Цыганы  Ангус Фрэйзэр

Цыганы

Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
83.38 МБ
Імператар і іншыя лорды пасля доўгіх разважанняў сказалі, што цыганы ніколі не атрымаюць зямлі ў сваёй краіне без згоды Папы, таму яны павінііы ісці ў Рым, да Святога Айца. Туды яны ўсе і пайшлі, ад малога да старога, і гэтае падарожжа было цяжкім для дзяпей. Калі яны туды прыйшлі. то зрабілі супольную споведзь сваіх грахоў. Папа, пачуўшы іхную споведзь, пасля доўгіх разва-
10 Італійскі тэкст знаходзіцца ў L. A. Muratori (ed.), Rerum Itahcarum Scriptures, vol. 18 (Milan, 1730), p. 611.
^Тамсама, vol. 19 (Milan, 1731), p. 890.
жанняў і кансультацыяў назначыў ім такую кару: цягам сямі гадоў яны павінны блукаць вакол свету і нават не спаць у ложках. Папа такса.ма пастанавіў: дзеля забеспячэння нейкіх сродкаў на існаванне кожны біскуп і кожны абат, які валодае біскупскім жэзлам, мусіць даць ім адзін раз дзесяць фунтаў tournois. Папа выдаў ім лісты з гэтай інфармацыяй, адрасаваныя прэлатам царквы, дабраславіў іх, і такяны адышлі12.
Што нам з усім гэтым рабіць: ці прызначыў у 1422 г. папа Марцін V аўдыенцыю для групы цыганоў або дзвюх групаў (першая князя Міхаіла, другая — Андрэя) і, выслухаўшы іхную гісторыю, наклаў на іх яшчэ адну кару сямігадовага выгнання, даўшы ім абарончыя лісты13? У Ватыканскім архіве няма запісаў пра такую значную падзею: пошукі, праведзеныя ў 1932 г., не далі ніякіх вынікаў. Нельга рабіць канчатковай высновы, бо архіў зведаў шмат стратаў. Але адсутнасць такіх звестак павялічвае верагоднасць таго, што цыганы вырашылі ўсё ж не турбаваць яго святасць. Або былі прагнаныя папскай світай і даручылі гэтую праблему якому-небудзь спрытнаму фальшэрцы, які і падрабіў уражальны папскі ліст. Індустрыя фальшэрства (не толькі папскіх булаў, але і іншых дакументаў) квітнела ў Сярэднявеччы і мела мноства кліентаў.
Атрымаўшы невядома як новыя абарончыя лісты, цыганы забяспечылі выраб пэўнай колькасці копіяў. Некаторыя лісты былі выпісаны на адно імя, некаторыя — на іншае. Адна такая копія захавалася да нашага часу ў форме французскага перакладу ліста, адрасаванага Андрэю, князю Малога Эгіпта, і датаванага 15 снежня 1423 г. (не 1422). У адным дзіўным выразе папа дае гэтым пакаянным адпушчэнне адной паловы грахоў, што па сутнасці ёсць некананічнай формай, якая тады больш нідзе не сустракалася. Таму копія ў найвышэйшай ступені падазроная, такі ж мусіў быць і арыгінал.
У наступным, 1423 годзе з’яўляецца новы, больш значны абарончы дакумент, перададзены нам добра інфармаваным сведкам тагачасных падзеяў — Андрэасам, святаром Ратысбона (цяпер Рэгензбург) у Баварыі. Андрэас адзначыў у сваім дзённіку прыбыццё цыганоў (“Cingari, у прастамоўі называных CigawnaP’) пад 1424 г.
Яны былі недалёка ад Ратысбона і ішлі групамі адна за адной па 30 мужчынаў, жанчынаў і дзяцей, часам і меншымі. Яны разбівалі свае намёты на палях: ім не дазвалялі заставацца ў мястэчках, бо яны спрытна прыбіралі тое, што ім не належала. Гэтыя людзі з Вугоршчыны, і яны казалі, што іх выгналі дзеля на-
12 Journald’un Bourgeois de Paris (1405—1449), ed. A. Tuetey (Paris, 1881). Гэты пераклад узяты з J. Shirley, A Parisian Journal, 1405—1449 (Oxford, 1968), pp. 217—218.
13 Ha гэтуютэмуёсцьдвазначныяартыкулы: R. A. Scott Macfie, ‘The Gypsy visit to Rome in 1422’, JGLS (3), 11 (1932), pp. 111 —115; i F. de Vaux de Foietier, ‘Le pelerinage romain des Tsiganesen 1422 et les lettresdu Pape Martin V’, Etudes Tziganes (1965), no. 4, pp. 13—19.
паміну пра ўцёкі Госпада Нашага ў Эгіпет, калі Ён хаваўся ад пераследу Ірада, які хацеў забіць Яго. Але бальшыня людзей казала, што яны шпегавалі ў нашай краіне14.
