Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
23Дэталёва ў R. РіьсЬеІ, Beilnige zur Kenntnisder deutschen Zigeuner (Halle, 1894), esp. pp. 9 IT.
цыйныя звесткі. Прапанаваныя спосабы развязання праблемы — ад высылкі ўсіх на катаргу (Фрэй Мэльхордэ Уэляма, 1607) дабольш прынятага строгага выгнання. Санчо дэ Манкада, прафесар тэалогіі ва ўніверсітэце Таледа, у сваёй з’едлівай просьбе аб рашучых дзеяннях, адрасаванай Філіпу III24, далучыўся да прыхільнікаў поўнага выгнання, але ён аддаваў перавагу незваротнаму; ён цытаваў Святое Пісьмо як адно з апраўданняў асуджэння цыганоў на смерць, згадваючы ў тым ліку словы Каіна “I я буду валацугам і вандроўнікам на зямлі, і кожны, хто сустрэне мяне, зможа забіць мяне”. Сярод пералічаных грахоў ён лічыў і ўменне размаўляць на патаемнай мове, названай як jerigonza (жаргон). Ён, без сумневу, меў заўвагі да дэкрэта, выдадзенага ў тым жа 1619 г., бо дакумент не толькі загадваў усім цыганам пакінуць пад пагрозай смерці каралеўства і ніколі не вяртацца, але і дазваляў ім застацца, калі яны асядуць і адмовяцца ад адзення, імя і мовы Gitanos, “каб гэты назоў і манеражыцця маглі быць назаўсёды знішчаныя і забытыя”. Манкада выступаў супраць ўсялякіх палавінчатых захадаў і выключаў праяўленне павагі да жанчынаў і дзяцей: “няма такога закону, які абавязвае нас выхоўваць ваўчанятаў, якія ў будучыні, без сумневу, прынясуць шкоду статку”. У 1631 г. суддзя Хуан дэ Кіннёнэс таксама дадаў свае пяць капеек, падзяліўшыся экспертным заключэннем пасля павешання пяцярых цыганоў. Ён выклаў ілюзорныя гісторыі пра сэксуальную распусту і людаедства цыганоў: іхная скура цёмная таму, што яны ўвесь час жылі на адкрытым паветры або таму, што ўжывалі ў ежу нябожчыкаў; ён паўтарыў меркаванне наконт адметнай вопраткі цыганоў і выкарыстання імі асаблівай мовы.
Сутыкнуўшыся з такім націскам кортэса і дарадйаў, Філіп IV выдаў у 1633 г. prematica (прагматычную санкцыю), якая рэзка зазначала: “тыя, што называюць сябе джытанамі, не з’яўляюцца такімі ні паводле паходжання, ні па натуры, але прынялі такую форму жыцця дзеля шкодных мэтаў, якія зараз выпрабоўваюць’?. Аднак краіна з цяжкасцю магла б дазволіць сабе далейшыя страты нассльніцтва, і гэтым разам мэтаю стала інтэграныя. Цыганам было забаронена арганізоўваць сходы, апранацца не так, як іншыя, размаўляць на сваёй мове, жыць у barrios (раёнах мястэчкаў), дзе яны звычайна збіраліся. Замест гэтага ім трэба было перамешвацца з іншымі жыхарамі і жыць, як добрыя хрысціяне. Само імя Gitano павінна было знікнуць: таксама нельга было маляваць цыганскія танцы ці іншыя прадстаўленні. Кожны, хто злавіў вандроўнага цыгана, мог затрымаць яго ў якасці раба, а на данясенні пра цыганскія крадзяжы трэба было адказваць арганізаваным паляваннем. Гэтая prematica ўсталёўвала ў Гішпаніі кірунак на прымусовую асіміля-
‘Espuisionde los Gitanos’, другой частцы сёмай прамовы Resiauracion politico de Espana (Madrid, 1619).
цыю цыганоў цягам наступных паўтара стагоддзя. Пакаранні за парушэнне санкцыі складалі ў асноўным шэсць гадоў катаргі для мужчыны, для жанчыны — целавае пакаранне і выгнанне. Урад патрабаваў, каб міжземнаморскія эскадроны былі моцнымі, таму ўХУІІ ст. суддзі стараліся зрабіць свой унёсак, прыспешваючы разгляд судовых справаў і арыштоўваючы вандроўных цыганоў; апрача таго, вязняў часта надоўга затрымлівалі на катарзе нават пасля заканчэння тэрміну пакарання25.
У 1695 г. Карл II, апошні гішпанскі манарх з дынастыі Габсбургаў, заклаў краевугольны камень у новы рэжым, выдаўшы дэкрэт26, які прадугледжваў поўны падлік усіх цыганоў, іхных заняткаў, зброі і свойскай жывёлы. Пасля гэтага цыганы маглі легальна жыць толькі ў месцах, дзе больш як 200 жыхароў, але нават тады ім забаранялася знаходзіцца разам у асобным barrios (раёне); займацца дзейнасцю, не звязанай з земляробствам, а таксама мець ці выкарыстоўваць коней і зброю, наведваць кірмашы ці рынкі. Калі яны хацелі некуды паехаць, мусілі атрымаць пісьмовы дазвол. Кожны, хто абараняў іх або дапамагаў ім, мог быць аштрафаваны на 6 000 дукатаў (калі паходзіў з знаці) або высланы на катаргу (калі быў плебеем).
