• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    Законы паступова станавіліся менш жорсткімі (карны элемент памяншаўся), хоць і заставаліся суровымі, як на сённяшнія стандарты. Парламент па-ранейшаму ўхваляў законы пра бадзяжніцтва, але яны не ўнеслі амаль нічога новага. Апісанне цыганоў сярод мноства іншых групаў як махляроў і бадзягаў, ужытае ўпершыню ў законе 1597 г., калінікалі аднаўлялася. Так, у статуце 1713 г. спіс парушальнікаў пашыраны на “ўсіх асобаў, якія выдаюць сябе за цыганоў або вандруюць падобна да фальшывых эгіпцянаў, або прэтэндуюць на майстэрства ў фізіягноміцы, хірамантыі ці іншых хітрых навуках, або сцвярджаюць, што ўмеюпь варажыць, або распавядаюць нейкія фантастычныя гісторыі, або выкарыстоўваюць тонкі падман, беззаконныя гульні ці забавы”. Закон прадпісваў. каб суддзі перыядычна вышуквалі махляроў, бадзягаў і
    7 Т. W. Thompson, ‘«Gleanings from constables» accounts and other sources’, JGLS (3), 7 (1928), pp. 30—47.
    працаздольных жабракоў і адсылалі назад (папярэдне адлупцаваўшы іх або выкарыстаўшы на цяжкой працы, калі будзе неабходна) — на месца іхнага апошняга пасялення або, калі такога не існуе, на месца іхнага нараджэння. Падобным чынам, па імені, цыганы былі названы ў Англіі апошні раз у Законе аб бадзяжніцтве (1822 г.), які абвяшчаў, што “ўсе асобы, якія паведамляюць, што яны цыганы або што могуць варажыць, якія бадзяюцца паўсюль ці жывуць у намётах, павозках або фургонах, павінны быць прызнаныя махлярамі і бадзягамі, пакаранне за гэта — да 6 месяцаў зняволення”. Калі гэты закон быў заменены ў 1824 г. Законам аб бадзяжніцтве (болыпая частка якога дагэтуль не страціла сваёй моцы, дазваляючы штрафаваць і знявольваць бяздомных і жабракоў), спасылка на цыганоў была канчаткова апушчана, хоць гэта не перашкаджала закону пераследваць цыганоў; тым часам як дарожнае заканадаўства працягвала аднаўляць палажэнні супраць цыганскіх табараў, уведзеныя ў Закон аб галоўных магістралях у 1822 г. (параўн. с. 9—10).
    Форма цыган (Gipsy) замест эгіпцянін (Egyptian) упершыню была ўжытая ў ангельскім законе ў 1713 г. Але заканадаўцы не зрабілі лінгвістычнай інавацыі — сам скарот усталяваўся ўжо на пачатку папярэдняга стагоддзя8, прайшоўшы праз такія пасярэдныя формы, як Gypcyan ці Gypson. Першае выкарыстанне слова ў Шатляндыі адбылося ў 1598 г., у скарзе да Патаемнай Рады, дзе ўзгадваюцца “пэўныя цыганы” (certane gipseis).
    У Шатляндыі колькасць бадзягаў і “сорнэраў” (sorters — людзі, якія гвалтоўна пасяліліся сярод іншых) значна павялічылася за панаваннем Мэры Ст’юарт пад час беспарадкаў. I ў 1574 г., калі яе сын Джэймз VI быў яшчэ малым, а валадарыў граф Мортан, была зроблена спроба “прымацаваць да майстроў незанятых жабракоў, адагнаць сорнэраў і дапамагчы бедным” у законе, які мадэляваўся па ангельскім статуце 1572 г. Пакаранні змяшчаліся ў той жа гаме, ад біцця і выпальвання правага вуха — да смерці, і дапамога бедным была той жа. Апісанне асобаў, закранутых законам, спецыяльна ўлучала цыганоў, падаючы іх як “непатрэбных людзей, якія называюць сябе эгіпцянамі”. Аднаго гэтага апісання было дастаткова, каб прызнаць іх вартымі пакарання. Нішто таксама не паказвала, што цыганоў успрымалі як асобную супольнасць з сваімі ўласнымі законамі і правасуддзем (с. 98), хоць яшчэ доўгі час, нават у XVIII ст., жыхары ІПатляндыі абыякава паведамлялі пра крывавыя канфлікты між цыганскімі кланамі.
