• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    Выгнанне, асіміляцыя, выкараненне
    Калі б усе прынятыя антыцыганскія законы бездакорна выконваліся цягам хоць бы некалькіх месяцаў, цыганы былі б вынішчаныя пад корань ва ўсёй хрысціянскай Эўропе задоўта да сярэдзіны XVI ст. Гэтага не здарылася. Збаўчым фактарам, які шматкроць праяўляўся, аказалася тое, што нават найбольш суровыя крымінальныя законы часта не прыводзіліся ў дзеянне, магчыма, дзеля ціхай апазіцыі пэўнай часткі насельніцтва або подкупу малых чыноўнікаў, але перадусім — з прычыны недастатковай арганізаванасці тагачаснай праваахоўнай сістэмы. Рэакцыя на такую розніцу паміж мэтамі законаў і іх выкананнем была
    паўсюль аднолькавая. Колькасць законаў павялічвалася, а пакаранні рабіліся больш суровымі. Было б сумным дэталёва пералічваць іх. Прынамсі, гэта зусім не патрэбна: калі мы паразважаем над развіццём падзеяў у некалькіх пэўных краінах, мы ўбачым гаму рэакцыяў фактычна ва ўсёй неасманскай Эўропе цягам наступных двух з паловай стагоддзяў. Калі-нікалі ўціск цыганоў слабеў: так паступова адбывалася ў Англіі і Шатляндыі. Але пераважна ён быў няспынным — непаслядоўным на нямецкіх землях, але ў іншых месцах, як, напрыклад, у Францыі і Нідэрляндах, з пэўнай ступенню адміністрацыйнага ўмацавання і каардынацыі. Некаторыя ўрады — асабліва ў Габсбургскай імперыі і Бурбонскай Гішпаніі — урэшце захацелі змяніць кірунак сваіх дзеянняў і паспрабаваць пасля няўдачы ранейшых спробаў больш рацыянальныя (але такія ж бязлітасныя) захады супраць цыганоў1.
    У Англіі на перыяд ад 1550 да 1640 г. прыпадае пік дзяржаўнай дзейнасці супраць безгаспадарных людзей. У 1554 г., на пачатку панавання Філіпа і Мэры, быў прыняты закон, які падкрэсліваў, што “розныя людзі з згаданай кампаніі (эгіпцянаў), а таксама іншыя падобныя асобы паспрабавалі зноў прыйсці ў гэтае каралеўства, выкарыстоўваючы свае звыклыя д’ябальскія і грэшныя подступы і штучкі, жывучы так брыдка, як не было б дазволена ні ў якім хрысціянскім каралеўстве, ні ў нашым, ні ў іншым, і за што яны былі б належным чынам пакараныя”. У законе Гэнры VIII устанаўліваліся наступныя пакаранні: кожны, хто ўвозіць цыганоў у краіну, мусіць заплаціць 40 фунтаў, а кожны цыган, якога прывезлі і які знаходзіцца тут цягам месяца, лічыцца злачынцам і пазбаўляецца прывілеяў недатыкальнасці і “царкоўнай дабрачыннасці”. Інакш кажучы, пісьменнасць і адукаванасць цыгана не была перашкодай для суда, і калі ўдавалася даказаць віну, гэта азначала страту жыцця, земляў і тавараў. У Англіі ці Валіі такі ж лсс чакаў цыганоў, якія не пакінулі краінуза40дзён. Пакараннюне падлягалідзеці да 14 гадоў, яго таксама мог пазбегнуць кожны цыган, які адмаўляўся ад “гэтага грэшнага, пустога і бязбожнага жыцця і кампаніі і ішоў на службу да прыстойнага і працаздольнага грамадзяніна... або да таго, хто сумл енна навучыць яго законнай працы”. Усе дазволы, лісты і пашпарты, якія раней выкарыстоўваліся “эгіпцянамі” ў Англіі і Валіі, былі абвешчаны несапраўднымі.
    Першая занатаваная судовая справа паводле гэтага закона датычыла вялікай групы цыганоў у Дорсэце ў 1559 г., пад час панавання Элізабэт. Генерал-губернатар напісаў у распараджэнні для Патаемнай Рады, што, як ён даведаўся, каралева палічыла “неабходным падаць яскравы
    ’ Для паасобных крзінау многія кніп, цытаваныя у раздзслах 4 > 5, нс губляюць свасй вартасці.
