпецкай гаворкі” Борда бачныя пазьгчанні з грэцкай, славянскіх і румынскай моваў. Сёння, пасля больш чым тысячагадовай эвалюцыі, няма адзінага стандарту мовы рамані, яе пісьмовых мадэляў, якія б падтрымоўвалі аднастайнасць. Замест гэтага мы маем мноства дыялектаў (у самой Эўропе іх больш за 60), у значнай ступені ўзаемазвязаных, але часта незразумелых для носьбітаў іншага дыялекту.