Цыганы
Ангус Фрэйзэр
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 272с.
Мінск 2003
Абэрдынскія раднікі не ішлі ў нагу з каралём і ягонай Радай. Джэймз V, які заняў пасад у 1513 г. у паўтарагадовым ўзросце, пасля смерці ягонага бацькі пад Флодэнфілдам, вызначаўся вельмі сардэчнымі ўзаемадачыненнямі з цыганамі цягам большага часу свайго панавання. У траўні 1529 г. “эгіпцяне, якія танцавалі перад каралём у Гэлірудгаўзе”, атрымалі ад яго суму ў 40 шылінгаў31. У сакавіку наступнага года Джэймз выдаў абароітчы ліст “графу Марціну, ураджэнцу Малога Эгіпта, і слугам, што складаюць ягоную світу”, які пасля гэтага знікае з поля зроку32. 15 лютага 1540 г. кароль падпісаў вартае ўвагі прадпісанне Патаемнай Рады, якое давала значныя прывілеі Джону Фоў, “лорду і графу з Малога Эгіпта”. Гэта нагадвала папярэднія лісты пад каралеўскай пячаткай, якія прадпісвалі ўсім афіцыйным асобам каралеўства спрыяць Джону Фоў у выкананні правасуддзя над сваёй кампаніяй “у адпаведнасці з законамі Эгіпта” і пакаранні ўсіх, хто паўставаў супраць яго. Далей у лісйе гаварылася, што сапраўды былі некаторыя адступнікі, якія абрабавалі і пакінулі ягоную кампанію: імёны нягоднікаў запісаны як Сэбаст’ян Лэлоў, Антэанэ Данэа, Сатона Фінга, Нона Фінка, Філіп Хатцэйгоў, Тойла Бэйлзоў, Грэста Нэйн, Гелеір Бэйлзоў, Бэрнард Бэйдж,
31 Paul (ed.), Accounts, vol. 5 (1903), p. 379.
32 MS Register of the Privy Seal of Scotland, vol. 8, fol. 153.
Дэмэа Мацкала, Нот-фоў Лоўлоўр і Марцін Фэмінэ. 3 гэтых імёнаў толькі Фоў і Бэйлзоў (Bailzow, вымаўляецца як ‘Bailyow’, г.зн, Balliolабо Baillie) маюць нейкія шатляндскія сувязі. Астатнія імёны, у адрозненне ад ангельскага імя Лэлоў (Lalow/Lawlowr/Lawlor), пераважна чужыя, з выняткам хіба імя Нот-фоў, якое магло ўзнікнуць праз памылку карпатлівага сакратара, які запісаў папраўку цыгана літаральна: “He Фоў, Лоўлор (Not Faw, Lowlor)”. У адпаведнасці з распараджэннем, Джон Фоў адмаўляўся ісці дадому без згубленых членаў групы, таму што ён быў: “абавязаны прывесці дадому ўсіх з сваёй кампаніі, хто жывы, і прынесці пасведчанне аб смерці тых, што памерлі”. Было сказана, што злачынны лідэр дысідэнтаў Сэбаст’ян Лэлоў у абыход атрымаў каралеўскі ліст, які пазбаўляе яго падпарадкавання Джону Фоў. Прадпісанне забараніла ўсялякую падтрымку гэтай групе адшчапенцаў і загадала, што “набытыя левым шляхам лісты або тыя, што будуць яшчэ набытыя”, не павінны брацца пад увагу: паўстанцаў трэба затрымаць і перадаць іх правамоцнаму лідэру “для пакарання за іхныя дрэнныя ўчынкі, у адпаведнасці з ягонымі законамі”. А ўладальнікі ўсіх караблёў мусілі прымаць Джона Фоў і яго кампанію для перавозкі праз мора. На думку некаторых каментатараў, гэты дакумент паказвае поўнае спрыянне караля; іншыя падазраюць, што кароль з вялікай ахвотай пазбаўляўся цыганоў, але Джон Фоў стараўся выйграць час, кажучы, што мусіць сабраць для ад’езду ўсё сваё племя.