    прыклад, сурова пакараўшы вялікую колькасць цыганоў”, астатніх жа дэпартаваць. Падобная парада была дадзена ў тым жа годзе суддзям г. Эсайза ў Гірфардшыры. Аднак цыганоў у Дорсэце апраўдалі на тэхнічнай падставе, бо яны не былі “дастаўленыя або прывезеныя” ў Англію, а прыйшлі наземным шляхам, і генерал-губернатар абмежаваўся іхнай высылкай да месца нараджэння, як і прадугледжваў закон для бадзягаў. (He паспелі яны далёка адысці, як ім зноў давялося пасварыпца з уладамі: у наступным месяцы іх арыштавалі ў Глостэры і, затрымаўшы ў Глостэрскім замку, білі перад уваходам у горад). Здаецца, што дэпартацыі ў выніку закона 1554 г. былі параўнальна нешматлікімі.
    3 часам колькасць цыганоў замежнага паходжання ўсё змяншалася. Таму ў 1562 г. быў прыняты закон “Аб далейшым пакаранні бадзягаў, якія называюць сябе эгіпцянамі”, які спрабаваў акрэсліць становішча цыганоў, народжаных у Англіі або Валіі, больш дакладна, чым закон Філіпа і Мэры. Сцвярджалася, што ніхто, народжаны ў Англіі або Валіі, не можа быць змушаны пакінуць краіну, але абавязаны пакінуць сваё пустое і бязбожнае жыццё і кампанію. Разам з тым адзначалася, што кожны ва ўзросце 14 гадоў і старэйшы, хто цягам месяца “адзін раз або некалькі разоў” апынуўся ў любой кампаніі бадзягаў, якіх называюць або якія самі называюцьсябе эгіпцянамі, “а таксама тых, хто падрабляецца, ператвараецца і пераапранаецца ў іх, пераймаючы іх выгляд, гаворку ці паводзіны”, мусіць страціць свае землі або тавары і панесці смяротнае пакаранне. Магчыма, акцэнт у законе на фальшывых эгіпцянаў рабіўся не дзеля гаджэ, якія далучаліся да цыганскіх групаў, а каб пазбегнуць абарончага сафізму наконт таго, што чалавека, народжанага ў Англіі або Валіі (нават ад цыганскіх бацькоў), нельга паводле дэфініцыі лічыць “эгіпцянінам”2. Вартае ўвагі тое, што цяпер многія “эгіпцяне” хрысцілі сваіх дзяцей, каб тыя атрымалі дакумент з пацверджаннем месца хросту: такія захады, даўней рэдкія, неўзабаве сталі частымі ў Англіі і Валіі. Цягам стагоддзя пасля закона 1562 г. можна прасачыць дзесяць судовых справаў па абвінавачваннях у стасунках з эгіпцянамі і ў імітацыі эгіпцянаў, і многія адказчыкі ў гэтых працэсах, без сумневу, былі цыганамі.
    Патаемная Рада энергічна, прынамсі калі-нікалі, старалася данесці прадпісанні новага закона да чыноўнікаў краіны і суддзяў. У 1569 г. усім ім было загадана правесці дакладны пошук цыганоў і бадзягаў. У тым годзе краіна была ўсхваляваная паўстаннем паўночных графаў супраць Элізабэт, якое выклікала атмасферу агульнага недаверу. Вінаватыя тут былі, як меркавалася, яшчэ і вандроўныя злодзеі і жабракі. У 1577 г. Патаемная Рада сур’ёзна зацікавілася працэсам супраць некалькіх асобаўу
    Параўн. A. М. Fraser. ‘Counterfeit Egyptians’, TsiganologischeStudien 1990, no. 2, pp. 43—69.
    Эйлзбэры, несумнеўна ангельскіх цыганоў, за злачынныя зносіны з эгіпцянамі, перайманне іхнай вопраткі, мовы і паводзінаў. Усіх прызналі вінаватымі і павесілі3. У 1579 г. Патаемная Рада ўпаўнаважыла спецыяльных камісараў, каб асудзіць як злачынцаў 40 цыганоў, затрыманых у графстве Рэднар, а таксама каб зэканоміць кошт іх утрымання да наступнага выязнога паседжання суда. Запісаў пра іншых, каго напаткаў падобны лёс, даволі шмат. Вядомы толькі адзін прыклад, калі пад час выканання закона 1562 г. кожнага члена цыганскай групы адаслалі да свайго прыходу, каб там даць яму нейкі прымальны занятак. Гэта адбылося ў 1596 г., пасля ёркшырскай аблавы, калі было сабрана разам 196 цыганоў і іхных спадарожнікаў — мужчынаў, жанчынаў і дзяцей: 106 “поўнагадовых” былі асуджаныя на смерць Ёркшырскім судом квартальных сесіяў. Толькі дзевяць з іх нарадзіліся за межамі краіны і былі пакараныя пад гучныя воклічы з боку іншых. Над астатнімі злітаваліся, і аднаму з іх, Ўільяму Портынгтану, дазволілі адвесці гэтых 187 чалавекда месца іх паходжання. Беспарадкавы натоўп цыганоў, якіх вялі дадому, мусіў быць адным з самых дзіўных відовішчаў на дарогах Англіі. Портынгтану далі восем месяцаў на выкананне працы, якая, здаецца, закончылася ў Глэмаргане4. (Эпізоды ў Глэмаргане і Рэднары — гэта першыя выразныя згадкі пра цыганоў у Валіі, хоць існуюць прыкметы пэўнай цыганскай прысутнасці на ангельскім баку мяжы ўжо ў 1530 г.)5.
