Цыганы  Ангус Фрэйзэр

Цыганы

Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
83.38 МБ
Вялізная перабудова індаіранскай мовы і набліжанне яе ладу да су-
часных моваў прывялі да развіцця вусных адгалінаванняў, некалькі сотняўякіх ператварыліся з часам у асноўныя мовы Індыі, Пакістана, Банглядэш, Нэпала, Шры-Ланкі, на якіх гаворыць цяпер каля 650 мільёнаў чалавек. Гэтыя мовы падзяляюцца на такія групы:
—	дардыйская група: кашміры;
—	паўночна-заходняя група: сіндхі, лахнда (або заходняя панджабі);
—	паўночная група: заходняя пахары, нэпалі;
—	цэнтральная група: панджабі, раджастхані, гуджараці, заходняя хівдзі;
—	сярэдняя група: усходняя хіндзі;
—	усходняя група: біхары, орыя, бэнгалі, асамская;
—	паўднёвая група: маратхі, конкані (гуанская), сінгальская.
Выкарыстоўваюцца таксама іншыя класіфікацыі, у якіх колькасць моваў у кожнай групе значна большая, чым у нас. Недахопам усялякай класіфікацыі ёсць тое, што яна можа стварыць уражанне выразна адмежаваных і замкнёных моўных прастораў, хойь на самой справе ўсё цалкам іначай. Нават мовы, на якіх сёння размаўляюць у Індыі, нагадваюць сітуацыю, якая панавала ў раманскім або славянскім свеце ў Сярэднявеччы, калі шматлікія мовы і дыялекты ў пэўнай ступені перамешваліся без выразных і жорсткіх геаграфічных межаў. Такія межы павінны былі ахоўваць тэрыторыі сучасных дзяржаваў і стандарты нацыянальных моваў (хоць сляды колішняй моўнай прасторы часта можна заўважыць на мясцовым роўні, у вясковых гаворках з абодвух бакоў мяжы).
На індыйскім субкантыненце размаўляюць і на мовах, што не належаць да індаэўрапейскай сям’і. Найболып важныя з іх — гэта дравідыйскія мовы паўднёвай і цэнтральнай Індыі і Шры-Ланкі (напрыклад, тэлугу і тамільская), якія засталіся ў Індыі пасля перасялення прыбылых арыйцаў. Можна дапусціць, што рамані адгалінавалася ад галоўнай індаарыйскай міграцыі раней, чым яна скіравалася на субкантынент. Аднак санскрыт мае лексічныя пазычанні і з дравідыйскай мовы, якая пашыралася далей на поўнач. Некаторыя з іх ёсць таксама ў рамані. 3 гэтага вынікае, што падзел паміж рамані ды іншымі індаарыйскімі мовамі адбыўся на індыйскай тэрыторыі.
Роднасць у марфалогіі паміж рамані і санскрытам адразу ж кідаецца ў вочы, калі параўнаць канчаткі дзеясловаў, скланенне назоўнікаў ці суфіксы прыметнікаў, ступеняў параўнання, прыслоўяў і дзеепрыметнікаў. Таксама бачна, што рамані мае шэраг пазнейшых, агульных з іншымі індыйскімі мовамі фанетычных зменаў, якія адрозніваюць пракрыт ад санскрыгу. Узаемадачыненні з сучаснымі індыйскімі мовамі добра дэманструюцйа на прыкладзе шматлікіх рысаў словаўтварэння і граматычных сродкаў: якім чынам развіваўся асабовы і пыталь-
ны займеннік (Лоп ? хто?); канчаткі -о і -ідля формаў мужчынскага і жаночага роду; утварэнне абстрактных назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў -ben ні -pen (напрыклад, у валійскай рамані taco, праўдзівы і taciben, праўда; у грэцкай рамані сдг, красці і coribe, крадзеж); замена роднага склона ў значэнні прыналежнасці на канструкцыю з прыналежным прыметнікам (напрыклад, бацькаў конь замест конь бацькі: у кальдэраш dadeskogras). Усе гэтыя рысы, атаксама іншыя пацвярджаюць роднасць з некаторымі сучаснымі індыйскімі мовамі і сведчаць, што рамані павінна датавацца паслясанскрыцкімі часамі.
Узнікае спакуса, каб пайсці далей: звузіць кола пошуку і дакладней акрэсліць рэгіён, з якога ўзялі пачатак носьбіты рамані, мацней прывязваючы яе да адной з моваў, пададзеных на старонцы 21. На жаль, у гэты момант мовазнаўства нас падводзіць. У прынцыпе магчыма зрабіць доўгую рэканструкцыю прамовы (гіпатэтычнага продка ўсіх цыганскіх дыялектаў)4, як мовазнаўцы-палеантолагі робяць у шмат якіх сітуаныях. Аднак пра з’яўленне сучасных нацыянальных індыйскіх моваў мы ведаем усё яшчэ недастаткова, каб выносійь пошукі за межы досыць агульнага параўнання агульных эвалюцыйных рысаў. Яны не дазваляюць з абсалютнай дакладнасцю вызначыць найбліжэйшую да рамані мову.
