• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    2Ранняя гісторыя цыганоў у Шатляндыі і Англіі абмяркоўваецца, між іншым, у W. Sim­son, A History of the Gipsies (London, 1865); H. T. Crofton, ‘Early annals of the Gypsies in England’, JGLS(l), 1 (1888—1889), pp. 5—24, and ‘Supplementary annals of the Gypsies in England before 1700’, JGLS (2), 1 (1907—1908), pp. 31-34; D. MacRitchie. Scottish Gypsies under the Stewarts (Edinburgh, 1894); E. O. Winstedt, ‘Early British Gypsies’, JGLS (2), 7 (1913-1914), pp. 5—37;and B. Vesey-FitzGerald, The Gypsies of Britain (London, 1944).
    26 Accounts of the Lord High Treasurer of Scotland, cd. Sir James Balfour Paul (Edinburgh, 1901), vol. 3, p. 136.
    у эгіпцянак, і ўпрыгожаныя золатам”, — згадка пра турбанападобны галаўны ўбор, ужо вядомы на кантыненце. (Хусткі былі з далікатнага лёну, а шалікі — вузкія палоскітканіны.) Мы ведаем таксама, што цыганы шырока рассеяліся па Англіі, бо паміж 1513 і 1523 гг. некаторыя “Gypsions” гасцявалі ў графа Шурэя ў Тэндрынг Голе, што ў Сафаку, і ў 1521 г. Ўільям Холмлі даў вялізную суму грошай — 40 шылінгаў нейкаму “эгіпцяніну” ў Торнбэры, каля Брысталя, а ў 1522 г. царкоўныя старасты Стрэтана, што ў Корнўоле, атрымалі 20 пенсаў ад “эгіпцянаў” на патрэбы Царкоўнага Дома. Тое, што гісторыя пра цыганскую пілігрымку была распаўсюджаная ў Англіі і Шатляндыі, паказвае дакумент, датаваны 17 жніўня 1530 г., які пацвярджае дастаўку ў суд Гэрфарда цыганоў, падазраваных у крадзяжы, у тым ліку “аднаго Антонія Стэфана з краіны Малога Эгіпта ў якасці галавы і начальніка 19 чалавек — мужчынаў, жанчынаў і дзяцей”, якія “назвалі сябе пілігрымамі”.
    Магчыма, колькасць цыганоў значна павялічылася пры канцы 1520-х гадоў, таму што Ўільям Гарысан і Самўэль Рыд, якія пісалі ў 1586 і 1612 гг. адпаведна28, акрэслілі той час як перыяд цыганскага нашэсця на Англію. Нам не хапае тагачасных дакументаў, каб пацвердзіць такую выснову, але неўзабаве ў Англіі былі прынятыя першыя рэпрэсіўныя захады29: Акт 1530 г. адрасаваны “разнастайным чужаземцам, якія называюць сябе эгіпцянамі”, і:
    не займаючыся ні рамёствамі, ні гандлем, прыйшлі да гэтага каралеўства і вандруюць ад святыні да святыні, ад аднаго месна да другога ў вялікай кампаніі, пры дапамозе вялікага спрыту і хітрасці яны падманулі людзей, пераконваючы, што могуць распавесці пра лёс мужчыны ці жанчыны па іхных далонях, і так шмат разоў хітрасцю і спрытам яны выманьвалі ў людзей іхныя грошы, а таксама ўчынялі шмат злачынстваў і разбояў, прынёсшы тым самым вялікую шкоду і ашукаўшы людзей, сярод якіх яны падарожнічалі.
    Каб прыпыніць далейшую іміграцыю, улады пастанавілі, што “адгэтуль не будуць цярпець прыходу да каралеўства ніводнага такога гандляра”. Калі нехта з’явіцца, ягоныя тавары павінны быць канфіскаваны ў каралеўскую казну, а сам гандляр мусіць пакінуць краіну цягам пятнаццаці дзён, пасля заканчэння якіх будзе арыштаваны. Цыганы ў Англіі ці Валіі павінны былі сысці цягам 16 дзён або патрапіць у турму і пазбавіцца ўсёй сваёй маёмасці. Палову іхных рэчаў мог пакінуць сабе
    22 Sir Thomas More, A dyaloge of Sir Thomas More, knt. (London, 1529), book 3, ch. 15. Cnaсылка не губляе важнасці, хоць Mop мог абапірацца на скажоныя звесткі: параўн. A. Ogle, The Case of the Lollards Tower (Oxford, 1949), p. 95.
    28 W. Harrison, A Description of England (prefixed to Holinshed’s Chronicles, London, 1587), book 2, ch. 10; S. Rid, The Art of Juggling or Legerdemain (London, 1612).
