• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    канца.
    Гішпанія і Партугалія
    Прыхільнае стаўленне да цыганоў, падобнае да таго, якое зведаў граф Томас ад Альфонсо V Арагонскага (гл. с. 66), працягвалася некалькі дзесяцігоддзяў12. Спачатку мы знаходзім сляды цыганоў толькі ў Каталёніі і Арагоне: “князь” і “граф” і мноства спадарожнікаў у Барсэлёне ў 1447, шматлікія візіты ў Кастэллён-дэ-ля-Пляна ў 1460 (граф Марцін), 1471 і 1472 гг. Пад час панавання Яна II, які пераняў пасад Арагона ў свайго брата, цыганскія правадыры здабылі цэлы шэраг каралеўскіх абарончых лістоў: адзін — у 1460 г. для графа Марціна, тры (1460—1471) для графа Якаба, які таксама атрымаў лісты ад Энрыкэ IV Кастыльскага недзе паміж 1454—1470 гг.: адзін ліст — для князя Паола (1471), адзін — для графа Мігеля (1472) і тры — для графа Хуана (1474—1476). Гэтыя дакументы па-ранейшаму спасылаліся на папскі дэкрэт і пацвярджалі, што цыганскія лідэры маюць уладу вяршыць правасуддзе ўнутры сваіх суполак. Прадугледжвалася нават, што цыганскія правадыры мусяць пры неабходнасці разлічваць на ўзброеную падтрымку, бо, як казалі, да “эгіпцянаў” штодзённа далучаліся чужынцы, таму клопаты і недысцыплінаванасць былі цалкам магчымыя. Незвычайным сведчаннем нутраной барацьбы паміж цыганамі з’яўляецца абарончы ліст, выдадзены ў 1476 г. графу Хуану для падарожжа да святыняў Кампастэлі і Рыма, бо пра самога графа гаворыцца як пра заклятага ворага графаў Марціна, Мігеля і Хаіма.
    Першай групе цыганоў, якая з’явілася ў Андалюсіі, быў зроблены шчодры прыём. Гэта было ў 1462 г., калі канстэбль і канцлер Кастыліі, граф Мігель Люкас дэ Іранца, гасцінна прымаў у Хаэне графаў Томаса і Марціна з Малога Эгіпта; яны абедалі з сваімі жонкамі за сталом канцлера і атрымалі разам з сваімі спадарожнікамі шмат хлеба, віна, мяса, птушак, рыбы, садавіны, ячменю і саломы; на дароіу яны атрымалі вырабы з воўны і шоўку і вялікую суму грошай, а дон Мігель ветліва суправаджаў іх цягам паловы лігі. У 1470 г. яму зноў давялося выступіцьу ролі гасціннага гаспадара. Гэтым разам у ягонай рэзідэнцыі ў Андухары, дзе дон Мігель прымаў цягам шасці дзён графа Якаба з Малога Эгіпта, яго-
    12 Гісторыя ўзаемадачыненяў паміж цыганамі і публічнымі ўладамі ў Гішпаніі да канца XVIII ст. з’яўляецца асноўнай тэмай працы В. Leblon, Les Gitans d'Espagne (Paris, 1985). Шмат дагэтуль актуальных матэрыялаў змяшчае G. Borrow, The Zincali (London, 1841). Два добра дакументаваныя нарысы пра XV ст.: Amalia Lopez de Meneses, ‘La inmigration gitana en Espana durante el siglo XV, y Martinez Ferrando, Archivero. Misceldnea de Estudios dedicados a su memoria (Barcelona, 1968), pp. 239—263; i ‘Noves dades sobre la immigracio gitana a Espanya al segle XV’, y Estudis d’Historia Medieval (Barcelona, 1971), vol. 4, pp. 145— 160. Вялікай крыніцай па заканадаўстве XV ст. з’яўляюцца доктарскія тэзісы A. Gomez Alfaro, ‘El Expediente general de Gitanos’ (Madrid, 1988).
    ную жонку Люізу і яшчэ 50 чалавек, а праз два тыдні — князя Паўло і ягоную кампанію. Шмат хто з гішпанскай знаці факгычна даваў цыганам абарону і аказваў значную дапамогу нават у найцяжэйшыя часы. Гэты факт пазней знайшоў шматлікія тлумачэнні ад тых, хто асуджаў супрацоўніцтва з цыганамі. Сярод такіх прычынаў асабліва злосна падкрэсліваліся спакушальныя якасці цыганскіх жанчынаў і мужчынскі талент, дзякуючы якому стайні цыганскіх сяброў папаўняліся цудоўнымі коньмі. Тады граф Якаб і князь Паўло наведалі Мурсію (імёны і тьггулы былі тыя ж, таму гэта, хутчэй за ўсё, ужо знаёмая нам пара) у ліпені 1470 г. (Якаб) і студзені 1471 г. (Паўло), атрымаўшы ад гарадскіх раднікаў суму грошай у 2000 мараведаў для Якаба і 1000 мараведаў для Паўло, прычым у абодвух выпадках раднікі мусілі спецыяльна пазычаць гэтыя грошы13.
