• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цыганы  Ангус Фрэйзэр

    Цыганы

    Ангус Фрэйзэр

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 272с.
    Мінск 2003
    83.38 МБ
    ' Нямецкі арыгінал знаходзіцца ў Johann Stumpf. Schweytzer Chronic (Zurich 1606) fol. 731.	.
    S Напрыклад, J. Okcly, The Traveller-Gypsies (Cambridge, 1983); N. Martinez, Les Tsiganes
    (Paris, 1986).
    тэрміну іхнага выгнання і былі замененыя невядомым зладзейскім натоўпам9.
    Францыя
    Нават калі Стогадовая вайна падышла да канца і ангельцы ў 1453 г. былі канчаткова выгнаныя з усёй Францыі, акрамя мясцовасці Кале, большая частка французскай тэрыторыі не падлягала беспасярэдняй уладзе манархіі. Толькі пасля шэрагу канфіскацыяў, якія пачаліся прыблізна праз 50 гадоў, уладанні князёў Бургундскіх, Анжуйскіх, Брытанскіх і Бурбонскіх былі ўлучаныя ў склад манархіі. Тое, што сёння ёсць французскай тэрыторыяй, было тады падпарадкавана шырокай разнастайнасці палітычных уплываў.
    Для цыганоў фрагментарнасць палітычнай улады не была перашкодай10. Спачатку яны дастаткова добра жылі на большай частцы французскай тэрыторыі. Нэвэрс па-ранейшаму заставаўся сталіцай незалежнага феадальнага ўладання, калі ў 1436 г. “noble prince messire Thomas, comte de Gipte la Minor” (шляхоцкі прынц, месье Томас з Малога Эгіпта. — Заўв. перакладніка) з трыццаццю сваімі паплечнікамі папрасіў у местачковых жыхароў міласціны. Праз пяць гадоў мястэчка Нэвэрс мусіла сустрэць яшчэ аднаго шляхоцкага прынца: туды прыбыў з сарака сваімі спадарожнікамі граф Філіп. Магчыма, гэта быў той жа Філіп, якому Закон св. Андрэя ў Грэноблі ахвяраваўу 1442 г. два фларэны, і той жа Томас, які з’явіўся ў Труа ў тым жа годзе. Праванс, нсзалежная краіна, аказаўся прыхільным да цыганоў рэгіёнам, хоць гасціннасць у дачыненні да іх пагаршалася: калі ў 1438 г. герцаг Малога Егіпта з’явіўся ў Арлі, ён атрымаў 10 фларэнаў; праз некалькі гадоў яшчэ два цыганскія правадыры, Ян і Георгій, атрымалі ў Арлі міласціну, але яе сума знізілася спачаткуда 6 фларэнаў, пасля — да4. Эльзас і Лятарынгія, абедзве часткі Святой Рымскай імперыі, здаецца, захоўвалі сардэчнае стаўленне да цыганоў цягам XV ст., але пазней пайшлі па цячэнні, якое неслася праз астатнія землі імперыі. Мястэчка Кальмар не толькі дало “сарацынам” хлеб у 1442 і 1444 гг., але і пацвердзіла праз мэра і гарадскую раду, што князя Андрэя з Малога Эгіпта і ягоных людзей у 1442 г. праводзілі па-сяброўску. У 1450-х гадах тыя самыя ўлады выдалі графу
    9 Параўн. A. М. Fraser, ‘Counterfeit Egyptians’, Tsiganologische Studien 1990, no. 2, pp. 43—69.
    10Цыганская гісторыя да Рэвалюцыі прааналізавана ў працы F. de Vaux de Foietier, Les Tziganes dans Tancienne France (Paris, 1961). Таксама важнымі ў пытанні стаўлення французскіх уладаў да цыганоў з’яўляюцца кнігі: Н. Asseo, ‘Le traitement administratif des Bohemiens’, y H. Asseo and J.-P. Vittu, Problemes socioculturels en France au XVIIe siecle (Paris, 1974), pp. 9—87, i J.-P. Liegeois, ‘Bohemiens et pouvoirs publics en France, du XVe an XIXe siecle’, Etudes Tziganes (1978), no. 4, pp. 10—30.
    Філіііу абарончы ліст, які пацвярджаў, што ён і ягоная кампанія паводзяць сябе прыстойна і па-хрысціянску. У Мэцы11, калі верыць дзённіку Жана Абрыёна, не менш як 200 “эгіпцянаў” разбілі лагер на беразе ракі Мазэль у верасні 1494 г.; праз два дні да іх далучылася яшчэ 300 чалавек на чале з князем. Калі князева жонка нарадзіла дачку, яе ахрысцілі ў саборы св. Юліяна з трыма хроснымі бацькамі і дзвюма хроснымі маці, якія паходзілі з элітных сем’яў Мэца. Відавочна, цыганы ўсведамлялі, што калі ўзяць для сваіх дзяцей хросных бацькоў з ліку гаджэ, гэта будзе абавязваць іх да падтрымкі хроснікаў і адпаведна да падарункаў ім. Было яшчэ шмат выпадкаў, калі цыганы выкарыстоўвалі гэткі прыём.