Калі Бурбоны перанялі ў Гішпаніі пасад ад Габсбургаў, пачалася новая эра рэформаў, адной з адметнасцяў якой быў намер знішчыць або скараціць антысацыяльныя або злачынныя групы ці, прынамсі, зрабіць іх карыснымі для грамадства і дзяржавы. Палітыка ў дачыненні да цыганоў стала прадметам шчыльнага цэнтралізаванага кантролю і ўводзілася на абшары ўсёй краіны мэтанакіравана, чаго раней не здаралася ў такіх рэгіёнах, як Арагон, Каталёнія і Валенсія. Пад час панавання Філіпа V, заснавальніка дынастыі, prematica 1717 г. пацвердзіла ранейшыя абмежаванні цыганоў і скараціла законныя паселішчы цыганоў да 41 пералічанага мястэчка, рассеяных па ўсёй Гішпаніі; пакаранні вар’іраваліся ад шасці да васьмі гадоў катаргі для мужчынаў і 100 бізуноў і выгнання для жанчынаў. Але ягоны сын, Фэрдынанд VI, ужо на дзесяты дзень пасля ўзыходу на трон у 1746 г., быў вымушаны зрабіць палёгку, прызначаючы яшчэ 34 гарады (у тым ліку Сэвіллю, Гранаду, Гўадыкс, Сарагосу, Барсэлёну і Валядолід); за мэту ставілася размеркаванне адной цыганскай сям’і паміж сотняй жыхароў. За кароткі час найбольшая гарадская канцэнтрацыя цыганоў была дасягнута ў Сэвіллі.
25Параўн. R. Pike, Penal Servitude in Early Modem Spain (Madison, WI, 1983),esp. pp. 14—15.
26Рэпрадукцыя дэкрэта разам з іншымі дакументамі да XVHI ст. знаходзіцца ў М. Н. Sanchez Ortega, Documentation selecta sobre la situation de los gitanos espanoles en el siglo ХУІП (Madrid, 1977). Паралельнае супастаўленне дакументаў падаецца ў М. Torrione, ‘Del dialecto calo у sus usuarios: la minoriagitana de Espana’ (доктарскія тэзісы, Perpignan, 1988). Вычарпальны аналіз афіцыйнага стаўлення да цыганоў у XVIII ст. пададзены ў A. Gomez Alfaro, ‘El Expediente general de Gitanos’ (доктарскія гэзісы, Madrid, 1988).
Дагэтуль асяленне цыганоў збольшага ўдалося: пасля толькі малая колькасць цыганоў вяла вандроўны лад жыцця. Але чаканай асіміляцыі народа, вядома ж, не было, і яго святасць Гаспар Васкес Таблада, біскуп Авіеда і кіраўнік кастыльянскай Рады, знайшоў выйсце: усіх цыганоў Гішпаніі трэба сабраць за адзін старанна арганізаваны начны рэйд і размясціць на прымусовых працоўных пляцоўках на густ урада, а ўсе іхныя ўладанні прадаць. Жанчыны могуць прасці, маладыя хлопцы — працаваць на фабрыках, мужчыны і старэйшыя хлопцы прызначаліся ў нацыянальныя шахты і суднаверфі. Захаваныя тагачасныя дакументы без сумневу гаварылі пра выміранне цыганоў, прызнаных непапраўнай расай. Фэрдынанд VI прыняў параду біскупа, і рэйд з вайсковай падтрымкай быў прызначаны на канец ліпеня 1749 г. Паводле зробленых ў той час падлікаў, пад час акцыі было забрана ад 9 000 да 12 000 цыганоў. Наконттаго, на якую працу накіраваць цыганоў, выбар урадаў апошні момант змяніўся. Катарга была скасаваная ў 1748 г., бо развійцё суднабудаўнічай тэхнікі зрабіла яе стратнай, і галоўнай альтэрнатывай цяпер стала трансфармацыя карабельных верфяў і арсенала ў карную ўстанову, дзе закаваныя вязні маглі б выконваць цяжкую працу будаўніцтва і рамонту. У дадатак пяці presidios (гарнізонам) у Паўночнай Афрыцы вечна не ставала рабочай сілы для будаўніцтва і рамонту фартыфікацыяў, таму ім таксама паслалі частку вязняў. Падобным чынам было, хоць і ў меншым маштабе, з ртутнымі шахтамі ў Альмадэне, (такімі яны сталі праз два стагоддзі дзякуючы перыядычнай змене вязняў-катаржнікаў); але ў параўнанні з катаргай там цыганоў было менш. Праца ў Альмадэне была вельмі цяжкой, а небяспека атручэння ртуццю і іншыя пагрозы для здароўя і жыцця — надзвычай вялікімі, таму смяротнасць цыганоў там дасягала высокага роўню.