    Тое, што ў той час цыганы разглядаліся ў Шатляндыі ў якасці асаблівай праблемы, пацвярджаюць два “прадпісанні”, выдадзеныя Патаемнай Радай у 1573 і 1576 гг., якія загадвалі ўсім прадстаўнікам урада
    8 Як “both in a tune like two gipsies on a horse” ў As You Like It.
    вышукваць “пэўных марных бадзягаў і фалыпывых людзей розных нацыянальнасцяў, якія ілжыва называюць сябе эгіпцянамі”, і аддаваць іх пад суд у эдынбургскім Толбуце. Кожнае невыкананне чыноўнікамі загаду ставіла іх пад пагрозу суда за спрыянне злодзеям і забоййам. He зважаючы на ўсё гэта, цыганы ў Шатляндыі выжылі, і ў 1579 г. (калі Джэймз VI узяў кіраванне ў свае рукі) быў прыняты новы закон, які практычна паўтараўпапярэдні. Да 1597 г. наспела неабходнасць выдаць яшчэ адзін закон супраць працаздольных і незанятых жабракоў, бадзягаў і эгіпцянаў, паводле якога згаданыя парушальнікі аддаваліся ў часовае, а іх дзені ў пажыішёвае рабства, а роля кіравання ўсім гэтым адводзілася царкоўным радам. Апошні квартал XVI і першы XVII ст. сталі, шмат у чым дзякуючы асабістаму ўплыву Джэймза VI, патэнцыяльна больш неспрыяльным, чым раней ці пасля яго, перыядам для цыганоў з прычыны далейшых строгіх законаў. Кульмінацыяй стаў прыняты ў 1609 г. Закон аб эгіпцянах, які пацвярджаў загад Патаемнай Рады, зроблены 6 гадоў таму, і выганяў іх цягам некалькіх тыдняў пад пагрозай смерці, прызнаваў законным асуджэнне і пакаранне іх толькі за тое, “што яны называюць сябе эгіпцянамі, вядомыя ўтакой якасці, карыстаюцца такой рэпутацыяй ці злоўленыя якэгіпцяне”. На практыцы гэтыя словы не былі даведзеныя да крайнасці нават Патаемнай Радай, але зразумела, што яны былі накіраваныя на тых цыганоў, якія ў вачахуладаў жылі марным і бадзяжніцкім жыццём. Калі цыган меў сталае паселішча і займаўся сталым родам дзейнасці, яго пераставалі лічыць злачынцам. Нехта Моўзэс Фоў, які прасіўдазволу на пражыванне ў краіне, выпрабаваў гэты закон, будучы “перакананым, што парламент ніколі не меў на мэце і не намерваўся выкарыстоўваць згаданы закон супраць сумленных, законапаслухмяных і шчырых людзей”. Ён абвесціў, што адмяжоўваецца ад “гэтага бясслаўнага грамадства”, і ахвяраваў 1 000 фунтаў, каб атрымаць такое ад.межаванне. Патаемная Рада прыняла ягоную просьбу, і Моўзэс Фоў даказаў сваю рацыю. На жаль, яму было цяжка жыць у адпаведнасці з сваімі пратэстамі. Менш як праз 18 месяцаў ён быўабвінавачаны ў “паляванні з эгіпцянамі”. Ягоны галоўны паручнік, землеўладальнік — джэнтльмэн Дэйвід Ліндсэй, не з’явіўся і не заплаціў 1 000 фунтаў, і быў абвешчаны па-за законам. Калі Сэлькіршырскі выязны суд даказаў, што Моўзэс і ягонае новае таварыства ўчынілі некалькі абрабаванняў, ён і тры іншыя Фоў былі павешаныя за парушэнне закона 1609 г. — за “пражыванне і знаходжанне ў каралеўстве ў якасці эгіпцянаў”9.
    Было шмат іншых прыкладаў, калі цыганы спрабавалі не дазволіць законам занадта ўмешвацца ў іх штодзённае жыццё. Вядома, улады былі
    9 Параўн. D. MacRitchie, Scotlisch Gypsies under the Slewarts (Edinburgh, 1894), pp. 81—84.
