Цыганы  Ангус Фрэйзэр

Цыганы

Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
83.38 МБ
Недастатковасць звестак неабавязкова сведчыць пра тое, што да 1417 г. не было цыганскага пранікнення — магчыма, кароткага — на захад. Пакуль цыганоў было мала і яны не выклікалі падазрэння, то маглі і не трашіяць у афіцыйныя запісы. Урыўкі і аскепкі цыганскай гісторыі фактычна нічога не падказваюць нам пра тое, што падштурхнула народ
5	На тэму ранняй гісторыі цыганоў у Эўропе ёсць два фудаментальныя артыкулы, дапрацаваныя і пашыраныя ў адпаведнасці з пазнейшымі даследваннямі: Р. BataiUard, ‘Be­ginning of the immigration of the Gypsies into western Europe in the fifteenth century’, JGLS (1),
1 (1888-1889), pp. 185-212,260-286,324-345; 2 (1890), pp. 27-53; i E. 0. Winstedt, ‘Some records of the Gypsies in Germany, 1407—1792’, JGLS (3), 11 (1932), pp. 97—111; 12 (1933), pp. 123—141, 189—196; 13 (1934), pp. 98—116. Карысная папраўка некаторых распаўсюджаных непаразуменняў падаецца ў R. Gilsenbach, ‘Quelien zur Geschichte der Roma und ihrer Interpretation, dargestelh an Beispielen aus dem 15. Jahrhundert’, Giessener Hefte fur Tsiganologie (1985), 1/85, pp. 8—16; 2 + 3/85, pp. 3—11.
да раптоўнага перасялення ў 1417 і наступных гадах. У рамані гішпанскіх цыганоў ёсць выраз о хопхапд bard — “вялікі падман”, які азначае ўменне атрымаць ад даверлівага прасцяка вялікую грашовую суму. За ўсю сваю гісторыю цыганы толькі аднойчы — на пачатку XV ст. — згулялі ў “вялікі падман” з Заходняй Эўропай.
Раптам аказалася: цыганы паводзяць сябе нагэтулькі бесцырымонна, што становяцца прадметам судовых разбіральніцтваў. Яны не былі скаардынаваным натоўпам, але дзейнічалі мэтанакіравана і мелі сваіх правадыроў з уражальнымі тытуламі. Спачатку цыганоў не пераследвалі і не рабілі на іх пагромаў, ставіліся да іх з пэўным патураннем. Далей усё адбывалася так, нібы нейкі недаацэнены геній, падштурхнуты, магчыма, уціскам на Балканах, здагадаўся, што тагачасную рэлігійную сітуацыю можна скарыстаць, і распрацаваў стратэгію паляпшэння будучыні для свайго народа.
Сёння нам цяжка зразумець, якое было стаўленне ў людзей Сярэднявечча да пакаянных грэшнікаў, бо мы страцілі іхнае абвостранае адчуванне граху і абавязковай кары Божай. Магчыма, па-за межамі царквы як супольнасці ўсіх вернікаў тагачасныя людзі бачылі толькі паганства. Д’ябал, які сядзеў у засадзе і паляваў на тых, хто збіўся з дарогі праведнасці, і сілы пякельныя ўяўляліся ў больш матэрыяльнай форме. Для цыганоў асабліва важным было тое, што людзі ўсё адно лічылі абавязкам прытуліць пілігрымаў і паспрыяць ім у падарожжы, нават калі да паломніцтваў сталі ставіцца горш. Меркавалася, што на міласэрных людзей зыходзіла дабраславенне паломнікаў, якім яны дапамагалі. Так паломнікі сталі сродкам атрымання Божай ласкі. Уладары маглі падтрымоўваць вандроўнікаў, даючы ім рэкамендацыйныя лісты. Карл Вялікі нават заканадаўча замацаваў, каб пілігрымаў пад час падарожжа прытулілі, абагрэлі і накармілі. Абвяшчаючы сябе пакаяннымі грэшнікамі, пілігрымамі, цыганы маглі атрымаць больш цёплы прыём, чым раней. Некаторыя, напэўна, ужо выпрабавалі эфектыўнасць абарончых лістоў (як было ў Гілвдэсгайме — вядома, калі гэтабылі цыганы, гл. с.54), і тады, як здаецца, яны даходзілі з сваімі просьбамі так высока, як толькі было магчыма. У гэтым плане найлепшы прыклад — імя караля Сігізмунда.