Прынамсі, такое пагадненне было кароткачасовым, бо трохі менш, як праз год (6 чэрвеня 1541 г.) загад Рады адкл ікае ўсе абарончыя лісты і іншыя прывілеі і выганяе ныганоў з каралеўства цягам 30 дзён пад пагрозай смерці. Лорды рады сказалі, што яны дасканала зразумелі “вялікі падман і шкоду, учыненыя згаданымі эгіпцянамі”. Меркаванне пра тое, што паварот да непрыхільнасці выкліканы нейкім інцыдэнтам і што сам кароль Джэймз бавіў час з цыганамі ў адным з сваіх адзінокіх падарожжаў, болып нагадвае фальклорную байку, чым біяграфію ці гісторыю. Традыцыя перадае, што пераапрануты кароль, дапусціўшы ў дачыненні да цыганкі нейкія непрыстойнасці, атрымаў бутэлькай па галаве ад аднаго з мужчынаў і пасля зведаў яшчэ іншыя прыніжэнні. Хоць загад Рады з 1541 г. не змог назаўсёды выгнаць цыганоў з Шатляндыі, яны, здаенца, на нейкі час перамясціліся праз мяжу ў Англію, нягледзячы на тое, што там таксама былі варожыя законы. Пасля адбываецца другая адмена ранейшых лістоў і прывілеяў (самае дзіўнае, што гэта адбылося толькі праз тры месяцы пасля таго, як у 1540 г. “Джон Ўэні, сын і спадкаемца памерлага Джона Фола, графа з Малога Эгіпта”, атрымаў прадпісанне і быў прызнаны ўладаром усіх цыганоў Шатляндыі, які мае ўладу караць іх). Джэймз V памёр у 1542 г., а трон пераняла яго малая дачка Мэрьт. Пад час рэгенцтва, у 1553 г., калі каралева Мэры ўсё яшчэ
была ў Францыі, прадпісанне 1540 г., якое давала прывілеі Джону Фоў, было адноўлена і заменена іншым дакументам, выдадзеным ад імя каралевы і на карысць “нашага любімага Джона Фоў, лорда і графа з Малога Эгіпта” і супраць Сэбаст’яна Лэлоў і ягонай адступншкай кампаніі.
Адна загадкавая таямніца гэтага перыяду датычыць партрэта (гл. мал. 3), які ўваходзіць у калекцыю эскізаў XVI ст., што знаходзіцца ў паўночна-французскім Apace33. Карціна мае назоў “L’Egypticnne quy rendist sante part art de medecine au roy d’Escoce abandonne des medecins” (“Эгіпцянка, якая дзякуючы лекарскаму майстэрству аднавіла здароўе шатляндскага караля, пакіііутага лекарамі”)34. Пакуль пра сапраўднасць каралеўскай хваробы можна толькі меркаваць, бо такое драматычнае вылечванне гісторыкам невядома. Але найболып пасуе гэтаму факту Джэймз IV або Джэймз V. Джэймз V, калі ажаніўся з сваёй першай жонкай, старэйшай дачкой Франсуа I, цягам васьмі з паловай месяцаў адсутнічаўу Шатляндыі, знаходзячыся ў Францыі (1536— 1537). Нейкае здарэнне з гэтага перыяду магло б дапамагчы растлумачыць каралеўскую прыхільнасць да шатляндскіх цыганоў, калі бальшыня ставілася да іх менш талерантна.
Скандынавія
Здаецца, што першыя цыганы патраггілі ў скандынаўскія краіны з Шатляндыі і Англіі35. Джэймз IV Шатляндскі быў сынам дацкай прынцэсы Маргарыты, і гэта ягоны брат, дацкі кароль Джон, даў у 1505 г. рэкамендацыю Антоніюсу Гажына. Першы ў Швэцыі дакладна ідэнтыфікаваны цыган таксама меў імя Антоніюс: у стакгольмскай рахунковай кнізе занатавана, што 29 верасня 1512 г. кампанія блізу 60 татарсў (tatra), кажучы, што паходзіць з Малога Эгіпта, прыбыла ў горад з графам Антоніюсам на чале і ёй было дадзена 20 марак. Гэта адпавядае назіранню ў Швэдскай хроніцы Оляўса Пэтры, што ў 1512 г. людзі, назы-
33The Recueil d’Arras or Arras collection, no. 266 сярод MSS y муніцыпальнай бібліятэцы Apaca.
34Гл. A. M. Fraser and F. de Vaux Foietier, ‘The Gypsy healer and the King of Scots’, JGLS(3), 51 (1972), pp. 1-8.
33 A. Etzler, Zigenama och deras avkomlingar i Sverige (Uppsala, 1944) змяшчае даследванне ранняй гісторыі цыганоў у Швэцыі і Скандынавіі ўвогуле. Іншыя гістарычныя матэрыялы можна знайсці (для Швэцыі) у A. Heymowski, Swedish Travellers and their Ancestry (Uppsala, 1969); (для Нарвэгіі) y E. Sundt, Beretning om Fanteeller Landstrygerfolket i Norge (Christiania, 1850); (для Даніі) y F. Dyrlund, Tatere og Natmandsfolk i Danmark (Copenhagen, ■ 1872); i (для Фінляндыі) y R. Vehmas, Suomen Romaanivdeston Ryhmaluonne ja Akkulturoituminen (Групавы хараетар i акульту-рацыя цыганскага насельніцтва ў Фінляндыі) (Turku, 1961).