    У апошніх дзесяцігоддзях XV ст. пачынае праяўляцца ўжо знаёмы нам супраціў неабмежаванай раздачы міласніны, і пачынаючы ад 1470-х гадоў ад цыганоў або адкупаліся, або іх праганялі. Дагэтуль новая хваля цыганоў прыбывала ў Гішпанію праз Міжземнамор’е. Яны ўжо нічога не казалі пра сваё паходжанне з Малога Эгіпта, а называлі сябе грэкамі, якія нібыта ўцякаюць ад турэцкай навалы. Іхныя лідэры не прымалі тытулаў князя або графа, але называлі сябе “гаспадар”, “рыцар” ці “правадыр”, або проста сваімі імёнамі. Геаграфічнае акрэсленне цыганскіх імёнаў становіцца ўсё больш і болын мяшаным: у 1512 г. яны згаданы ў адным каталёнскім карным законе як “Bohemians, et sots nom de Boemians grechs, e Egiptians” (багемцы i паяцы, называныя грэцкімі багемцамі, і эгіпцяне).
    Калі кароны Кастыліі і Арагона аб’ядналіся ў 1479 г., Фэрдынанд і Ізабэля ўзяліся за аднаўленне законнага парадку і кансалідацьпо цэнтральнай улады пасля ўсіх гадоў грамадзянскай вайны. Яны не адразу скасавалі дзейныя абарончыя лісты і да таго ж самі выдалі яшчэ некалькі, як, напрыклад, графу Феліпа з Малога Эгіпта ў 1491 г., але тэрмін дзеяння дакументаў быў ужо абмежаваны, націск на міласціну быў паслаблены і перанесены на права цыганоў займацца легальнымі і сумленнымі промысламі, якія забяспечылі б ім сродкі на існаванне. 4 сакавіка 1499 г., праз сем гадоў пасля выгнання габраяў і за тры гады да прымусовага звароту мусульманаў у хрысціянства, дэкрэт Каталіцкіх Каралёў (Прагматычная Санкцыя ў Мэдыне дэль Кампа) прамалінейна акрэсліў выбар, які даваўся цыганам: або яны асядуць і знойдуць гаспадароў, або праз 60 дзён будуць выгнаныя. Кароль Карл I, які стаў імператарам Карлам V, заняўшы ў 1519 г. праз подкуп пасад Святой Рымскай імперыі, некалькі разоў аднаўляў гэтую пастанову і ўносіў пэўныя
    13 D. Creades, ‘Les premiers Gitans a Murcie’, Etudes Tsiganes (1974), nos 2/3, pp. 5—7.
    папраўкі: тых вандроўнікаў, якіх зловяць тры разы, можна захапіць і назаўсёды ператварыць у рабоў; тых, якія не аселі або не сышлі цягам 60 дзён, трэба адправіць на шасцігадовую катаргу, калі ім ад 20 да 50 гадоў. Алошняя папраўка адлюстравала цяжкасці ўрада ва ўкамплектаванні эскадронаў катаржных галераў, якія патрабавалі ўсё больш людзей з прычыны сталых ваенных дзеянняў паміж Гішпаніяй і Ісламскай імперыяй у Міжземнамор’і: такое рабства было пашырана на ўсіх злачынцаў, як “лёгкіх”, так і “цяжкіх”. Весляры праводзілі болыпы час тэрміну пакарання прыкаванымі да галерных лавак.
    У Партугаліі14 пра цыганоў нічога не чуваць ажно да пачатку XVI ст., калі сустракаюцца першыя згадкі ў літаратурных тэкстах. Самая ранняя з іх — гэта, магчыма, кароткая алюзія на Grega (грэка) у Cancioneirogeral 1516 г. Шырэй паказвае цыганоў галоўны партугальскі драматург Гіль Вісэнтэ ў сваёй п’есе Farsa das Ciganas, пастаўленай у 1521 г. перад каралём Янам III у Эворы. Аўтар апісвае цыганоў пэўнага рэгіёна і перадае ўжо тады характэрныя шыпячыя гукі15 гішпанскай і партугальскай моваў у цыганскім вымаўленні. Гэтак размаўлялі цыганы правінцыі Алентэха, такая мова найлепш пасавала цыганскаму ладу жыцця. (Цікава, што ў партугальскай мове для назову цыганоў ад пачатку ўсталявалася слова Cigano, роднаснае з італійскім, нямецкім, цэнтральнаі ўсходнеэўрапейскімі адпаведнікамі, што паходзяць ад слова atsinganos, тады як у гішпанскай мове прынялося слова Gitano, утворанае ад “эгіпцянін”.) У п’есе Вісэнтэ толькі восем дзейных асобаў, усе цыганы. Чатыры жанчыны, называючы сябс грэчанкамі, просяць міласціны “дзсля Божай любові: мы — хрысціяне, паглядзіце сюды, на крыж”; яны просяць хлеба, адзення, нічога і ўсяго, а чацвёра мужчынаў прапануюць тым часам няроўныя здзелкі наконт коней. Яны спяваюць і танцуюць, і потым жанчыны, звяртаючыся да гледачоў, завальваюць іх ліслівымі абяцаннямі добрага лёсу і настойліва прапаноўваюць паваражыць па далонях. Пасля заключнага танца яны пакідаюць сцэну, на развітанне насміхаючыся з таго, што ніколі раней іхная высакародная кампанія не атрымоўвала такой малой узнагароды. Цыганы мелі ўжо нагэтулькі пазнавальную рэпутацыю, што яны мусілі атабарыцца ў Партугаліі трохі paHeft. Прынамсі, яны былі тут дастаткова доўта, каб прыцягнуць да сябе ўвагу мясцовых уладаў і ў выніку выклікаць звычайны шквал рэ-
    14Параўн. F. A. Coelho, Os Ciganos de Portugal (Lisbon, 1892), esp. ch. 3; P. d’Azevedo, ‘Os Ciganos em Portugal nos secs. XVI e XVII’, Arquivo Histdrico Portugues, 6 (1908), pp. 460—468, and 7 (1909), pp. 42—52, 81—90, 169—177; O. Nunes, O Povo Cigano (Oporto, 1981), esp. Part II, ch. 4; i E. M. Lopes da Costa, ‘La minoranza sociale Rom nel Portogallo modemo (secoli XV—XVIII)’; Lacio Drom (1989), no. 1, pp. 5-23.
