Цыганы  Ангус Фрэйзэр

Цыганы

Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
83.38 МБ
Найбольш ранняя згадка аб прысутнасці цыганоў у Канстантынопалі паходзіць хутчэй за ўсё з грыгарыянскага агіяграфічнага помніка Жыццяпіс святога Георгія Атаніты, складзенага ў Ібэронскім манастыры на гары Атос блізу 1068 г.2 Мы чьгтаем, што ў 1050 г., за імператарам Кан-
1 Аналіз бізантыйскага перыяду гісторыі цыганоў значна палегчыць даклад G. С. Soulis, ‘The Gypsies in the Byzantine Empire and the Balkans in the late Middle Ages’, Dumbarton Oaks Papers, no. 15 (1961), pp. 142 -165.
2 D. M. Lang (ed.), Lives and Legends of the Georgian Saints. Selected and translated from the original texts (London, 1956), p. 154; лаціпская версія ў P. Peeters, ‘Histoires monastiques georgiennes’, Analecta Hollandiana, 36—37 (1917—1919), pp. 102—104.
стантынам Манамахам, адбылося нашэсце дзікіх звяроў, што спусташалі канстантынопальскі імператарскі парк Філапатыёна. Тады Манамах паклікаў “самарытанскіх людзей, нашчадкаў Сымона Цудатворца, якіх называлі адсінканамі і якія былі вядомыя чарадзействам і прадказаннямі”. Адсінкане паклалі зачараваныя кавалкі мяса, ад якіх гэтая зверына адразу ж паздыхала. Выкарыстанае ў дадзеным тэксце імя адсінкане ёсць грузінская форма грэцкага Atsinganoi ці Atzinganoi, якім бізантыйцы паўсюдна называлі цыганоў. Нямецкае Zigeuner, французскае Tziganes, італійскае Zingari, вугорскае Ciganyok і падобныя формы ў іншых мовах — усе яны паходзяць ад гэтага бізантыйскага назову. Наконт паходжання Atsinganos было шмат спрэчак, і яно дагэтуль канчаткова не высветлена. Бальшыня даследнікаў прымае, што гэта скажоная форма назову герэтычнай секты Athinganoi, таму выкарыстаная ў дачыненні да цыганоў, што мелі падобную да сектантаў рэпутацыю варажбітоў і чарадзеяў. Сапраўдных атынганаў было вельмі мала, можа нават іх папросту знішчылі пад час пераследу ў IX ст.
Наступная згадка пра атынганаў, дзе гутарка ідзе выразна пра цыганоў, паходзіць з XII ст. Канон LXI Трулонскага сабора (692) кажа пра сямігадовую экскамунікацыю (адлучэнне ад царквы. — Заўв. перакладніка) кожнага верніка, які пацяшаў публіку вучонымі мядзведзямі або іншымі жывёлінамі ці займаўся варажбою. Царкоўны канонік Тэадор Бальзамон (памёр блізу 1204 г.) наступным чынам каментуе гэты наказ:
Тых, хто водзіць мядзведзяў, называюць мядзведжымі павадырамі. Яны завязваюць на галаве і ўсім целе жывёлы расфарбаваныя матузы. Потым могуць адразаць кавалкі гэтых матузкоў і прадаваць іх разам з шматкамі мядзведжай поўсці ў якасці амулетаў, якія засаерагаюць ад хваробаў і ліхога вока. Іншыя, названыя атынганамі, маюць пры сабе ядавітых змеяў. Аднаму кажуць, што ён нарадзіўся пад ліхой зоркай, другому — што пад шчаслівай; яны таксама прадказваюць надыход добрых ці дрэнных падзеяў у жыцці чалавека3.
Бальзамон вяртаецца да атынганаў яшчэ раз у каментары да LXV канона Трулонскага сабора. Вытлумачваючы прыроду варажбітоў, ён піша: “Усе варажбіты і чараўнікі, натхнёныя д’яблам, сцвярджаюць, што прадказваюць невядомае, як, напрыклад, крытрыі, атынгане, фальшывыя прарокі, “пустэльнікі” і іншыя”. Гэтая перасцярога была паўтораная праз стагоддзе, калі канстантынопальскі патрыярх Атаназіюс I у цыркулярным лісце да духавенства наказвае яму навучаць вернікаў, каб тыя не мелі ніякіх кантактаў з варажбітамі, мядзведжымі павадырамі і заклінальнікамі змеяў, а “асабліва каб не дазвалялі цыганам (атынганам) уваходзіць у дамы, бо яны вучаць д’ябальскім штучкам”. Праз колькі дзесяцігоддзяў вучоны Ёзэф Брыеніюс (каля 1340—1431) утрак-
3 Цытаты ў гэтым абзацы ўзятыя з G. С. Soulis, ‘The Gypsies in the Byzantine Empire’, pp, 146— 147
таце пра няшчасці, якія закранулі Бізантыйскую імперыю, наракаў на тое, што людзі кожнага дня кантактуюць з “чарадзеямі, варажбітамі, атынганамі (Athinganous) і заклінальнікамі”.
