Цыганы  Ангус Фрэйзэр

Цыганы

Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
83.38 МБ
Здаецца абгрунтаванай наступная выснова: цыганы, якія прыйшлі ў Мэц і Канстанцыюў 1430 г., Турнэў 1431 г., Гамбург (“граф Янз Малога Эгіпта”) і Франкфурт-на-Майне у 1434 г. і Бругэ ў 1434—1435 гг., былі часткаю псршапачатковай групы. 3 меншай упэўненасцю можна сцвярджаць, адкуль паходзілі цыганы, якія знаходзіліся далей на ўсход — у Саксоніі (Эрфурт — 1432 г., Майнінген — 1435 г.): магчыма, яны былі больш раннімі выхадцамі з Вугоршчыны. Тыя, што заставаліся ў Майнінгене цягам 11 дзён, атрымалі сціплы прыём, нягледзячы на забаўляльныя выступы акрабатаў на рынку перад местачкоўцамі. Яны здаваліся мясцовым жыхарам чужынцамі праз іхную цёмную скуру; урэшце святар папрасіў іх з’ехайь.
Крытычная ацэнка
Усё, што цыганы рабілі дагэтуль, можна назваць своеасаблівай вывсдкай, і гэтая фаза блізілася да заканчэння. Цыганы пабачылі дастаткова, каб сцвердзіць, што жыццё на захадзе дае ім пэўныя выгады ў іхных пошуках новай айчыны. Пакуль яны ў рознай ступені пазнаёміліся з Нямеччынай, Швайцарыяй, краінамі Бэнілюкса, Францыяй, Італіяй і Гішпаніяй; але дагэтуль няма сведчанняў, што яны прасунуліся далей на поўнач ці ўсход Эўропы або перасеклі Ангельскі канал ці Паўночнае мора.
Любыя тэорыі, у якія можна было б змясціць два дзесяцігоддзі пасля 1417 г., ператвараюцца ў сумнеўныя гіпотэзы. Усё сведчыць, што дагэтуль мы мелі справу не з агульнай эміграцыяй, а з нечым адваротным. Гэта былі ў пэўнай ступені звязаныя групы, якія паўсюль вандравалі часткамі і шмат калі знаходзіліся пад свайго роду кантролем некалькіх лідэраў. Працэс гэты па сутнасці вызначаўся адзінствам дзеянняў і pecHaft узаемасувяззю групаў. Цыганы, здаецца, расказваюць тыя ж гісторыі і паказваюць тыя ж абарончыя дакументы, спачатку ад імператара і іншых уладароў, пасля ад папы. Цыганская “легенда” была на той час простая — вандраванне як пакаранне за вераадступніцтва. I толькі ў дзённіку Андрэаса Ратысбонскага сустракаецца намёк на вытанчанасць цыганскай фантазіі, калі яны па аналогіі з Святой сям’ёй у Эгіпце просяць падтрымкі. Але гэтай гісторыяй мы зоймемся пазней. Некаторыя важныя аспекты жыццёвага ладу цыганоў дагэтуль застаюцца нявысветленымі. Дзіўна, што да XVII ст. нічога не казалася пра тое, што ў цыганоў ёсць свая мова; да нас не дайшлі звесткі пра якія-небудзь цяжкасці цыганоў у стасунках з насельніцтвам краінаў, якія яны тады наведвалі. Зноў жа да нас дайшлі толькі раскіданыя дэталі ў нататках наконт іхнага жылля і транспарту. Узгадваюцца намёты, але рэдка. Арыгінальныя мігранты, здаецца, мелі мала сродкаў перамяшчэння і стаялі біваком або пад часовым прыкрыццём, калі не маглі пераканаць мясцовых жыхароў даць ім жыллё.
Найбольш незразумелыя з усяго гэтага — сацыяльная і палітычная арганізацыя і камунікацыйная сетка, на якой грунтаваліся гэтыя цыганскія вандроўкі. Пры канцы стагоддзя мы можам налічыць блізу двух тузінаў розных імёнаў цыганскіх лідэраў: некаторыя з гэтых імёнаў узгадваліся толькі аднойчы; некаторыя, несумнеўна, належалі больш як адной асобе. Кім былі гэтыя “князі” і “бароны”, цудоўна апранутыя, на пародзістых конях, і што падштурхнула іх да прыходу? Ці яны проста выконвалі сваю ролю? Магчыма, вядома, што часам правадыр кампаніі меў цыганскуто кроў або знайшоў пыганскую жонку: мы бачылі, як у князя Андрэя, які пасяліўся ў каралеўскім гатэлі Балённі, жонкай была
знакамітая варажбітка. Напэўна, можна меркаваць, што другасныя кіраўнікі мелі цыганскае паходжанне. Але, прынамсі, некаторыя краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы рабілі ўсё, каб цыганамі не кіравалі цыганы. Прыклады гэтага ўжо былі, і іх рабілася ўсё больш — у Польшчы, Вялікім Княстве Літоўскім, Трансыльваніі і г.д. Мы бачылі, што на раннім этапе цыганскай гісторыі, у Грэцыі і на Балканах, кіраўнікі і заканатворцы прызначаліся, а цыганы плацілі свае падаткі. На востраве Корфу была цыганская сядзіба, барон якой атрымаў спецыяльныя прывілеі на падставе права (гл. с. 45). На вялікіх абшарах Эўропы цыганы сталі аб’ектам карысталюбства з боку многіх важных асобаў. Ладзіслаў, ваявода цыганоў, які атрымаў абарончы ліст ад імператара Сігізмунда ў 1423 г., быў, верагодна, адным з іх.
