Цыганы  Ангус Фрэйзэр

Цыганы

Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
83.38 МБ
Нават пасля таго як Фэрдынанд I атрымаў у спадчыну аўстрыйскі пасад ад свайго брата Карла Vу 1558 г., Святая Рымская імперыя была імперыяй аўстрыйскіх Габсбургаў; такі расклад знішчыў толькі Напалеон. Стаўленне да цыганоў на падданых сям’і Габсбургаў землях (у тым ліку Багеміі, Маравіі і Сылезіі) падоўгім часе амаль што нічым не рознілася ад стаўлення да іх у іншых месцах. Дэкрэты аб выгнанні, пакаранні калецтвам або смсрцю былі прадпісанымі лекамі. Толькі ў “каралеўскай Вугоршчыне” — заходні кавалак якой застаўся пад Габсбургамі нават пасля заваёвы большай часткі краіны туркамі — былі нейкія незвычайныя рысы. Сітуацыя на гэтых прымежных землях была вельмі заблытаная, і дэкрэты аб выгнанні ўспрымаліся па-рознаму: некаторыя лорды іх выконвалі, некаторыя аддавалі перавагу таму, каб захаваць уменні цыганоў як кавалёў, музыкаў і жаўнераў. Часам урад падзяляў меркаванне апошніх. Пфальцграф (імперыяльны губернатар) Вугоршчыны Д’ёрдзі Туржо выдаў у 1616 г. значны абарончы ліст, які, вядома, не прадвяшчаўся ініпымі, даўнейшымі і больш варожымі загадамі, прынятымі пфальцграфам усяго чатыры гады таму. Гэты дакумент датычыў спецыяльна ваяводы Францыска і ягонай кампаніі, якая “выконвала ваенную службу” (так што ўлады былі справядліва зацікаўленыя, каб мець цыганскую кампанію пад рукой). Ліст таксама змяшчае агульную просьбу аб разуменні цяжкога становішча йыганоў, выкладзеную прыгожай лацінскай прозай. Просьба пачынаецца з прадуманай алюзіі да словаў эвангеліста Мацвея (Мц 8, 20):
Калі птушкі нябесныя маюць гнёзды свае, лісы — норы свае, ваўкі — логавы свае, львы і мядзведзі — пячоры свае — усе жывёлы маюць сваё ўласнае жыллё, сапраўды няшчасная эгіпецкая раса, якую мы называем чынгарамі (Czyngaros), выклікае справядлівае шкадаванне, хонь невядома, здарылася гэта ад тыраніі жорсткага фараона ці з волі лёсу. У адпаведнасці з сваім даўнім звычаем, яны звыкліся весці вельмі цяжкі лад жыцця, на палях і лугах па-за гарадамі, пад рва-
18 Параўн. Н. Arnold, ‘Das Vagantenunwesen in der Pfalz wahrend des 18. Jahrhunderts’, Mitteilungen des historischen Vereins der Pfalz, 55 (1957), pp. 117—152, esp. p. 131.
19 Параўн. тамсама, c. 133—134; i U. Sibeth, ‘Verordnungen gegen Zigeuner in der Landgrafschaft Hessen-Kassel im Zeitalter des Friih-Absolutismus’, Giessener Hefte far Tsiganologie. (1985), no 4, pp. 3—15, esp. pp. 10—13.
нымі намётамі. Так, старыя і маладыя, юнакі і дзеці гэтай расы навучыліся, неабароненыя сценамі, зносіць дажджы, холад і спёку; у іх няма ніякай спадчыннай маёмасці на гэтай зямлі, яны не шукаюць гарадоў, цытадэляў, мястэчак або каралеўскіх палацаў, але ўвесь час вандруюць, не ведаючы ніякіх багаццяў ці амбіцыяў, але з дня ў дзень і з гадзіны ў гадзіну шукаюць на адкрытым паветры толькі спажытку і адзення працаю рук сваіх, выкарыстоўваючы накавальні, мяхі, малаткі і абцугі20.
Туржо заахвочваў улады дазволіць такім цыганам пасяліцца на іхных землях, паставіць намёты і займацца кавальствам, а таксама абараняць іх ад ўсіх, хто будзе рабіць ім крыўду. Пакуль краіна заставалася такім чынам аддзеленай, цыганы маглі выкарыстоўваць палітычную сітуацыю на сваю карысць. Такі расклад змяніўся, калі пры канцы XVII ст. Аўстрыя адваявала Вугоршчыну і Трансыльванію ад туркаў.
