Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
Кволыя пробліскі святла
Афіцыйнае стаўленне царкоўных уладаў — праваслаўных, каталіцкіх ці пратэстанцкіх — напэўна, не ўхваляла ніякай слабасці ў дачыненні да цыганоў, паўсюль прызнаваных нерэлігійнымі. Да самога XIX ст. не было згоды ў пытанні аб стане цыганскіх душаў. У Італіі ўвесь час дыяцэзіяльныя і правінцыйныя сіноды праяўлялі падазронасць і варожасць, што адпавядала тону законаў італійскіх дзяржаваў (улучаючы Папскія дзяржавы), і законы пераважна не былі схільныя дапускаць цыганоў да сакраментаў. Такі падыход падзялілі і іншыя краіны, з выняткам агульных захадаў, накіраваных на знішчэнне цыганскага ладу жыцця. Прымусовае схіленне да хрысціянства ці абавязковае рэлігійнае наварочванне яскрава праявілася ў вялікіх пачынаннях такіх манархаў, як імператар Ёзэф II; некаторыя нямецкія дзяржавы імкнуліся забраць у бацькоў дзяцей, каб ахрысційь іх і выхаваць у прыстойных хрысніянскіх сем’ях; але місіянерскія вынікі былі слабыя, а спробы ўлучыць цыганоў у лона царквы — кволыя і абыякавыя. Часам гэтае перабольшанне было праўдай: у французскай Басконіі цэрквы часта не пускалі
^Sanchez Ortega, Documentation, pp. 232—234.
каскаротаў (гэтак называлі там цыганоў) і аддзялялі іх у спецыяльнай прыбудове, з якой яны маглі сачыць за набажэнствам. Гэта не азначала, што вераадступніцтва мусілі цярпець. У 1635 г. партугальскія біскупы адлучылі ад царквы цыганоў, якія не прыступалі да споведзі пад час Вялікага Посту; тым часам гініпанскія тэолагі асабліва настойвалі на неабходнасйі суровых захадаў. Аднак, іпто дастатковадзіўна, інквізіцыя трактавала цыганоў адносна мякка, несумнеўна таму, што такія нешматлікія цыганскія справы, якія разглядаліся Святой Палатай (афіцыйны назоў інквізіцыі. — Заўв. перакладніка.), больш смакавалі не як гарэзію ці чараўніцтва, а як баналыіае ашуканства і выкарыстанне людской наіўнасці, часта пры дапамозе баек пра закапаныя скарбы ці таямніцы, якія адкрые варажба, пра магічныя лекі або замовы ці праклёны. Самым вялікім пакараннем, здаецца, было жорсткае біццё57. Таксама варта адзначыць, што цыганы, якія прыцягвалі ўвагу інквізіцыі, былі знаёмыя з асновамі рэлігіі, былі пераважна ахрышчаныя і мелі пацверджанне царкоўнага шлюбу. Падобнае было ў 1788 г. у Лятарынгіі — калі паспрабавалі даведацца пра рэлігійныя погляды цыганоў, аказалася, што ў іх няма ніякай асаблівай рэлігіі і яны выконваюць тыя ж каталіцкія абрады хрышчэння, шлюбу і апошняга прычасця; хоць, калі яны не могуць знайсці святара, каб правесці шлюбную цырымонію, саюз мужа і жонкі абвяшчаецца перад цыганскімі правадырамі58.
Пратэстанцкія цэрквы ўвогуле не былі прыязнымі да цыганоў і амаль не бачылі нічога спрэчнага, каб трымаць іх на дыстанцыі і асуджаць як нерэлігійных. Марцін Лютэр ва ўсіупе да выдадзенага ў 1528 г. Liber vagatorum перасцерагаў ад bueberey (ашуканскіх хітрыкаў) такіх вандроўнікаў і даваў знак сваёй згоды на рэпрэсіі. Флямандскі тэолагкальвініст Ваэцыюс пратэставаў супраць хросту цыганскіх дзяцей59 (у ягоныя дні найбольш дыскусійнае пытанне на правінцыйных сінодах Нідэрляндаў), бо лічыў бацькоў няздольнымі забяспечыць хрысціянскае выхаванне. Падобнае адбывалася ў Швэцыі амаль стагоддзе раней, калі стакгольмскі арцыбіскуп забараніў хрост і пахаванне цыганоў, хоць некаторыя швэдскія пастары не падпарадкоўваліся, і аднаму такому непаслухмянаму святару ў 1573 г. арцыбіскуп сказаў, што той раскідвае перлы перад свіннямі. Праз нейкія 20 гадоў дыяцэзіяльны сінод у Лінкэпінгу пацвердзіў забарону ўсялякіх кантактаў з татарамі і палічыў неабходным абвесціць вымову святару, які дапусціў аднаго з іх да камуніі на Вялікдзень60. He раней за 1686 г. швэдскія святары атрымалі
57Параўн. Leblon, Gitans d’Espagne, pp. 163—228.