Сацыяльнае адрозненне працягвае назірацца, калі цыганы трапляюць на захад, і запісы іхных візітаў, пачынаючы ад 1417 г., часта сігналізуюць пра розніцу ў стаўленні да князя або графа, якога прымалі як шляхціча, і да яго спадарожнікаў, якіх раскватароўвалі ў бяднейшых ваколіцах. Аднак роля лідэраў на захадзе прайшла праз значныя змены. Яны перасталі быць колішнімі гарантамі ўлучэння цыганоў у сацыяэканамічную герархію, калі перадавалі падаткі, сабраныя ў цыганскай супольнасці; яны ператварыліся ў пасярэднікаў паміж цыганамі і гаджэ, якія займаліся перамовамі і выманьвалі прывілеі і дапамогу ад людзей пры ўладзе.
Важнай акалічнасцю асаблівай ролі цыганскіх лідэраў была паўсюдная згода на тое, што цыганы маюць права самі займацца сваімі справамі — іхная недатыкальнасць падкрэсліваецца ў абарончым лісце (1423 г.), дадзеным Ладзіславу, і адзначана яшчэ раней, у раздзеле пра групу цыганоўу Турнэ (1422 г.). Гэта разам з прывілеямі, якія вынікалі з статусу жабракоў (імі і мусілі быць пілігрымы), дазволіла цыганам, пакуль людзі верылі іхным байкам, разлічваць на сталую ці перыядычную дапамогу прадуктамі, пітвом і грашыма і зрабіла ім саступку на дробныя правапарушэнні, за якія не каралі вельмі сурова. Такое вырашэнне не магло дзейнічаць нягам доўгага часу. 3 прычыны перасудаў і эканамічнай структуры краінаў, праз якія прайшлі цыганы, людзі, якія не вялі аселага ладу жыцця, рэдка маглі разлічваць на заўсёдную прыхільнасць мясцовых насельнікаў: цэхі рэгулявалі рамесніцтва і гандаль, камерцыя таксама мойна кантралявалася, і сяляне не мелі звычкі выконваць выпадковую працу. Таму ўсё, што засталося цыганам на заробак, абмяжоўвалася нязначнымі паслугамі, дробным гандлем і забавамі.
Звернемся да прычыны цыганскай міграцыі на захад. Тымур (Тамэрлян) даў на пачатку XV ст. Эўропе перадыхнуць ад націску Асмана, калі заатакаваў туркаў у Анатоліі, але наступ Асмана працягваўся, і землі,
страчаныя ў Грэцыі і на Балканах, былі зноў захопленыя пад час новага наступу. У 1417 г. Валошчына была вымушаная капітуляваць, хоць яе дынастыя, тэрыторыя і хрысціянская вера засталіся некранутыя; пасля гэтага Трансыльванія і паўднёвая Вугоршчына цярпелі ад частых наездаў. Павінна здавацца пераканаўчым, што цыганская міграцыя дагэтуль была звязаная з наступам туркаў, і ўзнікае спакуса ўжыць такое тлумачэнне яшчэ раз; але калі мы так робім, мусім помніць, што бальшыня эўрапейскага насельніцтва цыганоў надалей заставалася пад уладай Асмана, і тая ўлада неўзабаве ахапіла яшчэ шмат цэнтральных і паўднёвых вугорскіх земляў. Калі некаторыя з цыганоў былі свабоднымі, каб шукаць альтэрнатыўныя тэрыторыі, і рабілі так, то гэта наўрад ці адбылося з рэлігійных прычынаў, нягледзячы на тое што гэты аспект асабліва падкрэсліваўся пад час іхнай міграцыі на захад. (Прынамсі, турэцкае стаўленне да хрысціянаў і юдэяў было лепшым, чым стаўленне, скажам, гішпанскіх хрыспіянаў да юдэяў 1 мусульманаў.) Застаецца незразумелым, якой бачылі цыганы сваю перспектыву ў імперыі Асмана. Калі канкіста завяршылася, становішча многіх падданых людзей не абавязкова мусіла пагоршыцца. Наагул туркі пакінулі цывільнае насельніцтва свабодным — з умовай платы даніны заваёўнікам, што не было для цыганоў навіною; і мусульманскае грамадства звычайна не было ўразлівае на прадстаўнікоў іншай расы ці на іншы колер скуры. Але такой прычынай маглі стаць нечаканае разбурэнне і небяспека, пагаршэнне сітуацыі з прьгчыны ваенных дзеянняў. Заваёўнікі прайшліся па гэтай зямлі агнём і мячом; шмат дзе на Балканах яны разрабавалі мястэчкі, вёскі і манастыры і ператварылі цэлыя раёны ў суцэльныя пустэльні, таму цыганы маглі з вялікай ахвотай пакінуць месца няспыннай барацьбы. Існуе, аднак, каштоўная падказка, адлюстраваная ў скажоным меркаванні пра цыганскую міграцыю, выказаным Арнольдам фон Гарфам пасля наведвання Модана. Ён тлумачыць перасяленне тым, што “некаторыя лорды і графы не жадалі служыць турэцкаму імператару”. Сапраўды, баронам цыганскіх уладанняў пагражалі куды большыя страты, чым іх падданым, таму ў арганізацыі выведніцкіх выправаў маглі быць зацікаўленыя менавіта бароны.