Тут шмат нязвыклых момантаў: згадка пра намёты, тлумачэнне цыганскага выгнання ў пэўнай сувязі з уцёкамі Святой Сям’і ў Эгіпет, падазрэнне ў шпегаванні (якое праз больш як пяць стагоддзяў ажыло ў Нямеччыне ў якасці апраўдання генацыду). Але найцікавейшае з усяго гэтага тое, што прэсбітэр Андрэас занатаваў змест аднаго з тых лістоў ад караля Сігізмунда, якімі валодалі цыганы (гэта адбылося 23 красавіка 1423 г.):
У нашай прысутнасці асабіста прыйшоў наш шаноўны Ладзіслаў waynoda Ciganorum (ваявода цыганоў) з іншымі падначаленымі яму асобамі, якія выказалі нам сваю вельмі сціплую просьбу тут, у Зіпсе, у нашай прысутнасці... У выніку мы, перакананыя іхнымі просьбамі, палічылі патрэбным зрабіць ім гэты прывілей: заўсёды, калі вышэйзгаданы ваявода Ладзіслаў і ягоныя людзі будуць прыходзіць у нашыя ўладанні, ці гэта будуць вольныя гарады, ці ўмацаваныя мястэчкі, ад гэтага часу мы дакладна даручаем вашай цяперашняй светласці спрыяць і трымаць без ніякіх перашкодаў і клопату вышэйзгаданага ваяводу Ладзіслава і падданых яму цыганоў; і як толькі можаце бараніне іх ад любых перашкодаў і ўціску. Калі з іхнай віны здарыцца нейкі канфлікт або клопат, тады ані вы, ані хто з вашых людзей, але толькі ваявода Ладзіслаў будзе мець уладу, каб судзіць або апраўдваць іх...
Гэты абарончы ліст быў атрыманы ў Зіпсе, паўночнай частцы Вугорскага Каралеўства (цяпер у Славаччыне), дзе Сігізмунд, як вядома, знаходзіўся тады. Здаецца, што ліст атрымалі цыганы іншых вытокаў, а не тыя, што рушылі перад імі на захад. Тут няма згадак пра падарожжа, няма апісання экзатычнага паходжання цыганоў, аЛадзіслаў, засведчаны як падданы Сігізмунда, носіць імя, распаўсюджанае галоўным чынам у Вугоршчыне і Польшчы, тады як у ягоных папярэднікаў, Андрэя і Міхаіла, былі імёны, пашыраныя ва ўсім хрысціянскім свеце. Сувязь Ладзіслава з Вугоршчынай (магчыма, што і ягоных паслядоўнікаў) мусіла працягвацца яшчэ нейкі час. У выніку цыганы Ладзіслава выглядаюць як лідэры другой хвалі міграцыі; але, на жаль, немагчыма далей прасачыць іхныя шляхі, бо Ладзіслаў больш нідзе не згадваецца.
Хранограф Андрэас занатаваў прысутнасць цыганоў у Ратысбоне яшчэ некалькі разоў: у 1426 г. (менш дакладна пра іхнае месца знаходжання) і ў 1433 г. (зазначаючы ў гэты час, што “паводле іхных словаў, яны з Эгіпта”). Але гэтыя пазнейшыя групы пераважна не заслугоўваюць вялікай увагі: цягам некалькіх гадоў гэта ўсё яшчэ рух арыгінальных мігрантаў, які мы можам без цяжкасці аднавіць ва ўсіх дэталях.
І4Лацінскі арыгінал знаходзіццаўА. F. Oefelius, Rerum boica rum scriptures (Augsburg, 1763), vol. 1, p. 21. Andreas, Presbyter Ratisbonensis, Diarium sexennale.
У Гішпаніі найбольш раннім дакументам, які мае дачыненне да цыганоў, ёсць менавіта абарончы ліст за 12 студзеня 1425 г., сапраўдны на тры месяцы, які быў атрыманы ў Сарагосе “донам Ёханам з Малога Эгіпта” ад Альфонсо V Арагонскага. Альфонсо, жывучы ў адпаведнасці з сваёй мянушкай “Велікадушны”, відавочна, з прыхільнасцю сустрэў нядаўна прыбылых пілігрымаў. Праз некалькі месяцаў ён выдаў яшчэ адзін абарончы ліст графу Томасу з Малога Эгіпта і яго спадарожнікам, і калі жыхары Алягона, каля Сарагосы, скралі ў цыганскага барона сабак рэдкай пароды — харта і мастыфа, Альфонсо адразу ж загадаў вярнуць іх. Граф Томас старанна захоўваў абарончы ліст і ў 1435 г. зрабіў яго копію, калі, атрымаўшы дар з 23 фларэнаў ад каралевы Блянш Наварскай, прыбыў на гішпанскі памежны пункт Канфранк, што на падножжы Сампорцкай цясніны. Збіральнік падаткаў і мытаў у гарадах Джацы і Канфранку запатрабаваў аплаты, але шляхоцкі і знакаміты (muyt honrado et inclito) граф Малога Эгіпта абвесціў, што ён і ягоныя людзі падарожнічаюць па свеце дзеля веры хрысціянскай і што кароль Альфонсо дазволіў яму прайсці праз гэтыя землі з усёй супольнасцю і ўласнай сям’ёй, свабодна і без ніякіх аплатаў, падаткаў і мытаў. У каралеўскім дазволе, вядома, было напісана тое ж, а тагачасная сядзіба караля ў Хуэсцы гарантавала сапраўднасць дакумента. Цыганы пазбеглі аплаты падаткаў, але яны ўсё ж мусілі задэклараваць сваю маёмасць: яна ўлучала “5 коней, кожны вартасцю 20 фларэнаў; 5 шаўковых шатаў; 4 срэбныя кубкі, кожны вагой прыблізна з адну марку (каля 8 унцыяў)”.