Першыя фундаментальныя для цыганоў змены, якія адбыліся за панаваннем імператрыцы Марыі Тэрэзы (1740—1780 гг.), ажыццявіліся менавіта на землях Габсбургаў. Яе бацька, імператар Карл VI, быў зацятым у сваёй варожасці да цыганоў, і ў першыя гады сваёй улады яна з радасцю ішла за прыкладам бацькі, загадаўшы ў 1749 г., каб цыганы, ба дзягі і чужаземныя жабракі былі выкінутыя з яе земляў. (Гэта не датычыла аселых цыганоў, некаторыя з якіх карысталіся значнай прыхільнасцю вышэйшага грамадства. Пяцёра з гэтых шчасліўцаў былі Фэрэнц, Янаш, Лацка, Бакаш, Лашла Борамі і Лашла Цінка, якія ў 1751 г. атрымалі litteras privilegiales ад графа Фэрэнца Эштэргазі з Галанты, які абвяшчаў іх свабоднымі прыдворнымі музыкамі і вызваляў ад падаткаў.21) Аднаку 1758—1773 гг. МарыяТэрэзапаспрабавала шэрагзахадаў у дачыненні да Вугоршчыны (якая ўлучала Славаччыну), накіраваных на прыпыненне руху цыганоў і іхную асіміляцыю. У гэтым, як і ва ўсіх іншых сваіх новаўвядзяннях, яна болыл кіравалася практычнай разважлівасцю, а не гуманізмам: пад час канфліктаў паміж Габсбургамі і туркамі Вугоршчына зрабілася спустошанай і страшэнна неданаселенай. У 1758 г. імператрыпа пастанавіла, што цыганы павінны асесці, стаць падаткаплатнікамі і падпарадкавацца абавязковай службе гаспадару сядзібы; яны не маглі мець ва ўласнасці коней і фургонаў і мусілі атрымаць спецыяльны дазвол, каб пакінуць свае вёскі. Аднак было па-за межамі яе сілы суцішыць законамі супраціў вяскоўцаў, якія не дазвалялі цыганам будаваць дамы; у імперыяльнай казне не было сродкаў на кампенсаныю будаўшчых выдаткаў, і мясцовыя супольнасці не спяшаліся з выдачай будаўнічых матэрыялаў. У наступным дэкрэце
20Лацінскі арыгінал знаходзіцца ў Н. М. G. Grellmann, Historischer Versuch Uber die Zigeuner (2nd edn, Gottingen, 1787), pp. 349—350.
21 B. J. Gilliat-Smith, ‘An eighteenth century Hungarian document’, JGLS (3), 42 (1963), pp. 50—53.
(1761 г.) імператрыца загадвае, каб назоў цыган адхіляўся і замяняўся словам Ujmagyar (новы вугорац) або падобнымі наватворамі (напрыклад, новапасяленец). Моладзь ад 16-ці гадоў і старэйшая мусіла прызывацца на вайсковую службу, калі была да яе прыдатнай; моладзь ад 12 да 16 гадоў трэба было вучыць рамёствам. Мясцовае насельніцтва зноў сустрэла гэта з супрацівам: вайсковыя афіцэры адмаўляліся прымаць цыганоў у якасці жаўнераў; работнікі таксама не захапляліся ідэяй прыняцця цыганоў вучнямі. Трэці дэкрэт (1767 г.) скасаваў асаблівую юрысдыкцыю ваяводаў над цыганамі, якія сталі суб’ектамі звычайнай судовай сістэмы; цыганам таксама было забаронсна розніцца ад іншых сваім адзеннем, гаворкай ці заняткамі, а кожная вёска мусіла правесці перапіс цыганоў. Чацверты дэкрэт Марыі Тэрэзы (1773 г.) спрабаваў давесці расавую тоесйасць цыганоў да канца. Шлюбы паміж цыганамі былі забароненыя; цыганская жанчына, выходзячы замуж за гаджо. павінна была прывесці доказ сваёй стараннасці ў хатняй працы і ведання каталіцкіх прынцыпаў; мужчына-цыган мусіў пацвердзіць сваю здольнасць утрымліваць жонку і дзяйей. Цыганскіх дзяцей ад 5 гадоў трэба было забіраць і выхоўваць у нецыганскіх сем’ях. Сын Марыі Тэрэзы, Ёзэф II, энергічна працягваў матчыну палітыку прымусовай інтэграцыі, якая, несумнеўна, добра пасавала ягонаму агульнаму намеру ўіііснуць Вугоршчыну ў свой вялікі механізм прыведзенай да аднастайнасці імперыі. Ягоныя распараджэнні ад 1783 г., ахопліваючы таксама Трансыльванію і пацвярджаючы папярэднія прадпісанні, дадавалі некаторыя новыя моманты: ніякай змены імёнаў; цыганскія коні павінны быць пералічаны; штомесячныя рапарты пра лад жыцця; забарона вандроўніцтва; аселым цыганам дазволена наведваць кірмашы толькі ў выпадку асаблівай патрэбы; кавальства забаронена, калі не пацверджана ўладамі як неабходнае; колькасць музыкаў абмежавана; жабрацтва забаронена; пыганы не павінны быць пасяленцамі з уласным правам, але павінны быць алдадзеныя на службу іншым; цыганскія дзеці ад 4 гадоў павінны размяркоўвацца, прынамсі, праз кожныя два гады22.