    Закон Элізабэтад 1562 г. быўу Англіі і Валіі апошнімтакім дакументам, накіраваным спецыяльна супраць цыганоў. Ён застаўся ў статутнай кнізе, хоць не выкарыстоўваўся пазней, а ў 1783 г. яго скасавалі як “празмерна суровы”. Здаецца, апошні раз павешанне ў Англіі за прыналежнасць да цыганоў адбылося ў 1650 г., калі на выязным судзе Бэры Сант Эдмунда за гэтую ганьбу 13 чалавек былі асуджаныя, а прысуд выкананы6. Аднак бачна, што задоўта да гэтага цыганы без цяжкасцяў знаходзілі мясцовых чыноўнікаў, гатовых прапусціць іх, пакідаючы ў адносным спакоі. Вядома, часта яны маглі забяспечыць дапамогу, што і
    Справа дэталёва даследвана ў Т. W. Thompson, ‘Consorting with and counterfeiting Egyptians’, JGLSfi), 2 (1923), pp. 81-93.
    4 R. O. Jones, ‘The mode of disposing of gipsies and vagrants in the reign of Elizabeth’, Archaeologia Cambrensis (4th series), 13 (1882), pp. 226—231; rptd in JGLS(1), 2 (1908—1909), pp. 334-338.
    5 Для паўнаты можна адзначыць, што самыя раннія згадкі пра цыганоў у Ірляндыі сустракаюцца толькі ў адзіным ірляндскім законе — аб пакаранні валацугаў і бадзягаў (1634). Закон датычыць “эгіпцянаў” і “фальшывых эгіпцянаў”. Хоць ёсць сумнеў, ці сапраўды гэта паказвае натагачасную цыганскую прысутнасць у Ірляндыі: лексіка бальшыні дэфініцыяў папросту ўзята з адпаведнага ангельскага закона 1597 г., улучаючы словы “бадзягі” і “валацугі”.
    $ J. Hoyland, A Historical Survey ...of the Gypsies (York, 1816), pp. 86—87.
    пацвярджаюць рахунковыя кнігі царкоўных камендантаў XVII ст.7
    Цыганам, безумоўна, пагражалі законы, накіраваныя супраць бадзяжніцтва, і адрозненне паміж цыганамі і агульным рухам вандроўнікаў станавілася для чыноўнікаў асабліва цьмяным, калі яны мусілі прызнаць цыганоў тутэйшымі жыхарамі. 3 трынаццаці распараджэнняў наконт бадзягаў і бедных, прынятых за панаваннем Гэнры VIII і наступных Т’юдараў, статут 1572 г., названы “Законам аб пакаранні бадзягаў і памілаванні бедных і нямоглых”, стаў найбольш жорсткім законам часоў Элізабэт. Асобаў ва ўзросце 14 гадоў і старэйшых, якія “былі махлярамі, бадзягамі або працаздольнымі жабракамі”, трэба было “жорстка пабіць, а ў іхным правым вуху прапаліць адтуліну дыяметрам блізу дзюйма”, калі нейкі сумленны чалавек не возьме іх на службу тэрмінам на адзін год. На другі раз такіх парушальнікаў трэба было аддаць у службу на два гады. На трэці раз парушальнік лічыўся злачынцам (з адпаведнымі наступствамі). Махляроў да 14-гадовага ўзросту трэба было пабіць і ўлучыць у інвентар. Хоць пыганы не ўзгаданыя ў доўгім пераліку вартых пакарання, шмат апісанняў можна лёгка аднесці да цыганоў. Асноўным захадам дзеля дапамогі бедным стаў загад мясцовым суддзям зарэгістраваць усіх старых і нямоглых беднякоў, якія нарадзіліся ў іхных мясцінах або жывуць там цягам трох гадоў, і пасяліць іх у адпаведным жыллі, а выдаткі пакрыюць мясцовыя жыхары. Увядзенне наныянальнай інфраструктуры абавязковага ахвяравання — прыходскага падатку на ўтрыманне бедных — было вялікай інавацыяй. Кожны, хто хацеў, мог узяць дзяцей жабракоў ад 5 да 14 гадоў на службу. Дзяўчат можна было ўтрымлівань на службе да 18 гадоў, хлопцаў — да 24. Такім чынам, забеспячэнне дзяцей гаспадаром і рабствам магло доўжыцца больш за 19 гадоў.