Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
На кантыненце падзеі разгортваліся іншым шляхам. У Францыі рэпрэсіі прайшлі большдоўгі шляхда сваёй кульмінацыі, але, калі яедасягнулі, прынеслі пэўныя вынікі. Напачатку адзначым, што насуперак загаду Шарля IX пры канцыХУІ ст. і пазней цыганскія кампаніі падарожнічалі без выразнай рэакцыі на гэта ўладаў. Часта цыганы вандравалі тымі ж дарогамі, па нейкім часе з’яўляліся на старых месцах, і часта ў іх былі караваны з коней, мулаў і аслоў. Такія групы на чале з “графам” або двума “правадырамі” значна адрозніваліся памерам: яны складаліся з 30,60, 80 ці больш чалавек. Выпадкі гвалту былі рэдкія, хоць часам мог выбухнуць скандал, калі мясповыя жыхары ўпарта адмаўляліся ўпусційь іх без кампенсацыі; звычайна, аднак, можна было знайсці паразуменне.
Цыганскія наведванні сталі такой нармальнай часткай жыцця, што прадстаўнікі каралеўскай улады або правінцыйныя парламенты спрабавалі аднавіць колішнія драконскія захады супраць цыганоў. Напрыклад, нічога значнага не здарылася, калі кіраўніцтва Лянгедока загадала ў 1597 г. чыноўнікам паўстрьгмліваць цыганоў ад наведвання мястэчкаў і вёсак і не выдаваць ім ніякіх пашпартоў, нават патрэбных для нутраных падарожжаў. Гэты загад быў ухвалены спецыяльным заклікам караля Анры IV строга выконваць яго як дзейны каралеўскі эдыкт. Колькі часу наўмысная суровасць такіх захадаў працягвала змягчацца дзякую
l0W. Simson, A History of the Gipsies (London, 1865), p. 120.
''Тамсама, c. 133—137.
I2W. S. Crockett, The Scott Originals (Edinburgh, 1912), ch. 6; and A. Gordon, Hearts upon the Highway (Galashiels, 1980), pp. 73—74.
чы адміністрацыйнай слабасці, паўсюднай паблажлівасці і шчодрасці, з якой пашпарты і абарончыя лісты выдаваліся правадырам і іхным групам. Нават Анры IV не вызначаўся болыпай паслядоўнасцю ў адносінах да цыганоў: у 1607 г. ён запрасіў іх на свой двор танчыць перад ім. Аднак паступова, недзе ад паловы XVII ст., калі Люі XIV ужо займаў пасад, але яшчэ не захапіў усю ўладу ў свае рукі, праваахоўныя дзеянні супраць цыганоў робяцца больш энергічнымі, а прысуды — больш сур’ёзнымі, хоць, як звычайна, ад краіны да краіны назіраюцца адзрозненні. У гэты перыяд на цыганоў асабліва палявалі і для адпраўкі іх на каралеўскія галеры на Міжземным моры. Тады, пад асабістым кіраўніцтвам Люі, абсалютная ўлада дасягнула свайго апагею, і механізм цэнтралізаванай адміністрацыі стаў болып дзейсным і аднастайным. Праваахоўныя прадпісанні, выдадзеныя ў 1666 г., вызначалі: цыганоў мужчынскага полу арыштоўваць без ніякага законнага працэсу і пасылаць, закаваных, на катаргу. Кальбэр, які імкнуўся пабудаваць каралеўскі флот, так настойліва патрабаваў рабочай сілы, што кожная вялікая група цыганоў высылалася ў Марсэль ці Тулён. Справа пагоршылася, калі Люі XIV падпісаў у Вэрсалі 11 ліпеня 1682 г. дэкрэт13. У дакуменце рэзюмаваліся папярэднія захады супраць цыганоў і выказвалася шкадаванне, што папярэднікі караля былі няздольныя выгнаць цыганоў з Францыі і што гэта прынесла шкоду нашай знаці і чыноўнікам “бальшыні правінцыяў нашага каралеўства”, якія не толькі нярпелі цыганоў, але і давалі ім абарону. Затым быў цэлы шэраг санкцыяў: мужчынаў — пасылаць на пажыццёвую катаргу; хлопцаў, недастаткова дарослых для катаргі, — у прытулкі; жанчынам і дзяўчатам трэба было пагаліць галовы і, калі яны працягвалі бадзяжнічаць, — пабіць і выслаць з каралеўства без суда. Такія пакаранні мусілі панесці ўсе, каго называлі багемцамі або эгіпцянамі, і апрача гэтага не трэба было іншых прычынаў. (He было прыкмет прадузятасці да “фалыпывых эгіпцянаў”, апрача ўлучэння ў спіс парушальнікаў “іншых у іхным табары”. Шляхце і суддзям забаранялася даваць цыганам прытулак: кожная праява непаслухмянасці цягнула за сабой адхіленне ад службы і канфіскацыю ўладанняў. Сапраўднай навінкаю гэтага захаду стала тое, што назіралася ў Францыі ўпершыню: сетка правінцыйных інтэндантаў, уведзеных Рышэльё пад час панавання Люі XIII у якасці агентаў цэнтральнай ўлады, якія правяралі дзейнасць мясцовых чыноўнікаў і пераймалі пры неабходнасці ўсе судовыя, праваахоўныя і фінансавыя функцыі. Такім чынам, палітыку караля-Сонца было не так лёгка абысці.