Бальшыня мужчынаў, схопленых пад час рэйду 1749 г., апынулася ў ваенна-марскіх арсеналах: урад распачаў праграму экспансіі, якая патрабавала вялікай колькасці некваліфікаваных рабочых. Праца пачыналася ў арсеналах у Эль Фэроль і Картагене, а магчымасйі арсенала ў Ля Карачы (Кадысе) тым часам пашыраліся. Некаторыя цыганы пакутвалі там цягам 16 гадоў, калі ўдавалася перажыць знясіленне і хваробы. Для іншых зняволенне было карацейшым. Дырэктары арсеналаў неўзабаве былі ўражаныя нізкай прадукцыйнасцю такой колькасці работнікаў: амаль 1200 з іх былі адпраўлены ў Ля Карачу, дзе ў вялікіх бараках мясцілася процьма мужчынаў, якія спалі непрыкрытыя на драўляных ложках, прыкаваныя да сцяны кайданамі. Апрача таго, шмат цыганоў маглі даказаць, паказваючы пасведчанне, свае бездакорныя паводзіны ў мінулым. Фэрдынанд VI быў вымушаны выдаць у 1749 г. наступны загад, прызнаючы, што там фактычна маглі быць і добрыя цыганы, якія легальна ажаніліся, адпаведна выхоўвалісваіхдзяцей і старанна праца-
валі; з неахвотнай саступкай ім дазвалялася вярнуцца ў былыя дамы, калі іх заявы будуць задаволеныя пры строгім разглядзе. Урад сур’ёзна недаацаніў сітуацыю, і Фэрдынанд ішоў на далейшыя саступкі. Урэшце, ягоны брат па маці і спадкаемец Карл III, адзін з нямногіх людзей, здольных заняць пасад каталіцкіх каралёў, пастанавіў у 1763 г.: усе цыганы, зняволеныя ў выніку гэтага рэйду, якія дагэтуль затрымліваюцца як вязні, павінны быць вызваленыя. Такая змена кірунку сутыкнулася з супрацівам каралеўскіх дарадцаў і не выконвалася да 1765 г. У выніку напружаных перамоваў двум чалавекам, Пэдро Вальентэ і Пэдро Радрыгесу, графу Кампаманэсу, было дадзена задаіше падрыхтаваць рапарт, які паслужыць асновай будучага закона. Гэты важны дакумент 1772 г. адзначаў: калі даўнейшыя законы змагаліся за асіміляцыю, расцэньваючы цыганоў як выгнаннікаў і пакідаючы ім абмежаванае поле дзеяння, то нацыянальнае пачуццё спрацоўвала ў адваротным кірунку. Адной з рэкамендацыяў была забарона ўжываць слова Gitano і нават эўфемізм “новы кастыльянец”, вынайдзеныўХУІІ ст.;другой прапановай было адкрыць для цыганоў усе віды промыслу. Радрыгес і Вальентэ падкрэслілі ролю адукацыі і даказалі: як вельмі выразна вынікае з доследу, выключна карнае заканадаўства прыносіць малыя вынікі ў дачыненні да цыганоў, якіх трэба пакінуць ў свабодзе, каб яны заслужылі сабе мірнае жыццё27.
Іхныя прапановы былі ўспрынятыя Карлам III неадназначна, а некаторыя — асабліва прапановы аб адукацыі28 — набылі больш аўтарытарны ўхіл. У параўнанні з трыма стагоддзямі прасякнутых крывёю і пераследам законаў, прагматычная санкцыя, выдадзеная ў верасні 1783 г. (у гэтым жа годзе кароль Ёзэф II выдаў загад наконт Вугоршчыны і Трансыльваніі), была свайго роду прагрэсам, нават калі гэтае рашэнне і дыктавалася ўтылітарызмам, харакгэрным для эўрапейскага асветніцтва — у гэтым выпадку жаданнем знайсці найболыч эфектыўныя сродкі ператварэння натоўпу лайдакоў у людзей, больш падобных да працавітых грамадзянаў. Але ўсе ж санкцыя мусіла сцерці ўсялякае адхіленне і знішчыць само імя “цыган” (або “новы кастыльянец”). Таму, хто згаджаўся на саступкі, было дазволена займацца любым промыслам, з некаторым выняткам, і ў любым месцы, апрача Мадрыда і каралеўскай рэзідэнцыі. Забароненымі сродкамі заробку на жыццё былі стрыжка жывёлы, гандаль на кірмашах і рынках і карчмарства ў маланаселеных мясцовасцях. (Усе гэтыя заняткі былі важнымі для цыганоў. Карчмарства, напрыклад, было распаўсюджанае сярод іх. (Ангельскі