Сігізмунд (1368—1437) быў каралём Вугоршчыны ад 1387 г. У 1411 г. Выбарчая Калегія ўсклала на яго карону Нямеччыны, што зрабіла Сігізмунда фактычным кіраўніком Святой Рымскай імперыі (хоць папа і не каранаваў яго да 1433 г.). Неўзабаве гэты спрытны дзяржаўны дзяяч гэтак заняўся справамі Багеміі і імперыі, што не надаваў належнай увагі кіраванню Вугоршчынай і затрымцы турэцкай навалы. Ад 1414 да 1418 г. ён нанёс візіты ў многія краіны як у Эўропе, так і за яе межамі, а таксама наведаў горад Канстанцыю, які дзякуючы экуменічнаму сабору, пад-
трыманаму Сігізмундам, на колькі часу стаўся цэнтрам хрысціянскага свету. Сігізмунд разлічваў, што пасля ліквідацыі папскай схізмы ён здабудзе славу рэстаўратара царкоўнай еднасці. Сабор меў пэўныя поспехі ў аднаўленні адзінства царквы, але яму неўдалося затрымаць распаўсюджанне багемскіх герасяў. He дапамагло і пакаранне Яна Гуса пасля таго, як Сігізмунд адмовіў яму ў выдачы абарончага ліста.
Абарончыя лісты імперыі
Некаторыя цыганы рушылі да Канстанцыі. Ёсць меркаванне, што абарончыя лісты, якія ім былі патрэбныя, яны атрымалі ад Сігізмунда (можа, кароль хацеў паказаць Lx як навінку з свайго Вугорскага Каралеўства) ці ад якога-небудзь работніка яго канцылярыі ў горадзе Ліндаў, на возеры Канстанцыі. Магчыма, цыганы здабылі такія карысныя дакументы абходным шляхам. Практыка выкарыстання абарончых лістоў была шырока распаўсюджаная ў Сярэднявеччы: яны былі прататыпамі п.азнейшых пашпартоў. Гэткія дакументы вырабляліся для індывідуальнай асобы (і яе слугаў), але цыганы зразумелі, што будзе разумна і ашчадна хутка зрабіць копіі. Прынамсі, Сэбаст’ян Мюнстэр перадае нашмат пазней у сваёй Cosmographia universalis (1550 г.), што каля Гайдэльбэрга цыганы паказвалі яму копію ліета, атрыманага ад імператара Сігізмунда ў Ліндаў, які дазваляў ім свабодны праезд. У паказаным Мюнстэру дакуменце прыводзілася ўжо знаёмая нам прычына цыганскіх вандраванняў, падобная да версіі, прапанаванай Арнольдам фон Гарфам (гл. с. 47). Мюнстэр растлумачваў цыганскае вандраванне так:
Ужо было сказана, што іхныя продкі ў Малым Эгіпце [in minori Aegypto] калісьці адышлі на нейкі час ад хрысціянскай рэлігіі і звярнуліся да паганскай аблуды. Пасля іхнага пакаяння на Lx было накладзена такое пакаранне: цягам многіх гадоў некаторыя члены іх сем’яў будуць блукаць па свеце і на выгнанні змываць віну сваіх грахоў®.
У другасных заўвагах Мюнстэр сцвярджае, што, зыходзячы з меркавання цыганоў, іхны родны край знаходзіцца далёка ад Святой зямлі і Бабілёна і каб туды патрапіць, трэба прайсці праз населеныя пігмеямі землі. Калі Мюнстэр адказаў: “Тады ваш Малы Эгіпет знаходзіцца не ў Афрыцы каля Ніла, а ў Азіі — над Гангам ці Індам”, — ён, відавочна, жартаваў. Мюнстэр таксама заўважыў, што цыганы маюць сваю ўлас-
6	Лацінскі тэкст Мюнстэра знаходзіцца ў D. М. М. Bartlett, ‘Miinster’s Cosmographia universalis’, JGLS(3),3\ (1952), pp. 83—90. Іншы нямецкітэкстпададзеныў R. Gronemeyer, Zigeuner im Spiegelfriiher Chroniken und Abhandlungen (Giessen, 1987), які зручна супастаўляе шматлікія згадкі пра цыганоў у хроніках і г.д. (апрача муніцыпальных архіваў).