Цікавы варыянт назову з’яўляецца ў бізантыйскім каноне XV ст., у якім згадваецца пяцігадовае адлучэнне ад царквы тых, хто “просіць эгіпцянак (Aiguptissas) паваражыць, аботых, хто запрашае чараўнікоўда свайгодому, калі нехта захварэўці з прычыны іншай напасці”. Тое, што назоў эгіпцянкі акрэслівае не эгіпцянак, а пыганскіх варажбітак, пацвярджае славянская версія таго канона, дзе слова перакладзена як цыганкі*. Нельга быць да канца ўпэўненым, што іншыя бізантыйскія пісьменнікі таксама разумелі пад эгіпцянамі цыганоў, хоць узнікае спакуса інтэрпрэтаваць у такім значэнні зробленае Нікэфарасам Грэгарасам доўгае апісанне5 трупы эгіпецкіх акрабатаў і жанглёраў, якія з’явіліся ў Канстантынопалі ў першых дзесяцігоддзях XIV ст. і павандравалі далей у Тракію і Македонію, дайшоўшы амаль да Гішпаніі. Тым не менш зразумела, што легенды пра эгіпецкае паходжанне цыганоў, выкліканыя, несумнеўна, асацыяцыямі загадкавага Эгіпта з акультызмам і варажбою, ужо існавалі ў Бізантыі ў XV ст., калі не раней. Адтуль таксама бярэ пачатак цяперашні грэцкі назоў цыганоў Giiphtoi.
У фальклоры XIV ст. сустракаюцца згадкі пра цыганоў, пад назовам “эгіпцяне” ці пад іншымі, з якіх бачна, што ў жыхароў Бізантыі цыганы асацыяваліся тады з мядзведжымі павадырамі і майстрамі пляцення кошыкаў, а самі назовы цыганоў пачалі набываць пагардлівае значэнне.
Такім чынам, пачынае вымалёўвацца фрагментарная і імпрэсіянісцкая карціна жыцця цыганоў і іх статусу ў бізантыйскім грамадстве. Калі цыганы з’явіліся ў імперыі першы раз, прымхі і забабоны былі распаўсюджаныя там паўсюль, у тым ліку ў асяроддзі манархаў. Таму не дзіўна, што цыганы хутка пачалі нажывацца на варажбе і прадказаннях. Цыганы вызначаліся і ў рознага кшталту забавах: у паказах з мядзведзямі, заклінанні змеяў, а таксама ў акрабатыцы і жангляванні. 3 адмоўных згадак у фальклорнай літаратуры можна здагадацца, што цыганы не карысталіся добрай рэпутацыяй. Гэта, вядома, аднабаковая карціна: мы ніколі не даведаемся пра тое, які быў погляд бізантыйскага грамадства на цыганоў і як іх тады трактавалі.
Тым часам Бізантыя дажывала свае апошнія дні. На пачатку XV ст. імперыя скарацілася да Канстантынопаля, Салёнікаў, Марэі (або Пэляпанэса), паўднёвай часткі кантынентальнай Грэцыі. Сталіца была аточаная туркамі Асмана, які ўжо заваяваў Малую Азію і пасля першай высадкі ў Эўропе ў 1354 г. каля Галіполі збіраўся заваяваць Баўгарыю,
4 Soulis, рр. 147—148.
5 Тамсама, рр. 148—149.
большую частку Грэцыі і прывесці Сербію і Валошчыну да статусу васалаў. Цыганы аселі на гэтых землях задоўга да турэцкай заваёвы. Яны хутчэй за ўсё рассеяліся рознымі групамі ад Тракіі да Македоніі і мацерыковай Грэцыі і яе астравоў, а таксама на паўночных тэрыторыях, якія пазней сталі Югаславіяй і Румыніяй. Магчыма, некаторыя з гэтых перасяленняў былі звязаныя з няспынным рухам туркаў.