Пошукі такой прамовы выклікалі бурныя дэбаты амаль адразу пасля таго, як блізу двух стагоддзяў таму была адкрыта сувязь рамані з Індыяй. Ніхто не вылучаў кандыдатаў з сярэдняй, усходняй і паўднёвай групаў, але раней ці пазней усе здагадкі рассыпаліся як пясчаная хатка. Пераважная бальшыня аргументаў грунтавалася на фаналогіі або вызначэнні тых рысаў гукавой сістэмы рамані, якія захаваліся ў адных індыйскіх мовах, але зніклі ў другіх, а таксама агульных з іншай мовай шэрагаў чаргаванняў. Пры нагодзе выкарыстоўваліся і іншыя фактары, як, напрыклад, параўнанне парадыгмы дзеясловаў ці займеннікаў.
У XX ст. сфармаваліся дзве асноўныя школы даследванняў жыцця цыганоў. 3 аднаго боку стаяць прыхільнікі паўночна-заходняй, або дардыйскай, тэорыі паходжання цыганоў: адным з іх быў Джон Сэмпсан, які сцвярджаў, што цыганы паходзяць з паўночна-заходніх правінцыяў, адкуль яны выйшлі пры канцы IX ст. н.э. 3 другога боку знаходзіцца школа, вылучаная такой знакамітай постаццю, як Ральф Тэрнэр, былы кіраўнік Лёнданскай школы ўсходніх і афрыканскіх даследванняў5. Яе
4 Дзве спробы такой рэканструкцыі зрабілі незалежна адзін ад аднаго: Т. Kaufman, ‘Ex­plorations in protoGypsy phonology and classification’, неапублікаваны даклад на Шостым круглым стале па аналізе паўднёваазіяцкіх моваў, Остын, Тэхас, 25—26 мая 1984 г.; і В. Нiggie, ‘Proto-Romanes Phonology’, доктарская дысертацыя, Тэхаскі ўніверсітэт у Остыне, 1984.
5 Гл. R. L. Turner, ‘The position of Romani in Indo-Aryan’, JGLS (3), 5 (1926), pp. 145—189;
J. Sampson, ‘Notes on Professor R. L. Turner’s «The position of Romani in Indo-Aryan»’, JGLS (3), 6 (1927), pp. 57—68; R. L. Turner, ‘«The position of Romani in Indo-Aryan»: A reply to Dr J. Sampson’, JGLS(3), 6 (1927), pp. 129—138.
прадстаўнікі шукалі доказаў таго, што рамані паходзіць з цэнтральнай групы (пяпер хіндзі), з якой яна мае агульныя самыя раннія інавацыі. Аналізуючы ступень узаемадзеяння паміж дыялектамі ў групе, Тэрнэр падкрэсліваў, што ў той далёкі перыяд, калі рамані павінна была вылучыцца з агульнай масы, адрозненні паміж дыялектамі, якія пачыналі з’яўляцца (як, напрыклад, паміж хіндзі і раджастхані), былі недастаткова значнымі, каб прасачыць сёння шляхі іх развіцця. Але ён з упэўненасцю адхіляе цеснае ўзаемадзеянне “продкаў сінгалійцаў, маратхі, сіндхі, лахнда, панджабцаў, дардыйцаў і ўсходніх пахарцаў і, хутчэй за ўсё, гуджараці і бэнгальцаў”. Рамані сапраўды праяўляе пэўныя дардыйскія, ці паўночна-заходнія, фаналагічныя і лексічныя рысы, але Тэрнэр лічыць іх пазнейшым напластаваннем, якое з’явілася ў выніку міграцыі прыблізна каля 250 г. да н.э. з цэнтральных рэгіёнаў на паўночны захад. Доказам такой міграцыі служыць таксама факт, што рамані захавала пэўную колькасць гукаў, якія карэнным чынам мадыфікаваліся на цэнтральных абшарах, але засталіся нязменнымі на больш кансерватыўным у гэтым плане паўночным захадзе. Знаходжанне ў такім суседстве доўжылася некалькі стагоддзяў, пакуль у нейкі час (не пазней за IXст. н.э.) не ўзнікла цыганская дыяспара6. Высновы Тэрнэра вельмі пераканаўчыя і грунтоўныя, а ягоная пазіцыя ў пытанні звычайна прымалася проста або ўскосна ва ўсіх пазнейшых агульных працах па цыганскім пытанні, нават калі цытаваныя пэўнымі яго прыхільнікамі даты даводзілася змяняць.