    '5Сэрвантэс таксама праяўляе адзнакі гэтай рысы ў навеле La Gitanilla (1613) і ў ка.медыі Pedro de Urdemalas (блізу 1611 r.).
    прэсіўных захадаў; але выдадзеныя пад час панавання Яна III (1526, 1538 і 1557 гг.) дэкрэты аб выгнанні цыганоў (Ciganos) і забароне іхнага ўваходу ў каралеўства былі, як здаецца, не больш эфектыўныя, чым падобныя дакументы ў іншых краінах. На цыганоў і “ўсіх іншых асобаў усялякай нацыянальнасці, якія жывуць, як цыганы, нават калі імі не з’яўляюцца”, быў скіраваны закон 1538 г.; хоць тыхз іх, што нарадзіліся на падданых Партугаліі землях, нельга было выганяць, іх трэба было высылаць у афрыканскія калоніі.
    Нідэрлянды
    Бургундскія князі пабудавалі моцную дзяржаву па-за межамі Бэнілюкса і Бургундыі. Філіп Добры, які валадарыў ад 1419 да 1467 г., быў гаспадаром адной з найбагацейшых краінаў Эўропы. Ён несумнеўна зрабіў Нідэрлянды асабліва прывабнымі для цыганоў, аледа 1440 г. можна заўважыць выразныя праявы супрайіву. У снежні 1442 г. рэспубліканскае мястэчка Турнэ, некалітакое гасціннае, фактычна забараніла ўваход усім, хто прасіў міласціны і шукаў прытулку. Гарадскія акты Бругэ занатавалі дароўны акт 6 парыжскіх ліраў (livres parisis) ныганам у 1439—1440 гг.; прынаступнай нагодзе, у 1445—1446 гг., міласціна прызначалася “для таго, каб гэтыя людзі заставаліся звонку”; а ў 1451—1452 і 1453—1454 гг. цыганам дапамаглі, “бо ім было забаронена заставацца тут на даўжэйшы тэрмін”. Суседняе мястэчка Дамэ пераняло падобную палітыку. Абодва мястэчкі, напэўна, адчувалі сябе асабліва прывабнымі для візітаў: акты Бругэ занатавалі яшчэ восем плат цыганам да канца стагоддзя, часам як заахвочанне, каб яны пайшлі ў іншае месца; баючыся пажару, местачкоўцы таксама палічылі неабходным усталяваць нагляд за Вулгаўзам, дзе атабарыліся цыганы. Які вялікі націск адчувалі олдэрмэны Дамэ, можна сабе ўявіць з актаў 1460 г., калі цыганскія групы наведалі горад цэлых сем разоў. На гэты год прыпадае таксама прыбыццё “пана з Малога Эгіпта, па імені граф Джэган”, які з’явіўся тут пяты раз. Ён мусіў паабяцаць “пад пагрозай пэўных пакаранняў і пазбаўлення жыцця”, што “ані ён сам, ані іншыя людзі з яго роднага краю не вернуцца ў мястэчка цягам наступнага года”. Тым не менш праз некалькі дзён у мястэчка прыйшоў “пан з Малога Эгіпта, называны граф Нікалао”. Ён таксама атрымаў сваю міласціну “з умовай, што пройдзе з сваімі людзьмі праз мястэчка, не спыняючыся і не разбіваючы лагера”. Толькі ён сышоў, як вярнуўся граф Джэган; на ягонае знаходжанне былі накладзены суровыя абмежаванні. Падобную эвалюцыю можна было назіраць у Паўднёвых Нідэрляндах у мястэчку Ліер (каля Антвэрпэна), у Монсе, у Німі: напачатку ішлі ўнушальныя дары, але пазней — плата за сыход ці ненабліжэнне або выгнанне.