58Vaux de Foietier, Les Tsiganes dans l'ancienne France, pp. 213—214.
59G. Voetius, Selectarum dispuialionum theologicarum (Utrecht, 1655), vol. 2, pp. 652—659.
60A. Etzler, Zigenama och deras avkomlingar i Avenge (Uppsala, 1944), pp. 58—60.
прадпісанне хрысніць цыганскіх дзяцей, калі гэтага жадаюць іхныя банькі.
На свецкім полі поступ да глыбейшага пазнання цыганоў быў толькі трохі жывейшым. У канцы XVI ст. былі намёкі на сціплы прагрэс у лінгвістычным кірунку — упершыню, калі флямандскі магістрат Ёган ван Эўсум зацікавіўся гэтым дастаткова моцна, каб сабраць у 1560-х гадах калекцыю словаў і фразаў рамані61. Хоць да 1900 г. яна заставалася неапублікаванай, усё ж стала магчымым бачыць шляхі дыялектнага распаду рамані на падставе выпадковых пазычанняў з нямецкай мовы і наяўнасці асноўных фанетычных рысаў, якія характарызуюць нямецкі дыялект рамані як сінці. Больш важнай стала публікацыя ў 1597 г. іншага флямандца, Банавэнтура Вульканіюса: 71 слова рамані з лацінскімі адпаведнікамі. Праца была зроблена пры садзейнічанні Ёзэфа Скалігера, прафесара Ляйдэнскага ўніверсітэта і найбольш выдатнага навукоўца таго часу62. Сабранае, верагодна, на поўдні Францыі, гэта мусіла быць ужо другім апублікаваным спісам. Як у выпадку ягонага ангельскага папярэдніка Эндру Борда (с. 15), Скалігер, здаецца, таксама праводзіў свае даследванні ў нейкай карчме, бо выразы пераважна звязаны з піццём. Магчыма, пад уплывам такога асяроддзя ўзнікла выпадковая блытаніна, калі, напрыкЛад, ён паспрабаваў запісаць адпаведнік рамані для выразу “ты п’еш”. Ён мусіў размаўляць па-французску і запытаўся ў цыгана пра пераклад выразу tu bois. Пачуўшы гэта як du bois, суразмоўца адказаў словам, запісаным як kascht, што ўрамані азначае “дрэва”. У занатаваных Скалігерам словах бачпае пранікненне некаторых іншых моваў — нямецкай і славянскіх у лексіцы, гішпанскай — у фаналогіі. Апублікаваны каментар да словаў быў наперадзе свайго часу, паказваючы кантраст паміж цыганамі з іхнай уласнай мовай і Errones (тагачасным назовам “падарожных”), якія, як сцвярджалася, размаўляюць на штучным жаргоне. Цыганская мова тут лічыцца нубійскай (копцкай), бо, ідучы за Карнэліюсам Агрыпам (1527), Вульканіюс атаясамліваў Малы Эгіпет з Нубіяй, якая здавалася верагоднай, бо існавалі Копцкая і Этыёпская цэрквы, але гэтая памылка надалей збівала з толку многіх ягоных паслядоўнікаў. Цягам наступных 150 гадоў такіх спісаў з’яўлялася нашмат больш, але яны не мелі вялікіх вынікаў.
Падобным чынам, калі пачынаюць публікавацца першыя навуковыя працы пра цыганоў, яны рыпяць пад інертнай масай напісанага paHeft і падсумоўваюць перакананні папярэдніх пакаленняў. Тры гэткія даследванні нічога не вартыя. Яны з’явіліся ў хуткай паслядоўнасці, на першы погляд незалежна адно ад аднаго. Створаны яны былі пратэс-
6ІЛ. Kluyver, ‘Unglossairetsiganeduseiziemesiecle’, JGLS(2),4(1910—1911),рр. 131—142.