Гэта першыя згадкі пра цыганскіх лідэраў, якіх звалі Томас і Ёган. Барон Томас неўзабаве з’явіцца зноў. Ён мог быць адным з неназваных цыганскіх баронаў, якіх мы ўжо сустракалі, калі яны паказвалі ў жніўні 1427 г. папскі лістуладам Ля Шапэль; але празкароткі часу Ам’ене гэта, без сумневу, быў граф Томас, які меў папскі ліст, выраблены на ягонае імя. Аповед пра цыганоў у дзённіку Буржэ з Парыжа ёсць адным з найбольш поўных ранніх апісанняў. 3 сваёй цёмнай скурай і срэбнымі завушніцамі цыганы выглядалі экзатычна і прыцягвалі натоўпы цікаўных гледачоў. Тыповай вопраткай жанчынаў была сукенка, прыкрытая падобнай да коўдры накідкай, якую мы бачылі раней у Apace ў 1421 г. і Балённі ў 1422 г. Трапныя заўвагі (або фабрыканыі) пра іхную варажбу пасеялі сваркі ў многіх сем’ях. Буржэ з Парыжа піша: “Я прыходзіў сустракацца з імі тры або чатыры разы, і ніколі ў мяне не прапаў нават грош, я таксама не бачьгў, каб яны ўглядаліся ў чыесьці рукі, хоць усе кажуць, што яны гэта робяць”. Урэшце біскуп Парыжа загадаў адлучыць ад царквы як варажбітоў, так і тых, хто прасіў паваражыць па далонях, а цыганы мусілі з’ехаць. Цягам трох тыдняў, усё яшчэ ў верасні 1427 г., у Ам’ене было 40 цыганоў з баронам Томасам на чале. Ён атрымаў 8 парыжскіхліраў, заваяваўшы для сваіх людзей прыхільнасць апо-
ведам пра тое, як яны былі выгнаныя з сваёй “вельмі дзіўнай і далёкай” краіны дзеля адмовы пакінуць хрысціянства. Праз паўтара года, у сакавіку 1429 г., у Турнэ мы сустракаем безыменнага барона Малога Эгіпта і кампанію блізу 60 чалавек, якія мелі такі ж выгляд, як і нядаўнія наведвальнікі Ам’ена. Олдэрмэн развесіў абвесткі, каб местачкоўцы не крыўдзілі чужынцаў, каб дапамагалі ім; у дадатак гарадскі старэйшына паслаў цыганам віно, пшаніцу, піва, селядцы і дровы.
Візіты цыганоў выклікалі таксама пабочныя выдаткі. У траўні 1428 г. Гільдэсгайм мусіў аплаціць ачысткудома, дзе пражывалі цыганы. Блізу гэтага часу падобныя затраты панесла Фляндрыя, калі цыганам далі прытулак у Вулгаўзе на Бругэ; у Дэвэнтэры ў 1429 г., калі горадтаксама аплаціў праводзіны цыганоў на поўнач, да іх наступнага прыпыначнага пункта; у 1429—1430 гг. у Ратэрдаме плацілі за “ачыстку школы, пасля таго як князь і ягоная світа знаходзіліся там”. У Дэвэнтэры цыганы былі названыя паганцамі (Heidens) — першы раз на тэрыторыі цяперашняга Бэнілюкса. Пад такім імем яны былі надалей вядомыя ў Нідэрляндах. Прысутнасць князёў і баронаў з Малога Эгіпта ў 1429 г. засведчана таксама ў Нэймэгене, Утрэхце і Арнэме, у 1430 г. — у Мідэльбургу, Зутфэне і Ляйдэне. У некалькіх з гэтых выпадкаў архівы пішуць пра папскія лісты. Але калі “князь Эгіпта” зноў наведвае Мідэльбург у 1431 г., ён паказвае ўжо дакумент ад Філіпа Бургундскага — сюзэрэна бальшыні краінаў Бэнілюкса. Князь, які быў у Ратэрдаме ў 1429—1430 гг., двойчы застрахаваўся, паказваючы “ліст ад Папы і ад нашага шаноўнага лорда Бургундскага”.