Здаецца, што толькі некаторыя краіны і мястэчкі ўспрынялі імперыяльныя распараджэнні цалкам сур’ёзна. Найбольшае ўздзеянне яны мелі ў Бургенляндзе, у заходняй Вугоршчыне (цяпер частка Аўстрыі). У іншых месцах яны, мусіць, зрабілі агульны націск на пасяленне (вынікі гэтага мы пабачым праз сто гадоў), аднак што да дэталяў, то “новыя вугорцы” выразна даказалі сваю непапраўнасць: адмовіліся пагадзіцца з знішчэннем сваёй тоеснасці і разбурэннем сем’яў. Шмат хто з аселых
* Ьольш дэталёва ўсе гэтыя захады і іх уздзеянне ў аўстрыйскім Бургенляндзе прадстаўлены ў С. Mayerhofer, Dorfzigeuner(Vienna. 1987), pp. 23—33.
цыганоў пакідаў пустымі каробкі сваіх дамоў і жыў у самаробных прытулках; дзеці былі схільныя ўцякаць назад да бацькоў; і калі цыганы не маглі легальна жаніцца паміж сабою, гэта, магчыма, не надта засмучала іх, і яны надалей прымалі шлюб паводле сваёй цырымоніі і рэпрадукавалі расу без дабраславення царквы і паперкавых фармальнасцяў імперыяльнага заканадаўства; прынамсі, мужчыны і жанчыны гаджэхутчэй за ўсё не надта імкнуліся браць законна пацверджаны шлюб з людзьмі, якімі ўсе так адкрыта пагарджалі.
У Прусіі тым часам з падобнымі ідэямі эксперыментаваў Фрэдэрык Вялікі, якога Габсбургі (галоўныя супернікі дома Гогэнцолернаў) ні ў чым не пераўзышлі. Ён таксама загадаў засноўваць цыганскія вёскі. Першае пасяленне, створанае ў 1775 г., знаходзілася ў Фрыдрыхслёры, каля Нордгаўзэна ў Саксоніі; але канфіскацыя маёмасці паспяхова рабіла йыганоў ні на што не прыдатнымі, пакуль у 1830-х гадах дарослых, што засталіся, не ўзялі ў працоўныя дамы, а дзяцей — пад апеку23.
Калі пашукаць адзіны прыклад краіны, у якой і знішчальны, і асіміляцыйны падыходы былі даведзеныя да крайнасці, даючы для іншых краінаў мноства мадэляў, што будуць увасабляцца ажно да XX ст., то такой краінай будзе Гішпанія. У 1550-х гадах кастыльянскі кортэс, або парламент, пачаў усё часцей наракаць на навалу бязбожных бадзягаў, якія перапоўнілі зямлю. Філіп II, сын Карла Vi ўдавец па Мэры Т’юдар Ангельскай, вярнуўся з Нідэрляндаў у 1559 г. і неўзабаве аднавіў і завастрыў папярэднія антыцыганскія законы, пашыраючы іх таксама на жанчынаў, якія збіраюцца апранацца, як цыганкі. Кортэс застаўся незадаволены нават пасля таго, як у 1588 г. Філіп устанавіў суровы кантроль над цыганскім правам прадаваць тавары. Два члены кортэса падрыхтавалі знічтажальную справаздачу, якая асуджала кожны аспект цыганскага характару і жыццёвага ладу. Прапанова была наступная: раздзяліць мужчынаў і жанчынаў, але дазволіць ім браць шлюб з сялянамі; забраць дзяцей і выхоўваць іх у сіроцкіх прытулках, пакуль яны не дасягнуць дзесяцігадовага ўзросту, пасля чаго хлопцаў аддаць у вучні, a дзяўчат — да хатняй службы. Праект быў адкладзены, але з’явіўся зноў у XVHI ст. Міжтым кортэс вагаўся паміж выгнаннем і прымусовым пасяленнем. Калі пра марыскаў — ахрошчаных, але цяжкіх для асіміляцыі нашчадкаў маўраў — паклапаціліся, выгнаўшы іх у 1609—1613 гг., цяпер увага засяродзілася на цыганах, нашмат больш згубных у вачах многіх. Становішча нагняталася знішчальнай серыяй рэзкіх публічных прамоваў святароў, юрыдычных свяцілаў і тэолагаў, у якіх уздымаліся ўсе тагачасныя плёткі і абвінавачанні (здрада, крадзеж, распуста, гарэзія, выкраданне дзяцей) і, як правіла, дадаваліся ад сябе некаторыя сенса-