62 De Uteris et lingua Getarum sive Gothorum (Leiden, 1597), pp. 100—109.
танцкімі вучонымі неўзабаве па заканчэнні Трыццацігадовай вайны, калі мір і парадак лічыліся найвышэйшай каштоўнасцю. Кожнае з даследванняў выглядае хутчэй творам сярэднявечных схаластаў, а паводле свайгодуху яны належапьдатой эры, калі пісьменнікі адмаўляліся ад арыгінальнасці, спасылаючыся на старажытныя аўтарытэты. Усе працы даюць інтэлектуальнае апраўданне для рэпрэсіяў, толькі што не з такім націскам.
Першай была дысертацыя Якаба Тамазіюса, прачытаная ў Ляйпцыгу ў 1652 г.63, дзе ён быў прафесарам філасофіі этыкі. Да таго часу прызнанне цыганоў як групы этнічных мігрантаў было застарэлым больш чым на 70 гадоў. Тамазіюс прымаў, што ў пэўны час сюды прыйшлі з усходу пілігрымы, нашчадкі эгіпцянаў, і не аспрэчваў меркавання Вульканіюса пра тагачасную цыганскую мову. Аднак, насуперак гэтаму, ён даводзіў, што, паводле ранейшых швайцарскіх і іншых хранографаў, гэты вялікі натоўп мусіў павярнуць назад, а нешматлікія рэшткі растварыліся ў адкідах грамадства, якія называлі сябе цыганамі і спадзяваліся атрымапь карысць ад статусу пілігрымаў. На думку Тамазіюса, гэтыя людзі былі здольныя на любы грэх, і адзінае выйсце — сабраць іхразам і выслаць на край зямлі. Пазіцыя Ваэцыюса, флямандскага тэолага, які не згаджаўся з хростам цыганскіх дзяцей, была ў асноўным падобная: адзіным традыцыйным стэрэатыпам, якому ён кінуў выклік, было сцверджанне, што цыганы — гэта шпегі на службе ў туркаў. Трэці ў гэтым трыо, немец Агазуэр Фрыч64, быў юрыстам, які палічыў усе тэорыі аб экзатычным паходжанні цыганоў цьмянымі і быўупэўнены толькі ў тым, што ў ягоны час цыганы з’яўляліся ўсяго толькі зладзеяватай кампаніяй, гультайскім і хітрым збродам людзей, сабраных разам з розных краінаў. Ён прысвоіў сабе заўвагу Авэнтына наконт таго, што чуў, як цыганы ўжываюць лужыцкую мову, але прыраўняў яе да ротвэльша (жаргону нямецкіх злодзеяў. — Заув. перакладніка.), што стагоддзе назад зрабіў Мюнстэр. Як і бывае з палітыкамі-юрыстамі, ён занудна даводзіў, чаму цыганоў ніякім чынам нельга трываць і як на законнай падставе дасягнуць іх падаўлення.
Гэта былі людзі высокага грамадскага стану і ўплыву, і напісанае імі было ўлічана. XVIII ст. пабачыла яшчэ больш важкія перапрацоўкі старых тэмаў, калі пачалі з’яўляцца і памнажацца энцыклапедыі, прататыпам якіх была Cyclopedia (1728 г.) Чэмбэрза. Адной з галоўных мэтаў энцыклапедыяў было стварэнне даступнай і сучаснай інфармацыі на асобныя тэмы, а такую інфармацыю звычайна даваў асаблівы аўтары-
Dissertatio philosophies de Cingaris (Leipzig, 1671); нямецкі пераклад 1702 r.
Diatribe historica-politica de Zygenorum origine, vita ac moribus (Jena, 1660); нямецкі nepaклад 1662 i.
тэт; таму звесткі маглі ўспрымацца як дапамога ў развіцці навукі і праваднік у тым, што на той дзень лічылася аб’ектыўным меркаваннем. Аўтары інфармацыі пра цыганоў былі, як ніхто іншы, павярхоўнымі і некрытычнымі да крыніц. Артыкул “Эгіпцяне” ўэнцыклапедыі Чэмбэрза папросту пераймае фразеалогію лексікона Джона Мінш’ю, апублікаванага ў 1617 г.:
паводле нашых законаў, гэта фальшывы род валацугаў, якія, будучы ангельскімі ці шатляндскімі людзьмі, маскуюцца дзіўным адзеннем, намазваюць свае твары і цела, размаўляюць паміж сабою на невядомай, спеўнай мове, вандруюць па розных мясцінах; і, прапануючы паваражыць, вылечыць хваробы і г.д., кепска абыходзяцца з народам, ашукваючы яго на грошы, крадучы ўсё, што не такое гарачае або не такое цяжкое для іх.