    29 Ha тэму такіх законаў гл. таксама С. J. Ribton-Tumer, A History of Vagrants and Vagrancy (London, 1887).
    выканаўчы афіцэр, а другую трэба было даставіць Скарбніку. Акт таксама пазбаўляў іх прывілеі per medietatem linguae, якая прадугледжвалася ў статуце стогадовай даўніны, што даваў чужаземцам, абвінавачаным у злачынстве, права быць выслуханымі роўнай колькасцю суддзяў з ангельцаў і прадстаўнікоў уласнай нацыянальнасці падсудных. На жаль, не захавалася ніводнай запісанай справы, дзе гэтае інтрыгавальнае права было б выкарыстана цыганамі.
    Калі ў 1537 г. Полу Фа або Фаа давалі 15 дзён, каб сысці, то гэта адбылося з тае прычыны, што ён забіў іншага цыгана. Гэта першая згадка пра імя Фаа або Фоў (Faa ці Faw), якое стала вельмі знаёмым у Шатляндыі. Цыганскія Фаа былі там ужо вядомыя, бо калі ў 1539 г. Джордж Фаэ і Міхаіл Мэчэ праслухоўваліся як сведкі стафардшырскім шэрыфам, у іх аказалася шмат лістоў, у тым ліку адзін ад шатляндскага караля і дакумент ад абата Голіруда. У тым самым годзе іншы служачы раіўся з Томасам Кромўэлам наконт таго, што рабіць з некаторы.мі цыганамі, якіх ён злавіў пад час Марша Ромні і якія паказалі дазвол караля з вялікай дзяржаўнай пячаткай, выдадзены Джону Нані, “рыцару Малога Эгіпта, і ягонай кампаніі”.
    Акт 1530 г. не дасягнуў сваіх мэтаў, але быў успрыняты дастаткова сур’ёзна: у траўні 1540 г. пэўная колькасць цыганоў была высланая морам з бостанскага Лінкольншыра да Нарвэгіі. Паміж 1530 і 1554 гг. можна ідэнтыфікавань блізу 14 іншых дэпартацыяў цыганоў і іх сем’яў разам з прадпісаннямі Патаемнай Рады, мясцовага суддзі і г.д. для шэрыфаў, каб тыя захоўвалі пільнасць. Напрыклад, у 1544 г. у Гантынгдоншыры арыштаваная кампанія цыганоў з коньмі і асуджаная да дэпартацыі; яны былі высланыя морам (вядома, без коней, якіх прадалі ўлады) да Калаі, дагэтуль ангельскага порта. Здаецца, яны належалі да той жа групы, што прыцягнула ўвагу Гэнры VIII, калі нават ён і адсутнічаў у Франйыі, спрабуючы заваяваць дадатковую частку французскай тэрыторыі: у верасні 1544 г. лорд канцлер зрабіў у Лёндане запыт на каралеўскую пастанову ў справе цыганоў, затрыманых за рабаванні ў ваколіцах Гантынгдона. Пасля арыштаў лорд канцлер паінфармаваў лорда галоўнага сулдзю, што злачынцы, чыя віна даказана, мусяць паўстаць перад судом; а некаторыя з іх, што аказаліся ангельцамі, “павінны быць як след пабітыя як бадзягі і таксама высланыя ў сваю краіну”. Дваіх сапраўды прызналі вінаватымі ў злачынстве, пасля чаго за іх памілаванне прапанавалі суму ў 300 фунтаў — значная сума, калі перавесці яе ў сучасныя каштоўнасці. Грошы былідастаўленыя, і лорд канцлер ведаў, як прымірыць правасуддзе з райыянальнай скупасцю: “працэс здаваўся добрым прыкладам, іначай цяжка было б атрымаць гэтыя грошы”, — адзначыў ён. “Мы прынялі загад: усіх злачынцаў такога кшталту трэба з усёй стараннасцю высылаць з краіны, і гэты прыклад, несумнеўна,
    адаб’е ахвоту з’яўляцца тут зноў не толькі ў іх, але і ў іншых падобных.” Ведаючы, які хутчэй за ўсё будзе адказ, ён спытаў рады ў караля. Фінансы Гэнры значна збяднелі з прычыны войнаў і пагалоскаў пра вайну, якія напоўнілі апошнія гады яго панавання. Амаль без затрымкі лорд канцлер атрымаў каралеўскі адказ: “Эгіпцяне, пра якіх вы пішаце, павінны быць памілаваныя, астатнія — высланыя”.