Эўропа ў 1417 годзе. Паказаныя месцы, якія наведалі цыганы ў 1407—1427 гадах.
ную мову, якую ён параўнаў з гэтак званым ротвэльшам, патаемнай мовай нямецкіх злодзеяў7.
У 1417 г. муніцыпальныя акты мястэчка Гільдэсгайма, якія дзесяцігоддзем раней засведчылі загадкавы візіт “татараў”, зафіксавалі факты падавання міласціны “татарам з Эгіптадзеля славы Божай”. Местачковыя ўлады вырашылі, што трэба яшчэ і ўзяць “татараў” пад ахову. Магчыма, гэта тыя ж людзі, якія ўзгадваюцца ў ранейшым паведамленні пра рассяленне цыганоў пасля таго, як яны ўзброіліся імперыяльнымі абарончымі лістамі. Звесткі захаваліся ў напісанай па-лацінску блізу 1435 г. кнізе Chronica novella (“Хроніка найноўшых падзей”) Гэрмана Карнэра. Апавядаючы пра апошнія месяйы 1417 г., Карнэр, ураджэнец Любэка, піша ў раздзеле пра паўночна-нямецкія тэрыторыі Холынтайна, Мэкленбурга і Памэраніі наступнае:
Нейкі дзіўны натоўп вандроўнікаў, якіх дагэтуль ніхто не бачыў, накіраваўся з усходніх земляў да Алеманіі (IIIвабіі), праходзячы праз увесь гэты рэгіён да прыморскіх правінцыяў. Гэтыя людзі ёсць таксама ў прыбярэжных гарадах; ад Люнэбэрга праз Прусію яны прамінулі Гамбург, Любэк, Вісмар, Ростак, Штральзунд і Грайфсвальд. Яны падарожнічалі ў групах і разбівалі табары ноччу, на палях, па-за гарадамі, бо занадта любілі красці і баяліся, што ў гарадах іх будуць браць закладнікамі. Яны налічвалі каля 300 мужчынаў іжанчынаў, без уліку дзяцей і немаўлятаў, з выгляду былі агідныя і чорныя, як татары, называлі сябе сэканамі. Сярод іх былі правадыры — князь (Ducem) і граф (Comitem), якія сачылі за парадкам і чыіх загадаў усе слухаліся. Аднак яны былі страшэннымі злодзеямі, асабліва іхныя жанчыны, многіх з іх злавілі на месцы злачынства і прысудзілі да смерці. Гэтыя людзі мелі рэкамендацыйныя лісты ад князёў, часцей ад Сігізмунда, караля Рымскай імперыі, згодна з якімі ім дазвалялася ўваходзінь натутэйшыя землі. Адзяржавы, крэпасці, мястэчкі, князі, біскупы і прэлаты, да якіх вандроўнікі звяртаюцца, павінны былі ставіцца да іх прыхільна. Некаторыя з іх былі на конях, інпіыя перасоўваліся пешкі. Як яны казалі, прычынай іхнага падарожжа да чужых земляў было адступніцтва ад веры, пераход у паганства і пазнейшае пакаянне ў гэтым граху. Яны мусілі працягваць такія вандраванні па чужых зсмлях цягам сямі гадоў у якасці пакарання, вызначанага іхнымі біскупамі8.