Зусім нядаўна гэтае паразуменне парушылася. Тое, як па-рознаму можна інтэрпрэтаваць адны і тыя ж звесткі, яскрава паказаў амэрыканскі мовазнаўца Тэрэнс Каўфман. Паводле ягоных даследванняў, фаналагічныя факты вытлумачваюцца лепш за ўсё, калі прыняць, што протацыганы апынуліся на іранскамоўнай тэрыторыі перад 300 г. да н.э. — верагодна, у выніку наездаў Аляксандра Македонскага на паўночна-заходнюю Індыю ў 327—326 гг. да н.э.7
Фізічная антрапалогія
Гістарычнае мовазнаўства не можа вызначыць расавага або этнічнага паходжання ранніх носьбітаў рамані. Паміж мовай і расай няма прыроджанай ці абавязковай сувязі, хоцьлінгвістычныя факты даюць шмат
6 Падставовым аглядам лінгвістычных спрэчак вызначаецца праца I. Hancock, ‘The development of Romani linguistics’, y Languages and Cultures: Studies in Honor of Edgar C. Polome, eds M. Jazayery and W. Winter (Berlin, 1988), pp. 183—223.
7 Kaufman, ‘Explorations in protoGypsy’, p. 42. Higgie (‘Proto-Romanes Phonology’, pp. 19, 141) падае больш раннюю дату — блізу VI ст. да н.э. Заўвагі наконт гэтай даты выказаў A. М. Fraser, ‘Looking into the seeds of time’, Tsiganoiogische Studien (1992), no. I + 2, pp. 135-166.
звестак пра ўсю этнічную групу, якая карыстаецца дадзенай мовай на працягу пэўнага часу. Такім чынам, нельга быць упэўненым, што групы людзей расава звязаныя толькі таму, што маюць агульную мову. Тады на дапамогу прыходзіць фізічная антрапалогія, якая можа паспрыяць запоўніць прагалы, пакінутыя мовазнаўствам. Да часу Другой сусветнай вайны фізічная антрапалогія азначала параўнаўчае даследванне індывідуальных або этнічных анатамічных рысаў. Асабліва гэта датычыла прапорцыі частак цела і формы чэрапа.
Вынікі найбольш шырокага антрапаметрычнага даследвання цыганоў, якое правёў фізічны антраполаг гграфесар Эжэн Пітар, былі апублікаваныя ў 1932 г.8 Пітар засяродзіў увагу на балканскіх цыганах, спадзеючыся, што гэта дасць яму звесткі пра ‘les vrais Tziganes’ (“сапраўдныхцыганоў”. — Заўв. перакладніка), якён іхназываў. Правёўшы замеры вялікай колькасці цыганоў, ён прыйшоў да высновы, што тыповае цыганскае насельніцтва вылучаецца трохі вышэйшым ростам, чым эўрапейскае, адносна даўжэйшымі ў параўнанні з тулавам нагамі; іх галава звьгчайна мае выразную гэтак званую доліхацэфальную форму (г.зн. чэрап падоўжанай формы, адносна доўгі і вузкі), з чорнымі валасамі, невялікімі вушамі, шырокімі вачыма з густа афарбаванымі вясёлкавымі абалонкамі, доўгім, вузкім і простым носам. Пітар уганароўвае іх высокай ступенню чалавечай прыгажосці. Сярод цыганоў вельмі часта сустракаюцца прывабныя мужчыны і прыгожыя жанчыны. Іх смуглая карнацыя {taint legerement basane), смаляныя валасы, прыгожы просты нос, белыя зубы, цёмна-карыя шырока адкрытыя вочы, напоўненыя жыццём або не надта экспрэсійныя, аіульная пластычнасць іх манераў і суладдзе рухаў ставяць іх у плане фізічнай прыгажосці вышэй за шмат якія эўрапейскія народы.
Пасля вымярэння сотняў мужчынаў і жанчынаў і запісу чатырох параметраў цела і канцавінаў, пяці — галавы, твару і дзесяці — іншых рысаў Пітар сутыкнуўся з дзвюма асноўнымі праблемамі. Па-першае, атрыманыя вынікі часта супярэчылі звесткам, сабраным яго папярэднікамі, якія даследвалі меншую колькасць асобаў. Таму вучоны палічыў неабходным збіраць звесткі пра ‘les vrais Tziganes’, бо яны ў большай ступені пазбаўленыя іншых этнічных дамешкаў (у гэтым аспекце, на думку Пітара, вандроўны лад жыцця захоўвае расавую чысціню). Сутыкнуўшыся з другой праблемай, ён павінен быў прызнаць паразу: звесткі пра многія індыйскія этнічныя групы былі нагэтулькі раскіданыя або ненадзейныя, што на іх падставе нельга было прыйсці да якой-небудзь высновы наконт паходжання цыганоў. Таму даследнік