    сур’ёзна занепакоеныя пашырэннем “прыняцця” (давання прытулку) цыганоў, якое пачалося ў 1609 г. і працягвалася толькі кароткі час. У 1616 г. Патаемная Рада пастанавіла, што закон 1609 г. варта вывесіць яшчэ раз на рынкавых крыжах, з абавязковым націскам на пакаранне за прыняцце цыганоў. Гэта павінна было падкрэсліць, што “шмат падданых яго вялікасці, якія робяць выгляд, што з’яўляюцца слаўнымі і незаплямленымі джэнтльмэнамі, давалі або адкрыта даюць згаданым бадзягам, сорнэрам, асуджаным злодзеям і махлярам абарону, прытулак і падтрымку на сваіх землях, дазваляючы ім знаходзіцца там днямі, тыднямі і месяцамі без кантролю”. Абвінавачванні ў даванні прытулку цы ганам працягваліся безупынна, і суддзі ўвесь час стараліся прывесці ў выкананне законы супраць бадзягаў і эгіпцянаў. Патаемная Рада, парламент і царква разам націскалі на цыганоў, як было і пад час Пратэктарату і кромвельскага рэжыму. Як паказваюць судовыя запісы, цыганы заўсёды знаходзіліся пад пагрозай. У 1624 г. за існаванне “эгіпйянамі” васьмі мужчынам, шэсць з іх пад прозвішчам Фа, быў вынесены смяротны прысуд. На наступным тыдні іхныя жонкі і дзеці былі прызнаныя вінаватымі ў тым жа і асуджаныя на смерць праз патапленне, але Патаемная Рада перадала справу каралю Джэймзу, які вырашыў, што будзе дастаткова выгнання. (Хоць Джэймз стаў каралём як Англіі, так і Шатляндыі, вызваленым Фа для выканання прысуду трэба было перасекчы мяжу толькі ў Нортумбэрлэндзе або Чэмбэрлэндзе.) У 1626 г. некалькім цыганам, арыштаваным шэрыфам Гэдынгтана па падазрэнні ў падпальванні, удалося пазбегнуць смяротнага пакарання, бо было прызнана, што яны невінаватыя і на справе прадухілялі распаўсюджванне пажару: з ласкі Чарлза I іхны прысуд быў абмежаваны да выгнання назаўсёды. Праз некалькі гадоў, у 1630 г., калі граф Касіліс прасіў парады наконт таго, што рабіць з некалькімі цыганамі, злоўленымі, але не абвінавачанымі ў нейкім злачынстве, Патаемная Рада загадала графу “належным чынам і поўнасцю выканаць статут” супраць усіх, хто адназначна трапляе пад яго дэфініцыю. А ў 1636 г. Патаемная Рада загадала мэру і чыноўнікам Гэдынгтана пакараць смерцю пэўную групу цыганоў — мужчынаў павесіць, жанчынаў без дзяцей патапіць, тых жа, якія мелі дзяцей, клеймаваць на шчацэ.
    Апрача яшчэ аднаго, пазнейшага закона ў дарожным кодэксе XIX ст. (гл. с. 112), апошні шатляндскі закон, накіраваны супраць цыганоў (разам з бадзягамі і інш.), быў прыняты ў 1661 г. Наступныя дакументы па бадзяжніцтве асобна пра цыганоў не згадваюць, хоць жорсткі закон 1609 г. ні ў якім разе не выйшаў з ужытку. Да канца XVII ст. суды пачынаюць патрабаваць пэўных доказаў асаблівых злачынстваў, такіх, напрыклад, як рэпутацыя або статус эгіпцяніна; але не ўсе былі такімі скрупулёзнымі. Апошні выпадак, калі смяротны прысуд у Шатляндыі
    быў вынесены проста за статус эгіпцяніна, здарыўся ў 1714 г.10 Хоць тое, што “нехта зваўся цыганом, быў вядомы пад гэтым імем, карыстаўся такой рэпутацыяй і быў затрыманы як эгіпцянін”, складае частку абвінаваўчага акта ў 1770 г., калі два цыганы з Лінлітгоў былі павешаныя за ўзлом і абрабаванне11; атаксамаў 1732, калі Джын Гордан, прататып Мэг Мэрыліз у творы Ўолтэра Скота Guy Mannering, падала ў акруговы суд Джэдбурга петыцыю з тлумачэннем, што яна асуджаная як эгіпцянка і бадзяга, старая і нямоглая, і хоча назаўсёды пакінуць Шатляндыю. Адпаведна яе выгналі пад пагрозай зняволення і біцця, калі верпецца. Яна правяла рэшту свайго жыцця, бадзяючыся па ангельскім баку мяжы. Хоць дагэтуль яна згубіла дзевяць сваіх сыноў (адзін забіты, астатнія павешаны) і свайго мужа (ён быў перавезены — гл. далей с. 133), яна не страціла душэўнай моцы да канца: блізу 1746 г. раззлаваны натоўп павёў яе на смерць за тое, што яе якабіснкія сімпатыі былі занадта відавочнымі, але перад смерпю яна ўсё яшчэ выкрыквала лозунгі ў падтрымку прынца Чарлза12.