Гэты важны тэкст дае нам шмат інфармацыі пра супольнасць згаданых цыганоў і іхную рэпутацыю. Яны часта падзяляліся на малыя групы, але ўсе ішлі гіад кіраўніцтвам аднаго правадыра; яны ішлі ў сутіолцы, і кожная група цесна трымалася іншай. Яны паказвалі абарончыя лісты, але да іх ставіліся з падазронасцю. Асабліва напалохаў немцаў
Выдатнае даследванне разнастайных ранніх тэорыяў цыганскага паходжання за перыяд ад 1461 да 1841 г. праведзена L. Piasere, ‘De origine Cinganorum’, Etudes et documents balkaniques et mediterraneans, 14 (1989), pp. 105—126.
s Арыгінальны лацінскі тэкст знаходзіцца ў J. G. Eccard, Corpus historicum medii aevi 'l^ipzig, 172?). vol. 2, col. 1225, Hermann Comerus, Chronica novella usque ad annum 1435.
цёмны колер іхнай скуры, а яшчэ казалі, што цыганы схільныя да махлярства. Іншы хранограф з Любэка, Руф, апавядае вельмі падобную гісторыю, з выняткам таго, што апісвае цыганоў як татараў (гэты назоў замацаваўся ў паўночнай Нямеччыне і Скандынавіі) і даводзіць іхную колькасць да 400.
Уваход у балтыйскія гарады праходзіў з пераменным поспехам. Абарончыя лісты не маглі абараніць ад жорсткага самасуду за крадзеж: невядома, кім вяршылася правасуддзе — прадстаўнікамі ўлады ці местачкоўцамі. Відавочна, усе гэтыя мястэчкі над Ганзай не падабаліся цыганам: у 1418 г. усе іхныя дарогі праходзілі значна далей на поўдзень. У чэрвені “бедныя людзі з Малога Эгіпта” атрымалі 4 фунты і 4 шылінгі на хлеб і мяса ад жыхароў Франкфурта-на-Майне (гэта найбольш ранняя згадка “Малога Эгіпта” як месца іхнага паходжання). 3 гэтага часу захаваліся таксама запісы пра цыганоў у Эльзасе: звесткі пра Страсбур сумнеўныя, а болып пэўныя і дакладныя — пра мястэчка Кальмар, якое 10 жніўня наведалі 30 паганцаў (Heiden) з жанчынамі і дзецьмі. Калі яны пакінулі мястэчка, іх замяніла іншая група. Тут зноў падкрэсліваўся цёмны колер іхнай скуры; сярод новых заўваг было тое, што жанчыны насілі завушніцы, займаліся хірамантыяй і апраналіся ў лахманы, падобныя да ваўнянай коўдры. У Швайцарыі такіх звестак пра цыганоў было асабліва багата, аднак швайцарскія хранографы часта капіявалі адзін аднаго — амаль усе яны жылі нашмат пазней, каб пабачыць усё гэта на ўласныя вочы. Пацверджана, што цыганы наведалі Цюрых, Базэль, Салятурн і Бэрн. Хранографы характарызуюць цыганоў як дзівакаваты і вельмі неадукаваны народ, які мае сваіх князёў і графаў і кажа, што прыйшоў з Малога Эгіпта. (Адзін з цюрыхскіх хранографаў дадае, што некаторыя з іх называюць месцам свайго паходжання Ігрыц — цікавы факт, бо Ігрыц — малое мястэчка ў паўночнай Вугоршчыне, недалёка ад Міскольца.) Яны кажуць, што былі выдаленыя туркамі і асуджаныя на сем гадоў вандраванняў у беднасці. Трымаюцца такіх хрысціянскіх звычаяў, як хрост і пахаванне. Адзенне цыганоў беднае, але яны маюць багата срэбра і золата, добра харчуюцца, добра п’юць і добра плацяць. Гэтыя супярэчлівыя заўвагі здзіўляюць нас, тым не менш яны належаць адзінаму хранографу, які жыў у часе апісаных падзеяў, — Конраду Юстынгеру. Пад 1419 годам (магчыма, аўтар памыліўся, і год быў 1418-ы) ён апісвае прыбыццё больш як 200 ахрышчаных “паганцаў”, якія разбілі лагер на палях перад Бэрнам, але пазней былі прагнаныя ўладамі, бо іхныя зладзейскія звычкі вычарпалі цярпенне мясцовых жыхароў.