ваныя татарамі, першы раз высадзіліся ў Стакгольме. Татары (Tattare) застаецца найбольш распаўсюджаным назовам цыганоў у Швэцыі амаль да XVII ст., калі пад уплывам нямецкай мовы таксама ўваходзіць ва ўжытак слова цыгане (zigenare), перш як сінонім, пасля як замяняльнік.
Дацкая цярплівасць скончылася, калі мінула трохі больш як 30 гадоў. У1536 г. і зноўу 1554 г. Хрыстыян III Дацкі і Нарвэжскі загадаўусім цыганам пакінуць каралеўства цягам трох месяцаў; ягоны сын Фрэдэрык II аднавіў прысуд выгнання ў 1561 г. і ўзмацніў пакаранні. Цыганы, якія ў 1540 г. былі высланыя морам з Бостана ў Лінкольншыры да Нарвэгіі, не маглі разлічваць там на больпіую гасціннасць. У Швэцыі таксама ўзаемадачыненні сапсаваліся досыць хутка. Густаў I, які ўстанавіў у 1523 г. півэдскую незалежнасць ад Даніі, пачаў з адносна мяккіх захадаў, але ў 1540-х ён стаў паляваць на цыганоў у краіне. Пасля ягонай смерці ў 1560 г. такую палітыку працягваў яго наступнік, а ў тым жа годзе арцыбіскуп Ляўрэнтыюс Пэтры Нэрыцыюс ухваліў правілы, якія забаранялі святарам весці нейкія справы з цыганамі: ім нават нельга было хрысціць дзяцей і хаваць памерлых.
Многія даследнікі лічаць, што першыя цыганы ў Фінляндыі, цягам доўгага часу частцы Швэдскага Каралеўства, мігравалі з Швэцыі. Гэтую тэорыю падтрымоўвае верагоднасць таго, што фінскі назоў цыганоў Mustalainen (чорны, смуглы) прыняўся з швэдскага выразу svart Tattare — чорныя татары. Гэта — першая грунтоўная згадка пра цыганоў у Фінляндыі, якая сцвярджае, што іхнае падарожжа па моры неўзабаве прыпынілася на фінскім востраве Аланд у 1559 г. і яны былі адасланыя назад да Швэцыі. Гэтым выгнаннікам маглі папярэднічаць тыя, што прыбылі раней — сухапутным шляхам праз Эстонію ў 1515 г. (у падборцы першакрыніц пра сярэднявечную Фінляндыю можна знайсці таму сведчанне36). He выклікае сумневу тое, што апазнаныя цыганы, якіх сустрэлі на фінскай зямлі ў 1584 г. і якія былі зняволеныя ў крэпасць Аба (сучасны Турку), мелі несумнеўна швэдскія імёны.
Вобразы і стэрэатыпы
Пасля даследвання шляхоў цыганскай экспансіі ў Эўропу і рэакцыі на гэта усё япічэ, на жаль, не стае глыбокага погляду на цыганскі лад жыцця і іх звычаі. Аднак недахоп інфармацыі пра цыганоў не такі поўны: напрыклад, мы пачынаем даведвацца больш пра цыганскі знешні выгляд, калі ён рабіў нейкае ўражанне на заўсёдных жыхароў. Цёмная скура цыганоў палохала: яны здаваліся агіднымі і брыдкімі; доўгія валасы, завушніцы.і дзіўнае адзенне таксама былі непрыемнымі
^Е. Aaltonen, review in JGLSO), 42 (1963), pp. 64—67.
для многіх. Асабліва жанчыны адзначаліся характэрным стылем вопраткі, які, на шчасце, быў захаваны мастакамі на палатне або паперы ў многіх краінах. 3 Нямеччыны мы маем гравюру Майстра хатняй кнігі, датаваную блізу 1480 г. (гл. мал. 2), і значна пазнейшую гравюру на дрэве ў Касмаграфіі Мюнстэра, блізу 1550 г. 3 Нідэрляндаў, дзе мастацтвы квітнелі пад апекай бургундскіх князёў, да нас дайшла карціна Гераніма Босха The Haywain — адно з першых адлюстраванняў цыганскага варажбіта ў працэсе працы. Гэтая тэма была ўзнята і на некаторых тканых габеленах у майстэрнях Турнэ. Найбольш яскравы прыклад — працэсія цыганоў, псрамяшаных з натоўпам, ля брамаў горада або замка; жанчыны ў турбанах, толькі апісаных хранографамі; адной прыгожай жанчыне варожаць па далоні, а тым часам цыганскі хлопчык крадзе кашалёк у другой жанчыны. На іншым турнэйскім габелене падаецца самае ранняе адлюстраванне цыганскіх танцаў.