Каралеўскі дэкрэт нанёс рашучы ўдар, і ніякі іншы спецыяльны да-
13 Поўны французскі тэкст падаецца ў F. С. Wellstood, ‘Some French edicts against the Gypsies’, /GW (2), 5 (19! 1-1912), pp. 313-316.
кумент, што датычыў цыганоў, не быў пад час апсіеп regime настолькі ж абавязковым, хоць бадзяжніцтва працягвала звяртаць на сябе ўвагу заканадаўцаў. Амаль да Французскай рэвалюцыі мы знаходзім мноства запісаў пра тое, што на цыганоў палявала вясковая паліцыя, якая часта пагражала выкарыстаннем мушкетаў у выпадку супраціву. Але недахоп людскіх рэсурсаў усё яшчэ заставаўся слабым звяном у ланцугу адміністрацыйнай атакі. Ахова мястэчкаў была элементарнай; аховы ж вясковых тэрыторыяў часта ўвогуле не было. Нават пасля некаторых запозненых рэформаў у 1760-х усе сілы правааховы павялічыліся да 3 882 чалавек, з якіх 468 былі вышэйшымі адмінісірацыйнымі чыноўнікамі — і гэта ў краіне з насельніцтвам 25 мільёнаў, самай вялікай у Эўропе. Каб выканаць большыя лагрозы, як, напрыклад, арышты вялікіх злачынных бандаў, збіраліся гэтак званыя брыгады (з вясковай паліцыі) або выклікалася войска14. Справа датычыла цыганоў, таму апошні прыстанак для групы значных памераў знаходзіўся, відаць, у гарах і лясах Эльзаса і Лятарынгіі і адпаведным прымежжы. Басконія і ўсходні канец Пірэнэяў таксама былі ўлюбёнымі тэрыторыямі, без сумневу, з тых жа прычынаў. У іншых месцах вялікія цыганскія кампаніі распадаліся, каб не быць занадта падазронымі. Некаторыя сем’і пераходзілі на аселы лад жыцця, прынамсі на колькі часу, пакуль малыя групы працягвалі свае падарожжы ў баку ад вялікіх дарог. Суседзі Францыі выкарыстоўвалі падобныя рэпрэсіўныя законы, і ў цыганоў не было асаблівага жадання пакідаць краіну. Некаторыя з’язджалі, але шмат хто вырашаў застацца ў краіне, якую ведае: пакуль йыганы былі прадбачлівымі, яны маглі спадзявацца, што іхнае становішча тут не пагоршыцца. Вядома, Францыя ўсё яшчэ прыцягвала ўцекачоў з розных месцаў, асабліва з Нідэрляндаў, Райнлянда і Шваййарыі. Больш як чвэрць цыганоў французскай катаргі ў сярэдзіне XVII1 ст. нарадзілася за межамі Францыі.
Нелыа сказаць, што ўсе варожа ставіліся да цыганоў: калі-нікалі тыя рабілі сур’ёзныя спробы стаць больш традыцыйнымі грамадзянамі, нават калі філосафы абвяшчалі сваю пагарду да цыганскай здольнасці эксплуатавацьзабабоны насельніцтва. (Энцыклапедыя Дылро, выставадля ўсяго руху рацыяналістычнага гуманізму, акрэслівае іх як “бадзягаў, якія сцвярджаюць, што могуць распавесці пра лёс, гледзячы на далоні. У іх ёсць талент да спеваў, танцаў і крадзяжоў.”) Напярэдадні Рэвалюцыі ў Лятарынгіі прабіўся прамень разумення цыганоў. У паўднёва-усходнім кутку гэтага нядаўна ўлучанага княства, прылеглым да мяжы імперыі, некаторыя чыноўнікі і прыватныя асобы пачалі разумець: цыганы, магчыма, настолькі дакучлівыя і часам небяспечныя таму, што ўсе іншыя магчымасці для іх закрытыя. Чыноўнікі шукалі пэўнага шляху,
k Параўн.О. Н. Hufton, The Poor ofEighteenth-Ceniury France (Oxford, 1974),pp. 220—222.