    Узаемадачыненні з цыганамі ва ўладаннях французскага манарха былі дастаткова гарманічныя. У 1447 г. у гарадах Рамансе ў Дафінэ (графу Барталамею) і зноў у Арлеане цыганам даюць міласціну без ніякіх спрэчак. Горад Мілё, што ў паўднёвай Францыі, цыганы наведалі, прынамсі, двойчы ў 1457 г. і атрымалі там добры прыём. Другой кампаніяй кіраваў граф Томас: імя нам ужо знаёмае, але ягоны абарончы ліст быў, відавочна, ад караля Францыі, і тытул цыганскага правадыра, як было напісана, выглядаў дзіўным гібрыдам — “граф Малога Эгіпта ў Багеміі”. Слова “багемец” (Bohemien) ужывалася ў Францыі як назоў цыганоў. Сапраўды сяброўскі прыём занатаваны ў гарадах Баёне (1483), Рыскле у Арманьяку і Бэт’юне ў Артуа (1500). Але было шмат крыніц спрэчак. Часам царква спрабавала перашкаджаць прыхаджанам варажыць у сарацынаў. У Труанскай дыяцэзіі ў 1456—1457 гг. адзначана некалькі выпадкаў, калі на тых, каму цыганы варажылі па далонях і хто лячыўся ў іх, былі накладзеныя царкоўныя штрафы (адмераныя ў васковых свечках). Французскае насельніцтва і без таго мела шмат падставаў, каб асцсрагацца вялікіх натоўпаў людзей у руху. Стогадовая вайна стварыла страшэнныя банды бадзягаў і жаўнераў, якія тэрарызавалі вяскоўцаў, сялянаў і бюргераў. У выніку цярпелі цыганы. У 1453 г. у Ля Шэп, каля Шален-сюр-Марнэ ў Шампані, людзі ўбачылі кампанію блізу 80 “эгіпцянаў ці сарацынаў”, што неслі з сабою дзіды ды іншую зброю. Местачкоўцы самі пабеглі збірайь палкі, вілы і лукі. Каралеўскі пракурор выступіў з прамовай наконт гэтых вандроўнікаў, пераконваючы, што менавіта яны, або людзі падобныя да іх, нядаўна ўжо былі ў Ля Шэп і пакінулі пра сябе непрыемны ўспамін: яны скралі ежу, грошы і ўвогулеўсё, што можнабыло забраць. Таму імлепей ісціўсуседнюю мясцовасць, а грамадзяне Ля Шэп пакормяць іх ды іхных коней на дарогу. Пасля гарачых спрэчак цыганы адышлі, але адзін з местачкоўцаў пераследваў іх і пад час бойкі забіў аднаго з цыганоў дзідаю. Забойца ўцёк з
    11 Journal de Jean Aubrion, bourgeois de Metz (Metz, 1857), p. 348.
    краіны, калі даведаўся, што цыганы знаходзяцца пад абаронай караля Францыі, але пазней выпрасіў каралеўскі ліст памілавання, апраўдваючыся самаабаронай.
    Такія ж падазрэнні трэба было пераадолець мясцовым жыхарам, калі тройчы ў 1465 г. цыганы прыбывалі ў Карпантраў Канта-Вэнэсэн, папскі анклаў каля Авіньёна. У тытуле цыганскага правадыра зноў фігуравала слова “Багемія”: спачатку “князь народа багемскага”, потым “князь багемцаў Малога Эгіпта” і, урэшце, “князь Малога Эгіпта краіны Багеміі”. Былі скаргі на крадзяжы і на іншыя не пералічаныя дакладна злачынствы, і гарадскія ўлады вырашылі даць цыганскаму правадыру невялікую суму грошай пры ўмове, што ён пойдзе адсюль. Неўзабаве практыка платы цыганам, каб яны пайшлі ў іншае месца, стала ў райнскім рэгіёне вельмі распаўсюджанай.