    Нягледзячы на ўсе гэтыя “добрыя прыклады”, яшчэ адзін безвыніковы антыцыганскі закон у 1545 г., пад канец панавання Гэнры, сведчыць, што афіцыйная занепакоенасць працягвалася. Яна датычыла не толькі цыганоў, але і праблемы бадзяжніцтва ўвогуле, якая ў т’юдараўскай Англіі была абвостранай. Томас Мор у сваёй Утопіі паставіў яе на самым пачатку свайго аналізу сацыяльных хваробаў краіны. Бадзяжніцтва расло з году ў год у выніку гэтак званага агароджвання абшчынных земляў і заняпаду старой фермерскай сістэмы (што пазбавіла працы тысячы працаўнікоў), таксама з прычыны росту колькасці насельніцтва, экспансіі гарадоў і наступствамі ад роспуску манастыроў, праведзенага Гэнры. Развязанне гэтай праблемы было ўзнята да рангу нацыянальнага прыярытэту. Калі працаздольныя беднякі, як меркавалася, мелі сваіх гаспадароў, такі непамерны рост беспрацоўя і колькасці бяздомнага насельніцтва здаваўся дамінавальнаму класу галоўнай пагрозай. Найбольш драконскі ў т’юдараўскай Англіі закон супраць вандроўнікаў датаваны 1547 г., першым годам панавання Эдўарда VI, калі перспектыва доўгага непаўналецця караля-хлопчыка стварыла глебу для ўтварэння феадальных фракцыяў і прывяла да таго, што ўсялякае колькаснае павелічэнне вандроўнага класа здавалася ў найвышэйшай ступені небяспечным. Асудзіўшы ў сваёй прэамбуле “неразумнае спачуванне і шкадаванне”, закон наказваў, каб працаздольныя бадзягі былі клеймаваныя знакам V і прыведзеныя ў двухгадовае рабства. Гаспадар мог прымушаць Lx “пры дапамозе біцця, счаплення ланцугамі і г.д. да выканання такой працы (якой заўгодна)”, да якой палічыць іх прыдатнымі. Аднак гэты закон аказаўся занадта суровым, каб ужывацца эфектыўна. Апрача таго, парламент не мог прыйсці да згоды наконт таго, хто атрымае правы на такіх рабоў, і праз два гады закон быў перагледжаны30. У тым самым 1549 г. кароль Эдўард занатаваў у сваім дзённіку: “У Сасэксе вядзецца патаемны пошук усіх бадзягаў, цыганоў, загаворшчыкаў, прарокаў, усіх гульцоў і г.д”. Тым часам у Дарэме цыганы Фоў (Баптыст, Эмі і Джордж Фоў) былі абвінавачаныя іншым цыганом, Джонам Роландам, у тым, што падрабілі вялікі каралеўскі подпіс і, як аказалася, знаходзіліся ва ўладаннях караля па сфальшаваных дакументах.
    30 Параўн. С. S. L. Davies, ‘Slavery and Protector Somerset; the Vagrancy Act of 1547’, Economic History Review (1966), pp. 533—549.
    У Шатляндыі падзеі набылі такое ж развіццё пазней, хоць тут існавалі пэўныя мясцовыя цяжкасці. У запісах Рады г. Абэрдына пад датай 8 траўня 1527 г. адзначана, што быў даказаны крадзеж эгіпцянамі дзвюх срэбных лыжак з дому Томаса Ўотсана і што гаспадару эгіпцянаў, Айкену Джэксу (гэтае імя несумнеўна пазычана ад абэрдынскага насельніцтва), паколькі ён адказваў за сваю кампанію, было загадана вярнуць лыжкі або іх эквівалент. Калі цыганы ў 1539 г. зноў з’яўляюцца тут, яны сутыкаюцца з падобнымі абвінавачваннямі, хоць гэтым разам былі аднадушна апраўданыя прысяжнымі. Дзвюма жанчынамі, абвінавачанымі ў крадзяжы, былі Барбара Дая Баптыста і Хэлен Андры. Андры — мясцовае прозвішча, але Баптыста (ужыванае пераважна сярод французскіх цыганоў) не было шатляндскім імем. У той час імя Дая, якое ў рамані азначае маці (dya), было выкарыстана, каб адрозніць яе ад другой Барбары Баптысты. У судзе іх абараняў і прамаўляў ад іх імя Джордж Фоў, іхны “правадыр і прадстаўнік” (capitane and forspeikar). Вось самая ранняя згадка пра цыганскага носьбіта гэтага імя, хоць само яно было старым шатляндскім прозвішчам. Джордж Фоў і ягоны брат Джон па нейкім часе былі зноў уцягнутыя ў спрэчку, і ў лютым 1540 г. гарадская рада загадала ім пакінуць мястэчказ сваёй кампаніяй і маёмасцю. Магчыма, Баптыст і Джордж Фові (Fawe), якіх у 1549 г. абвінавацілі ў фальсіфікацыі, былітыміжлюдзьмі, што і абэрдынскія Фовыў 1539—1540 г.