У XIV ст. цыганы дастаткова шчыльна засялілі Пэляпанэс і многія грэцкія астравы. У памфлеце бізантыйскага сатырыка Мазарыса “Прысутнасць Мазарыса ў Гадэсе”, напісаным у 1416 г. у форме ліста (датаваны21 верасня 1415г.)дааднагоздэманаўпадзем’я,апісваюццатагачасныя ўмовы жыцця на паўвостраве: “На Пэляпанэсе... жыве процьма розных народаў, межы паміж якімі нялёгка і неабавязкова прасочваць, але кожнае вуха лёгка адрозніць іх па гаворцы. Вось найбольш заўважальныя з іх: лакедэмонйы, італійцы, пэляпанэсцы, славяне, ілірыйцы, эгіпцяне \Aiguptioi] і габраі, і ў гэтых сямі народаў нямала людзей мяшанай расы”6. Калі мы прымем, што згаданыя “эгіпцяне” — гэта на самой справе йыганы і словы Мазарыса датычаць менавіта цыганскай прысутнасці на Пэляпанэсе, можна без агаворак сказаць, што іх колькасць
6 Soalis, р. 152.
мусіла быць вельмі значнай, каб заняць месца аднаго з асноўных народаў, якія насялялі тады паўвостраў.
Цыганы з нашмат большым жаданнем пасяляліся ў Вэнэцыянскім княстве, чым на Пэляпанэсе і суседніх землях, бо калоніі, падуладныя Вэнэцыі, найбольш паспяховаму драпежніку ва Ўсходняй імперыі, цешыліся адносным спакоем і стабільнасцю, тым часам як іншыя землі неслі вялікія страты з прычыны няспынных турэцкіх нападаў. Францішканскі манах Сымон Сымэоніс, які наведаў горад Кандыю (Іракліён) на Крыце ў 1323 г., апісвае цыганоў наступнымі словамі:
Тут мы таксама можам пабачыць народ чужынскага паходжання, людзі якога трымаюцца грэцкага абраду і цвердзяць, што паходзяць з сям’і Хайма [Хама]. Яны рэдка ці нават ніколі не затрымліваюцца на адным месцы больш чым трыццаць дзён, але ўвесь час вандруючы і бадзяючыся, нібы выклятыя Богам, пасля трыццатага дня перасоўваюцца з месца на месца, ад пячоры да пячоры з сваімі падоўжанымі, чорнымі і нізкімі, як у арабаў, намётамі7.
Іянічныя астравы, якія знаходзяцца на захад ад мацерыковай Грэцыі, як і даўней, за вэнэцыянскім панаваннем, зазналі моцнае ўздзеянне цыганоў. У 1518 г. Жак ле Сэж апісвае майстэрню кавалёў на востраве Зантэ, характар працы якіх вельмі падобны да такога цыганскіх кавалёў з мацерыковай Грэцыі, таму аўтар кажа пра беспасярэднюю міграцыю з Пэляпанэса8. На востраве К.орфу ёсць вялікая колькасць цыганскіх паселішчаў, закладзеных у другой палове XIV ст., перад тым як востраў патрапіў у 1386 г. у падданства Вэнэцыі. На гэты час карфіёцкія цыганы плацілі такую вялікую даніну, што яе было дастаткова, каб стварыць асобную сядзібу, гэтак званае feudum acinganorum (якое пратрымалася ажно да XIX ст.), таму прыбыццё цыганоў на Корфу мусіла адбыцца значна раней. Магчыма, іх колькасць павялічылася дзякуючы няспыннаму наплыву мігрантаў (homines vagentiti), якія, уцякаючы ад беднасці, у канцы XIV — пачатку XV ст. прыплывалі на Корфу з кантынентальнага Эпіра, дзе тады жыло шмат цыганоў. Феадальны лад забяспечыў структуру вэнэцыянскай улады на Корфу. Вэнэцыянскі дэкрэт 1470 г., які кажа пра цыганскую сядзібу Мігеля дэ Уго9, паказвае, што гаспадар сядзібы меў шырокую юрысдыкцыю не толысі над цыганамі, аселымі ў Корфу, але і над тымі, што займалі вэнэцыянскія ўладанні на эпірскім узбярэжжы. Пасада барона (гаспадара сядзібы) прыносіла вялікія прыбыткі, бо прыгонныя павінны былі плаціць шмат падаткаў як грашыма, так і натурай свайму феадальнаму сеньёру, які меў права выклікаць у суд і караць іх за ўсе парушэнні крымінальнага і
7 Пераклад з лацінскай, цытата з F. Н. Groome, Gypsy Folk-Tales (London, 1899), p. xix.
8 J. Ie Saige, Voyage de J. Le Saige de Douai d Rome, Venise, Jerusalem, et autres saints lieux (Douai, 1851), p. 74, цытаванае ў Soulis, ‘The Gypsies in the Byzantine Empire’, p. 156.