каб пазбегнуць выдаткаў на дарагія карныя рэйды, якія не прыносілі ніякага выніку. У 1786 г. пачаліся перамовы з некаторымі цыганскімі прадстаўнікамі, якія растлумачылі, што з прычыны паўсюдных паляванняў на іх адзіным спосабам утрымаць свае сем’і застаецца падтрымка з боку мясцовага насельніцтва; яны таксама хацелі падпарадкавацца французскаму ўраду і заняцца земляробствам у Францыі і за яе межамі з умовай, што іх не зняволяць і не закуюць у кайданы, адпраўляючы да канчатковага месца прызначэння. Дасье, складзенае разам гэтымі людзьмі ў Лятарынгіі, было даслана ў Вэрсальскі двор, дзе выразную перавагу аддавалі ідэі выкарыстання цыганоў у якасці каланістаў на амэрыканскіх землях, асабліва ў Гвіяне, але гэты праект нечакана перарваў выбух Рэвалюцыі15. Наступная змена рэжыму не прынесла з сабою палёгкі: прынамсі, становішча цыганоў стала нават горшым, бо ўсталявалася атмасфера страшэннай падазронасці, а ўлады, маючы ў распараджэнні ўзброеныя сілы, лічылі сваім абавязкам умацаваць рэйды на цыганоў.
Нідэрлянды болыл плённа за Францыю выконвалі палітыку ўціску, хоць напачатку ў іх была слабая цэнтральная ўлада. Калі Гішпанія канчаткова прыняла незалежнасць Аб’яднаныхПравінцыяўу 1609 г., новая дзяржава была слаба звязанай федэрацыяй з сямі маленькіх рэспублік з генеральным цэнтрам, які меў абмежаваныя юрысдыкцыі. Зрухудоўгім паўстанні супраць Гішпаніі даў цыганам пэўную перадышку, і яны сталі болып надакучлівымі. Яны буйна квітнелі ва ўсходняй частцы Дацкай рэспублікі, асабліва ў правінцыях Гельдэрсе і Овэрыйсэлі, лясы і закінутыя землі добра абаранялі іх.
Перш мы бачым працяг класічнай камбінацыі — прымусовага выдання законаў і няспраўнага іх выканання. Кожная правінцыя, як і штабс-генерал, пачала рэгулярна выдаваць суііраць цыганоў эдыкты, суровасць якіх узрастала; але паліцыя была кепска арганізаваная, а яе паўнамоцтвы абмяжоўваліся толькі сваёй правінцыяй. Адзіным вынікам было тое, што цыганы звычайна разбівалі лагеры ў аддаленых мясцінах блізу правінцыйнай мяжы, каб пры неабходнасці хутка ўцячы да суседняй правінцыі. Знакі перасцярогі, усе дастаткова яскравыя, давалі цыганам зразумець, на якое стаўленне яны могуць разлічваць, калі іх зловяць (гл. мал. 8); было вядома, што вандроўнікі не маглі спадзявацца на сімпатыю з боку чыноўнікаў. Яны таксама бачылі, як расце жорсткасць пакаранняў: відаць, злачынствы, учыненыя цыганамі ад канца XVII да пачатку XVIII ст., пра якія да нас дайшлі звесткі, былі больш сур’ёзнымі. Перспектыва доўгіх катаржных пакутаў або шыбеніцы, у
І5Параўн. F. de Vaux de Foietier, Les Tsiganes dans l’ancienne France (Paris, 1961), pp. 211— 214; i Les Bohemiens en France au 19e siecle (Paris, 1981), pp. 92—93.
параўнанні з ранейшымі целавымі пакараннямі і клеймаваннем, зрабіла цыганоў больш зацятымі ў змаганні да канца. Яны прайгралі бітву. Праваахоўныя сілы паступова ставіліся на больш дзелавую аснову, і розныя правінцыі пераадольвалі сваё вострае адчуванне суверэннасці ў нутраных справах, нават заключалі пагадненні адна з адной, каб пераследваць цыганоў скаардынавана. Інтэнсіўныя heidenjachten (паляванні на цыганоў) арганізоўваліся ва ўсё болыпым маштабе, з вайсковай падтрымкай. Дзве памежныя з Нямеччынай дзяржавы (княства Клевэс, Мюнстэрская епархія) таксама далучыліся да пераследу. Апошняе паляванне на цыганоў было праведзена ў 1728 г. Гельдэрляндам супольна з Клевэс, цяпер ужо залежным ад Прусіі. Апошняе, бо пасля гэтага не спатрэбілася рабіць яшчэ нешта. Кожны цыган, які не ўцёк або не быў знішчаны, схаваўся так глыбока, каб задаволіць улады: урэшце няма на каго паляваць. Шмат гадоў пройдзе, перш чым іншыя цыганы рызыкнуць з’явіцца ў Каралеўстве Нідэрлянды.