Ужыванне цыганамі назову “Малы Эгіпет” разам з тлумачэннем свайго паходжання перапалоханым заходнеэўрапейцам можа паказваць, што раннія групы прыхадняў мелі нядаўнюю сувязь з Пэляпанэсам. Яны не былі адзінымі ўцекачамі з тых краёў. Хоць многія шляхцічы засталіся на сваіх землях і прынялі іслам, наступ туркаў на Эўропу прымусіў іншых, у тым ліку святароў і просты люд, уцякаць у пошуках бяспечнага месца і, вандруючы па захадзе, існаваць з міласціны. Паводле муніцыпальных дакументаў, некаторыя такія групы падарожнічалі на чале з лідэрамі, падобнымі сваімі тытуламі да цыганскіх, і характарыза-
валіся падобна, як цыганы. Напрыклад, архіў г. Бругэ15 занатаваў на пачатку XV ст. выплаты розным групам вандроўных грэкаў, у тым ліку пяці графам, а таксама валошскаму графу, прагнанаму з сваіх земляў турэцкім наіпэсцем, і вуторскаму рыцару. А пасля захопу Канстантынопаля ў 1453 г. прадстаўнікі самых розных народаў былой Грэцкай імперыі з’яўляюцца няспынна і падарожнічаюць пераважна малымі групамі. Вядома, прыхільнае стаўленне да ранніх групаў уцекачоў магло стацца адным з фактараў, якія падштурхнулі цыганоў да міграцыі на захад у вобразе пілігрымаў.
Перыяд цыганскай гісторыі пасля сыходу з Грэцыі застаецца не да канца зразумелым, таму будзем шукаць падказак у мове цыганоў. Практычна на ўсе заходнеэўрапейскія дыялекты рамані ўплывалі паўднёваславянскія мовы, а многія з дыялектаў маюць таксама — у значна меншай ступені — сляды румынскай мовы16. He ўсе дыялекты змяшчаюць гэтакі ж лексікон славянскіх пазычанняў, але некаторыя пазычанні вельмі распаўсюджаныя. Напрыклад, boba (бабы), Ьйіпб (ганарлівы), таска (кот), mizak (злы), puska (пісталет), skorni (высокія боты з халявамі), stanya (стайня), trupos (труп). Гэтыя формы валійскай рамані маюць свае адпаведнікі ў балыпыні астатніх заходніх дыялектаў (таксама ў фінскім). Амаль у такой жа ступені распаўсюджаны словы dosta (дастаткова), кігсіта (карчма), lovina (піва), smentena (смятанка). Lovina — слова, якое ўжо ўзгадваў Эндру Борд. Як lovina, так і smentena ілюструюць адну з цяжкасцяў у вызначэнні этымонаў з прычыны моўнай мешаніны на Балканах, дзе словы мусілі лёгка перайсці праз мяжу: гэтыя два прыклады маглі быць пазьгчаныя і праз пасярэдніцтва румынскай мовы. Некаторыя несумнеўна румынскія пазычанні ў валійскай рамані — гэта baufi (улітка), /палз(развесяліць), тйга (ягады), vare (заўсёды) (напрыклад, varekdi — калі заўгодна); існуе яшчэ шматспрэчныхпрыкладаў. Словы з вугорскай мовы, з аднаго боку, не такія шматлікія і хутчэй за ўсё ёсць вынікам пазнейшага пазычання, абмежаванага цэнтральнаэўрапейскімідыялектамі. Ці можаммыпрыйсцідавысновы, штоцыганы, якія рухаліся на захад у XV ст., не затрымаліся надоўга ў Вугоршчыне, але мусілі правесці доўгі час на паўднёваславянскіх землях і больш кароткі — на румынскамоўных тэрыторыях (з выняткам некалькіх групаў, якія марскім шляхам трапілі з Грэцыі проста ў паўднёвую Італію, дзе ў дыялектах рамані вельмі мала славянскіх пазычан-