    Да пачатку XVI ст. муніцыпальныя чыноўнікі мусілі самастойна разбірацца з цыганамі, і рэакцыя людзей пры ўладзе была поўная супярэчнасцяў. Часам рашэнні ўладаў былі ўзаемавыключальнымі. Так, у горадзе Анжэры ў 1498 г., калі канстэбль загадаў ад імя мэра зачыніць гарадскую браму перад натоўпам цыганоў, разгарэлася спрэчка паміж ім і лейтэнантам гарадскога суда, які, наадварот, атрымаў дазвол на знаходжанне цыганоўу горадзе. Тады каралеўскія і судовыя дэкрэты пачалі адназначна акрэсліваць прынятыя рашэнні. У ліпені 1504 г. афіцыйны ліст ад Люі ХП загадаў судоваму прыставу Руана вышукаць і прагнаць эгіпецкіх бадзягаў, нягледзячы ні на якія абарончыя лісты, якія яны могуць паказаць; і ў 1510 г. Вялікая Рада, накладаючы прысуд выгнання на семярых цыганоў, якія з’явіліся ў судзе, пашырыла прысуд выгнання на ўсіх цыганоў у французскім каралсўстве. Нават каралеўскі ўказ мог быць досыць хутка забыты: у 1509 г. жыхары Руана разам з святаром сабраліся натоўпам паваражыцьу цыганоў, нягледзячы нават на пагрозудля іхныхдушаў. Тым часам на другім канцы, у Нармандыі, у 1508 г. цыганы без ніякіх перашкодаў называюць паломніцкі цэнтр на гары Сэн-Мішэль мэтаю свайго падарожжа, узброіўшыся аўтарытэтам княгіні Брытанскай, каб перасекчы княства па дарозе да Сэн-Мішэль.
    Праз стагоддзе пасля таго, як папа рымскі нібыта наклаў на цыганоў кару сямігадовага выгнання, вера ў гэта ўсё яшчэ не слабела, прынамсі, сярод царкоўных уладаў. У 1528 г. віцэ-рэктар Канта-Вэнэсэн выдаў абарончыя лісты графу Малога Эгіпта Жан-Батысту Раланду, каб дапамагчы яму ў наведванні святых храмаў і атрыманні міласціны ад вернікаў; але ў 1533 г. каралеўскі генерал-лейтэнант у суседнім Лянгедоку, дзе пачалі атабарвацца цыганы, загадаў усім ім пакінуць мясцовасць найкарацейшым маршрутам. У 1537 г. Робэр дэ Круа, біскуп і князь самбрэйскі і прынц Святой Рьтмскай імперыі, сустрэўз пашанаю графа Марціна з Малога Эгіпта. Аднак у 1539 г. Франсўа I канчаткова выра-
    шыў, што, нягледзячы на думку царквы, трэба зрабіць асаблівыя захады ва ўсім ягоным каралеўстве, накіраваныя супраць “пэўных невядомых асобаў, якія называюць сябе багемцамі”, вандруючы, дзе ім падабаецца, “пад выглядам уяўнай рэлігіі або пад выглядам пакарання, якое яны нібыта адбываюць, бадзяючыся паўсім свеце”. Ён пастанавіў, што “адгэтуль ніводная з згаданых кампаніяў і ніводнае згрупаванне вышэйзгаданых багемцаў не можа ўваходзіць, перасякаць або знаходзіцца на нашай тэрыторыі ці на падданых нам землях”. Штрафы пакуль яшчэ не былі дакладна названыя, але было вызначана целавае пакаранне за ўсялякую адмову падпарадкавацца. Шарль IX узмацніў закон, загадаўшы ў 1561 г. сваім афіцэрам выгнаць усіх цыганоў цягам двух месяцаў пад пагрозай катаргі або целавага пакарання. Калі б пасля гэтых двух месяцаў знайшліся нейкія цыганы, ім трэба было б згаліць валасы (мужчынам таксама і бароды), мужчын даставіць на катаргу, дзе яны мусілі адслужыць тры гады. Наварская аўтаномія пайшла падобным шляхам у 1538 г., вырашыўшы пазбавіцца ад усіх бадзягаў цягам чатырох дзён і забараніўшы цыганам уваходзіць у каралеўства; кожнага знойдзенага пасля гэтага тэрміну трэба было лупцаваць, а кожны, хто даваў ім прытулак або рабіў разам з імі нейкія справы, рызыкаваў атрымаць сур’ёзны штраф. Гэтыя меры аднаўляліся нскалькі разоў.
    Аднак цыганы не надта занепакоіліся плыняю гэтых эдыктаў у Францыі. Яны не хаваліся; іх лідэры і надалей называлі сябе графамі ці — паводле новай моды — правадырамі і ведалі, як выманьваць пашпарты і абарончыя лісты. Іх добра выпрабаваныя “легенды” дагэтуль заставаліся эфектыўнымі. Сам Франсўа I, праз пяць гадоў пасля свайго ж эдыкта, узяў пад абарону Антуана-Марэйля, “свайго ўлюбёнага начальніка з Малога Эгіпта”, і загадаў слугам дазволіць “згаданаму высакароднаму Антону і ягонай кампаніі з усімі іхнымі таварамі, золатам, срэбрам, хатняй маёмасцю, коньмі і чым заўгодна” падарожнічаць днём і ноччу да Кампастэлі або іншага месца і заставацца дзе заўгодна цягам трох дзён або нават шасці, калі неабходна. Панаванне Марэйля над нутраной дысцыплінай у кампаніі атрымала фармальнае пацверджанне. У сваю чаргу Анры II зрабіў такую ж паслугу графу Пальку ў 1533 г. Перыяд гэтых дзіўных пілігрымаў яшчэ не падышоў да свайго